ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА САЦЫЯЛЬНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 лiпеня 1994 г. № 45
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI ЛЬГОТ АСОБАМ, УЗНАГАРОДЖАННЫМ АРДЭНАМI
I МЕДАЛЯМI СССР ЗА САМААДДАНУЮ ПРАЦУ I БЕЗДАКОРНУЮ
ВОIНСКУЮ СЛУЖБУ Ў ТЫЛЕ Ў ЧАС ВЯЛIКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
[Изменения и дополнения:
Приказ Министерства социального обеспечения от 14 июля
1994 г. N 47 (зарегистрирован в Национальном реестре - N
8/1635 от 06.12.1999 г.)].
Аб'яўляю пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30
чэрвеня 1994 г. № 478:
"У сувязi з 50-годдзем вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх
захопнiкаў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прадаставiць:
1.1. асобам, узнагарожданым ардэнамi i медалямi СССР за
самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў час Вялiкай
Айчыннай вайны i асобам, узнагароджаным медалём "За абарону
Ленiнграда" цi знакам "Жыхару блакаднага Ленiнграда", права на:
бясплатны водпуск лякарстваў па рэцэптах урачоў;
бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем
пратэзаў з каштоўных металаў);
бясплатны праезд прыгарадным аўтамабiльным i чыгуначным
транспартам;
___________________________________________________________--
Пункт 1.1. - с изменениями, внесенными приказом
Министерства социального обеспечения от 14 июля 1994 г. N
47 (зарегистрирован в Национальном реестре - N 8/1635 от
06.12.1999 г.)
1.1. асобам, узнагарожданым ардэнамi i медалямi СССР за
самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў
час Вялiкай Айчыннай вайны, права на:
бясплатны водпуск лякарстваў па рэцэптах урачоў;
бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем
пратэзаў з каштоўных металаў);
бясплатны праезд прыгарадным аўтамабiльным i чыгуначным
транспартам;
___________________________________________________________--
1.2. названым асобам, а таксама сумесна пражываючым з iмi
непрацуючым непрацаздольным членам сям'i права на 50-працэнтную
скiдку па аплаце жылой плошчы ў межах норм, прадугледжаных дзеючым
заканадаўствам, аплаце за карыстанне тэлефонам (акрамя мiжгароднiх i
мiжнародных перагавораў), камунальным паслугам (ацяпленне, гарачае
i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыя, газ, электраэнергiя), а
пражываючым у дамах без цэнтральнага ацяплення - 50-працэнтную
скiдку з кошту палiва, якое набываецца ў межах норм, устаноўленных
для продажу насельнiцтву.
Мiнiстэрству сацыяльнага забеспячэння вырабiць у неабходнай
колькасцi для названых асоб укладышы да пасведчанняў аб праве на
льготы, а выканкамам мясцовых Саветаў дэпутатаў забяспечыць iх
своечасовую выдачу.
2. Мiнiстэрствам i ведамствам, выканкамам мясцовых Саветаў
дэпутатаў забяспечыць рэалiзацыю льгот асобам, указаным у пункце 1
дадзенай пастановы.
3. Увесцi ў дзеянне дадзеную пастанову з 1 лiпеня 1994 г.".
Загадваю:
1. Загадчыкам аддзелаў i начальнiкам упраўленняў сацыяльнага
забеспячэння аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама, гарвыканкамаў i
райвыканкамаў:
1.1. прыняць неабходныя меры по безумоўнаму выкананню пастановы
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня 1994 г. № 478;
1.2. сумесна з ветэранскiмi арганiзацыямi праз сродкi масавай
iнфармацыi давесцi да ведама асоб, узнагароджаных ардэнамi i
медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў
тыле ў час Вялiкай Айчыннай вайны, замест прынятай Саветам Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь пастановы, аказваць ветэранам дапамогу ў
рэалiзацыi льгот.
2. Начальнiку аддзела па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання
пенсiянераў Аляхновiчу Г.Г.:
2.1. аказваць аддзелам сацыяльнага забепячэння, ветэранскiм,
другiм дзяржаўным i грамадскiм арганiзацыям i ўстановам метадычную i
практычную дапамогу па пытаннях прадастаўлення льгот вышэйшназваным
асобам;
2.2. унесцi ў даведнiк "Iльготы ветэранам i iнвалiдам
Рэспублiцы Беларусь" неабходныя змяненнi i дапаўненнi, якiя
вынiкаюць з пастановы Савета Мiнiстраў ад 30 чэрвеня 1994 г. № 478.
3. Зацвердзiць узор укладыша да пасведчання аб праве на льготы
згодна з дадаткам.
4. Начальнiку агульнага аддзела Еўтушэнка Т.I. вырабiць па
заяўках аблзабесаў (Мiнскага гарзабеса) неабходную колькасць
укладышаў да пасведчанняў аб праве на льготы.
5. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласцi на
намеснiка Мiнiстра сацыяльнага забеспячэння Сiкорскага П.П.
Мiнiстр В.Б.ДАРГЕЛЬ
Приложение
к приказу Минсобеса
Республики Беларусь
04.07.1994 № 45
Вкладыш действителен на территории Республики Беларусь при
предъявлении соответствующего удостоверения.
СЕРИЯ _____________ № ____________
В соответствии с постановлением Совета Министров Республики
Беларусь от 30 июня 1994 г. № 478
___________________________________________________________________
(И.О.Фамилия)
награжденному(ой) орденом (медалью) СССР за самоотверженный
труд и безупречную воинскую службу в тылу в годы Великой
Отечественной войны, предоставляются дополнительные льготы (на
обороте).
______________________________
подпись руководителя исполкома
М.П. Дата выдачи "___" __________19___ г.
(Оборотная сторона)
ДОПОЛНИТЕЛЬНЫЕ ЛЬГОТЫ:
бесплатный отпуск лекарств по рецептам врачей;
бесплатное изготовление и ремонт зубных протезов (за
исключением протезов из драгоценных металлов);
бесплатный проезд пригородным автомобильным и железнодорожным
транспортом;
50-процентная скидка по оплате жилой площади, оплате за
пользование телефоном, коммунальными услугами (газ, водопровод,
канализация, электроэнергия, отопление или топливо), а также
совместно проживающим неработающим нетрудоспособным членам семьи.
|