ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 16 сентября 1994 г. №252 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб рэгiянальным цэнтры прафесiйнай адукацыi"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

         МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД


 16 верасня 1994 г.                                           N 252

                              г.Мiнск


 Аб зацвярджэннi прыкладнага
 палажэння   аб рэгiянальным
 цэнтры прафесiйнай адукацыi
       ___________________________________________________________--
         Утратил  силу постановлением Министерства образования от  7
         августа  2003  г.  №  57  (зарегистрировано  в Национальном
         реестре - № 8/9912 от 18.08.2003 г.) 

     У адпаведнасцi з Законам "Аб  адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь N 304 ад 10.05.93 г.
"Аб зацвярджэннi  прыкладных палажэнняў аб  навучальных i выхаваўчых
установах  i  арганiзацыях  сiстэмы  адукацыi,  узораў дакументаў аб
адукацыi"

ЗАГАДВАЮ:

     1.  Зацвердзiць узгодненае  ва ўстаноўленым  парадку прыкладнае
палажэнне аб рэгiянальным цэнтры прафесiйнай адукацыi.

     2. Указанае палажэнне ўвесцi ў дзеянне з 1 верасня 1994 года.


 Мiнiстр                                                В.I.Стражаў


                                      ЗАЦВЕРДЖАНА:
                                      загадам мiнiстра адукацыi
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                      ад 16 верасня 1994 г.
                                      N 252


                            УЗГОДНЕНА:

 Мiнiстэрства эканомiкi                  Мiнiстэрства аховы здароўя
 Рэспублiкi Беларусь                     Рэспублiкi Беларусь

              Б.А.Макейчанка                          В.П.Фiлонаў

 Намеснiк мiнiстра                       Намеснiк мiнiстра

 13 верасня 1994 г.                      8 верасня 1994 г.


 Мiнiстэрства фiнансаў                   Дзяржкампрацы
 Рэспублiкi Беларусь                     Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк мiнiстра                       Намеснiк Старшынi

                  А.I.Сверж                            В.I.Паўлаў

 9 верасня 1994 г.                       7 верасня 1994 г.


                   Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi

                         Намеснiк старшынi

                                         М.I.Рош

                         8 верасня 1994 г.


                                         Дадатак

                                         да загада Мiнiстра адукацыi
                                         навукi Рэспублiкi Беларусь
                                         16 верасня 1994 г.
                                         N 252


                       ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ

            аб рэгiянальным цэнтры прафесiйнай адукацыi

===

                       1. Агульныя палажэннi

     1.  Рэгiянальны цэнтр  прафесiйнай адукацыi /вучэбна-прафесiйны
цэнтр,   цэнтр  прафесiйнай   адукацыi,  павышэння   квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўкi/  *)  з'яўляецца  навучальнай  установай  у  сiстэме
бесперапыннай   прафесiйнай   адукацыi   i   забяспечвае  iнтэграцыю
працоўнага /прафесiйнага/ навучання i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi.

 -----------------------------------
     *) Далей называецца - цэнтр прафесiйнай адукацыi.

     2. Галоўнымi задачамi цэнтра прафесiйнай адукацыi з'яўляюцца:
     - шырокая прафарыентацыйная работа з вучнямi базавай i сярэдняй
ступеняў агульнаадукацыйных школ;
     - знаёмства  вучняў  8-9  класаў  з рознымi сферамi прафесiйнай
дзейнасцi чалавека па "кальцавому"  прынцыпу  з  мэтай  прафесiйнага
самавызначэння;
     - дыферэнцыраванае працоўнае /прафесiйнае/ навучанне школьнiкаў
10 i 11 класаў;
     - арганiзацыя грамадска-карыснай, прадукцыйнай працы школьнiкаў
i   моладзi   ў  вучэбных  цэхах  i  на  ўчастках, вучэбна-вытворчых
майстэрнях i г.д.;
     - прафесiйна-тэхнiчная   адукацыя  пачатковага  ўзроўню  вучняў
10-11 класаў агульнаадукацыйнай школы i моладзi па  простых  масавых
прафесiях
     - прафесiйна-тэхнiчная адукацыя сярэдняга  ўзроўню  выпускнiкоў
базавай   i   сярэдняй   агульнаадукацыйнай  школы  па  складаных  i
сумешчаных прафесiях шырокага профiлю;
     - павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка рабочых па дагаворах
з прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi i са службамi занятасцi
насельнiцтва;
     - распрацоўка  i  эксперыментальная  праверка  ва  ўстаноўленым
парадку  новага  зместу,  форм  i  метадаў працоўнага /прафесiйнага/
навучання  школьнiкаў  i   моладзi,   прафесiйна-тэхнiчнай  адукацыi
выпускнiкоў  базавай  i  сярэдняй  агульнаадукацыйнай школы з улiкам
дасягненняў вытворчасцi,  навукi i  тэхнiкi,  нацыянальна-культурных
традыцый Рэспублiкi Беларусь, зарубежнага вопыту.

     3. Цэнтр  прафесiйнай адукацыi з'яўляецца самастойнай юрыдычнай
асобай,  мае штамп i гербавую пячатку з абазначэннем свайго наймення
i   шыльду   ўстаноўленага   ўзору   i   знаходзiцца  ў  непасрэдным
падпарадкаваннi абласнога /Мiнскага гарадскога/ упраўлення адукацыi,
раённага /гарадскога/ аддзела адукацыi,  або галiновага мiнiстэрства
/ведамства, прадпрыемства/. Цэнтр прафесiйнай адукацыi арганiзуецца,
рэарганiзуецца  i  лiквiдуецца  ў  парадку,  устаноўленым адпаведным
мясцовым Саветам народных дэпутатаў.

     4. У сваёй дзейнасцi цэнтр прафесiйнай адукацыi кiруецца  гэтым
Прыкладным   палажэннем,   Прыкладнымi   палажэннямi   аб   сярэдняй
агульнаадукацыйнай   школе,   прафесiйна-тэхнiчным   вучылiшчы,   аб
мiжшкольным   вучэбна-вытворчым  камбiнаце  працоўнага  навучання  i
прафесiйнай арыентацыi вучняў, а таксама,  ўсiмi iншымi нарматыўнымi
дакументамi, якiя рэгулююць пытаннi арганiзацыi працоўнага навучання
i аховы працы,  грамадска-карыснай,  прадукцыйнай працы  школьнiкаў,
прафесiйна-тэхнiчнай   адукацыi    навучэнцаў   прафесiйна-тэхнiчных
вучылiшчаў, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi рабочых кадраў.

     5. Узаемаадносiны  цэнтра  прафесiйнай  адукацыi  з   вучэбнымi
ўстановамi  па  пытаннях  забеспячэння  бясперапыннасцi  прафесiйнай
адукацыi, а з прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi па пытаннях
падрыхтоўкi   кадраў   -   рэгулююцца   дагаворамi,  заключанымi  ва
ўстаноўленым парадку.

     6. Вучням агульнаадукацыйных школ,  якiя атрымлiваюць  на  базе
цэнтра    прафесiйнай    адукацыi    прафесiйна-тэхнiчную   адукацыю
пачатковага ўзроўню,  пасля здачы квалiфiкацыйнага экзамена выдаецца
пасведчанне   ўстаноўленага   ўзору.   Навучэнцам   цэнтра   з  лiку
выпускнiкоў   базавай   i    сярэдняй    агульнаадукацыйнай    школы
прысвойваецца  адпаведная  квалiфiкацыя з выдачай дыплома /атэстата/
устаноўленага ўзору.

     7. Цэнтр  прафесiйнай   адукацыi   распрацоўвае   на   падставе
заканадаўства  Рэспублiкi  Беларусь  i  гэтага Прыкладнага палажэння
свой статут i правiлы ўнутранага распарадку,  у якiх адлюстроўваюцца
спецыфiка i асаблiвасцi яго работы.


             II. Структура цэнтра прафесiйнай адукацыi,
               арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу

     8. Структура   цэнтра   прафесiйнай   адукацыi  фармiруецца  iм
самастойна,  зыходзячы з канкрэтных мэтаў i задач. Цэнтр прафесiйнай
адукацыi   можа   мець   у   сваёй  структуры  фiлiялы,  аддзяленнi,
вучэбна-кансультацыйныя   пункты,   вучэбна-вытворчыя    /вучэбныя/,
майстэрнi,   спецыяльныя   аддзяленнi   павышэння   квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўкi   кадраў,   метадычныя   i   другiя  падраздзяленнi,
неабходныя для рэалiзацыi яго задач.

     9. Цэнтр  прафесiйнай  адукацыi  можа функцыянiраваць у складзе
вучэбнага  /вучэбна-вытворчага/ комплекса  /аб'яднання/, якi ўключае
на дагаворнай аснове розныя тыпы навучальных устаноў, прадпрыемстваў
i арганiзацый.

     10. Цэнтр прафесiйнай адукацыi  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  на
аснове  тыпавых  i  iндывiдуальных  iнтэграваных  вучэбных  планаў i
праграм,  зацверджаных  ва  ўстаноўленым  парадку  i  забяспечваючых
магчымасць  разнабаковага  знаёмства  з  рознымi сферамi прафесiйнай
дзейнасцi   чалавека,   дыферэнцыраванае   працоўнае   /прафесiйнае/
навучанне  школьнiкаў,  прафесiйна-тэхнiчную адукацыю  пачатковага i
сярэдняга ўзроўняў.

     11. Навучэнцам  цэнтра  прафесiйнай   адукацыi   прадстаўляецца
магчымасць выбару факультатыўных i дадатковых заняткаў, паглыбленага
вывучэння некаторых прадметаў.

     12. Падрыхтоўка,  перападрыхтоўка  i   павышэнне   квалiфiкацыi
кадраў   ажыццяўляецца   па  дзённай  i  вячэрняй  /зменнай/  формах
навучання.

     13. Вытворчая практыка навучэнцаў цэнтра  прафесiйнай  адукацыi
арганiзуецца на падставе палажэнняў аб вытворчай практыцы школьнiкаў
i навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў.

     14. У цэнтры  прафесiйнай  адукацыi  ўстанаўлiваюцца  наступныя
вiды  вучэбных заняткаў:  урокi /лекцыi/,  практычныя,  семiнарскiя,
лабараторныя заняткi,  вытворчае навучанне /практыка/, кансультацыi,
факультатывы i другiя вiды заняткаў, а таксама формы кантролю ведаў,
уменняў i навыкаў: залiкi, экзамены, кантрольныя работы, праверачныя
работы,   прамежкавая   /паэтапная/   атэстацыя,  квалiфiкацыйныя  i
выпускныя квалiфiкацыйныя экзамены i iнш.
     Паспяховасць ведаў   ацэньваецца   адзнакамi:  5  /выдатна/,  4
/добра/,  3/здавальняюча/,  2/нездавальняюча/,  а  таксама  "залiк",
"незалiк".

     15. Пачатак  i  канец  навучальнага  года,  тэрмiн  правядзення
экзаменаў,  залiкаў,  формы завяршаючага кантролю ведаў,  уменняў  i
навыкаў   вызначаюцца   вучэбнымi  планамi.  Для  асобных  катэгорый
навучэнцаў пачатак заняткаў устанаўлiваецца па  меры  камплектавання
вучэбных  груп  у  тэрмiн,  вызначаны  дагаворамi з прадпрыемствамi,
службамi занятасцi.

     16. Колькасць навучэнцаў у вучэбнай  групе  цэнтра  прафесiйнай
адукацыi   пры   падрыхтоўцы  квалiфiкаваных  рабочых  па  праграмах
прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў - 25-30 чалавек. Пры гэтым вытворчае
навучанне  /практычныя заняткi/ па прафесiях мастацкiх рамёстваў /па
зацверджанаму   Мiнiстэрствам   адукацыi    i    навукi    пералiку/
ажыццяўляецца  ў  групах колькасцю не менш 7 чалавек,  а па астатнiх
прафесiях - у групах колькасцю па 12-15 чалавек.
     Заняткi па  фiзiчнаму выхаванню праводзяцца асобна для юнакоў i
дзяўчат пры наяўнасцi ў групе не менш як 25 чалавек,  з якiх не менш
8 чалавек аднаго полу.
     Пры правядзеннi заняткаў па  плаванню  колькасць  навучэнцаў  у
групе не павiнна перавышаць 12-15 чалавек.
     Пры правядзеннi заняткаў па замежнай мове група  можа  дзялiцца
на  дзве  падгрупы,  а  пры  вывучэннi  асобных прадметаў мастацкага
профiлю  /пералiк  вызначаецца  Мiнiстэрствам  адукацыi   i   навукi
Рэспублiкi  Беларусь/  на  падгрупы з колькасцю навучэнцаў не менш 7
чалавек.   Пры   правядзеннi   лабараторна-практычных  заняткаў    з
выкарыстаннем  ЭВМ  па  ўсiх  прадметах i вытворчаму навучанню група
дзелiцца на падгрупы з колькасцю навучэнцаў не менш 8 чалавек.

     17. Напаўняльнасць вучэбных  груп  пры  арганiзацыi  працоўнага
/прафесiйнага/  навучання  вучняў  8-11  класаў /у тым лiку i класаў
рэальнага накiрунку/ у цэнтры прафесiйнай  адукацыi  ўстанаўлiваецца
не  менш 20 чалавек.  Пры гэтым ажыццяўляецца дзяленне групы на дзве
падгрупы пры арганiзацыi практычнага навучання i прадукцыйнай  працы
па   ўсiх  профiлях  i  прафесiях,  за  выключэннем  тых,  дзе  есць
магчымасць працаваць з усей групай /дастаткова  рабочых  месцаў/.  У
гэтым выпадку з групай працуюць два майстры вытворчага навучання.

              III. Прававое становiшча, фiнансавае i
                матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне

     18. Цэнтр  прафесiйнай  адукацыi  знаходзiцца  на   самастойным
балансе, мае разлiковы i iншыя рахункi ў банках.

     19. Работа  цэнтра  прафесiйнай адукацыi арганiзуецца на аснове
спалучэння   цэнтралiзаванага   кiраўнiцтва   з   самастойнасцю    i
самакiраваннем калектыву ў адпаведнасцi з яго Статутам.
     Непасрэднае кiраўнiцтва цэнтрам прафесiйнай адукацыi ажыццяўляе
яго  дырэктар,  якi  назначаецца  i  вызваляецца  абласным  /Мiнскiм
гарадскiм/ упраўленнем адукацыi  або  гарадскiм  /раённым/  аддзелам
адукацыi   з  лiку  асоб,  якiя  маюць  вышэйшую  адукацыю  i  вопыт
педагагiчнай працы.

     20. На навучэнцаў цэнтра прафесiйнай адукацыi  распаўсюджваюцца
наступныя ўмовы матэрыяльнага забеспячэння:
     - на вучняў сярэднiх агульнаадукацыйных школ  -  прадугледжаныя
для  вучняў,  якiя  навучаюцца на базе мiжшкольных вучэбна-вытворчых
камбiнатаў працоўнага навучання i прафесiйнай арыентацыi;
     - на навучэнцаў, атрымлiваючых прафесiйна-тэхнiчную адукацыю па
праграмах  прафесiйна-тэхнiчнага  вучылiшча  -  прадугледжаныя   для
навучэнцаў прафтэхвучылiшчаў.

     21. Цэнтр прафесiйнай адукацыi мае штатны расклад,  зацверджаны
яго дырэктарам у межах выдзеленага  ва  ўстаноўленым  парадку  фонду
заработнай платы.

     22. Цэнтр   прафесiйнай  адукацыi  мае  права  ва  ўстаноўленым
парадку прыцягваць  да  работы  з  вучнямi  выкладчыкаў  вышэйшых  i
сярэднiх   спецыяльных   навучальных   устаноў,  работнiкаў  навукi,
адукацыi,  вытворчасцi  i  культуры   на   ўмовах   сумяшчальнiцтва,
пагадзiннай аплаты.

     23. Фiнансавая    дзейнасць    цэнтра    прафесiйнай   адукацыi
ажыццяўляецца за кошт  бюджэтных  асiгнаванняў,  сродкаў  заказчыкаў
кадраў па дагаворах, крэдытаў банкаў, уласных сродкаў, дабраахвотных
узносаў  прадпрыемстваў,  арганiзацый  i  асобных  грамадзян,  iншых
крынiц.

     24. Умовы  аплаты працы i матэрыяльнага заахвочвання работнiкаў
цэнтра прафесiйнай адукацыi вызначаюцца  дзеючым  заканадаўствам  па
пытаннях аплаты працы.

     25. Цэнтр   прафесiйнай  адукацыi  мае  права  ва  ўстаноўленым
парадку  ўдзельнiчаць  у  мiжнародным  супрацоўнiцтве  па  праблемах
адукацыi,   падрыхтоўкi   кадраў,   устанаўлiваць  прамыя  сувязi  з
замежнымi ўстановамi i арганiзацыямi, прымаць ад iх i афармляць свае
заказы на выпуск прадукцыi, ажыццяўляць iншыя формы супрацоўнiцтва.

 ----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 555/12.
 Дата: 26.09.94 г.  


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России