ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 13 июня 1994 г. №168 "Аб зацвярджэннi нарматыўных дакументаў, якiя рэгулююць дзейнасць прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      13 чэрвеня 1994 г. № 168

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАРМАТЫЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ, ЯКIЯ РЭГУЛЮЮЦЬ
ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
       ___________________________________________________________--
         Утратил  силу приказом Министерства образования от 3 апреля
         2006 г. № 194   


       [Изменения и дополнения:
            Приказ  Министерства  образования  от 2 декабря  2003 г.
         № 480;
            Приказ  Министерства  образования от 17 сентября 2004 г.
         № 882;
            Приказ Министерства образования от 18  июля  2005  г.  №
         399].

     У   мэтах  забеспячэння   нарматыўнага  рэгулявання   дзейнасцi
прафесiянальна-тэхнiчных     навучальных     устаноў,    прывядзення
нарматыўнай базы ў адпаведнасць  з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь загадваю:
     1.  Зацвердзiць  наступныя  палажэннi i iнструкцыi (дадаюцца):
     1.1. Палажэнне аб  стажыроўцы  майстроў  вытворчага   навучання
i   выкладчыкаў   прафесiянальна-тэхнiчных     навучальных  устаноў,
узгодненае з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным
камiтэтам  Рэспублiкi   Беларусь   па   працы  i сацыяльнай  абароне
насельнiцтва;
     1.2. Палажэнне аб  педагагiчным савеце прафесiянальна-тэхнiчнай
навучальнай установы;
     1.3. утратил силу;
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 1.3 утратил силу приказом Министерства образования
         от 18 июля 2005 г. № 399

            1.3. Палажэнне  аб  аддзяленнi  прафесiянальна-тэхнiчнай
         навучальнай установы;
       ___________________________________________________________--

     1.4. утратил силу;
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 1.4 утратил силу приказом Министерства образования
         от 2 декабря 2003 г. № 480

            1.4. Палажэнне   аб   фiлiяле   прафесiянальна-тэхнiчнай
         навучальнай установы;
       ___________________________________________________________--

     1.5. утратил силу;
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 1.5 утратил силу приказом Министерства образования
         от 18 июля 2005 г. № 399

            1.5. Палажэнне      аб      спецыяльным       аддзяленнi
         прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы;
       ___________________________________________________________--

     1.6.  Iнструкцыю  аб  парадку  назначэння  i  выплаты стыпендыi
навучэнцам  прафесiянальна-тэхнiчных    вучылiшчаў,   узгодненую   з
Мiнiстэрствам  фiнансаў Рэспублiкi  Беларусь i  Дзяржаўным камiтэтам
Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва;
     1.7. утратил силу;
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 1.7 утратил силу приказом Министерства образования
         от 17 сентября 2004 г. № 882

            1.7. Iнструкцыю    аб   парадку   планавання   i   ўлiку
         вучэбна-выхаваўчай       i       вытворчай        дзейнасцi
         прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы;
       ___________________________________________________________--

     1.8. утратил силу;
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 1.8 утратил силу приказом Министерства образования
         от 17 сентября 2004 г. № 882

            1.8. Iнструкцыю  аб  парадку  пераводу,   выключэння   i
         аднаўлення  навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных навучальных
         устаноў;
       ___________________________________________________________--

     1.9. Часовую iнструкцыю аб правядзеннi экзаменаў i пераводзе на
наступны  курс   навучэнцаў   прафесiянальна-тэхнiчных   навучальных
устаноў.
     2. Вышэйазначаныя  нарматыўныя дакументы  ўвесцi  ў  дзеянне  з
1 верасня 1994 г.
     3.   Упраўленням  адукацыi   абласных  i   Мiнскага  гарадскога
выканкамаў    забяспечыць    указанымi    нарматыўнымi   дакументамi
падведамныя   прафесiянальна-тэхнiчныя    навучальныя   ўстановы   i
арганiзаваць   правядзенне  неабходнай   растлумачальнай  работы   з
кiраўнiкамi i педкалектывамi навучальных  устаноў па iх прымяненню i
выкананню.
     4.  Кiраўнiкам   прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных  устаноў
прыняць   зацверджаныя  нарматыўныя   дакументы  да   выканання  пры
арганiзацыi вучэбна-выхаваўчай работы.
     5. Лiчыць страцiўшымi сiлу на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь:
     -  загад  Дзяржаўнага  камiтэта  СССР  па  народнай адукацыi ад
7 чэрвеня  1989  г.  №  471 "Аб зацвярджэннi палажэння аб стажыроўцы
майстроў вытворчага навучання прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў  i
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў" у частцы, што адносiцца да
майстроў вытворчага навучання ПТВ;
     - загад  Дзяржкамiтэта  СССР  па прафтэхадукацыi ад 11 студзеня
1982  г.  №  6  у  частцы  зацвярджэння   Палажэння   аб   педсавеце
прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча;
     - загад Дзяржкамiтэта СССР па прафтэхадукацыi ад 18 лютага 1987
г.   №   21   "Аб   зацвярджэннi   Палажэння  аб  фiлiяле  сярэдняга
прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча";
     -  загад  Дзяржаўнага  камiтэта  СССР  па  народнай адукацыi ад
30 снежня 1988 г.  № 570  "Аб  зацвярджэннi  Iнструкцыi  аб  парадку
назначэння  i  выплаты стыпендыi навучэнцам прафесiянальна-тэхнiчных
вучылiшчаў";
     - загад  Дзяржкамiтэта  СССР  па  прафтэхадукацыi ад 6 студзеня
1981 г.  № 1 "Аб  зацвярджэннi  iнструкцыi  аб  планаваннi  i  ўлiку
вучэбна-выхаваўчай  работы  ў  прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных
установах";
     - загад  Дзяржкамiтэта  СССР  па прафтэхадукацыi ад 5 красавiка
1982  г.   №   43   "Аб   зацвярджэннi   Палажэння   аб   планаваннi
вучэбна-вытворчай   дзейнасцi  прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных
устаноў i нармiраваннi вучэбна-вытворчых работ навучэнцаў";
     - загад Дзяржкамiтэта СССР па прафтэхадукацыi ад 14 мая 1981 г.
№ 72 "Аб зацвярджэннi  iнструкцыi  аб  парадку  пераводу  навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных     навучальных     устаноў     у     iншыя
прафесiянальна-тэхнiчныя      навучальныя      ўстановы      сiстэмы
Дзяржпрафтэхадукацыi СССР";
     - загад Дзяржкамiтэта СССР па  прафтэхадукацыi  ад  27  чэрвеня
1983 г. № 101 "Аб зацвярджэннi iнструкцыi аб правядзеннi экзаменаў i
пераводзе  на  наступны  курс  навучэнцаў   прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў".

Мiнiстр                                                 В.А.ГАЙСЁНАК

УЗГОДНЕНА            УЗГОДНЕНА                 ЗАЦВЕРДЖАНА
Намеснiк Мiнiстра    Старшыня                  Загад
фiнансаў             Дзяржаўнага камiтэта      Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь  Рэспублiкi Беларусь       Рэспублiкi Беларусь
М.К.Лiсай            па працы i сацыяльнай     13.06.1994  № 168
17.05.1994           абароне насельнiцтва
                     Р.П.Бадзей
                     20.05.1994

                             ПАЛАЖЭННЕ
            аб стажыроўцы майстроў вытворчага навучання
               i выкладчыкаў прафесiянальна-тэхнiчных
                        навучальных устаноў

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Стажыроўка  майстроў  вытворчага  навучання  i выкладчыкаў
прафесiянальна-тэхнiчных,     вышэйшых      тэхнiчных,      вышэйшых
прафесiянальных  вучылiшчаў,  вучэбна-курсавых камбiнатаў,  вучэбных
цэнтраў i iншых навучальных устаноў прафесiянальнай адукацыi  (далей
па тэксце  -  майстар,  выкладчык  ПТНУ) арганiзуецца адмiнiстрацыяй
вучылiшча з улiкам патрабаванняў вытворча-выхаваўчага працэсу.
     1.2. Стажыроўка прызначана для набыцця ў пэўны тэрмiн навучання
асобай (педагагiчным работнiкам) вопыту практычнай дзейнасцi з мэтай
больш дасканалага авалодання прафесiяй,  спецыяльнасцю, павышэння цi
атрымання  квалiфiкацыйных  разрадаў (класаў,  катэгорый),  навыкаў,
уменняў пры абнаўленнi  (змяненнi)  тэхнiкi,  тэхналогii  i  метадаў
дзейнасцi   на  вытворчасцi,  набыцця  (абнаўлення)  ведаў,  метадаў
даследавання.
     1.3. Асноўнымi накiрункамi стажыроўкi могуць быць:
     - вытворчая стажыроўка;
     - педагагiчная стажыроўка;
     - навукова-даследчая стажыроўка.
     Вытворчая стажыроўка  праводзiцца  на  вытворчых,   прамысловых
прадпрыемствах,  вытворчых  аб'яднаннях  усiх  галiн  вытворчасцi  з
рознымi формамi ўласнасцi,  дзе стажор авалодвае прафесiяй,  набывае
або  павышае  квалiфiкацыйны  разрад (клас,  катэгорыю),  зацвярджае
iснуючую ў яго квалiфiкацыю; знаёмiцца з новай тэхнiкай, тэхналогiяй
вытворчасцi адпаведнай галiны, працэсамi гаспадарання, арганiзацыяй,
эканомiкай вытворчасцi;  абслугоўваннем  новых  (высокапрадукцыйных)
машын, агрэгатаў, аўтаматычных лiнiй i iнш.
     Педагагiчная стажыроўка  праводзiцца  ў  вышэйшых   навучальных
установах сiстэмы адукацыi,  апорных (базавых) навучальных установах
Рэспублiканскага iнстытута  прафесiянальнай  адукацыi,  рэгiянальных
цэнтрах  па  падрыхтоўцы,  перападрыхтоўцы,  павышэнню  квалiфiкацыi
рабочых  i  спецыялiстаў.  Стажор  пры   гэтым   авалодвае   вопытам
вучэбна-выхаваўчай    работы,    перадавым    вопытам   педагагiчных
работнiкаў,   знаёмiцца   з    сучаснымi    формамi    i    метадамi
вучэбна-выхаваўчай работы.
     Навукова-даследчая стажыроўка прафесарска-выкладчыцкага саставу
вышэйшых   тэхнiчных   вучылiшчаў  праводзiцца  ў навукова-даследчых
iнстытутах  i  вышэйшых  навучальных  установах.  Стажор  пры  гэтым
авалодвае метадамi выпрабавання,  сучаснага планавання, метадалогiяй
даследчай работы i iнш.
     1.4. Стажыроўка  майстроў   i   выкладчыкаў   ПТНУ   з'яўляецца
абавязковай i неад'емнай часткай павышэння квалiфiкацыi.
     1.5. Стажыроўка праводзiцца па меры неабходнасцi ў адпаведнасцi
з планамi i праграмамi, якiя распрацоўваюцца навучальнымi ўстановамi
сумесна з прадпрыемствамi ўсiх форм уласнасцi,  а пры неабходнасцi i
органамi кiравання адукацыяй,  кiруючымi цi прадстаўнiчымi  органамi
вытворчасцi, з адрывам i без адрыву ад асноўнай работы не радзей чым
праз 3-5 гадоў.

                    2. Арганiзацыя i кiраўнiцтва

     2.1. Адказнасць   за   арганiзацыю   i  правядзенне  стажыроўкi
майстроў вытворчага навучання,  выкладчыкаў устаноў  па  прафесiйнай
падрыхтоўцы,  адзначаных у п.1.1 дадзенага Палажэння,  нясе кiраўнiк
(дырэктар) навучальнай установы.
     Непасрэдна кiраўнiцтва  стажыроўкай  ускладаецца  на  намеснiка
кiраўнiка   (дырэктара)   па  вучэбна-вытворчай  рабоце  (вытворчаму
навучанню).
     2.2. Стажыроўка майстроў i выкладчыкаў  адзначаных  навучальных
устаноў    праводзiцца    на    аснове    дагавораў   з   вытворчымi
прадпрыемствамi,  навуковымi арганiзацыямi,  вышэйшымi  навучальнымi
ўстановамi, Рэспублiканскiм iнстытутам прафесiянальнай адукацыi.
     2.3. Стажыроўка  майстроў завяршаецца квалiфiкацыйным экзаменам
па вынiках навучання,  прысваеннем або  пацвярджэннем  устаноўленага
разрада  (класа,  катэгорыi)  у  адпаведнасцi  з дзеючым парадкам на
вытворчым  прадпрыемстве  цi  залiкам  па  ведах  сучаснай  тэхнiкi,
тэхналогii,  эканомiкi  вытворчасцi,  даследавання  i кiравання (для
выкладчыкаў).
     Стажорам выдаецца  пасведчанне ўстаноўленага ўзору (дадатак 1),
якое павiнна прымацца да ўвагi пры чарговай  атэстацыi  педагагiчных
кадраў.
     2.4. Кантроль   за   арганiзацыяй,   правядзеннем   i  вынiкамi
стажыроўкi ажыццяўляецца намеснiкам дырэктара  па  вучэбна-вытворчай
рабоце навучальнай установы.
     2.5. Прадпрыемства,  арганiзацыя,  навучальная  ўстанова  выдае
загад (распараджэнне) аб прыёме майстра,  выкладчыка на  стажыроўку,
назначэннi   кiраўнiка   стажыроўкi   з   лiку  спецыялiстаў  данага
прадпрыемства, арганiзацыi, якi валодае неабходнай квалiфiкацыяй.

            3. Матэрыяльнае забеспячэнне i стымуляванне

     3.1. За майстрамi вытворчага  навучання  i  выкладчыкамi,  якiя
праходзяць  стажыроўку  з  адрывам  ад асноўнай работы,  захоўваецца
сярэднемесячная   заработная   плата,   iншагароднiм    выплачваюцца
камандзiровачныя  расходы  i  iншыя  кампенсацыi  на аснове дзеючага
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

       4. Форма i змест справаздачы аб праходжаннi стажыроўкi

     4.1. Майстры i выкладчыкi ПТНУ прадстаўляюць па месцы  асноўнай
работы   кiраўнiцтву   справаздачу   аб   праходжаннi  стажыроўкi  i
пасведчанне.
     4.2. Пры незадавальняючых вынiках экзаменаў, залiкаў стажор мае
права ў месячны тэрмiн здаваць паўторны экзамен або залiк.

                                     Дадатак 1
                                     да  Палажэння  аб  стажыроўцы
                                     майстроў вытворчага навучання
                                     i выкладчыкаў ПТНУ

                           ПАСВЕДЧАННЕ  № _____

Выдана _____________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
____________________________________________________________________
                  (займаемая пасада i месца працы)
у тым,  што  ён (яна) навучаўся(лася) з "____" _________ 19__ г.  па
"___" ________ 19__ г.  па праграме стажыроўкi ў  аб'ёме  па  тэорыi
_____________________ гадзiн, па практыцы ___________________ гадзiн
      (пропiсам)                                (пропiсам)
па _________________________________________________________________
               (арганiзацыя i тэхналогiя вытворчасцi)
у __________________________________________________________________
          (найменне прадпрыемства, арганiзацыi, установы)
выявiў(ла)  веды  з адзнакай ______________________________ здаў(ла)
                                         (пропiсам)
залiк з адзнакай ______________ пробную работу _____________________
                  (пропiсам)                  (вiды, найменне работ)
____________________________________________________________________
выканаў(ла) з адзнакай __________________________
                              (пропiсам)
     Рашэннем квалiфiкацыйнай камiсii ад "____" ___________ 19___ г.
пратакол № ____________  ___________________________________________
                                  (прозвiшча i iнiцыялы)
устаноўлены квалiфiкацыйны разрад (клас, катэгорыя) ________________
____________________________________________________________________
па прафесii ________________________________________________________
____________________________________________________________________

     прадпрыемства,           Старшыня квалiфiкацыйнай камiсii
М.П. арганiзацыi,             ________________________________
     навучальнай                         (прозвiшча)
     установы                 ________________________________
                                         (подпiс)

Дата выдачы
"__" ________ 19___ г.

Кiраўнiк прадпрыемства (арганiзацыi, ______________________________
      навучальнай установы)                (прозвiшча)
                                         ________________
                                             (подпiс)

                                    Дадатак 2
                                    да Палажэння аб стажыроўцы
                                    майстроў вытворчага навучання
                                    i выкладчыкаў ПТНУ

                          ТЫПАВЫ ДАГАВОР
    аб стажыроўцы майстроў вытворчага навучання i выкладчыкаў
        прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы (ПТНУ)

____________________________________________________________________
                (поўная назва навучальнай установы)
____________________________________________________________________
                   (рэспублiка, вобласць, горад)
у асобе ____________________________________________________________
              (пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
называемая далей па тэксту "ПТНУ", з аднаго боку i _________________
                                                    (поўная назва
____________________________________________________________________
               прадпрыемства, навуковай арганiзацыi,
____________________________________________________________________
           вышэйшай навучальнай установы адукацыi i iнш.)
у асобе ____________________________________________________________
              (пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
называемая далей   па  тэксту "Прадпрыемства, навучальная  ўстанова"
заключылi наступны дагавор.
     1. ПТНУ абавязуецца:
     1.1. кiруючыся           праграмамi    стажыроўкi  направiць  з
"___" ______ 199_ г. па "__" ______ 199_ г. на стажыроўку (накiрунак
стажыроўкi) ________________________________________________________
                      (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку стажора)
     1.2. ажыццяўляць   кантроль   за  дзейнасцю  стажора  ў  перыяд
стажыроўкi  i  выкананнем  планаў  i  праграм  адпаведнаму   перыяду
навучання, азнаямлення;
     1.3. удзельнiчаць  у   рабоце   квалiфiкацыйнай,   атэстацыйнай
камiсii i падвядзеннi вынiкаў стажыроўкi.
     2. Прадпрыемства, навучальная ўстанова абавязуецца:
     2.1. у  адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб  стажыроўцы забяспечыць
выкананне  стажорам   работ,   вытворчых   заданняў,   тэхналагiчных
працэсаў, даследаванняў  згодна  з  праграмай  стажыроўкi,  правiлаў
унутранага працоўнага распарадку,  бяспечных умоў працы на тэрыторыi
прадпрыемства, арганiзацыю стажыроўкi;
     2.2. стварыць  умовы  для  авалодання  стажорам  квалiфiкацыяй,
азнаямленнем  з тэхналогiяй вытворчасцi,  метадамi даследчай работы;
не дапускаць прастояў i адцягнення яго на дзейнасць,  не звязаную са
стажыроўкай.
     3. Дадатковыя абавязкi бакоў:
     ПТНУ __________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     Прадпрыемства, арганiзацыi, навучальнай установы ______________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     Тэрмiн дзеяння  дагавора  з   ________________   199_   г.   да
___________ 199_ г.
     Дадзены дагавор складзены ў __ экз.  i захоўваецца па __ экз. у
кожнага з бакоў.
      Юрыдычныя адрасы бакоў:
ПТНУ ________________________         Прадпрыемства,     навучальная
      (назва, адрас, тэлефон)         установа _____________________
_____________________________                (назва, адрас, тэлефон)
Бягучы рахунак № ____________         ______________________________
у ____________________________        Бягучы рахунак № _____________
(гарадскiм, раённым, абласным)        у ____________________________
                                      (гарадскiм, раённым, абласным)

Дырэктар  прафесiйна-тэхнiчнай        Кiраўнiк прадпрыемства,
навучальнай установы                  дырэктар (рэктар) навучальнай
______________________________        установы
(подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы)        ______________________________
М.П.                                  (подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы)
                                      М.П.
"___" __________ 199_ г.              "___" _________ 199_ г.


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               13.06.1994  № 168

                             ПАЛАЖЭННЕ
    аб педагагiчным савеце прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай
                              установы

     1. Педагагiчны   савет   прафесiянальна-тэхнiчнай   навучальнай
установы  з'яўляецца  пастаянна  дзеючым  калегiяльным  органам  для
абмеркавання i прыняцця рашэнняў па важнейшых пытаннях арганiзацыi i
правядзення   вучэбна-выхаваўчай,  метадычнай  работы  i   вытворчай
дзейнасцi.
     2. Галоўнымi задачамi педагагiчнага савета з'яўляюцца:
     -  вызначэнне асноўных напрамкаў развiцця навучальнай установы,
павышэння  якасцi  i  эфектыўнасцi  вучэбна-выхаваўчага  працэсу   i
ўмацавання вучэбна-матэрыяльнай базы;
     -  аб'яднанне  намаганняў  усяго калектыву навучальнай установы
для   практычнай  рэалiзацыi  яе  статутных  палажэнняў,   павышэнне
адказнасцi кожнага работнiка за высокi канчатковы вынiк работы;
     - укараненне ў практыку работы навучальнай установы дасягненняў
педагагiчнай навукi, перадавога педагагiчнага i вытворчага вопыту.
     3. Педагагiчны    савет  прафесiянальна-тэхнiчнай   навучальнай
установы:
     3.1. абмяркоўвае    статут  i  правiлы  ўнутранага   распарадку
навучальнай   установы,  уносщь  прапановы  аб  iх  зацвярджэннi   i
рэгiстрацыi статута ў вышэйстаячым органе кiравання;
     3.2. абмяркоўвае  i  рэкамендуе  да  зацвярджэння  планы работы
навучальнай установы;
     3.3. вызначае     мэтазгоднасць     правядзення    педагагiчных
эксперыментаў,  стварэння вучэбна-вытворчых i  iншых  аб'яднанняў  з
iншымi   навучальнымi  ўстановамi,  прадпрыемствамi,  арганiзацыямi,
уступлення ў  дагаворныя  адносiны  з  дзяржаўнымi  i  недзяржаўнымi
арганiзацыямi i прадпрыемствамi, прыватнымi асобамi;
     3.4. уносiць  прапановы  па  ўстанаўленню  аптымальнага  рэжыму
работы, працягласцi вучэбнага тыдня;
     3.5. абмяркоўвае  вучылiшчны  кампанент  зместу прафесiянальнай
адукацыi   i  мяняе  ў  межах  устаноўленых  правоў   рэспублiканскi
кампанент зместу  адукацыi  з  улiкам  асаблiвасцей   i   перспектыў
развiцця вытворчасцi i нацыянальна-культурных традыцый рэгiёна;
     3.6. рыхтуе прапановы па  ўдасканаленню  кiравання  навучальнай
установай, абмяркоўвае i ўносiць прапановы па зацвярджэнню структуры
навучальнай установы;
     3.7. абмяркоўвае    вынiкi   работы  навучальнай  установы   за
паўгоддзi,    навучальны   год,  вынiкi  выпускных   квалiфiкацыйных
экзаменаў,  праверак  стану  вучэбна-выхаваўчай работы вышэйстаячымi
органамi  кiравання  адукацыяй,  атэстацыi i акрэдытацыi навучальнай
установы;
     3.8. аналiзуе  якасць  прафесiянальных ведаў, уменняў i навыкаў
навучэнцаў,  распрацоўвае  меры па ўдасканаленню вучэбна-выхаваўчага
працэсу;
     3.9. заслухоўвае   справаздачы    аб    рабоце    кiруючых    i
iнжынерна-педагагiчных  работнiкаў  па  падрыхтоўцы   квалiфiкаваных
рабочых i выпрацоўвае рэкамендацыi i прапановы па яе ўдасканаленню;
     3.10. ва        ўстаноўленым        парадку         прадстаўляе
iнжынерна-педагагiчных i  iншых  работнiкаў,  навучэнцаў  да  розных
вiдаў маральнага i матэрыяльнага заахвочвання;
     3.11. уносiць прапановы i арганiзуе работу па стварэнню органаў
самакiравання    навучальнай    установы   i  вызначэнню  межаў   iх
кампетэнцыi;
     3.12. уносiць  прапановы  па прызначэнню загадчыка педкабiнета,
класных кiраўнiкоў,  удасканаленню  сiстэмы  аплаты  i  прэмiравання
iнжынерна-педагагiчных работнiкаў;
     3.13. прымае  рашэннi  аб  адлiчэннi  ва  ўстаноўленым  парадку
навучэнцаў з навучальнай установы,  калi вычарпаны  ўсе  iншыя  меры
педагагiчнага ўздзеяння;
     3.14. абмяркоўвае    стан    i    вызначае    шляхi   далейшага
ўдасканалення:
     -  планавання  i  ўлiку  вучэбна-выхаваўчай  работы,  выканання
вучэбных планаў i праграм;
     -  вытворчага  i  тэарэтычнага  навучання,  вытворчай  практыкi
навучэнцаў, выкладання асобных прадметаў;
     - зместу i арганiзацыi метадычнай работы, укаранення новых форм
i метадаў навучання i выхавання навучэнцаў;
     -  работы  па  ахове здароўя навучэнцаў, стварэнню аптымальнага
рэжыму для iх вучобы, працы i адпачынку;
     - работы па падбору,  расстаноўцы i павышэнню  прафесiянальнага
ўзроўню iнжынерна-педагагiчных кадраў;
     - кiравання   навучальнай   установай   на   аснове  спалучэння
цэнтралiзаванага  кiраўнiцтва  з  шырокiм  развiццём   самакiравання
iнжынерна-педагагiчнага i вучнёўскага калектываў;
     -  вывучэння,  абагульнення  i  ўкаранення  ў  практыку  работы
навучальнай установы перадавога педагагiчнага i вытворчага вопыту;
     - iншых бакоў дзейнасцi навучальнай установы.
     4. У склад педагагiчнага  савета  ўваходзяць  кiраўнiцтва,  усе
педагагiчныя    работнiкi    навучальнай   установы,   бiблiятэкары,
медыцынскiя работнiкi,  кiраўнiкi вучэбна-вытворчых  падраздзяленняў
(вучэбныя майстэрнi, вучгасы) i грамадскiх аб'яднанняў, прадстаўнiкi
базавых   прадпрыемстваў,   арганiзацый   i   ўстаноў,   бацькоўскай
грамадскасцi.  У  рабоце  савета  з  правам  дарадчага голасу могуць
прымаць удзел асобы, запрошаныя на яго старшынёй савета, са згоды цi
па прапанове педагагiчнага савета.
     5. Старшынёй    педагагiчнага    савета   з'яўляецца   дырэктар
навучальнай установы.
     6. Педагагiчны савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з
планам    работы,    зацверджаным  старшынёй  савета  -   дырэктарам
прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы.
     7. Педагагiчны  савет  склiкаецца  не  радзей аднаго разу ў два
месяцы.  Пры неабходнасцi,  па прапанове старшынi савета цi не  менш
чым  1/5  яго  членаў,  можа  бьць  праведзена нечарговае пасяджэнне
савета.
     8. Па  пытаннях,  якiя  выносяцца на абмеркаванне педагагiчнага
савета,  прымаюцца  рашэннi з ўказаннем тэрмiнаў i асоб, адказных за
iх выкананне.
     9. Педагагiчны савет правамоцны выносiць рашэннi пры  наяўнасцi
не менш двух трэцiх яго членаў.
     Рашэннi педагагiчнага савета прымаюцца большасцю галасоў членаў
савета, афармляюцца пратаколам i ўступаюць у сiлу пасля зацвярджэння
iх старшынёй савета - дырэктарам вучылiшча.
     10. Рашэннi  педагагiчнага  савета,  прынятыя  ва  ўстаноўленым
парадку  i  ў межах яго кампетэнцыi, абавязковыя для выканання ўсiмi
работнiкамi i навучэнцамi навучальнай установы.
     11. У  выпадку   нязгоды   дырэктара   вучылiшча   з   рашэннем
педагагiчнага  савета ён мае права прыпынiць яго правядзенне ў жыццё
i ў трохдзённы тэрмiн давесцi аб гэтым да ведама кiраўнiцтва органа,
якому  падпарадкавана  навучальная ўстанова.  Канчатковае рашэнне па
спрэчнаму пытанню прымаецца вышэйстаячым органам у пяцiдзённы тэрмiн
з дня звароту дырэктара навучальнай установы.
     12. Для  аператыўнага  абмеркавання  i  вырашэння   неадкладных
пытанняў   арганiзацыi  i  правядзення  вучэбна-выхаваўчай  i  iншай
работы ў перыяд памiж пасяджэннямi педагагiчны  савет  мае  права  з
лiку   сваiх  членаў  выбiраць  калегiяльны  орган  (малы  педсавет,
прэзiдыум  педсавета  i  iнш.),  вызначаць  круг  яго  паўнамоцтваў.
Прынятыя  iм  рашэннi падлягаюць зацвярджэнню на чарговым пасяджэннi
педагагiчнага савета.
     13. Для  вядзення  спраў педагагiчнага савета з лiку яго членаў
штогод   выбiраецца  сакратар,  якi  вядзе  пратаколы   пасяджэнняў,
iнфармуе  членаў  савета  аб  пасяджэннях.  Дакументацыя  аб  рабоце
педагагiчнага  савета  (планы  работы, пратаколы пасяджэнняў i iнш.)
захоўваюцца ў вучэбнай частцы навучальнай установы.
     14. Межы  кампетэнцыi педагагiчнага савета могуць быць пашыраны
навучальнай    установай  у  адпаведнасцi  з  яе  статутам   дзеючым
заканадаўствам.
       ___________________________________________________________--
         Положение утратило силу приказом  Министерства  образования
         от 18 июля 2005 г. № 399

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               13.06.1994  № 168

                             ПАЛАЖЭННЕ
               аб аддзяленнi прафесiянальна-тэхнiчнай
                        навучальнай установы

     1. Аддзяленне  прафесiянальна-тэхнiчнага  вучылiшча,  вышэйшага
прафесiянальнага    вучылiшча,    вышэйшага  тэхнiчнага   вучылiшча,
рэгiянальнага  цэнтра  прафесiянальнай  адукацыi (дзённае, вячэрняе)
з'яўляецца  структурнай  часткай  навучальнай установы i  ажыццяўляе
падрыхтоўку    рабочых  кадраў  па  адной  або  некалькiх   сумежных
прафесiях.
     2. Аддзяленне  ствараецца  ў  мэтах  удасканалення планавання i
кiравання вучэбна-вытворчым працэсам.
     3. Аддзяленне ствараецца i лiквiдуецца навучальнай установай.
     4. Аддзяленне ствараецца пры наяўнасцi:
     -  дзённае  -  не  менш  150  навучэнцаў па адной або некалькiх
сумежных  прафесiях  (пры  наяўнасцi  ў навучальнай установе дзвюх i
болей рознапрофiльных прафесiй);
     - вячэрняе - не менш 100 навучэнцаў.
     5. Кiраўнiцтва  аддзяленнем ажыццяўляе загадчык аддзялення, якi
назначаецца дырэктарам  навучальнай  установы  з  лiку   работнiкаў,
маючых   вышэйшую   адукацыю   (па   профiлю   аддзялення)  i  вопыт
вучэбна-метадычнай работы.
     6. На загадчыка аддзялення ўскладваецца:
     -  арганiзацыя  i  непасрэднае  кiраўнiцтва   вучэбна-вытворчай
работай на аддзяленнi;
     - забеспячэнне выканання вучэбных планаў i праграм;
     - падрыхтоўка матэрыялаў да састаўлення раскладу заняткаў;
     - арганiзацыя метадычнай работы на аддзяленнi;
     - улiк   работы   па   аддзяленню  i  прадстаўленне  адпаведнай
справаздачнасцi;
     - вырашэнне iншых пытанняў, вызначаных кiраўнiцтвам навучальнай
установы i звязаных з работай аддзялення.
     7. Арганiзацыя  навучальна-выхаваўчага  працэсу  на  аддзяленнi
ажыццяўляецца    ў  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  Палажэнняў   аб
навучальных установах.
     8. Загадчык аддзялення нясе адказнасць за ўсю работу аддзялення
i  ажыццяўляе  справаздачу  аб сваёй дзейнасцi дырэктару навучальнай
установы цi яго намеснiку па вучэбна-вытворчай рабоце.
       ___________________________________________________________--
         Положение  утратило  силу приказом Министерства образования
         от 2 декабря 2003 г. № 480


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               13.06.1994  № 168

                             ПАЛАЖЭННЕ
      аб фiлiяле прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы

     1. Фiлiял    прафесiянальна-тэхнiчнага   вучылiшча,   вышэйшага
прафесiянальнага    вучылiшча,    вышэйшага  тэхнiчнага   вучылiшча,
рэгiянальнага цэнтра прафесiянальнай адукацыi з'яўляецца самастойнай
часткай  навучальнай  установы,  якая  ўваходзiць  у  яе структуру i
функцыянуе па-за яе месцазнаходжаннем.
     2. Фiлiял  арганiзуецца ў мэтах наблiжэння навучальнай установы
да  месца  жыхарства  цi працы навучэнцаў пры буйных прадпрыемствах,
будоўлях,  калгасах,  саўгасах  i  iншых  арганiзацыях  розных  форм
уласнасцi па iнiцыятыве апошнiх.
     3. Навучанне  ў фiлiяле можа праводзiцца па вячэрняй цi дзённай
форме,  як  правiла,  па прафесiях навучальнай установы, якой фiлiял
падпарадкаваны.
     4. Фiлiял  ствараецца  пры наяўнасцi вучэбна-матэрыяльнай базы,
саставу  выкладчыкаў,  майстроў вытворчага навучання, неабходных для
забеспячэння навучальна-выхаваўчага працэсу.
     5. Фiлiял  ствараецца  i  лiквiдуецца  навучальнай установай па
ўзгадненню з адпаведным органам кiравання адукацыяй.
     6. Падрыхтоўка  квалiфiкаваных  рабочых у фiлiяле праводзiцца ў
межах  кантрольных  лiчбаў  прыёму за кошт бюджэтных сродкаў, а звыш
кантрольных лiчбаў - на дагаворнай аснове.
     7. Кiраўнiцтва  фiлiялам  з агульнай колькасцю навучэнцаў больш
120  чалавек ажыццяўляе загадчык фiлiяла, якi вызначаецца дырэктарам
навучальнай установы з лiку работнiкаў, маючых вышэйшую адукацыю (па
профiлю фiлiяла) i вопыт вучэбна-метадычнай работы.
     Пры  наяўнасцi навучэнцаў менш 120 чалавек кiраўнiцтва вучэбным
працэсам  ускладаецца  на  намеснiка  дырэктара па вучэбна-вытворчай
рабоце.
     8. На  загадчыка  фiлiяла  (намеснiка  дырэктара)  ўскладаецца:
арганiзацыя    прыёму    навучэнцаў,   падбор  i  прадстаўленне   на
зацвярджэнне  дырэктару  навучальнай  установы выкладчыкаў, майстроў
вытворчага        навучання,        вучэбна-дапаможнага            i
адмiнiстрацыйна-гаспадарчага        персаналу,           арганiзацыя
вучэбна-выхаваўчага  працэсу, кантроль за выкананнем вучэбных планаў
i  праграм,  якасцю  падрыхтоўкi, арганiзацыя бытавога абслугоўвання
навучэнцаў,  ажыццяўленне  мерапрыемстваў  па развiццю i замацаванню
вучэбна-матэрыяльнай    базы  фiлiяла,  арганiзацыя  i   правядзенне
вытворчай практыкi навучэнцаў, вырашэнне другiх пытанняў, звязаных з
работай фiлiяла.
     9. Загадчык   фiлiялам  ажыццяўляе  гаспадарчую  i   фiнансавую
дзейнасць  на  падставе  i  ў  межах  даверанасцi,  выдадзенай   яму
дырэктарам навучальнай установы.
     10. У фiлiяле могуць стварацца прадметныя  метадычныя  камiсii,
органы   самакiравання,   парадак   утварэння   i  кампетэнцыя  якiх
вызначаецца   Статутам    навучальнай    установы,    якой    фiлiял
падпарадкаваны.
     11. Арганiзацыя    навучальна-выхаваўчага  працэсу  ў   фiлiяле
ажыццяўляецца    ў  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  Палажэнняў   аб
навучальных установах.
     12. Дыплом    альбо    атэстат  аб  заканчэннi  фiлiяла   выдае
навучальная ўстанова, якой фiлiял падпарадкаваны.
     13. На  навучэнцаў  фiлiяла  распаўсюджваюцца  ўмовы, парадак i
нормы        матэрыяльнага       забеспячэння,    iснуючыя       для
прафесiянальна-тэхнiчнай    навучальнай    установы  па   адпаведнай
прафесii.
     14. Штаты  фiлiяла  ўстанаўлiваюцца  кiраўнiцтвам   навучальнай
установы па ўзгадненню з адпаведным органам кiравання адукацыяй.
     15. Улiк    i    кантроль  за  выкарыстаннем  сродкаў   фiлiяла
ажыццяўляецца  бухгалтэрыяй  навучальнай  установы альбо бухгалтарам
фiлiяла, калi  гэта  пасада  прадугледжана па штату.  Бухгалтар нясе
адказнасць за ўсю  фiнансавую  дзейнасць  фiлiяла  перад  загадчыкам
фiлiяла i галоўным бухгалтарам навучальнай установы.
     16. Загадчык  фiлiяла  (намеснiк  дырэктара) нясе адказнасць за
ўсю   работу  фiлiяла  i  ажыццяўляе  справаздачу аб сваёй дзейнасцi
дырэктару  навучальнай  установы, своечасова прадстаўляе навучальнай
установе статыстычную,   бухгалтарскую   i   другую  справаздачу  па
вызначаных формах.
       ___________________________________________________________--
         Положение утратило силу приказом  Министерства  образования
         от 18 июля 2005 г. № 399

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               13.06.1994  № 168

                             ПАЛАЖЭННЕ
   аб спецыяльным аддзяленнi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай
                              установы

     Спецыяльнае  аддзяленне  прафесiянальна-тэхнiчнай   навучальнай
установы  (ПТНУ)  для  асоб  з  недахопамi  разумовага  i  фiзiчнага
развiцця (дзённае,  вячэрняе)  (у далейшым - спецыяльнае аддзяленне)
з'яўляецца   структурнай   часткай   навучальнай   установы,    якая
забяспечвае  задавальненне  гэтых  асоб  у  прафесiянальна-тэхнiчнай
адукацыi i дае iм роўныя з усiмi  грамадзянамi  Рэспублiкi  Беларусь
правы  на  атрыманне  адпаведнага  ўзроўню  рабочай  квалiфiкацыi  i
адукацыi ў адпаведнасцi з iнтарэсамi i здольнасцямi, станам здароўя,
разумовага  i  фiзiчнага  развiцця,  iснуючымi  ўмовамi,  сацыяльным
заказам грамадства i дзяржавы.
     Спецыяльнае  аддзяленне  ствараецца  i  лiквiдуецца навучальнай
установай  i  арганiзуе  сваю  работу  ў  адпаведнасцi  з Прыкладным
палажэннем   аб  прафесiянальна-тэхнiчным  вучылiшчы,   зацверджаным
загадам  Мiнiстра  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь ад 28 чэрвеня 1993
г. № 203 i дадзеным Палажэннем.
     Спецыяльнае аддзяленне ствараецца пры наяўнасцi:
     - дзённае - не менш 50 навучэнцаў;
     - вячэрняе - не менш 40 навучэнцаў.
     У  якасцi навучэнцаў спецыяльнага аддзялення прымаюцца асобы са
слабым  зрокам,  слыхам,  з затрымкамi псiхiчнага развiцця, разумова
адсталыя,    з    цяжкiмi    парушэннямi    мовы,    з   парушэннямi
апорна-рухальнага апарату, з камбiнаванымi дэфектамi.
     Медыцынскi  адбор  на  навучанне ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
iснуючымi медыцынскiмi паказаннямi i супрацьпаказаннямi да прыёму на
працу  i  прафесiянальнага навучання асоб з недахопамi ў разумовым i
фiзiчным развiццi.
     Галоўнымi задачамi спецыяльнага аддзялення ПТНУ з'яўляюцца:
     - забеспячэнне        прафесiянальна-тэхнiчнай        адукацыi,
перападрыхтоўкi   i   павышэння  квалiфiкацыi  моладзi  i  дарослага
насельнiцтва з недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця;
     - забеспячэнне   ўмоў    для    атрымання    i    ўдасканалення
агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi навучэнцаў, пераемнасць адукацыi;
     - карэкцыя недахопаў развiцця навучэнцаў;
     - забеспячэнне  пярвiчнай  сацыяльна-прафесiянальнай  адаптацыi
навучэнцаў.
     Спецыяльнае аддзяленне забяспечвае:
     -  падрыхтоўку  рабочых  кадраў  з  лiку  моладзi  з недахопамi
разумовага  i  фiзiчнага  развiцця,  закончыўшай базавую цi сярэднюю
школу  агульнага  тыпу  або спецыяльную агульнаадукацыйную школу для
дзяцей  з  недахопамi  разумовага  i  фiзiчнага развiцця (у тым лiку
дапаможную);
     -   перападрыхтоўку  рабочых  кадраў  i  незанятага   дарослага
насельнiцтва  з  лiку  асоб  з  недахопамi  разумовага  i  фiзiчнага
развiцця па дагаворах са службамi занятасцi;
     -  падрыхтоўку  i  павышэнне квалiфiкацыi рабочых з лiку асоб з
недахопамi    разумовага  i  фiзiчнага  развiцця  (па  дагаворах   з
прадпрыемствамi, арганiзацыямi, аб'яднаннямi);
     -  працоўнае  (прафесiянальнае)  навучанне вучняў школ (класаў)
для  дзяцей  з  недахопамi  разумовага  i  фiзiчнага  развiцця   (па
дагаворах    з    мясцовымi    органамi  кiравання  адукацыяй  цi  з
агульнаадукацыйнымi, у тым лiку спецыяльнымi, школамi).
     На  спецыяльным  аддзяленнi  могуць  быць  арганiзаваны   курсы
(групы)   паўторнага  або  дадатковага  прафесiянальнага   навучання
асобных  грамадзян  з  недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця за
кошт  сродкаў  службы занятасцi, прадпрыемстваў, кааператываў, iншых
арганiзацый, якiя накiравалi iх на вучобу.
     Падрыхтоўка    рабочых,    iх    перападрыхтоўка  i   павышэнне
квалiфiкацыi  на спецыяльным аддзяленнi ажыццяўляецца па прафесiях i
групах  прафесiй,  якiя вызначаюцца ПТНУ сумесна з прадпрыемствамi -
заказчыкамi,  службамi  занятасцi па ўзгадненню з органамi кiравання
адукацыяй  на  аснове Пералiку прафесiй, зацверджанага Мiнiстэрствам
адукацыi    Рэспублiкi    Беларусь,   дзяржаўных  патрабаванняў   да
прафесiянальна-тэхнiчнай    адукацыi,    медыцынскiх  паказанняў   i
супрацьпаказанняў.
     Навучэнцы   спецыяльнага  аддзялення  ПТНУ  аб'ядноўваюцца   па
прафесiях    у   вучэбныя  групы.  Напаўняльнасць  груп   навучэнцаў
спецыяльнага аддзялення  вызначаецца ў адпаведнасцi з нормамi,  якiя
прадугледжаны   Палажэннем   аб    спецыяльнай    агульнаадукацыйнай
школе-iнтэрнаце   (школе)  для  дзяцей  з  недахопамi  разумовага  i
фiзiчнага   развiцця,   зацверджаным   загадам   Мiнiстра   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г.  № 203: для асоб з цяжкiмi
парушэннямi  мовы  -  12  чалавек,  для  глухiх  -  8  чалавек;  для
познааглухлых i са слабым слыхам - 10,  для сляпых - 8,  для асоб са
слабым зрокам - 12, для разумова адсталых - 12, для асоб з затрымкай
псiхiчнага развiцця - 12,  з парушэннямi апорна-рухальнага апарату -
10, з камбiнаванымi дэфектамi - 6 чалавек.
     Для  заняткаў  па прафесiянальна-працоўным навучаннi (вытворчым
навучаннi) група дзелiцца на 2 падгрупы.
     Заняткi  па фiзiчным выхаваннi праводзяцца для юнакоў i дзяўчат
паасобку пры наяўнасцi ў групе не менш  4  чалавек  аднаго  полу  (у
групах для асоб з камбiнаваным дэфектам - 3 чалавек).
     Спецыяльнае        аддзяленне       ажыццяўляе       ўсебаковыя
псiхолага-медыка-педагагiчнае  вывучэнне  навучэнцаў,  выяўленне  iх
магчымасцей  з  мэтай  выпрацоўкi  форм i метадаў вучэбна-выхаваўчай
работы з улiкам iндывiдуальных асаблiвасцей кожнага вучня.
     Увесь працэс      навучання      i       выхавання       носiць
карэкцыйна-рэабiлiтацыйную    накiраванасць.    У   адпаведнасцi   з
асаблiвасцямi развiцця навучэнцаў  у  сiстэму  карэкцыйна-выхаваўчай
работы   ўводзяцца   спецыяльныя   заняткi  па  развiццю  зрокавага,
слыхавага,   датыкальнага   (адчувальнага)   ўспрымання,    лячэбнай
фiзкультуры, рытмiцы, лагапедыi, фармiраванню навыкаў зносiн.
     Медыцынскае  абслугоўванне  навучэнцаў  спецыяльнага аддзялення
ажыццяўляецца  штатнымi  ўрачамi  i сярэднiм медыцынскiм персаналам.
Штат  медыцынскiх работнiкаў камплектуецца па нормах, прадугледжаных
дадаткам    2    "Палажэння    аб   спецыяльнай   агульнаадукацыйнай
школе-iнтэрнаце  (школе)  для  дзяцей  з  недахопамi  разумовага   i
фiзiчнага    развiцця",  зацверджанага  загадам  Мiнiстра   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. № 203.
     Пры неабходнасцi ажыццяўляецца лячэбна-кансультацыйная дапамога
ўрачамi палiклiнiкi раёна, дзе знаходзiцца навучальная ўстанова.
     Пры правядзеннi лячэбна-рэабiлiтацыйнай работы, у залежнасцi ад
паказанняў,    навучэнцы   кансультуюцца  ў  iнстытутах,   клiнiках,
спецыялiзаваных аддзяленнях бальнiц.
     У   сваёй  рабоце  медыцынскiя  работнiкi  кiруюцца   загадамi,
iнструкцыямi,  рэкамендацыямi  i  iншымi  дакументамi, якiя выдаюцца
органамi   аховы  здароўя  i  адукацыi.  Кантроль  за   правядзеннем
лячэбна-рэабiлiтацыйнага  працэсу  ажыццяўляецца  мясцовымi органамi
аховы здароўя i адукацыi.
     Урачы  ажыццяўляюць  метадычную  работу  з педагогамi па зместу
карэкцыйнай  работы  з  навучэнцамi  ў  вучэбны  i  пазаўрочны час i
з'яўляюцца членамi педагагiчнага савета вучылiшча.
     Псiхалагiчнае   забеспячэнне  вучэбна-выхаваўчага  працэсу   на
спецыяльным аддзяленнi ажыццяўляе псiхолаг.
     Асобныя катэгорыi навучэнцаў пры наяўнасцi цяжкiх захворванняў,
якiя  панiжаюць  працаздольнасць,  маюць  патрэбу  ў  дадатковым днi
адпачынку сярод  тыдня.  Рашэнне  аб  яго  прадастаўленнi  прымаецца
педагагiчным саветам ПТНУ па псiхолага-медыцынскаму заключэнню.
     Па  меркаванню  педагагiчнага савета вучылiшча, кожны тыдзень з
усiмi анамальнымi падлеткамi можа праводзiцца разгрузачны дзень, якi
ўключае  заняткi  фiзiчнай  культурай  i спартыўныя мерапрыемствы на
свежым  паветры,  прагулкi,  наведванне  выставак,  музеяў,  бытавую
працу, працу на прыродзе, заняткi музыкай, танцамi, спевамi, рознымi
вiдамi мастацтваў i iнш.
     Кiраўнiцтва спецыяльным   аддзяленнем    ажыццяўляе    загадчык
аддзялення,  якi  назначаецца дырэктарам навучальнай установы з лiку
работнiкаў,  маючых  вышэйшую  адукацыю,  вопыт   вучэбна-метадычнай
работы i практычнай дзейнасцi з анамальнымi дзецьмi i падлеткамi.
     На загадчыка аддзялення ўскладваецца:
     -  арганiзацыя  i  непасрэднае  кiраўнiцтва   вучэбна-вытворчай
работай на аддзяленнi;
     - забеспячэнне   выканання   вучэбных   планаў    i    праграм,
карэкцыйна-рэабiлiтацыйнай       накiраванасцi      вучэбнага      i
вучэбна-вытворчага працэсаў;
     - арганiзацыя метадычнай работы на аддзяленнi;
     - улiк  работы  на  аддзяленнi   i   прадстаўленне   адпаведнай
справаздачнасцi;
     - вырашэнне iншых пытанняў, вызначаных кiраўнiцтвам навучальнай
установы i звязаных з работай аддзялення.
     Загадчык  спецыяльнага аддзялення нясе адказнасць за ўсю работу
аддзялення  i  ажыццяўляе  справаздачу  аб сваёй дзейнасцi дырэктару
навучальнай установы цi яго намеснiку па вучэбна-вытворчай рабоце.
       ___________________________________________________________--

УЗГОДНЕНА            УЗГОДНЕНА                 ЗАЦВЕРДЖАНА
Намеснiк Мiнiстра    Старшыня                  Загад
фiнансаў             Дзяржаўнага камiтэта      Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь  Рэспублiкi Беларусь       Рэспублiкi Беларусь
М.К.Лiсай            па працы i сацыяльнай     13.06.1994  № 168
17.05.1994           абароне насельнiцтва
                     Р.П.Бадзей
                     20.05.1994

                             IНСТРУКЦЫЯ
             аб парадку назначэння i выплаты стыпендыi
           навучэнцам прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў

     Дадзеная Iнструкцыя  прымяняецца  пры  назначэннi   i   выплаце
стыпендыi  навучэнцам прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў,  вышэйшых
тэхнiчных  i  прафесiянальных  вучылiшчаў  на  ступенi   падрыхтоўкi
квалiфiкаваных рабочых.
     1. Пастановай   Дзяржаўнага  камiтэта  па  працы  i  сацыяльнай
абароне насельнiцтва i Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь  ад
24 мая 1993 г. № 42/420 "Аб памерах дзяржаўных стыпендый навучэнскай
моладзi"   для   навучэнцаў   прафесiянальна-тэхнiчных    вучылiшчаў
устаноўлены стыпендыi ў наступных памерах:
     а) паспяваючым  навучэнцам*  з  тэрмiнам  навучання  не менш 10
месяцаў,  не  пражываючым  у  сем'ях  бацькоў,  -  25  працэнтаў,  а
пражываючым - 50 працэнтаў мiнiмальнай заработнай платы;
___________________________
     *Да паспяваючых  адносяцца  навучэнцы,  якiя  маюць   вынiковыя
адзнакi  за  мiнулы  вучэбны  перыяд  не  нiжэй "здавальняюча" як па
тэарэтычнаму навучанню, так i па вытворчаму навучанню.

     б) паспяваючым навучэнцам з  тэрмiнам  навучання  не  больш  10
месяцаў - 70 працэнтаў мiнiмальнай заработнай платы;
     в) навучэнцам з лiку дзяцей-сiрот  i  дзяцей,  застаўшыхся  без
апекi бацькоў, апекуноў, а таксама дзецям ваеннаслужачых, загiнуўшых
пры  выкананнi  iнтэрнацыянальнага  абавязку,  якiя  знаходзяцца  на
поўным   дзяржаўным   забеспячэннi,   -   60  працэнтаў  мiнiмальнай
заработнай платы;
     г) навучэнцам  з  тэрмiнам  навучання  не  менш  10 месяцаў пры
немагчымасцi  арганiзацыi  гарачага  харчавання  па   ўзгадненню   з
адпаведнымi  органамi кiравання адукацыяй - 70 працэнтаў мiнiмальнай
заработнай платы.
     2. Кожнай катэгорыi навучэнцаў,  указаных у падпунктах "а", "б"
i "г" пункта 1, стыпендыя павышаецца ў памерах:
     з лiку   дзяцей   загiнуўшых   ваеннаслужачых   (акрамя  дзяцей
загiнуўшых  воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў)  i  асоб,  прыраўнаваных   да
iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны I i II груп, - на 50 працэнтаў;
     з лiку воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў - на 200 працэнтаў;
     з лiку   былых   ваеннаслужачых,  якiя  сталi  iнвалiдамi  праз
раненнi,  кантузii,  калецтва  цi  захворваннi,  якiя  атрыманы  пры
выкананнi iнтэрнацыянальнага доўгу, - на 300 працэнтаў.
     3. Навучэнцам-стыпендыятам з лiку грамадзян,  якiя  карыстаюцца
iльготамi ў адпаведнасцi з артыкуламi 18,  19, 20, 23, 24, 25 Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад
катастрофы  на  Чарнобыльскай  АЭС",  стыпендыi павышаюцца на 50%  у
параўнаннi  з  памерамi  дзяржаўных  стыпендый,   устаноўленых   для
адпаведных катэгорый навучэнцаў.
     Павышэнне стыпендыi праводзiцца  вышэйназваным  грамадзянам  ва
ўсiх    навучальных    установах   рэспублiкi,   незалежна   ад   iх
месцазнаходжання.  Падставай для павышэння стыпендыi з'яўляецца  для
асоб, якiя  азначаны  ў  артыкуле 18 Закона,  пасведчанне ўдзельнiка
лiквiдацыi вынiкаў  катастрофы  на  Чарнобыльскай  АЭС  або  даведка
ўстаноўленай  формы  аб выдзяленнi iльгот у адпаведнасцi з артыкулам
18; у артыкуле 19 Закона - пасведчанне ўдзельнiка лiквiдацыi вынiкаў
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС,  у артыкулах 23, 24, 25 - даведка з
месца жыхарства.
     4. Iмянныя   стыпендыi   навучэнцам  устанаўлiваюцца  ў  памеры
мiнiмальнай заработнай платы ў адпаведнасцi з  дзеючымi  палажэннямi
аб iх.
     5. Пры залiчэннi  на  навучанне  асоб,  указаных  у  пункце  1,
стыпендыя   назначаецца   ў  мiнiмальным  памеры,  устаноўленым  для
адпаведных катэгорый навучэнцаў без надбавак за атрыманыя выдатныя i
добрыя адзнакi на ўступных экзаменах.
     Назначэнне стыпендыi навучэнцам (за выключэннем асоб,  указаных
у  падпунктах  "в"  i  "г"  пункта  1)  ў далейшыя перыяды навучання
ажыццяўляецца стыпендыяльнай камiсiяй  навучальнай  установы  як  па
вынiках  залiкаў i экзаменаў,  так i па вынiках бягучай паспяховасцi
за паўгоддзе (з тэрмiнам навучання  менш  10  месяцаў  -  за  палову
тэрмiну навучання).
     6. Стыпендыяльная   камiсiя   арганiзуецца   пад   старшынствам
дырэктара,   у   яе  склад  уваходзяць  кiраўнiкi  вучэбна-вытворчых
падраздзяленняў,   прадстаўнiкi   вучнёўскага   прафкама,    органаў
вучнёўскага   самакiравання,  вучэбных  груп.  Склад  стыпендыяльнай
камiсii зацвярджаецца загадам дырэктара навучальнай установы.
     Спiсы навучэнцаў,   якiм   стыпендыяльная   камiсiя  прызначыла
стыпендыi,  зацвярджаюцца  дырэктарам  i  аб'яўляюцца   загадам   па
навучальнай установе.
     7. Навучэнцам,  якiя маюць па вынiках  экзаменацыйнай  сесii  i
бягучай паспяховасцi (за перыяды,  указаныя ў п.5) толькi добрыя,  а
таксама добрыя i выдатныя адзнакi,  памер стыпендыi павялiчваецца на
20 працэнтаў,  а маючым толькi выдатныя адзнакi - на 40 працэнтаў ад
устаноўленых памераў.
     8. Навучэнцам  з  лiку  дзяцей-сiрот i дзяцей,  застаўшыхся без
апекi бацькоў,  i  якiя  знаходзяцца  на  выхаваннi   ў   апякунскiх
(прыёмных)  сем'ях  i  дзiцячых  дамах сямейнага тыпу i атрымлiваюць
штомесячныя грашовыя выплаты на iх утрыманне, стыпендыi выплачваюцца
на агульных падставах.
     9. Стыпендыi грамадзянам замежных дзяржаў i дзяржаў  СНД,  якiя
навучаюцца  ў  прафесiянальна-тэхнiчных  вучылiшчах  i  атрымлiваюць
стыпендыi за  кошт  бюджэтных  сродкаў  рэспублiкi,  выплачваюцца  ў
памерах, устаноўленых для навучэнцаў Рэспублiкi Беларусь.
     10. Навучэнцы (за выключэннем асоб, указаных у падпунктах "в" i
"г"  пункта  1),  якiя  маюць  нездавальняючыя  адзнакi  па  вынiках
прамежкавай  бягучай  паспяховасцi  на  працягу  вызначанага  ў  п.5
перыяду  назначэння  стыпендыi,  загадам  дырэктара  па ўзгадненню з
вучнёўскiм прафкамам   пазбаўляюцца   яе   на   перыяд    лiквiдацыi
запазычанасцi па прадметах цi вытворчаму навучанню.
     Прапановы па   пазбаўленню   навучэнцаў   стыпендыi    ўносяцца
намеснiкам   дырэктара  навучальнай  установы  па  вучэбна-вытворчай
(вучэбнай) рабоце пасля абмеркавання iх на педагагiчным савеце.
     Перыяды падвядзення  вынiкаў  прамежкавай  бягучай паспяховасцi
навучэнцаў на працягу вучэбнага паўгоддзя (паловы тэрмiна навучання)
вызначаюцца навучальнай установай самастойна.
     Выплата стыпендыi  навучэнцу   аднаўляецца   з   першага   дня,
наступнага   за   днём  лiквiдацыi  запазычанасцi  па  прадметах  цi
вытворчаму навучанню ў раней устаноўленых памерах.
     11. У    перыяд   вытворчай   практыкi,   летнiх   канiкул   за
навучэнцамi-стыпендыятамi захоўваецца права на атрыманне стыпендыi.
     12. Навучэнцы-стыпендыяты  ў выпадку часовай непрацаздольнасцi,
засведчанай медыцынскай установай,  якая мае права выдачы бальнiчных
лiстоў,   атрымлiваюць  стыпендыю  ў  поўным  памеры  да  аднаўлення
працаздольнасцi  цi  да  ўстанаўлення  медыцынскай   рэабiлiтацыйнай
экспертнай камiсiяй (МРЭК) iнвалiднасцi.
     13. Навучэнцы-стыпендыяты,  якiя не  з'явiлiся  на  экзамены  ў
перыяд    экзаменацыйнай   сесii   па   часовай   непрацаздольнасцi,
засведчанай медыцынскай установай,  якая мае права выдачы бальнiчных
лiстоў,   i   iншых  уважлiвых  прычынах,  пацверджаных  неабходнымi
дакументамi,  стыпендыi не пазбаўляюцца да вынiкаў здачы экзаменаў у
iндывiдуальныя  тэрмiны,  якiя  ўстаноўлены  дырэктарам  навучальнай
установы, пасля чаго iм назначаецца стыпендыя на агульных падставах.
     14. За     час     адпачынку     па    цяжарнасцi    i    родах
навучэнцам-стыпендыятам праводзiцца  аплата  бальнiчных   лiстоў   у
памерах, устаноўленых  заканадаўствам,  за  кошт сродкаў сацыяльнага
страхавання. Выплата стыпендыi ў дадзены перыяд не ажыццяўляецца.
     Калi цяжарнасць  наступiла ў перыяд акадэмiчнага адпачынку,  то
пры прад'яўленнi даведкi адзiнага ўзору аб часовай непрацаздольнасцi
акадэмiчны адпачынак павiнен быць прыпынены i аформлены адпачынак па
цяжарнасцi i родах.
     15. У  перыяд  знаходжання  ў  акадэмiчным  адпачынку стыпендыя
навучэнцам не выплачваецца.
     Пасля вяртання  навучэнца-стыпендыята  з акадэмiчнага адпачынку
выплата стыпендыi яму аднаўляецца да чарговага  падвядзення  вынiкаў
экзаменацыйнай сесii,  бягучай паспяховасцi (за перыяды,  указаныя ў
п.5), пасля чаго стыпендыя назначаецца на агульных падставах.
     16. Навучэнцам,  пераведзеным  па  асабiстай  просьбе  з  адной
навучальнай установы ў другую,  стыпендыя прызначаецца  на  агульных
падставах  пасля  лiквiдацыi  акадэмiчнай запазычанасцi па вучэбнаму
плану ў тэрмiны, вызначаныя дырэктарам навучальнай установы.
     Пры адсутнасцi  акадэмiчнай  запазычанасцi  па  вучэбнаму плану
стыпендыя назначаецца на агульных падставах па  вынiках  акадэмiчнай
паспяховасцi па  ранейшым  месцы  навучання,  указаных у акадэмiчнай
даведцы ўстаноўленага ўзору.
     Навучэнцам, пераведзеным  у  адпаведнасцi  з  загадам  з  адной
прафесii на другую  ў  той  жа  навучальнай  установе  або  з  адной
навучальнай  установы  ў  другую  у  сувязi  з  лiквiдацыяй  першай,
стыпендыя прызначаецца   да   наступных   экзаменаў    па    вынiках
паспяховасцi  па  ранейшым  месцы  вучобы,  незалежна ад акадэмiчнай
запазычанасцi, якая ўтварылася праз рознiцу ў вучэбных планах.
     17. Навучэнцам,  якiя атрымлiваюць дзяржаўную пенсiю, стыпендыя
прызначаецца на агульных падставах.
     18. Навучэнцам-стыпендыятам,    хворым   на   туберкулёз,   пры
наяўнасцi адпаведных вывадаў органаў аховы  здароўя  аб  iх  часовай
непрацаздольнасцi стыпендыя выплачваецца на працягу 10 месяцаў з дня
наступлення часовай непрацаздольнасцi.
     19. Навучальным    установам    дазваляецца    ствараць    фонд
матэрыяльнай дапамогi  ў  памеры  да  аднаго  працэнта  ад  планавых
бягучых  расходаў  па  бюджэту  для  аказання  матэрыяльнай дапамогi
маючым вострую патрэбу навучэнцам.
       ___________________________________________________________--
         Инструкция  утратила силу приказом Министерства образования
         от 17 сентября 2004 г. № 882

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               13.06.1994  № 168

                             IНСТРУКЦЫЯ
    аб парадку планавання i ўлiку вучэбна-выхаваўчай i вытворчай
      дзейнасцi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы

                        1. Агульныя палажэннi

     1.1. Дадзеная    Iнструкцыя    прадугледжвае   адзiны   парадак
планавання    i  ўлiку  вучэбна-выхаваўчай  i  вытворчай   дзейнасцi
прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы (далей - ПТНУ).
     1.2. Планаванне i ўлiк вучэбна-выхаваўчай i вытворчай дзейнасцi
ажыццяўляецца з мэтай:
     - забеспячэння   рацыянальнай  арганiзацыi  вучэбна-выхаваўчага
працэсу,  адзiнства  навучання   i   выхавання,   павышэння   якасцi
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi навучэнцаў;
     - своечасовага i поўнага выканання вучэбных планаў  i  праграм,
забеспячэння  ўзгодненай  дзейнасцi  ўсiх  педагагiчных  работнiкаў,
рацыянальнага  выкарыстання  рабочага  часу  i  вучэбна-матэрыяльнай
базы, тэхнiкi, вытворчых плошчаў i зямельных участкаў;
     - вызначэння аб'ёму i тэрмiнаў выпуску  прадукцыi,  правiльнага
падбору i размеркавання памiж вучэбнымi групамi, брыгадамi, звеннямi
i асобнымi навучэнцамi вучэбна-вытворчых работ;
     - арганiзацыi кантролю за вучэбна-выхаваўчым працэсам, узроўнем
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi навучэнцаў;
     - аналiзу     стану     i    вынiкаў    вучэбна-выхаваўчай    i
вучэбна-вытворчай дзейнасцi.

       2. Планаванне вучэбна-выхаваўчай i вытворчай дзейнасцi

     2.1. Вучэбна-выхаваўчая   дзейнасць   ПТНУ   ажыццяўляецца    ў
адпаведнасцi   з  гадавым  планам  работы,  якi  вызначае  ўсе  бакi
дзейнасцi навучальнай  установы  (тэарэтычнае  навучанне,  вытворчае
навучанне,   выхаваўчая   работа,   метадычная  работа  i  павышэнне
квалiфiкацыi педагагiчных работнiкаў, кiраўнiцтва i кантроль, работа
педагагiчнага    савета,   умацаванне   вучэбна-матэрыяльнай   базы,
вытворчая i гаспадарча-эканамiчная дзейнасць i  iнш.).  Структура  i
форма гадавога плана вызначаюцца навучальнай установай самастойна.
     2.2. Абавязковымi    дакументамi  па  планаванню   тэарэтычнага
навучання з'яўляюцца:
     - тэматычны план па прадмету;
     - план урока.
     2.2.1. Тэматычны план па прадмету распрацоўваецца выкладчыкам у
адпаведнасцi  з  вучэбным  планам  i праграмай з мэтай рацыянальнага
размеркавання  вучэбнага  матэрыялу  па   ўроках   i   зацвярджаецца
намеснiкам дырэктара па вучэбна-вытворчай (вучэбнай) рабоце.
     Структура  тэматычнага  плана вызначаецца навучальнай установай
самастойна.   Тэматычны  план  з'яўляецца  дакументам   шматразовага
карыстання,    у  яго  сiстэматычна  ўносяцца  неабходныя  змены   i
дапаўненнi.
     2.2.2. План  урока распрацоўваецца выкладчыкам у адпаведнасцi з
учэбнай праграмай i тэматычным планам. Структура i змест плана ўрока
вызначаюцца выкладчыкам самастойна.
     2.3. Абавязковымi    дакументамi    па  планаванню   вытворчага
навучання з'яўляюцца:
     - тэматычны план вытворчага навучання па прафесii;
     - план урока вытворчага навучання.
     2.3.1. Тэматычны    план   вытворчага  навучання  па   прафесii
распрацоўваецца  майстрам  вытворчага  навучання  ў  адпаведнасцi  з
вучэбным  планам  i  праграмай  з  мэтай рацыянальнага размеркавання
вучэбнага  матэрыялу  па ўроках i зацвярджаецца намеснiкам дырэктара
па    вучэбна-вытворчай    (вучэбнай)    рабоце.   Перыяд,  на   якi
распрацоўваецца    тэматычны    план,   яго  структура   вызначаюцца
навучальнай  установай  самастойна з улiкам асаблiвасцей прафесiйнай
падрыхтоўкi навучэнцаў.
     2.3.2. План урока вытворчага навучання распрацоўваецца майстрам
вытворчага  навучання ў адпаведнасцi з праграмай i тэматычным планам
вытворчага  навучання.  Структура  i  змест  плана урока вызначаюцца
майстрам вытворчага навучання самастойна.
     2.4. Пералiк,  структура  i форма iншых дакументаў, накiраваных
на  ўдасканаленне вучэбна-выхаваўчай работы, вызначаюцца навучальнай
установай самастойна.
     2.5. Дакладная   арганiзацыя   вучэбна-выхаваўчай   работы    ў
адпаведнасцi  з  тэматычнымi  планамi  адлюстроўваецца  ў  раскладзе
вучэбных  заняткаў  i  распрацоўваецца   намеснiкам   дырэктара   па
вучэбна-вытворчай  (вучэбнай)  рабоце  ў  адпаведнасцi  з  iснуючымi
патрабаваннямi, i зацвярджаецца дырэктарам навучальнай установы.
     2.6. Парадак  i методыка планавання вучэбна-вытворчай дзейнасцi
вызначаюцца навучальнай установай самастойна.
     Нармiраванне  вучэбна-вытворчых  работ навучэнцаў ажыццяўляецца
майстрам  вытворчага  навучання  з  улiкам  вытворчых  магчымасцей у
розныя    перыяды   навучання,  перадавога  вопыту,  накопленага   ў
адпаведнай галiне   вытворчасцi,   i   паправачнага   каэфiцыента  ў
залежнасцi ад перыяду навучання па кожнай прафесii.
     Распрацаваныя  нарматывы  на размеркаванне часу, адведзенага на
вывучэнне тэм   вытворчага   навучання,   разглядаюцца   метадычнымi
камiсiямi  i зацвярджаюцца намеснiкам дырэктара навучальнай установы
па вучэбна-вытворчай рабоце.

                 3. Улiк вучэбна-выхаваўчай работы

     3.1. Асноўнымi  дакументамi  ўлiку  вучэбна-выхаваўчай   работы
з'яўляюцца   журналы  ўлiку  тэарэтычнага  i  вытворчага   навучання
ўстаноўленай  формы,  якiя  запаўняюцца  выкладчыкамi  i   майстрамi
вытворчага навучання ў адпаведнасцi з правiламi вядзення журнала.
     Пры  навучаннi  навучэнцаў  на  вытворчасцi  i  ў час вытворчай
практыкi кожны навучэнец вядзе дзённiк улiку вучэбна-вытворчых работ
пры  навучаннi  на  вытворчасцi  i  праходжаннi  вытворчай  практыкi
(дадатак  1).  Кантроль  за  вядзеннем  дзённiка  ажыццяўляе майстар
вытворчага навучання.
     3.2. Якасць  засваення вучэбных праграм навучэнцамi ацэньваецца
адзнакамi:    5    (выдатна),    4  (добра),  3  (здавальняюча),   2
(нездавальняюча).
     3.2.1. Улiк  паспяховасцi  навучэнцаў па прадметах тэарэтычнага
навучання  ажыццяўляецца  выкладчыкамi  па  вынiках  бягучых адзнак,
залiкаў i экзаменаў.
     3.2.2. Бягучыя  адзнакi  паспяховасцi вызначаюцца выкладчыкам у
ходзе  праверкi  i  ацэнкi  iх  ведаў,  уменняў i навыкаў па вынiках
вусных    i    пiсьмовых   адказаў,  выканання  дамашнiх   заданняў,
лабараторных  i  практычных  работ,  правядзення кантрольных работ i
прамежкавых залiкаў па асобных тэмах, раздзелах праграмы.
     3.2.3. Паспяховасць   навучэнцаў  па  прадметах  за   паўгоддзе
вызначаецца  на  падставе  бягучых  адзнак,  за  год  -  на падставе
паўгадавых  адзнак  з  улiкам  фактычнага  ўзроўню  ведаў, уменняў i
навыкаў навучэнцаў у канцы навучальнага года.
     3.2.4. Вынiковыя  адзнакi па прадметах выстаўляюцца выкладчыкам
на падставе гадавых, залiковых i экзаменацыйных адзнак.
     3.3. Улiк  паспяховасцi  навучэнцаў  па  вытворчаму   навучанню
ажыццяўляецца  майстрамi  вытворчага  навучання  на падставе бягучых
адзнак, праверачных i кантрольных работ.
     3.3.1. Бягучыя  адзнакi   паспяховасцi   вызначаюцца   майстрам
вытворчага  навучання  па  вынiках  выканання  навучэнцам  вытворчых
заданняў, а  таксама  назiранняў  за правiльнасцю выканання прыёмаў,
арганiзацыяй  i   культурай   працы,   выкарыстаннем   абсталявання,
iнструментаў i выкананнем правiл бяспекi працы.
     3.3.2. Праверачныя работы па вытворчаму навучанню праводзяцца ў
адпаведнасцi з праграмамi вытворчага навучання.
     3.3.3. Адзнакi   паспяховасцi  за  вучэбныя  паўгоддзе  i   год
выстаўляюцца  на  падставе бягучых адзнак, праверачных i кантрольных
работ  i  з  улiкам фактычнага ўзроўню падрыхтоўкi навучэнца ў канцы
паўгоддзя цi года.
     3.4. Улiк  наведвання  заняткаў навучэнцамi вядзецца ў журналах
улiку тэарэтычнага i вытворчага навучання ў адпаведнасцi з правiламi
iх вядзення.
     3.5. Вынiкi  паспяховасцi  i   наведвання   вучэбных   заняткаў
навучэнцамi,  выканання  вучэбных праграм падводзяцца выкладчыкамi i
майстрамi вытворчага навучання за кожнае паўгоддзе.

     Заўвага.    Навучальная   ўстанова  можа  самастойна   ўводзiць
падвядзенне  прамежкавых  (на  працягу  паўгоддзя)  вынiкаў  бягучай
паспяховасцi за ўстаноўлены ёй перыяд.
     Вынiкi  паспяховасцi  па ўсiх прадметах i вытворчаму навучанню,
выпускных  квалiфiкацыйных  экзаменаў  заносяцца ў зводную ведамасць
паспяховасцi навучэнцаў (дадатак 2).

     3.6. На  аснове  вынiкаў  вучэбна-выхаваўчай  работы складаецца
ўстаноўленая   статыстычная  i  аператыўная  справаздачнасць   перад
вышэйстаячымi  органамi  кiравання  адукацыяй.  Дырэктар навучальнай
установы нясе адказнасць за дакладнасць справаздачных дакументаў.
     3.7. Навучальная    ўстанова  мае  права  ўводзiць   дадатковыя
ўлiковыя  дакументы, якiя не вызначаны гэтай Iнструкцыяй. Iх пералiк
i  форма,  парадак  складання  вызначаюцца  кiраўнiцтвам навучальнай
установы па ўзгадненню з педагагiчным саветам.

                                         Дадатак 1
                                         да Iнструкцыi аб
                                         планаваннi i ўлiку
                                         вучэбна-выхаваўчай i
                                         вучэбна-вытворчай дзейнасцi
                                         прафесiянальна-тэхнiчнай
                                         навучальнай установы

                          ПРЫКЛАДНАЯ ФОРМА
      дзённiка ўлiку вучэбна-вытворчых работ пры навучаннi на
            вытворчасцi i праходжаннi вытворчай практыкi

---T-----T-----T-----T----T------T------T-----T------T-------T------
   ¦     ¦     ¦     ¦    ¦      ¦      ¦     ¦      ¦Подпiс ¦Подпiс
   ¦     ¦     ¦     ¦    ¦Фак-  ¦      ¦     ¦      ¦майстра¦майст-
   ¦Дата ¦     ¦     ¦    ¦тычная¦      ¦%    ¦Адзна-¦ўчастка¦ра
 № ¦выка-¦Назвы¦Раз- ¦Нор-¦коль- ¦Затра-¦выка-¦ка    ¦(брыга-¦вы-
п/п¦нання¦работ¦рад  ¦ма  ¦касць ¦чаны  ¦нання¦выка- ¦дзiра),¦твор-
   ¦работ¦     ¦работ¦    ¦выка- ¦час   ¦нормы¦нанай ¦кiраў- ¦чага
   ¦     ¦     ¦     ¦    ¦нанай ¦      ¦     ¦работы¦нiка   ¦наву-
   ¦     ¦     ¦     ¦    ¦работы¦      ¦     ¦      ¦практы-¦чання
   ¦     ¦     ¦     ¦    ¦      ¦      ¦     ¦      ¦кi     ¦
---+-----+-----+-----+----+------+------+-----+------+-------+------

                                         Дадатак 2
                                         да Iнструкцыi аб
                                         планаваннi i ўлiку
                                         вучэбна-выхаваўчай i
                                         вучэбна-вытворчай дзейнасцi
                                         прафесiянальна-тэхнiчнай
                                         навучальнай установы
*                                                       &
             ЗВОДНАЯ ВЕДАМАСЦЬ ПАСПЯХОВАСЦI НАВУЧЭНЦАЎ

---T-------T-----------------------------T---------------T-------------------------
   ¦       ¦          Прадметы           ¦   Вытворчае   ¦Вынiкi выпускных
   ¦Прозвi-¦                             ¦   навучанне   ¦квалiфiкацыйных экзаменаЎ
   ¦шча,   +-------T------T-------T------+-------T-------+---------T---------------
 № ¦iмя,   ¦Гадавыя¦Адзна-¦Гадавыя¦Адзна-¦Гадавыя¦       ¦         ¦Прысвоеная
п/п¦iмя па ¦адзнакi¦ка    ¦адзнакi¦ка    ¦адзнакi¦Вынiко-¦Адзнака, ¦спецыяльнасць
   ¦бацьку ¦па     ¦      ¦па     ¦      ¦па     ¦вая    ¦атрыманая¦i квалiфiкацыя
   ¦наву-  ¦курсах ¦      ¦курсах ¦      ¦курсах ¦адзнака¦на       ¦(тарыфны
   ¦чэнца  +-T-T-T-+Вынi- +-T-T-T-+Вынi- +-T-T-T-+       ¦экзамене ¦разрад,
   ¦       ¦1¦2¦3¦4¦ковая ¦1¦2¦3¦4¦ковая ¦1¦2¦3¦4¦       ¦         ¦клас i г.д.)
---+-------+-+-+-+-+------+-+-+-+-+------+-+-+-+-+-------+---------+---------------

Колькасць  навучэнцаў,  маючых  адзнакi:

              "5" -
              "4" -
              "3" -
              "2" -

Колькасць неатэставаных навучэнцаў

Намеснiк дырэктара па
вучэбна-вытворчай рабоце __________   ___________________
                          (подпiс)    (фамiлiя, iнiцыялы)

       ___________________________________________________________--
         Инструкция  утратила силу приказом Министерства образования
         от 17 сентября 2004 г. № 882

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               13.06.1994  № 168

                             IНСТРУКЦЫЯ
      аб парадку пераводу, выключэння i аднаўлення навучэнцаў
            прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў

                       1. Перавод навучэнцаў

     1.1. Перавод    навучэнцаў  з  адной   прафесiянальна-тэхнiчнай
навучальнай установы   (далей  -  ПТНУ)  у  другую  ажыццяўляецца  у
наступных выпадках:
     а) змены сямейнага стану;
     б) перамены месца жыхарства бацькоў;
     в)  па  заключэннi  медыцынскай  камiсii  аб неабходнасцi змены
клiмата альбо прафесii (спецыяльнасцi);
     г) у асобных выпадках па асабiстым жаданнi навучэнца.
     1.2. Перавод    навучэнцаў    у    другую  ПТНУ,  як   правiла,
ажыццяўляецца  ў  перыяд  зiмовых  цi летнiх канiкулаў пры наяўнасцi
вакантных  месцаў  i  па  дамоўленасцi памiж дырэктарамi навучальных
устаноў.
     1.3. Перавод  у  ПТНУ Садружнасцi Незалежных Дзяржаў рэгулюецца
адпаведнымi мiждзяржаўнымi пагадненнямi.
     1.4. Для  навучэнцаў  маладзей  18  гадоў  на перавод неабходна
пiсьмовая згода бацькоў цi апекуноў.
     1.5. Перавод  навучэнца  з адной ПТНУ у другую ажыццяўляецца на
аснове яго пiсьмовай заявы на iмя дырэктара ПТНУ, у якой ен вучыцца,
з  указаннем месцазнаходжання ПТНУ, у якую ён пераводзiцца. Да заявы
дадаюцца дакументы, якiя падцвярджаюць неабходнасць перавода.
     1.6. У    выключных    выпадках,    калi   перавод   навучэнцаў
ажыццяўляецца з адной вобласцi ў другую або пры адсутнасцi вакантных
месцаў,    гэтае   пытанне  вырашаецца  з  дазволу  i  па   ўзаемнай
дамоўленасцi памiж упраўленнямi адукацыi абл(Мiнгар)выканкамаў.
     1.7. Выдача  адпаведных дакументаў навучэнцам, якiя выбываюць з
ПТНУ,  праводзiцца на падставе загада дырэктара. Навучэнцам выдаюцца
наступныя дакументы:
     а)  пасведчанне  аб  дзевяцiгадовай  адукацыi  або  атэстат  аб
сярэдняй адукацыi;
     б) працоўная кнiжка (для асоб, яе меўшых);
     в) даведка аб паспяховасцi ўстаноўленага ўзору (дадатак  1);
     д) арыгiнал медыцынскай даведкi (форма  086У).
     Даведка аб паспяховасцi  запаўняецца  у  2  экземплярах.  Першы
выдаецца выбываючым навучэнцам,  другi i копiя арыгiнала аб адукацыi
захоўваюцца ў справах навучальнай установы разам з заявай  навучэнца
i дакументамi,  якiя падцвярджаюць неабходнасць перавода. Даведка а6
паспяховасцi рэгiструецца ў журнале выдачы дыпломаў i атэстатаў.
     1.8. Перадача  вопраткi i спецвопраткi,  выдадзенай навучэнцам,
якiя пераводзяцца у другую  ПТНУ,  ажыццяўляецца  па  "Паведамленню"
(форма  280).  Яно  падпiсваецца  галоўным  бухгалтарам,  завяраецца
пячаткай i дасылаецца па пошце  ў  тую  навучальную  ўстанову,  куды
пераводзiцца навучэнец.
     1.9. Залiчэнне  навучэнцаў  у  парадку   пераводу   афармляецца
загадам  дырэктара  навучальнай установы.  Копiя загада аб залiчэннi
навучэнца пераводам накiроўваецца у ПТНУ, дзе ён навучаўся раней.

                      2. Выключэнне навучэнцаў

     2.1. Навучэнец  можа  быць  выключан з прафесiянальна-тэхнiчнай
навучальнай установы ў наступных выпадках:
     а) па ўласным жаданнi (для непаўналетнiх - са згоды бацькоў  цi
апекуноў);
     б)  у  сувязi  з  пераводам  ў  iншую навучальную ўстанову (для
непаўналетнiх з пiсьмовай згоды бацькоў i апекуноў);
     в) па стану здароўя на падставе заключэння УКК;
     г) за непаспяховасць па вынiках навучальнага года (паўгоддзя);
     д)  за  сiстэматычнае  парушэнне  правiл унутранага распарадку,
статута прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы.
     2.2. Выключэнне непаўналетнiх навучэнцаў у адпаведнасцi з п.2.1
(а,  г,  д)  патрабуе  рашэння  педагагiчнага  савета i ўзгаднення з
камiсiяй па справах непаўналетнiх па месцы жыхарства.
     2.3. Пры  выключэннi  навучэнца  з  навучальнай  установы   яму
выдаюцца дакументы, пералiчаныя ў п.1.7 гэтай Iнструкцыi.

                                                          Дадатак  1

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

      ________________________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

                        ДАВЕДКА ПАСПЯХОВАСЦI

     Выдана ________________________________________________________
                       (прозвiшча, iмя i iмя па бацьку)
у тым,  што  ён (яна) навучаўся(лася) з "____" ___ 19_ г.  па "____"
___19__ г. па ______________________________________________________
                               (назва прафесii (спецыяльнасцi)
За час навучання ___________________________________________________
                              (прозвiшча, iмя i iмя па бацьку)
вывучаны наступныя прадметы i зданы экзамены:

-------T-----------------T------------T-----------T-----------------
  №    ¦ Назва прадметаў ¦  Колькасць ¦  Адзнака  ¦ Зданы экзамены
 п/п   ¦                 ¦  гадзiн    ¦           ¦ (адзнака)
       ¦                 ¦            ¦           ¦
-------+-----------------+------------+-----------+-----------------
   1   ¦        2        ¦      3     ¦     4     ¦        5
-------+-----------------+------------+-----------+-----------------

     Па вынiках паэтапнай атэстацыi яму прысвоена квалiфiкацыя:
____________________________________________________________________

                                            Дырэктар _______________
                                                          (подпiс)
                                                          М.П.
                                            Сакратар навучальнай
                                            часткi ПТНУ ____________
                                                          (подпiс)
"__"________ 19_ г.

Дата выдачы _______________

                   3. Аднаўленне ў лiк навучэнцаў

     3.1. Аднаўленне ў лiк навучэнцаў асоб, выключаных раней з ПТНУ,
ажыццяўляецца загадам  дырэктара,  але  не  пазней  3  гадоў  з  дня
адлiчэння.
     3.2. Асоба,  якая аднаўляецца ў лiк навучэнцаў,  падае аб гэтым
заяву на iмя дырэктара ПТНУ i прыкладае да яе неабходныя  дакументы,
вызначаныя  Правiламi  прыёму.  Дырэктар  ПТНУ  ў  двухдзённы тэрмiн
прымае рашэнне аб аднаўленнi ў лiк навучэнцаў.  У выпадку  адмовы  ў
аднаўленнi неабходна растлумачыць яе прычыну.
     3.3. Перавод,    выключэнне     i     аднаўленне     навучэнцаў
адлюстроўваецца ў  дзяржаўнай  статыстычнай  справаздачы  па   форме
1-прафтэх "Справаздача прафесiйна-тэхнiчнага, вышэйшага прафесiйнага
i вышэйшага тэхнiчнага вучылiшча па стану  на  пачатак  навучальнага
года i "Паiменнай кнiзе".
       ___________________________________________________________--

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               13.06.1994  № 168

                         ЧАСОВАЯ IНСТРУКЦЫЯ
          аб правядзеннi экзаменаў i пераводу на наступны
              курс навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных
                        навучальных устаноў

     Экзамены  з'яўляюцца  завершаючым  этапам  вучэбнай  работы   i
праводзяцца  па  прадметах  i  ў  тэрмiны,  прадугледжаныя вучэбнымi
планамi.

                 1. Допуск навучэнцаў да экзаменаў

     1.1. Да    экзаменаў    па  прадметах  тэарэтычнага   навучання
дапускаюцца навучэнцы, якiя паспяваюць па ўсiх прадметах.
     1.2. Навучэнцы    з  нездавальняючымi  гадавымi  адзнакамi   па
аднаму-двух  прадметах,  якiя  выносяцца  на  экзамены,  здаюць iх у
тэрмiны, устаноўленыя для паўторных экзаменаў.
     У  выключным  парадку, па рашэнню педагагiчнага савета да здачы
экзаменаў  могуць  быць дапушчаны навучэнцы, якiя маюць не больш чым
дзве нездавальняючыя гадавыя адзнакi па любых прадметах тэарэтычнага
навучання.
     1.3. Навучэнцы,   якiя   дапушчаны   да  экзаменаў,  але  маюць
нездавальняючыя гадавыя адзнакi  не  больш  чым  па  двух  прадметах
тэарэтычнага   навучання,   па   якiх   не   праводзяцца   экзамены,
атрымлiваюць па гэтых прадметах iндывiдуальныя  вучэбныя  заданнi  i
здаюць па iх залiкi ў тэрмiны,  устаноўленыя для паўторных экзаменаў
i залiкаў.

           2. Парадак вызвалення навучэнцаў ад экзаменаў

     2.1. Навучэнцы,  якiя паспяваюць па ўсiх прадметах, могуць быць
вызвалены  ад  экзаменаў  па  тэарэтычных прадметах па стану здароўя
загадам  дырэктара па ўзгадненню з упраўленнямi адукацыi на падставе
заключэння  ўрачэбна-кансультатыўнай камiсii i рашэння педагагiчнага
савета  прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай установы. Ад экзаменаў
вызваляюцца  цяжарныя  жанчыны, а таксама жанчыны, якiя маюць дзяцей
ва ўзросце да 3 гадоў.
     У  гэтым  выпадку  падагульняючыя  адзнакi  iм  выстаўляюцца на
падставе гадавых з улiкам узроўня фактычнай падрыхтоўкi навучэнцаў.
     2.2. Для  ўзгаднення  пытання  аб  вызваленнi   навучэнцаў   ад
экзаменаў  па  стану  здароўя  ПТНУ  падае  ва  ўпраўленне  адукацыi
абл(Мiнгар)выканкамаў наступныя дакументы:
     - рашэнне  педагагiчнага  савета  аб  вызваленнi  навучэнца  ад
экзаменаў;
     - заключэнне ўрачэбна-кансультатыўнай камiсii;
     - даведку лячэбнай установы (для цяжарных жанчын);
     - копiю пасведчання аб нараджэннi дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў;
     - ведамасць  гадавых  i падагульняючых адзнак,  якiя ўносяцца ў
дыплом.
     2.3. Вызваленне  навучэнцаў  выпускных  груп  ад  экзаменаў  па
прадметах  тэарэтычнага  навучання  i  фiзiчнаму  выхаванню па iншых
прычынах    ажыццяўляецца  толькi  ў  выключных  выпадках   загадамi
ўпраўленняў адукацыi абл(Мiнгар)выканкамаў.

     3. Парадак правядзення экзаменаў па тэарэтычных прадметах

     3.1. Экзамены      па       тэарэтычных       прадметах       у
прафесiянальна-тэхнiчных   навучальных   установах   праводзяцца   ў
тэрмiны, прадугледжаныя вучэбнымi планамi.
     Экзамены па   агульнаадукацыйных   i  грамадазнаўчых  прадметах
прымаюцца камiсiямi,  зацверджанымi загадам дырэктара  вучылiшча  не
пазней  чым  за  два тыднi да пачатку экзаменаў,  у складзе старшынi
(дырэктар  вучылiшча,  яго  намеснiк),  выкладчыка  па  прадмету   i
асiстэнта-выкладчыка   таго  ж  прадмету.  Старшынёй  экзаменацыйнай
камiсii не можа быць  дырэктар  (яго  намеснiк),  калi  ён  выкладае
прадмет у групе, дзе праводзiцца экзамен.
     Экзамены  па  прадметах  прафцыкла прымае выкладчык адпаведнага
прадмета.    У   якасцi  асiстэнта  можа  быць  майстар   вытворчага
навучання.
     3.2. Экзамены  i  кансультацыi па падрыхтоўцы да iх праводзяцца
па  зацверджанаму  дырэктарам  ПТНУ  раскладу,  з   якiм   знаёмяцца
выкладчыкi  i  навучэнцы  не  пазней  чым  за  10  дзён  да  пачатку
экзаменаў.
     У раскладзе прадугледжваецца:
     -  працягласць  перапынкаў  памiж  экзаменамi з улiкам аб'ёму i
складанасцi прадмета, але не менш двух дзён;
     - два  тэрмiны   правядзення   экзаменаў,   калi   ёсць   такая
неабходнасць у сувязi з вялiкай колькасцю груп.
     3.3. Вусныя  i  пiсьмовыя  экзамены  па  агульнаадукацыйных   i
грамадазнаўчых    прадметах    праводзяцца   па  бiлетах  i   тэмах,
распрацаваных Мiнiстэрствам адукацыi.
     3.4. Вусныя   экзамены  па  спецыяльных  i   агульнапрафесiйных
дысцыплiнах  праводзяцца  па  бiлетах,  распрацаваных  выкладчыкамi,
узгодненых    на  метадычных  камiсiях  i  зацверджаных   дырэктарам
вучылiшча.
     Прадугледжаныя бiлетамi    заданнi    па    агульнаадукацыйных,
грамадазнаўчых, спецыяльных i агульнатэхнiчных дысцыплiнах рыхтуюцца
выкладчыкамi  i  зацвярджаюцца  дырэктарам ПТНУ цi яго намеснiкам па
вучэбнай,  вучэбна-вытворчай рабоце не пазней чым за  два  тыднi  да
пачатку экзаменаў.
     3.5. Пiсьмовыя   экзамены  праводзяцца  па  закрытых   тэкстах,
падрыхтаваных  Мiнiстэрствам.  У  гэтым  выпадку ўпраўленнi адукацыi
абл(Мiнгар)выканкамаў  штогод  да  1  лютага  падаюць у Мiнiстэрства
заяўку  на  адпаведныя  матэрыялы  i  ў  перыяд  з 1 па 15 красавiка
атрымоўваюць iх.
     На  ўпраўленнi  адукацыi  кладзецца адказнасць за своечасовае i
сакрэтнае    давядзенне  экзаменацыйных  матэрыялаў  да   кiраўнiкоў
вучылiшчаў.
     Пакеты    з   закрытымi  тэкстамi  ўскрываюцца  ў   прысутнасцi
навучэнцаў i членаў экзаменацыйнай камiсii ў пачатку экзаменаў.
     3.6. Пiсьмовыя  экзамены ў прафесiянальна-тэхнiчных навучальных
установах праводзяцца з дзевяцi гадзiн.
     На  пiсьмовыя  экзамены  па матэматыцы адводзiцца 5 акадэмiчных
гадзiн,  па  беларускай,  рускай  мовах  -  дыктант  - 1 акадэмiчная
гадзiна, сачыненне - 6 акадэмiчных гадзiн, па фiзiцы - 3 акадэмiчныя
гадзiны.
     На  вусныя  экзамены  - у сярэднiм не больш чым 1/3 акадэмiчнай
гадзiны на кожнага навучэнца.
     3.7. На экзаменах  па  прадметах  навучэнцы  могуць  карыстацца
тэкстамi  мастацкiх  твораў,  таблiцамi,  статыстычнымi даведнiкамi,
мадэлямi,  схемамi,  муляжамi,  калькулятарамi  i  iншымi   сродкамi
навучання.
     3.8. Экзамены па фiзiчнай культуры праводзяцца ў адпаведнасцi з
Комплекснай    праграмай    фiзiчнага   выхавання  навучэнцаў   ПТВ,
зацверджанай загадам Мiнiстра адукацыi ад 12 жнiўня 1993  г.  №  259
"Аб  парадку  ўвядзення  ў  дзеянне  Закона  Рэспублiкi Беларусь "Аб
фiзiчнай культуры i спорце".
     3.9. Пасля правядзення кожнага экзамену камiсiя ацэньвае адказы
навучэнцаў   i  выстаўляе  iм  экзаменацыйныя  адзнакi  ў   пратакол
экзаменаў  (экзаменацыйную ведамасць), журнал тэарэтычнага навучання
i  зводную  ведамасць.  Пратакол падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii,
якая прымала экзамен па адпаведнаму прадмету. Падагульняючыя адзнакi
выстаўляюцца  выкладчыкам  на  падставе  гадавых  i   экзаменацыйных
адзнак.  Адзнака  "5"  (выдатна)  не  можа  быць выстаўлена, калi на
экзамене навучэнец атрымаў iншую адзнаку.
     3.10. У  выпадку  рознагалоссяў  памiж  членамi  экзаменацыйнай
камiсii ў ацэнцы  пiсьмовай  работы  або  вуснага  адказу  навучэнца
пытанне   вырашаецца  большасцю  галасоў  з  абавязковым  запiсам  у
пратакол думкi членаў камiсii,  не згодных з рашэннем большасцi. Пры
роўнасцi галасоў перавага аддаецца прапанове на карысць вучня.
     Канчатковае  рашэнне  па  сур'ёзных спрэчных пытаннях прымаецца
ўпраўленнем адукацыi, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца ПТНУ.
     3.11. У  тых  выпадках,  калi па агульнатэхнiчных i спецыяльных
дысцыплiнах экзамены не прадугледжаны, выкладчык праводзiць для груп
залiк.  Час на правядзенне яго выдзяляецца за лiк агульнай колькасцi
гадзiн, якiя адводзяцца на вывучэнне прадмета па вучэбнаму плану.
     3.12. Навучэнцам,    якiя   захварэлi  ў  перыяд  экзаменаў   i
выздаравелi  да  iх  заканчэння,  дазваляецца па рашэнню кiраўнiцтва
вучылiшча здаваць астатнiя i прапушчаныя экзамены ў iншыя тэрмiны.
     3.13. Пасля  заканчэння  экзаменаў  педагагiчны савет вучылiшча
абмяркоўвае  iх  вынiкi  i прымае рашэнне аб пераводзе навучэнцаў на
наступны  курс,  допуску  iх да выпускных квалiфiкацыйных экзаменаў,
якое афармляецца загадам дырэктара.

            4. Правядзенне паўторных экзаменаў i залiкаў

     4.1. Паўторныя  экзамены  праводзяцца  для   навучэнцаў,   якiя
атрымалi   нездавальняючыя  адзнакi  на  экзаменах  (за  выключэннем
выпускнога  квалiфiкацыйнага  экзамена)  не  больш   чым   па   двух
прадметах.
     Арганiзацыя  i парадак правядзення экзаменаў цалкам захоўваюцца
i для паўторных экзаменаў.
     4.2. Паўторныя    залiкi    для    навучэнцаў,  якiя   атрымалi
нездавальняючыя  гадавыя  адзнакi  па  прадметах,  не  вынесеных  на
экзамены,  праводзяцца,  як  правiла,  выкладчыкам,  у якога вучыўся
навучэнец.
     4.3. Навучэнцы  невыпускных  груп  здаюць  паўторныя экзамены i
залiкi да 15 верасня наступнага навучальнага года. У гэтыя ж тэрмiны
здаюць  экзамены i залiкi навучэнцы, якiя не мелi магчымасцi здаваць
iх разам з групай па хваробе цi iншых уважлiвых прычынах.
     Навучэнцы выпускных груп,  якiя маюць  нездавальняючыя  гадавыя
адзнакi  не  больш  чым па двух прадметах (за выключэннем выпускнога
квалiфiкацыйнага экзамена),  здаюць паўторныя экзамены  i  залiкi  ў
тэрмiны,  вызначаныя навучальнай ўстановай,  але не пазней чым да 15
чэрвеня бягучага навучальнага года.
     4.4. Паўторныя  пiсьмовыя  экзамены  праводзяцца  па  тэмах   i
тэкстах,   якiя  састаўляюцца  Мiнiстэрствам  адукацыi  па   заяўках
упраўленняў адукацыi абл(Мiнгар)выканкамаў.
     4.5. Па  заканчэннi  паўторных  экзаменаў i залiкаў педагагiчны
савет  вучылiшча абмяркоўвае iх вынiкi i прымае рашэнне аб пераводзе
навучэнцаў на наступны курс, допуску iх да выпускных квалiфiкацыйных
экзаменаў цi адлiчэннi.
     Рашэнне  педагагiчнага  савета зацвярджаецца загадам дырэктара,
якi  даводзiцца  да  ведама  навучэнцаў i iх бацькоў на працягу трох
дзён.
     4.6. Навучэнцам  выпускных  груп  для  атрымання  больш высокай
вынiковай  адзнакi  можа быць дазволена пераздача вусных экзаменаў i
залiкаў па 1-2 прадметах, вывучаемых на 1-м цi 2-м курсах, на аснове
асабiстай заявы i рашэння педагагiчнага савета.

               5. Перавод навучэнцаў на наступны курс

     5.1. Перавод  навучэнцаў  на  наступны  курс  ажыццяўляецца  на
аснове гадавых i вынiковых адзнак, якiя выстаўляюцца па тэарэтычнаму
i вытворчаму навучанню.  На наступны  курс  пераводзяцца  навучэнцы,
якiя  маюць  станоўчыя гадавыя i вынiковыя адзнакi па ўсiх прадметах
тэарэтычнага навучання i вытворчаму навучанню.
     5.2. Навучэнцы,  якiя  не  дапушчаны  да  экзаменаў цi не здалi
паўторныя  экзамены  або  залiкi  ў  вызначаныя  тэрмiны,   рашэннем
педагагiчнага   савета  адлiчваюцца  з  вучылiшча  ва   ўстаноўленым
парадку.
     5.3. Навучэнцы  выпускных  груп, якiя не здалi паўторна экзамен
або    залiк  па  аднаму  прадмету,  не  дапускаюцца  да   выпускных
квалiфiкацыйных    экзаменаў    i   рашэннем  педагагiчнага   савета
адлiчваюцца з вучылiшча ва ўстаноўленым парадку.
     5.4. Усе навучэнцы, адлiчаныя з вучылiшча, атрымлiваюць даведку
ўстаноўленага ўзору i накiроўваюцца на працу.
     5.5. Навучэнцы  выпускных груп,  якiя не дапушчаны да экзаменаў
або не здалi паўторныя экзамены цi залiкi,  а  таксама  адлiчаныя  з
вучылiшча,  маюць  права  здаваць  экзамены i залiкi ва ўстаноўленыя
тэрмiны пры станоўчай характарыстыцы з месца працы, але не раней чым
за шэсць  месяцаў  з  дня  пачатку  працы.  Вынiкi  гэтых  экзаменаў
афармляюцца асобным пратаколам.  


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России