ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 1 июля 1994 г. №192 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД
 1.07.94 г.                                                N 192

 Аб зацвярджэннi  Iнструкцыi аб
 парадку пераводу, аднаўлення i
 адлiчэння  студэнтаў  вышэйшых
 навучальных устаноў

        [Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства  образования от 14  марта 1997 г.  N
         146 (рег. N 1790);
            Постановление Министерства образования от 20 апреля 2006
         г.  №  36  (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - №
         8/14584 от 20.06.2006 г.)].

     У сувязi са стварэннем  новай  нарматыўнай  базы  па  дзейнасцi
вышэйшых навучальных устаноў

     ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць  Iнструкцыю  аб  парадку пераводу,  аднаўлення i
адлiчэння студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў (дадаецца).

     2. Лiчыць   не   дзеючымi   на  тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь
iнструкцыйныя лiсты Мiнiстэрства  вышэйшай  i  сярэдняй  спецыяльнай
адукацыi  СССР  ад  1.07.83 г. N  26,  ад  27.01.86  г.  N  6; лiсты
Дзяржаўнага камiтэта СССР  па народнай адукацыi ад 3.05.88  г. N 10,
ад 19.03.90 г. N 92-12-24/И/13, ад 13.05.91 г. N 11.


 Мiнiстр                                          В.А.Гайсёнак

 Намеснiк мiнiстра                         Начальнiк упраўлення ВНУ
              В.I.Стражаў                  i педадукацыi
                                                          Т.Я.Галко

 Галоўны юрысконсульт упраўлення
 па рабоце з кадрамi i прававому
 забяспячэнню
                      М.А.Адамаў


                                     ЗАЦВЕРЖДАНА
                                     загадам мiнiстра адукацыi
                                     Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 1 лiпеня 1994 г. N 192

 Узгоднена
 з Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь


                            IНСТРУКЦЫЯ
                  аб парадку пераводу, аднаўлення
                  i адлiчэння студэнтаў вышэйшых
                        навучальных устаноў

===

     Пры пераводзе,   аднаўленнi   i  адлiчэннi  студэнтаў  вышэйшых
навучальных  устаноў  Мiнiстэрства  адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь
прапануе кiравацца наступным.

                      1. Агульныя палажэннi

     1.1. Перавод  студэнтаў з адной вышэйшай навучальнай установы ў
iншую,  а таксама аднаўленне ў лiк студэнтаў асоб, адлiчаных раней з
вышэйшай  навучальнай  установы /ВНУ/,  праводзiцца,  як правiла,  у
перыяд летнiх i зiмнiх канiкул.

     1.2. Аднаўленне   студэнтаў  i  iх  перавод  у  дзяржаўную  ВНУ
дазваляецца  толькi  з   той   недзяржаўнай   ВНУ,   якая   атрымала
акрэдытацыю.  Аднаўленне  i  перавод  студэнтаў  у  дзяржаўную ВНУ з
недзяржаўнай  на платную  форму навучання  праводзiцца незалежна  ад
праходжання апошняй акрэдытацыi. 
       ___________________________________________________________--
         Пункт 1.2 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования от 14 марта 1997 г. N 146 (рег. N 1790)

            1.2. Аднаўленне студэнтаў i  iх перавод у дзяржаўную ВНУ
         дазваляецца  толькi з  той недзяржаўнай  ВНУ, якая атрымала
         акрэдытацыю.
       ___________________________________________________________--

     1.3.  Перавод  i  аднаўленне  павiнны   праводзiцца   ў   межах
колькасцi   студэнтаў,  якiя  адначасова  навучаюцца,  вызначанай  у
спецыяльным дазволе  (лiцэнзii)  на  адукацыйную  дзейнасць,  а  для
навучання за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту,  акрамя таго,  -
пры наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў. 
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 1.3   -   в  редакции  постановления  Министерства
         образования от 20 апреля 2006 г.  № 36 (зарегистрировано  в
         Национальном реестре - № 8/14584 от 20.06.2006 г.)

            1.3. Ва ўсiх выпадках перавод на дзённую форму навучання
         i  аднаўленне   павiнны   праводзiцца   з   улiкам   планаў
         падрыхтоўкi спецыялiстаў /у межах кантрольных лiчбаў/.
       ___________________________________________________________--

     1.4. Пры пераводзе i аднаўленнi рэктар ВНУ ўстанаўлiвае парадак
i тэрмiн лiквiдацыi акадэмiчнай запазычанасцi альбо  разыходжання  ў
вучэбных планах i праграмах.  Гэтыя тэрмiны павiнны быць устаноўлены
да пачатку вучэбных заняткаў на адпаведным курсе, альбо семестры. 
       ___________________________________________________________--
         Пункт 1.4 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования от 14 марта 1997 г. N 146 (рег. N 1790)

            1.4. Пры пераводзе i  аднаўленнi рэктар ВНУ ўстанаўлiвае
         парадак i тэрмiн лiквiдацыi акадэмiчнай запазычанасцi альбо
         разыходжання ў  вучэбных планах i  праграмах. Гэтыя тэрмiны
         павiнны  быць устаноўлены  да пачатку  вучэбных заняткаў на
         адпаведным курсе.
       ___________________________________________________________--

     1.5. Пры  пераводзе  i  аднаўленнi  асоб у ВНУ на навучанне без
адрыву ад вытворчасцi неабходнасць iх пераводу на работу па  профiлю
выбранай спецыяльнасцi вызначаецца ВНУ.

     1.6. Пераводы i аднаўленнi на першы курс не дазваляюцца, акрамя
асоб, указаных у п.3.2. гэтага палажэння.

     1.7. ВНУ ў двухтыднёвы  тэрмiн  павiнна  разглядзець  заяву  аб
пераводзе  альбо аднаўленнi i вызначыць тэрмiн,  курс i другiя ўмовы
залiчэння альбо зазначыць прычыну  адмовы.  Да  заявы  аб  пераводзе
прыкладаецца  залiковая кнiжка альбо копiя вучэбнай карткi студэнта,
а да заявы аб аднаўленнi - акадэмiчная даведка.

     1.8. Умовай  для  пераводу  i  аднаўлення  студэнта  з'яўляецца
магчымасць паспяхова працягваць навучанне,  што высвятляецца  шляхам
правядзення   на   аснове   акадэмiчнай   даведкi  субяседавання  са
студэнтамi  на  веданне  праграмнага  матэрыялу,   вывучэнне   якога
прадугледжваецца дзеючым вучэбным планам i праграмамi.  Неабходнасць
такога субяседавання з асобамi,  якiя раней  навучалiся  ў  дадзенай
ВНУ,  вызначае  дэкан  факультэта.  У  выпадку прыёму студэнта,  якi
зрабiў перапынак  у  навучаннi  ў  iншай  ВНУ,  такое  субяседаванне
праводзiцца прыёмнай камiсiяй ВНУ i з'яўляецца абавязковым.  Парадак
субяседавання  вызначае  рэктар  ВНУ.   Па   вынiках   субяседавання
вызначаецца курс /акрамя першага/, на якi праводзiцца аднаўленне.

     1.9. У асабовыя справы студэнтаў,  залiчаных у  ВНУ  у  парадку
пераводу   альбо   аднаўлення,   укладваюцца  выпiска  з  загаду  аб
залiчэннi, заява i акадэмiчная даведка.

                       2. Перавод студэнтаў.

     2.1. Перавод студэнтаў з адной  ВНУ  у  iншую  па  ўсiх  формах
навучання   праводзiцца   са  згоды  рэктараў  абедзвюх  навучальных
устаноў.  Перавод з адной спецыяльнасцi на iншую альбо з адной формы
навучання  на  iншую  ў  вышэйшай  навучальнай  установе праводзiцца
рашэннем рэктара.
     Калi студэнт  заключыў  iндывiдуальны дагавор з прадпрыемствам,
установай,  арганiзацыяй,  то  яго  пераводу  ў  другую  навучальную
ўстанову альбо з адной спецыяльнасцi на другую павiнна папярэднiчаць
змена альбо скасаванне вышэйадзначанага дагавора.

     2.2. Студэнт,  якi жадае перавесцiся ў iншую ВНУ, звяртаецца да
яе рэктара i  пры  станоўчым  рашэннi  пытання  дапускаецца  загадам
рэктара да заняткаў.  У ВНУ,  дзе ён раней навучаўся,  накiроўваецца
запыт на перасылку асабовай справы студэнта,  дзе выдаецца загад  аб
яго адлiчэннi з фармулёўкай: "Адлiчаны ў сувязi з пераводам у /назва
ВНУ/". У трохдзённы тэрмiн  асабовая справа студэнта перасылаецца на
адрас ВНУ, у  якую ён пераведзены, з пакiданнем у  ВНУ, дзе ён раней
навучаўся,  копiй  акадэмiчнай  даведкi,  залiковай кнiжкi, вучэбнай
карткi студэнта i вопiсу перасылаемых дакументаў. 
       ___________________________________________________________--
         Абзац  1 пункта  2.2 -  с изменениями,  внесенными приказом
         Министерства образования от 14 марта  1997 г. N 146 (рег. N
         1790)

            2.2.  Студэнт,  якi  жадае   перавесцiся  ў  iншую  ВНУ,
         звяртаецца да  яе рэктара i  пры станоўчым рашэннi  пытання
         дапускаецца  загадам рэктара  да  заняткаў.  У ВНУ,  дзе ён
         раней навучаўся, накiроўваецца  запыт на перасылку асабовай
         справы  студэнта, дзе  выдаецца  загад  аб яго  адлiчэннi з
         фармулёўкай: "Адлiчаны ў сувязi з пераводам у /назва ВНУ/".
         У трохдзённы  тэрмiн асабовая  справа студэнта перасылаецца
         на  адрас ВНУ,  у якую  ён пераведзены,  з пакiданнем копiй
         акадэмiчнай  даведкi,  залiковай  кнiжкi,  вучэбнай  карткi
         студэнта i вопiсу перасылаемых дакументаў.
       ___________________________________________________________--

     Загад аб залiчэннi ў лiк студэнтаў ВНУ выдаецца пасля атрымання
асабовай  справы  студэнта.  У  тых  выпадках,  калi асабовыя справы
перасылцы не падлягаюць,  залiчэнне праводзiцца пасля  атрымання  ад
ВНУ   копii  акадэмiчнай  даведкi,  падпiсанай  кiраўнiцтвам  ВНУ  i
замацаванай пячаткай.

     2.3. Пераводы   студэнтаў,   якiя   навучаюцца  без  адрыву  ад
вытворчасцi,  на  дзённую  форму  навучання  той   жа   ВНУ   могуць
ажыццяўляцца  рашэннем рэктара па прапанове дэкана пасля паспяховага
заканчэння iмi двух курсаў.  Такiя пераводы  могуць  ажыццяўляцца  i
пасля   заканчэння   першага   курса,   калi   аб  гэтым  хадайнiчае
прадпрыемства,  арганiзацыя цi ўстанова па месцы працы i  ў  выпадку
магчымасцi  працягу  навучання  без  паўторнага  навучання на першым
курсе.

     2.4. Перавод  студэнта  з адной спецыяльнасцi на iншую ў той жа
вышэйшай  навучальнай  установе  можа  ажыццяўляцца   толькi   пасля
заканчэння  першага  курса  альбо  любога семестра другога курса для
рознатыповых спецыяльнасцей,  для роднасных спецыяльнасцей  -  пасля
заканчэння семестра любога курса. 
       ___________________________________________________________--
         Пункт 2.4 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования от 14 марта 1997 г. N 146 (рег. N 1790)

            2.4. Перавод  студэнта з адной спецыяльнасцi  на iншую ў
         той  жа  вышэйшай  навучальнай  установе  можа ажыццяўляцца
         толькi пасля заканчэння першага курса альбо любога семестра
         другога   курса   для   рознатыповых   спецыяльнасцей,  для
         роднасных спецыяльнасцей - пасля заканчэння семестра любога
         курса /акрамя выпускнога/.
       ___________________________________________________________--

     2.5.  Рэктар  дзяржаўнай  ВНУ  мае  права  пераводзiць  выдатна
паспяваючых  студэнтаў (маючых па вынiках навучальнага года не меней
75 працэнтаў адзнак 10 (дзесяць) i 9  (дзевяць)  балаў,  а  астатнiя
адзнакi   -  не  нiжэй  7  (сямi)  балаў),  якiя  дасягнулi  высокiх
паказчыкаў у навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай  рабоце,  пры
наяўнасцi   свабодных  бюджэтных  месцаў  з  платнага  навучання  на
навучанне  за  кошт  сродкаў  рэспублiканскага  бюджэту  ў  парадку,
устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 2.5   -   в  редакции  постановления  Министерства
         образования от 20 апреля 2006 г.  № 36 (зарегистрировано  в
         Национальном реестре - № 8/14584 от 20.06.2006 г.)

            2.5. Рэктар  ВНУ  мае   права   пераводзiць   студэнтаў,
         залiчаных  звыш  кантрольных лiчбаў на падставе дагавароў з
         аплатай поўнага кошту  навучання,  якiя  маюць  па  вынiках
         экзаменаў  добрыя  i  выдатныя  адзнакi,  на  навучанне без
         аплаты пры наяўнасцi свабодных месцаў.  Выдатна паспяваючыя
         студэнты,    якiя    дамаглiся    высокiх    паказчыкаў   у
         вучэбна-пазнаваўчай i навукова-даследчай дзейнасцi,  могуць
         быць   пераведзены  рэктарамi  дзяржаўных  ВНУ  з  платнага
         навучання на бясплатнае.
       ___________________________________________________________--
         Пункт 2.5 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования от 14 марта 1997 г. N 146 (рег. N 1790)

            2.5.  Рэктар   ВНУ  мае  права   пераводзiць  студэнтаў,
         залiчаных звыш  кантрольных лiчбаў на  падставе дагавароў з
         аплатай  поўнага  кошту  навучання,  якiя  маюць па вынiках
         экзаменаў  добрыя  i  выдатныя  адзнакi,  на  навучанне без
         аплаты пры наяўнасцi свабодных месцаў.
       ___________________________________________________________--


                   3. Аднаўленне ў лiк студэнтаў.

     3.1. Аднаўленне  ў  лiк студэнтаў асоб,  адлiчаных раней з ВНУ,
праводзiцца загадам рэктара на  ўсе  формы  навучання  незалежна  ад
працягу перапынку ў вучобе, прычыны адлiчэння i наяўнасцi працоўнага
стажу.  Пры гэтым не патрабуецца згоды ВНУ, у якой студэнт навучаўся
раней.

     3.2. Асобы   афiцэрскага   складу,   прапаршчыкi,   мiчманы   i
ваеннаслужачыя  звыштэрмiновай  ваеннай службы,  слухачы i курсанты,
зволеныя з тэрмiновай ваеннай службы па стану здароўя, узросту альбо
па скарачэннi штатаў, аднаўляюцца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на
першы  або  наступныя  (хто  мае  няскончаную,  незалежна  ад  курса
навучання, альбо скончаную вышэйшую ваенную адукацыю альбо хто раней
навучаўся ў ВНУ) курсы вышэйшых навучальных устаноў.  Прыём згаданых
асоб у ВНУ праводзiцца на працягу ўсяго навучальнага года.

     3.3. Рэктар  ВНУ  мае  права  аднаўляць  на  другi  курс  асоб,
адлiчаных  з  першага  курса,  пры  ўмове лiквiдацыi iмi акадэмiчнай
запазычанасцi да пачатку вучэбных заняткаў.

                      4. Адлiчэнне студэнтаў.

     4.1. Студэнт можа быць адлiчаны з ВНУ:
     - па асабiстым жаданнi;
     - у сувязi з пераводам у iншую ВНУ;
     - па стану здароўя на аснове даведкi УКК;
     - за акадэмiчную непаспяховасць;
     - за сiстэматычнае парушэнне  вучэбнай  дысцыплiны  i  правiлаў
унутранага распарадку ВНУ;
     - у сувязi з  прадстаўленнем дакументаў з заведама недакладнымi
звесткамi. 
       ___________________________________________________________--
         Пункт 4.1 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования от 14 марта 1997 г. N 146 (рег. N 1790)

            4.1. Студэнт можа быць адлiчаны з ВНУ:
            - па асабiстым жаданнi;
            - у сувязi з пераводам у iншую ВНУ;
            - па стану здароўя на аснове даведкi УКК;
            - за акадэмiчную непаспяховасць;
            -  за  сiстэматычнае  парушэнне  вучэбнай  дысцыплiны  i
         правiлаў унутранага распарадку ВНУ.
       ___________________________________________________________--

     4.2. Адлiчэнне  студэнта  па   iнiцыятыве   адмiнiстрацыi   ВНУ
праводзiцца  з  улiкам  меркавання  прафсаюзнага камiтэта студэнтаў,
калi студэнт з'яўляецца членам прафсаюза,  а адлiчэнне непаўналетнiх
студэнтаў - са згоды камiсii па справах непаўналетнiх.

     4.3. Пры адлiчэннi студэнта  з  ВНУ  яму  выдаецца  акадэмiчная
даведка  па  форме  /згодна  з  дадаткам/  i  арыгiнал  дакумента аб
адукацыi,  якi знаходзiцца ў асабовай справе,  з пакiданнем у справе
яго копii, заверанай ВНУ.
     ВНУ штогод прадстаўляюць заяўкi на неабходную колькасць бланкаў
акадэмiчнай  даведкi  ў орган упраўлення па падпарадкаваннi.  Бланкi
даведак захоўваюцца ў ВНУ як  дакументы  строгай  справаздачнасцi  i
рэгiструюцца пры выдачы.

                                          Дадатак

                                          да Iнструкцыi
                                          Мiнiстэрства адукацыi
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          ад 1 лiпеня 1994 г.
                                          N 192


              _________________________________________
                   /назва мiнiстэрства, ведамства/
              _________________________________________
                    /назва навучальнай установы/


                   АКАДЭМIЧНАЯ ДАВЕДКА N _________

     Выдана гр. ___________________________ у тым, што ________
             /прозвiшча, iмя, iмя па бацьку/           /ён, яна/
 навуча ______ з "___"____________ 19__ г. па "___"_________19__ г.
 у ________________________________________________________________
   /назва навучальнай установы, факультэта, спецыяльнасцi i формы
 ___________  з "____"___________ 19___ г. па "___"_________19__ г.
 навучання/
 у ________________________________________________________________
   /назва навучальнай установы, факультэта, спецыяльнасцi i формы
 ____________  з "___"___________19__ г. па "____"__________19__ г.
 навучання/
 у ________________________________________________________________
   /назва навучальнай установы, факультэта, спецыяльнасцi i формы
 ___________
 навучання/
     За час навучання гр. ________________________________________
                             /прозвiшча, iмя, iмя па бацьку/
 вывучаны наступныя дысцыплiны, атрыманы залiкi i здадзены экзамены:
 ---T-------------------------T-------------------T-----------------
 NN ¦  Найменне дысцыплiны    ¦ Колькасць гадзiн  ¦     Зданы
 пп ¦  i вiдаў вучэбнай рабо- +----------T--------+-------T---------
    ¦  ты паводле вучэбнага   ¦ паводле вучэбнаго ¦Залiкi ¦экзамены
    ¦   плану                 ¦                   ¦       ¦/укажыце
    ¦                         ¦        плану      ¦       ¦адзнакi/
    ¦                         ¦                   ¦       ¦
 ---+-------------------------+----------+--------+-------+---------

     Адлiчан ______________________________________________________
                         /прычына адлiчэння
 паводле загаду ___________________________________________________
                          N i дата загаду/


 Гербавая пячатка

 Рэктар альбо прарэктар                              /подпiс/

 Сакратар                                            /подпiс/


 Рэгiстрацыйны N                      Дата выдачы ___________ 
       ___________________________________________________________--
         АКАДЭМIЧНАЯ  ДАВЕДКА -  с изменениями,  внесенными приказом
         Министерства образования от 14 марта  1997 г. N 146 (рег. N
         1790)

              _________________________________________
                   /назва мiнiстэрства, ведамства/
              _________________________________________
                    /назва навучальнай установы/


                   АКАДЭМIЧНАЯ ДАВЕДКА N _________

     Выдана гр. ___________________________ у тым, што ________
             /прозвiшча, iмя, iмя па бацьку/           /ён, яна/
 навуча ______ з "___"____________ 19__ г. па "___"_________19__ г.
 у ________________________________________________________________
   /назва навучальнай установы, факультэта, спецыяльнасцi i формы
 ___________  з "____"___________ 19___ г. па "___"_________19__ г.
 навучання/
 у ________________________________________________________________
   /назва навучальнай установы, факультэта, спецыяльнасцi i формы
 ____________  з "___"___________19__ г. па "____"__________19__ г.
 навучання/
 у ________________________________________________________________
   /назва навучальнай установы, факультэта, спецыяльнасцi i формы
 ___________
 навучання/
     За час навучання гр. ________________________________________
                             /прозвiшча, iмя, iмя па бацьку/
 вывучаны наступныя дысцыплiны, атрыманы залiкi i здадзены экзамены:
 ---T-------------------------T-------------------T-----------------
 NN ¦  Найменне дысцыплiны    ¦ Колькасць гадзiн  ¦     Зданы
 пп ¦  i вiдаў вучэбнай рабо- +----------T--------+-------T---------
    ¦  ты паводле вучэбнага   ¦ паводле  ¦у т.л.  ¦Залiкi ¦экзамены
    ¦   плану                 ¦ вучэбнага¦вывучаны¦       ¦/укажыце
    ¦                         ¦ плану    ¦сту-    ¦       ¦адзнакi/
    ¦                         ¦          ¦дэнтам  ¦       ¦
 ---+-------------------------+----------+--------+-------+---------

     Адлiчан ______________________________________________________
                         /прычына адлiчэння
 паводле загаду ___________________________________________________
                          N i дата загаду/


 Гербавая пячатка

 Рэктар альбо прарэктар                              /подпiс/

 Сакратар                                            /подпiс/


 Рэгiстрацыйны N                      Дата выдачы ___________
       ___________________________________________________________--


 ----------------------------
 Государственная регистрация.
 Номер: 538/12.
 Дата:  07.09.94 г.


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России