ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 9 августа 1994 г. №228 "Прыкладнае палажэнне аб дыягностыка-рэабiлiтацыйным цэнтры Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

            МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ЗАГАД

 3 жнiўня 1994 г.                              N 228


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI  ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ
 АБ ДЫЯГНАСТЫЧНА-РЭАБIЛIТАЦЫЙНЫМ ЦЭНТРЫ
       ___________________________________________________________--
         Утратил    силу   приказом   Министерства   образования  от
         31 августа  1999 г. N 559  (зарегистрирован  в Национальном
         реестре - N 8/840 от 10.09.99 г.) 

     У адпаведнасцi  з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i
пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  N 304 ад 10 мая
1993 г.  "Аб   зацвярджэннi   прыкладных  палажэнняў  аб  адукацыi i
выхаваўчых  установах  i  арганiзацыях   сiстэмы   адукацыi,  узораў
дакументаў  аб адукацыi"

 ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць          прыкладнае         Палажэнне         аб
дыягнастычна-рэабiлiтацыйным цэнтры.

     2. Увесцi ў дзеянне  вышэйназванае  прыкладнае  палажэнне  з  1
верасня 1994 года.


             Мiнiстр                               В.А.Гайсёнак



 УЗГОДНЕНА:                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          загадам Мiнiстра адукацыi
 З МIНIСТЭРСТВАМ ФIНАНСАЎ                 Рэспублiкi Беларусь
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ                      ад 9 жнiўня 1994 г.  N 228

 З ДЗЯРЖКАМПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 З МIНIСТЭРСТВАМ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
               АБ ДЫЯГНОСТЫКА-РЭАБIЛIТАЦЫЙНЫМ ЦЭНТРЫ
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

        [Змяненнi i дапаўненнi:
            Загад  Мiнiстэрства адукацыi  i навукi  ад 14  красавiка
         1995 г. N 137 (рэг. N 844) .]

                       I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.  Дыягностыка-рэабiлiтацыйны  цэнтр *)  з'яўляецца  установай
адукацыi   i   прызначаны    для   стварэння   комплекснай   сiстэмы
псiхалагiчнай,   сацыяльна-педагагiчнай,   медыцынскай  рэабiлiтацыi
дзяцей i падлеткаў з мэтай iнтэграцыi iх у грамадства.

 -------------------------------------
     *)  у далейшым цэнтр

     2. У  залежнасцi  ад  мясцовых  умоў,   наяўнасцi   адпаведнага
кантынгенту дзяцей цэнтр можа выбiраць наступныя напрамкi дзейнасцi:
    - дыягностыка-карэкцыйны;
    - дыягностыка-рэабiлiтацыйны;
    - рэабiлiтацыйны;
    - дыягнастычны.
       ___________________________________________________________--
         Пункт   2  дапоўнен   абзацам  пятым   у  рэдакцыi   загада
         Мiнiстэрства адукацыi  i навукi ад  14 красавiка 1995  г. N
         137 (рэг. N 844)
       ___________________________________________________________--

     3. На цэнтр могуць ускладацца наступныя задачы:

     - своечасовае   выяўленне   дзяцей  i  падлеткаў  з  асаблiвымi
патрэбамi  ў  выхаваннi  i  развiццi *),  iх   ранняя   дыягностыка,
удакладненне або змяненне раней устаноўленага дыягназу;

 -------------------
     *) тэрмiн "дзецi з асаблiвымi патрэбамi ў выхаваннi i развiццi"
ўключае ўсе  катэгорыi дзяцей з  парушэннямi псiхiчнага i  фiзiчнага
развiцця i з'яўляецца аналагам паняцця "дзецi з недахопам разумовага
i фiзiчнага развiцця"

     - вызначэнне адэкватных умоў навучання  i  выхавання  дзяцей  i
падлеткаў   з   асаблiвымi   патрэбамi  ў  выхаваннi  i  развiццi  ў
адпаведнасцi са структурай дэфекту i iх пазнавальнымi магчымасцямi;
     - стварэнне  i ажыццяўленне мер па сацыяльнай,  псiхалагiчнай i
медыцынскай рэабiлiтацыi дзяцей-iнвалiдаў;
     - аказанне    аператыўнай   карэкцыйнай   дапамогi,   садзеянне
дасягненню ўзроўню агульнаадукацыйнай  падрыхтоўкi,  якая  неабходна
для паспяховага iнтэгравання асобы ў грамадства;
     - стварэнне  банка  даных  аб  колькасцi  дзяцей,  якiя   маюць
адхiленнi  ў  развiццi  i  ўнясенне  ў адпаведныя органы прапаноў аб
рацыянальным    развiццi    сеткi     спецыяльнай     дапамогi     у
навучальна-выхаваўчых   установах  сiстэмы  адукацыi  i  сацыяльнага
забеспячэння;
     - дыягностыка    сацыяльна-псiхалагiчнай    гатоўнасцi   дзяцей
дашкольнага ўзросту да навучання ў школе з мэтай аптымальнага выбару
навучальнай установы;
     - вывучэнне  здольнасцей,  схiльнасцей  дзяцей  з мэтай ранняга
выяўлення таленавiтых дзяцей;
     - псiхолага-педагагiчная   дыягностыка   з  мэтай  ажыццяўлення
дыферэнцыраванага навучання ў агульнаадукацыйнай школе;
     - своечасовае     выяўленне,     дыягностыка     i     аказанне
псiхолага-педагагiчнай i  лячэбна-аздараўленчай   дапамогi   дзецям,
пацярпеўшым ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС;
     - накiраванне  дзяцей  пры  неабходнасцi  ў  навукова-даследчыя
цэнтры    i   лячэбна-прафiлактычныя   ўстановы   для   паглыбленага
дынамiчнага iх вывучэння;
     - правядзенне  кансультацыйнай работы сярод педагогаў,  бацькоў
/асоб,  якiя  iх  замяняюць/  па   вынiках   дыягностыкi,   пытаннях
iндывiдуалiзацыi  навучання  i выхавання з улiкам структуры дэфекту;
прапаганда  дэфекталагiчных  i  псiхалагiчных  ведаў;  iнфармацыйнае
абслугоўванне   насельнiцтва,  работнiкаў  устаноў  адукацыi,  аховы
здароўя, сацыяльнага забеспячэння;
     - ажыццяўленне   комплексу  аздараўленча-прафiлактычных  мер  з
мэтай умацавання здароўя дзяцей  дашкольнага  i  школьнага  ўзросту;
     - аказанне неабходных  паслуг  арганiзацыям,  прадпрыемствам  i
грамадзянам.

     4. Рашэнне        аб        стварэннi        i       лiквiдацыi
дыягностыка-рэабiлiтацыйнага цэнтра  прымаецца  выканкомам  раённага
/гарадскога/ савета дэпутатаў па прадстаўленню раённага /гарадскога/
аддзела адукацыi з разлiку 15-20 тыс.дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.
     Абласныя,  Мiнскi  гарадскi  дыягностыка-рэабiлiтацыйныя цэнтры
ствараюцца   рашэннем  абласных,   Мiнскага  гарадскога   выканаўчых
камiтэтаў  па  прапанове  абласных,  Мiнскага гарадскога ўпраўленняў
адукацыi з разлiку 120 тысяч дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.
       ___________________________________________________________--
         Пункт   4  дапоўнен   абзацам  другiм   у  рэдакцыi  загада
         Мiнiстэрства адукацыi  i навукi ад  14 красавiка 1995  г. N
         137 (рэг. N 844)
       ___________________________________________________________--

     5.  Дыягностыка-рэабiлiтацыйны  цэнтр  арганiзуе  сваю работу ў
адпаведнасцi  з  Законамi  Рэспублiкi   Беларусь  "Аб  адукацыi"  ад
29.10.91  г. /Ведамасцi    Вярхоўнага   Савета  Рэспублiкi  Беларусь
1991 г., N 33, ст.598/, "Аб   правах   дзiцяцi",   ад    19.11.93 г.
/Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi  Беларусь 1993  г., N 33,
ст.430/, "Аб  сацыяльнай  абароне iнвалiдаў у  Рэспублiкi Беларусь",
ад 14.11.91 г. /Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi  Беларусь"
1991 г.,  N 34, ст.611/.

     6. На аснове дадзенага прыкладнага Палажэння цэнтр распрацоўвае
статут, якi зацвярджаецца адпаведнымi органамi адукацыi.

     7. Цэнтр мае права прымаць удзел  у  мiжнароднай  дзейнасцi  па
пытаннях  карэкцыйна-рэабiлiтацыйнай  дапамогi,  узаемадзейнiчаць  з
дзяржаўнымi,  грамадскiмi,  вытворчымi, карэкцыйнымi арганiзацыямi i
ўстановамi,  у  тым  лiку  замежнымi,  па аказанню дапамогi дзецям i
падлеткам  з  асаблiвымi   патрэбамi,   займацца   знешнеэканамiчнай
дзейнасцю.

     8. Цэнтр  з'яўляецца  юрыдычнай  асобай,  мае  пячатку са сваiм
найменнем, штамп,  шыльду ўстаноўленага ўзору,  разлiковы валютны  i
iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.

                     П. КАНТЫНГЕНТ ДЗЯЦЕЙ

     9. Цэнтр  можа  арганiзоўваць  работу  з  адной  або  з рознымi
катэгорыямi дзяцей,  якiя  маюць  адхiленнi  ў  разумовым i фiзiчным
развiццi.      У      цэнтры      могуць      быць      арганiзаваны
карэкцыйна-рэабiлiтацыйныя заняткi для дзяцей:
     - з парушэннямi вуснай i пiсьмовай мовы;
     - з парушэннямi слыху;
     - з парушэннямi зроку;
     - з затрымкай псiхiчнага развiцця;
     - недахопамi разумовага развiцця;
     - з дзiцячым цэрэбральным паралiчом, спiнамазгавой паталогiяй i
iншымi парушэннямi апорна-рухальнага апарату;
     - з парушэннямi эмацыянальна-валявой сферы;
     - з нiзкiм узроўнем псiхалагiчнай  гатоўнасцi  да  навучання  ў
школе;
     - з сямейна-педагагiчнай запушчанасцю;
     - з камбiнаванымi дэфектамi развiцця.
     Магчыма стварэнне    груп   дзяцей   i   з   iншымi   дэфектамi
псiхафiзiчнага цi разумовага развiцця.
     У цэнтр  для правядзення карэкцыйных заняткаў могуць залiчвацца
дзецi,  якiя  навучаюцца  на  даму  па  праграме   спецыяльнай   або
агульнаадукацыйнай школы.

     10. Залiчэнне  на  заняткi  ажыццяўляецца  загадам па цэнтру на
аснове наступных дакументаў:
     - заява бацькоў /асоб, якiя iх замяняюць/;
     - накiраванне з устаноўленым дыягназам.

                    III. ДЫЯГНАСТЫЧНАЯ РАБОТА

     11. Спецыялiстамi цэнтра ажыццяўляецца паглыбленае  комплекснае
псiхолага-медыка-педагагiчнае  абследаванне  дзяцей з мэтай пабудовы
навучальна-выхаваўчага працэсу на дыягнастычнай аснове.

     12. Абследаванне дзяцей i падлеткаў ажыццяўляецца ў прысутнасцi
бацькоў /асоб, якiя iх замяняюць/. На аснове паказанняў абследавання
дзiцяцi ставiцца дыягназ i даецца заключэнне аб характары адхiленняў
у яго развiццi,  прымаецца рашэнне аб форме арганiзацыi карэкцыйнага
навучання,  выхавання i лячэння  дзiцяцi,  пры  неабходнасцi  даюцца
рэкамендацыi па сацыяльнай рэабiлiтацыi i адаптацыi.
     У тых выпадках,  калi заключны дыягназ  можа  быць  устаноўлены
толькi  ў працэсе вучэбна-выхаваўчай работы,  цэнтр дае рэкамендацыi
аб навучаннi дзiцяцi ў дыягнастычнай групе  на  базе  цэнтра  або  ў
спецыяльнай  навучальна-выхаваўчай установе з дыягнастычным тэрмiнам
/да 1 года/, ажыццяўляе назiранне за дынамiкай яго развiцця.

     13. Накiраванне дзяцей i падлеткаў у дыягностыка-рэабiлiтацыйны
цэнтр  ажыццяўляецца па iнiцыятыве ўстаноў адукацыi,  аховы здароўя,
сацыяльнага  забеспячэння,  а  таксама  бацькоў   /асоб,   якiя   iх
замяняюць/ пры прадстаўленнi наступных дакументаў:
     - падрабязная выпiска з гiсторыi развiцця /хваробы/ дзiцяцi;
     - характарыстыка дзяцей, якiя выхоўваюцца ў дзiцячых установах;
     - сшыткi з работамi па роднай мове, матэматыцы, малюнкi дзяцей.
     Загадчык цэнтра мае права ў выпадку неабходнасцi дапоўнiць гэты
пералiк.

     14. Спiскi  абследаваных  дзяцей  i  падлеткаў  з   разгорнутым
заключэннем,    дыягназам    i   рэкамендацыямi   пры   неабходнасцi
накiроўваюцца  ў  адпаведныя   органы   адукацыi,   аховы   здароўя,
сацыяльнага  забеспячэння  для  вырашэння  пытання аб аказаннi гэтым
дзецям   спецыялiзаванай   педагагiчнай,   медыцынскай,   сацыяльнай
дапамогi.

     15. Бацькам /асобам,  якiя iх  замяняюць/  выдаецца  выпiска  з
пратакола з адпаведнымi рэкамендацыямi.
     Заключэнне цэнтра  з'яўляецца  асновай для накiравання дзяцей i
падлеткаў у спецыяльную вучэбна-выхаваўчую i лячэбную ўстанову.

     16. Спецыялiстамi   цэнтра   можа   ажыццяўляцца    аператыўная
псiхалагiчная  дапамога ўстановам адукацыi ў вырашэннi задач масавай
комплекснай дыягностыкi праз выезды  на  месца  брыгад  спецыялiстаў
адпаведнага профiлю.

             IV. КАРЭКЦЫЙНА-РЭАБIЛIТАЦЫЙНАЯ РАБОТА

     17. Асноўнай  формай  арганiзацыi карэкцыйнай работы з'яўляюцца
iндывiдуальныя i групавыя заняткi.  У групы аб'ядноўваюцца  дзецi  з
падобнымi  дэфектамi i па магчымасцi аднолькавага ўзросту.  З дзяцей
дашкольнага   ўзросту   могуць   камплектавацца    асобныя    групы.
Напаўняльнасць    груп - 5-6 чалавек,  з   камбiнаванымi дэфектамi -
3-4  чалавек. Працягласць  iндывiдуальных заняткаў  20-30 хвiлiн,  з
групай 35-45 хвiлiн. Перыядычнасць заняткаў  2-3 разы ў тыдзень. Для
дзяцей-iнвалiдаў   з   дзiцячым   цэрэбральным   паралiчом   магчыма
правядзенне   штодзённых    iндывiдуальных   заняткаў.   Працягласць
iндывiдуальных заняткаў  з гэтай катэгорыяй  дзяцей - 30-45  хвiлiн.
Заняткi праводзяцца па раскладу, зацверджанаму загадчыкам цэнтра.

     18. Змест  карэкцыйных   заняткаў   вызначаецца   перспектыўным
планам,  якi распрацоўваецца настаўнiкам-дэфектолагам,  псiхолагам i
ўрачом згодна з вызначаным дыягназам.

     19. Псiхалагiчная карэкцыя накiравана на аказанне  дапамогi  па
пераадоленню  адхiленняў  у псiхiчным развiццi,  паводзiнах дзяцей i
падлеткаў.

     20. Комплекс    лячэбна-карэкцыйнага    ўздзеяння    праводзяць
медыцынскiя   i   iншыя  работнiкi  цэнтра  з  дзецьмi,  якiя  маюць
арганiчнае паражэнне  цэнтральнай  нервовай  сiстэмы,  псiхаматорную
растарможанасць, неўрозападобны стан, цэрэбрастэнiчныя, неўратычныя,
сцёртыя псiхапатападобныя парушэннi i iнш.
     Пры наяўнасцi     матэрыяльнай     базы     для     правядзення
лячэбна-аздараўленчай работы   могуць   стварацца   групы   лячэбнай
фiзкультуры, а таксама праводзiцца масаж, iглатэрапiя i г.д.

     21. Заняткi  праводзяцца  на  той  мове,  на  якой  праводзiцца
навучанне i выхаванне дзiцяцi ў навучальна-выхаваўчай установе.

     22.  Выпуск дзяцей  ажыццяўляецца пасля  лiквiдацыi дэфекту  на
аснове заключэння  цэнтра на працягу года.  Дзецi, якiя не паддаюцца
карэкцыйнаму  ўздзеянню  ва  ўмовах  центра,  могуць  накiроўвацца ў
спецыяльную дзiцячую ўстанову або на лячэнне.

     23. Пры     неабходнасцi    спецыялiсты    цэнтра    праводзяць
кансультаванне педагогаў,  бацькоў  /асоб,  якiя  iх  замяняюць/  па
праблемах развiцця, навучання i выхавання дзяцей.

     24.      Дыягнастычную,       карэкцыйна-рэабiлiтацыйную      i
лячэбна-карэкцыйную работу ў цэнтры могуць праводзiць:
     - настаўнiкi-дэфектолагi /настаўнiк-лагапед, алiгафрэнапедагог,
тыфлапедагог, сурдапедагог/, якiя маюць вышэйшую адукацыю;
     - псiхолагi;
     -   урачы  /псiхiятр,   неўрапатолаг,  псiхатэрапеўт,  педыятр,
оталарынголаг, афтальмолаг, артапед/;
     - сацыелагi;
     - юрысты.
       ___________________________________________________________--
         Пункт 24 - у рэдакцыi загада Мiнiстэрства адукацыi i навукi
         ад 14 красавiка 1995 г. N 137 (рэг. N 844)

            24.  Карэкцыйную,  дыягнастычную  i  лячэбна-карэкцыйную
         работу ў цэнтры могуць праводзiць:
            -       настаўнiкi-дэфектолагi       /настаўнiк-лагапед,
         алiгафрэнапедагог, тыфлапедагог,  сурдапедагог/, якiя маюць
         вышэйшую адукацыю;
            - псiхолагi;
            - урачы /псiхiятр, псiхатэрапеўт/.
       ___________________________________________________________--

     25. Для правядзення дыягнастычнай, карэкцыйна-рэабiлiтацыйнай i
кансультацыйнай  работы ў  цэнтр пры  неабходнасцi могуць запрашацца
спецыялiсты з пагадзiннай аплатай працы /неўрапатолаг, рэабiлiтолаг,
сексапатолаг,   афтальмолаг,    аталарынголаг,   артапед,   фанапед,
сацыёлаг, юрыст, псiхолаг, лагапед, алiгафрэнапедагог, тыфлапедагог,
сурдапедагог i iнш./.
       ___________________________________________________________--
         Пункт 24 - у рэдакцыi загада Мiнiстэрства адукацыi i навукi
         ад 14 красавiка 1995 г. N 137 (рэг. N 844)

            25.  Для  правядзення  дыягнастычнай  i  кансультацыйнай
         работы   ў   цэнтр   пры   неабходнасцi  могуць  запрашацца
         спецыялiсты  з  пагадзiннай  аплатай  працы  /неўрапатолаг,
         рэабiлiтолаг,  сексапатолаг,   афтальмолаг,  аталарынголаг,
         артапед,  фанапед,  сацыёлаг,   юрыст,  псiхолаг,  лагапед,
         алiгафрэнапедагог, тыфлапедагог, сурдапедагог i iнш./.
       ___________________________________________________________--

     26. Для  правядзення  лячэбна-карэкцыйнай  работы  ў  цэнтр пры
неабходнасцi   могуць   запрашацца   спецыялiсты-медыкi   i    iншыя
спецыялiсты /iнструктар ЛФК,  масажыст i iнш./ з пагадзiннай аплатай
працы.

     27. Статыстычны  ўлiк,  апрацоўка  iнфармацыi   па   матэрыялах
абследавання,   накапленне   банка   даных  аб  колькасцi  дзяцей  з
асаблiвымi патрэбамi ажыццяўляецца iнжынерам-праграмiстам.

     28. Непасрэднае кiраўнiцтва работай цэнтра ажыццяўляе  загадчык
/дырэктар/, якi мае вышэйшую дэфекталагiчную адукацыю.
     Загадчык /дырэктар/ цэнтра самастойна зацвярджае штатны расклад
на аснове дадзенага прыкладнага Палажэння.

    29. Загадчык /дырэктар/ цэнтра:
     - плануе  i   арганiзуе   работу   дыягностыка-рэабiлiтацыйнага
цэнтра;
     - ажыццяўляе падбор i расстаноўку кадраў;
     - арганiзуе павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў;
     - аналiзуе i абагульняе вынiкi работы цэнтра;
     - адказвае    за    правiльнасць   устаноўленага   дыягназу   i
рэкамендацый  аб  спецыялiзаваных  формах  навучання,  выхавання   i
лячэння дзяцей i падлеткаў, якiя маюць адхiленнi ў развiццi;
     - арганiзуе  аснашчэнне  цэнтра  неабходным   абсталяваннем   i
матэрыяламi;
     - адказвае за арганiзацыю i якасць карэкцыйнай работы, афармляе
дакументацыю, стварае ўмовы для работы спецыялiстаў;
     -  ажыццяўляе  метадычнае  кiраўнiцтва  па пытаннях карэкцыйнай
работы;
     - сумесна з  установамi  адукацыi  i  аховы  здароўя  арганiзуе
прафiлактычную работу па пытаннях папярэджвання анамальнага развiцця
дзяцей;

     30. Спецыялiст цэнтра:
     - праводзiць   абследаванне   дзяцей   i   падлеткаў  па  сваей
спецыяльнасцi  з   мэтай   выяўлення   асаблiвасцей   iх   развiцця,
устанаўлення   дыягназу,   улiку  дзяцей  i  падлеткаў,  якiя  маюць
адхiленнi  ў  развiццi,  дае  рэкамендацыi  аб   формах   навучання,
выхавання i лячэння дзяцей;
     - выконвае работу,  якая накiравана на кампенсацыю  i  карэкцыю
недахопаў у фiзiчным або разумовым развiццi дзяцей,  выкарыстоўваючы
сучасныя тэхналогii, разнастайныя метады, прыёмы, сродкi;
     - нясе адказнасць за правiльную арганiзацыю карэкцыйнай работы;
     - устанаўлiвае  сувязi  з  бацькамi  дзяцей  шляхам   асабiстых
кантактаў з iмi, правядзення групавых i iндывiдуальных кансультацый;
     - захоўвае прафесiйную тайну,  не распаўсюджвае  звесткi,  якiя
былi атрыманы ў вынiку дыягнастычнай,  кансультатыўнай работы,  калi
гэта можа нанесцi шкоду дзiцяцi.

                       VI. ДАКУМЕНТАЦЫЯ

     31. У  дыягностыка-рэабiлiтацыйным  цэнтры  павiнны  запаўняцца
наступныя дакументы, якiя складаюць фiнансавую справаздачнасць:
     - журнал улiку дзяцей, якiя прайшлi абследаванне ў цэнтры;
     - журнал улiку праведзеных кансультацый;
     - журнал улiку праведзеных заняткаў i наведвання iх дзецьмi;
     - расклад заняткаў;
     - перспектыўныя   планы   карэкцыйных    заняткаў    /групавых,
iндывiдуальных/;
    - iндывiдуальная картка дзiцяцi;
    - кнiга загадаў;
     - картатэка абсталявання i наглядных дапаможнiкаў  або  пашпарт
кабiнета.
     Загадчык /дырэктар/ цэнтра мае  права  дапоўнiць  гэты  пералiк
iншымi дакументамi.

              VII. ФIНАНСАВАННЕ. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА

     32. Фiнансаванне  дзейнасцi цэнтра можа праводзiцца з наступных
крынiц:
     - бюджэтныя асiгнаваннi;
     - сродкi,   атрыманыя   шляхам    аказання    платных    паслуг
насельнiцтву;
     - крэдыты банкаў або iншыя крэдыты;
     - мэтавыя ўклады кааператываў, прадпрыемстваў, прыватных асоб;
     - даходы ад гаспадарчай дзейнасцi цэнтра;
     - iншыя крынiцы, якiя прадугледжаны заканадаўствам.

     33. Колькасць штатных пасад вызначаецца загадчыкам /дырэктарам/
цэнтра  з  улiкам  колькасцi груп,  спецыфiкi кантынгенту,  умоў для
правядзення карэкцыйна-рэабiлiтацыйных заняткаў.

     34. Загадчык  /дырэктар/  цэнтра  штогод  складае  каштарыс  на
расходы, якi зацвярджаецца раённым /гарадскiм/ аддзелам адукацыi.

     35. Цэнтр  аснашчаецца   сучаснай   апаратурай,   камп'ютэрамi,
мэбляй, абсталяваннем лячэбна-карэкцыйнага прызначэння.
       ___________________________________________________________--
         Пункт 33, 34 страцiлi  сiлу загадам Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi ад 14  красавiка 1995 г. N 137  (рэг. N 844), пункты
         35, 36, 37 лiчыць адпаведна 33, 34, 35.

            33.  Працягласць  рабочага  часу  загадчыка  /дырэктара/
         цэнтра складаецца з разлiку 36 гадзiн у тыдзень.

            34.   Аплата    працы   настаўнiкам-дэфектолагам,   якiя
         праводзяць  карэкцыйна-дыягнастычную работу,  налiчваецца з
         разлiку 20 гадзiн у тыдзень.

            Аплата працы астатнiм  работнiкам цэнтра ўстанаўлiваецца
         згодна з дзеючым заканадаўствам.
       ___________________________________________________________--

                                Дадатак 1
                                да Прыкладнага палажэння аб
                                дыягностыка-рэабiлiтацыйным
                                цэнтры


                          ЗАКЛЮЧЭННЕ
              дыягностыка-рэабiлiтацыйнага цэнтра

                                Рэгiстрацыйны N
                                               ----

                       АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI

 1.Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку                                   .
                                -----------------------------------

 2. Дата нараджэння                            .
                   ----------------------------

 3. Кiм накiраваны на  абследаванне                                .
                                   --------------------------------

 4. Дамашнi адрас                                      .
                 --------------------------------------


 5.  Кароткiя звесткi аб сям'i, дзiцяцi i ўмовах выхавання
                                                          ----------

 -------------------------------------------------------------------

 6.

                ВЫНIКI МЕДЫЦЫНСКАГА АБСЛЕДАВАННЯ:

 1. Кароткiя анамнестычныя даныя
                                ------------------------------------

 -------------------------------------------------------------------

 -------------------------------------------------------------------

 2. Саматычны стан
                  --------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 3. Неўралагiчны стан, асаблiвасцi маторыкi
                                           -------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 4. Псiхiчны стан
                 ---------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 5. Заключэнне вузкiх спецыялiстаў
                                  ----------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
                 ВЫНIКI ПСIХIЧНАГА АБСЛЕДАВАННЯ

 1. Успрыманне /зрокавае, слыхавое, датыкальнае/
                                                --------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 2. Памяць /стан зрокавай i слыхавой памяцi, механiчная памяць,
 асацыятыўная памяць/
                     -----------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 3.    Мысленне   /працэс  аналiзу,  сiнтэзу,  абстрагiравання,
 абагульнення, разуменне прычына-следчых сувязей/
                                                   -----------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 4. Маўленне
            --------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 5. Дзейнасць, увага, працаздольнасць
                                     -------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 6. Эмацыянальна-валявая сфера, паводзiны
                                         ---------------------------
 -------------------------------------------------------------------
                ВЫНIКI ПЕДАГАГIЧНАГА АБСЛЕДАВАННЯ

 1. Родная мова ў сям'i дзiцяцi
                               -------------------------------------

 2. Лагапедычнае    абследаванне    /фанетычны   слых,   вымаўленне,
 слоўнiкавы запас, граматычны лад, звязная мова/
                                                --------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 3. Веды  i ўяўленнi аб навакольным свеце,  арыентаванасць у месце i
 часе
     ---------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 4.  Веды i навыкi па праграмнаму матэрыялу дашкольнай установы
 або школы.

 а/ чытанне
           ---------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 б/ родная мова /гука-лiтарны аналiз,  пiсьмо пад дыктоўку, характар
 памылак
        ------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 в/ матэматыка
              ------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 5. Адносiны да навучання
                         -------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 6. Здольнасць выкарыстоўваць дапамогу
                                      ------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 7. Заключэнне
              ------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 8. Рэкамендацыi
                ----------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 Загадчык
 цэнтра
               ----------------------------------------------------
 Спецыялiсты цэнтра
                   -------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 Дата абследавання
                  --------------------------------------------------

                             Дадатак 2 да Прыкладнага
                             палажэння аб  дыягностыка-
                             рэабiлiтацыйным цэнтры


                  IНДЫВIДУАЛЬНАЯ КАРТКА ДЗIЦЯЦI

 1. Прозвiшча, iмя, дата нараджэння
                                   ---------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 2. Дамашнi адрас, тэлефон
                          ------------------------------------------

 3. Якую дзiцячую ўстанову наведвае
                                   ---------------------------------

 4. Заключэнне дыягностыка-рэабiлiтацыйнага цэнтра
                                                  ------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 5. Дата залiчэння на заняткi ў цэнтр
                                     -------------------------------

 6. Расклад заняткаў
                    ------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 7. Вынiкi карэкцыйнай работы пасля першага года навучання
                                                          ----------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 8. Вынiкi карэкцыйнай работы пасля другога года навучання
                                                          ----------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 9. Кансультацыi ў спецыялiстаў-медыкаў
                                       -----------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 10. Дата выпуску
                 ---------------------------------------------------

 Подпiс дэфектолага /псiхолага/
                              --------------------------------------
 Подпiс бацькоў
               -----------------------------------------------------


                            Дадатак 3
                            да Прыкладнага палажэння аб
                            дыягностыка-рэабiлiтацыйным
                            цэнтры

                               ЖУРНАЛ
             улiку дзяцей, якiя прайшлi абследаванне ў
                дыягностыка-рэабiлiтацыйным цэнтры
 ----T----T-------T------T------T-------T-------T------T-----T-----¬
 ¦NN ¦Дата¦Проз-  ¦Год i ¦Дам.  ¦У якiх ¦Кiм на-¦З якiм¦Заклю¦Рэка-¦
 ¦п/п¦    ¦вiшча, ¦месяц ¦адрас,¦устано ¦кiрава-¦дыягна¦чэнне¦менда¦
 ¦   ¦    ¦iмя,iмя¦нарад-¦тэле- ¦вах вы ¦ны  ў  ¦зам   ¦цэнт-¦цыi, ¦
 ¦   ¦    ¦па ба- ¦жэння ¦фон   ¦хоўваў ¦цэнтр. ¦пасту ¦ра   ¦заўва¦
 ¦   ¦    ¦цьку   ¦      ¦      ¦ся i на¦       ¦пiў   ¦     ¦гi   ¦
 ¦   ¦    ¦       ¦      ¦      ¦вучаўся¦       ¦      ¦     ¦     ¦
 ¦   ¦    ¦       ¦      ¦      ¦д/о,   ¦       ¦      ¦     ¦     ¦
 ¦   ¦    ¦       ¦      ¦      ¦школа, ¦       ¦      ¦     ¦     ¦
 ¦   ¦    ¦       ¦      ¦      ¦ПТВ,   ¦       ¦      ¦     ¦     ¦
 ¦   ¦    ¦       ¦      ¦      ¦сям'я  ¦       ¦      ¦     ¦     ¦
 L---+----+-------+------+------+-------+-------+------+-----+------


 Подпiсы ўсiх членаў  цэнтра



                            Дадатак 4
                            да Прыкладнага палажэння
                            аб дыягностыка-рэабiлiтацыйным
                            цэнтры

                               ЖУРНАЛ
                   улiку праведзеных кансультацый

 ---------------------T-------T-------------------T-------------¬
 ¦Спецыялiст          ¦Дата   ¦З кiм праведзена   ¦Тэма         ¦
 ¦цэнтра              ¦       ¦кансультацыя       ¦             ¦
 L--------------------+-------+-------------------+--------------


                         Дадатак 5
                         да Прыкладнага палажэння аб
                         дыягностыка-рэабiлiтацыйным
                         цэнтры

                               ЖУРНАЛ
         улiку праведзеных заняткаў i наведвання iх дзецьмi

                             Прозвiшча, iмя i iмя па
                             бацьку дэфектолага

                             -------------------------

 ----T---------------T--------T--------T--------T--------T--------¬
 ¦NN ¦Прозвiшча,iмя, ¦Месяц,  ¦        ¦Дата    ¦Тэма    ¦Заўвагi ¦
 ¦п/п¦iмя па бацьку  ¦Тэма    +--------+i месяц ¦заняткаў¦        ¦
 ¦   ¦дзiцяцi        ¦заняткаў¦        ¦        ¦        ¦        ¦
 L---+---------------+--------+--------+--------+--------+---------
  1
  2
  3
  4
  5
  6
  7
 ----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 539/12.
 Дата: 09.09.94 г.  







<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России