ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25 апреля 1994 г. №118 "Аб зацвярджэннi iнструкцый аб парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў i па дыпломным праектаваннi ў сярэднiх спецыяльных навучальных установах"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 25.04.94 г.                                            N 118


 Аб   зацвярджэннi  iнструкцый  аб  парадку  пераводу,
 аднаўлення    i    адлiчэння    навучэнцаў   сярэднiх
 спецыяльных   навучальных  устаноў   i  па  дыпломным
 праектаваннi   ў  сярэднiх   спецыяльных  навучальных
 установах

        [Изменения и дополнения:
            Изменения,     утвержденные     приказом    Министерства
         образования  от 27  октября 1997   г. №  551 (рег.  № 2148);
            Дополнения,    утвержденные     приказом    Министерства
         образования  от  28  января  1998  г.  №  30  (рег. № 2275);
            Постановление Министерства  образования  от  31  декабря
         2002 г.  № 58 (зарегистрировано в Национальном реестре -  №
         8/9086 от 05.02.2003 г.);
            Постановление Министерства образования от 20 апреля 2006
         г.  №  37  (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - №
         8/14583 от 20.06.2006 г.);
            Постановление Министерства  образования  от 28 июля 2006
         г.  № 75  (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  -  №
         8/14931 от 29.08.2006 г.)].

     У  сувязi са стварэннем  новай  нарматыўнай базы  па дзейнасцi
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў

                             ЗАГАДВАЮ


     1.  Зацвердзiць  iнструкцыi аб  парадку  пераводу, аднаўлення i
адлiчэння  навучэнцаў сярэднiх  спецыяльных устаноў  i па  дыпломным
праектаваннi   ў   сярэднiх    спецыяльных   навучальных   установах
(дадаецца).

     2.  Дадзеныя   iнструкцыi  ўвесцi  замест   адпаведных  (Загады
Мiнiстэрства  вышэйшай  i  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi  СССР  ад
27.06.64 г. N 204; 7.06.74 г. N 32).


 Мiнiстр                                               В.А.Гайсёнак

 Намеснiк мiнiстра                                     А.М.Гарнак

 Начальнiк упраўлення сярэдняй спецыяльнай адукацыi    Л.Я.Кiрылюк

 Галоўны  юрысконсульт упраўлення  па рабоце  з кадрамi  i прававому
забеспячэнню                                           М.А.Адамаў


                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         загадам мiнiстра адукацыi
                                            Рэспублiкi Беларусь
                                             ад 25.04.94 г.
                                                             N 119

                            IНСТРУКЦЫЯ

            аб парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння
            навучэнцаў дзяржаўных сярэднiх спецыяльных
                        навучальных устаноў

===

     Пры  пераводзе,  аднаўленнi  i  адлiчэннi  навучэнцаў  сярэднiх
спецыяльных   навучальных  устаноў   (ССНУ)  Мiнiстэрства   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь прапануе кiравацца наступным:
     Перавод  навучэнцаў  з  адной  сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы ў  другую i аднаўленне  ў лiк навучэнцаў  ажыццяўляецца, як
правiла,  пасля  заканчэння  семестра  ў  перыяд  летнiх  i  зiмовых
канiкул,  незалежна  ад  формы  навучання.  Пры  наяўнасцi вакантных
месцаў  гэтае  пытанне  вырашаецца  па  ўзгадненню памiж дырэктарамi
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. У выключных выпадках, калi
перавод  навучэнцаў  ажыццяўляецца  ў  сярэдзiне  семестра  або  пры
адсутнасцi вакантных  месцаў, або адмовы  ў пераводзе цi  аднаўленнi
гэтае пытанне вырашаецца органамi кiравання.

                       1. ПЕРАВОД НАВУЧЭНЦАЎ

     1.1.  Навучэнец,   якi  жадае  перавесцiся   ў  iншую  сярэднюю
спецыяльную  навучальную  ўстанову,  падае  на  iмя  дырэктара гэтай
установы заяву  аб залiчэннi яго  ў лiк навучэнцаў,  прад'явiўшы пры
гэтым залiковую кнiжку.
     Пры станоўчым рашэннi  пытання  i  пiсьмовай  згодзе  навучэнец
падае  на  iмя  дырэктара сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы,
дзе ён вучыцца,  заяву аб  адлiчэннi  яго  з  навучальнай  установы.
Загадам  дырэктара ён адлiчваецца з сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы i атрымлiвае даведку аб навучаннi. 
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 1.1 -  с  изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства   образования   от   28  июля  2006  г.  №  75
         (зарегистрировано в Национальном реестре  -  №  8/14931  от
         29.08.2006 г.)

            1.1. Навучэнец,  якi  жадае перавесцiся ў iншую сярэднюю
         спецыяльную навучальную ўстанову,  падае на  iмя  дырэктара
         гэтай  установы  заяву  аб  залiчэннi яго ў лiк навучэнцаў,
         прад'явiўшы пры гэтым залiковую кнiжку.
            Пры станоўчым   рашэннi   пытання   i  пiсьмовай  згодзе
         навучэнец  падае  на  iмя  дырэктара  сярэдняй  спецыяльнай
         навучальнай  установы,  дзе ён вучыцца,  заяву аб адлiчэннi
         яго  з   навучальнай   установы.   Загадам   дырэктара   ён
         адлiчваецца  з  сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы i
         атрымлiвае акадэмiчную даведку.
       ___________________________________________________________--

     1.2.  У сярэдняй  спецыяльнай навучальнай  установе, дзе  раней
вучыўся  навучэнец,  застаецца  яго  заява  аб  пераводзе, залiковая
кнiжка i вопiс перасылаемых дакументаў.

     1.3. Па запыту сярэдняй  спецыяльнай навучальнай установы, якая
прымае  на вучобу  навучэнца, у  трохдзённы тэрмiн  перасылаецца яго
асабовая справа.

     1.4.  Перавод  i  аднаўленне  павiнны   праводзiцца   ў   межах
колькасцi  навучэнцаў,  якiя  адначасова  навучаюцца,  вызначанай  у
спецыяльным дазволе  (лiцэнзii)  на  адукацыйную  дзейнасць,  а  для
навучання за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту,  акрамя таго,  -
пры наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў. 
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 1.4   -   в  редакции  постановления  Министерства
         образования от 20 апреля 2006 г.  № 37 (зарегистрировано  в
         Национальном реестре - № 8/14583 от 20.06.2006 г.)

            1.4. Перавод  з адной спецыяльнасцi на другую цi з адной
         формы  навучання   на   другую   ў   навучальнай   установе
         ажыццяўляецца загадам дырэктара.
       ___________________________________________________________--

     1.5.  У  тым  выпадку,   калi  памiж  навучальнай  установай  i
прадпрыемствам  (арганiзацыяй)  цi  асабiста  з навучэнцам заключаны
дагавор,  то перавод  навучэнца ў  iншую навучальную  ўстанову цi  з
адной спецыяльнасцi на другую  ажыццяўляецца пры ўнясеннi адпаведных
змен у гэты дагавор або яго скасаваннi.

     1.6.  Кiраўнiк дзяржаўнай установы,  якая забяспечвае атрыманне
сярэдняй   спецыяльнай   адукацыi,  мае  права  пераводзiць  выдатна
паспяваючых навучэнцаў (маючых па вынiках навучальнага года не меней
75  працэнтаў  адзнак  10 (дзесяць) i 9 (дзевяць) балаў,  а астатнiя
адзнакi  -  не  нiжэй  7  (сямi)  балаў),  якiя  дасягнулi   высокiх
паказчыкаў  у навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай рабоце,  пры
наяўнасцi  свабодных  бюджэтных  месцаў  з  платнага  навучання   на
навучанне за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў
у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 1.6   -   в  редакции  постановления  Министерства
         образования от 20 апреля 2006 г.  № 37 (зарегистрировано  в
         Национальном реестре - № 8/14583 от 20.06.2006 г.)

            1.6. Навучальныя ўстановы пры наяўнасцi вакантных месцаў
         могуць  пераводзiць навучэнцаў,  якiя навучаюцца на платнай
         аснове i на працягу двух  семестраў  паспяваюць  толькi  на
         "добра"   i  "выдатна",  на  навучанне  за  кошт  бюджэтных
         сродкаў.
       ___________________________________________________________--
         Инструкция  дополнена  пунктом  1.6  приказом  Министерства
         образования от 28 января 1998 г. N 30 (рег. N 2275/12)
       ___________________________________________________________--

                  2. АДНАЎЛЕННЕ Ў ЛIК НАВУЧЭНЦАЎ

     2.1.  Аднаўленне  ў  лiк  навучэнцаў  асоб,  адлiчаных  раней з
сярэднiх спецыяльных навучальных  устаноў, ажыццяўляецца дырэктарам.
Тыя навучэнцы,  якiя маюць перапынак  у навучэннi больш  чым 3 гады,
праводзяць гутарку па вызначэнню ўзроўню падрыхтоўкi.

     2.2.  Асобы,  якiя  адлiчаны  з  вышэйшай навучальнай установы,
могуць быць  залiчаны для працягу  навучання ў сярэднiя  спецыяльныя
навучальныя  ўстановы ў  выпадку, вызначаным  пунктамi 3 i 4  гэтай
iнструкцыi.

     2.3. Асоба,  якая жадае аднавiцца ў лiк  навучэнцаў,  падае  аб
гэтым  заяву  на  iмя  дырэктара  сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай
установы i прыкладае да яе даведку аб навучаннi.  Дырэктар  сярэдняй
спецыяльнай  навучальнай  установы  абавязаны  ў  двухдзённы  тэрмiн
разгледзець заяву i прыняць рашэнне.  У выпадку адмовы аб аднаўленнi
неабходна растлумачыць яе прычыну. 
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 2.3 -  с  изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства   образования   от   28  июля  2006  г.  №  75
         (зарегистрировано в Национальном реестре  -  №  8/14931  от
         29.08.2006 г.)

            2.3. Асоба, якая жадае аднавiцца ў лiк навучэнцаў, падае
         аб  гэтым  заяву  на  iмя  дырэктара  сярэдняй  спецыяльнай
         навучальнай установы i прыкладае да яе акадэмiчную даведку.
         Дырэктар    сярэдняй   спецыяльнай   навучальнай   установы
         абавязаны ў двухдзённы тэрмiн разгледзець заяву  i  прыняць
         рашэнне.   У   выпадку   адмовы   аб  аднаўленнi  неабходна
         растлумачыць яе прычыну.
       ___________________________________________________________--

     3. Пры пераводзе  i аднаўленнi  дырэктар навучальнай  установы
вызначае  парадак  i  тэрмiны  лiквiдацыi акадэмiчнай запазычанасцi,
якая ўзнiкла ў вынiку разыходжанняў у вучэбных планах i праграмах.

     4. Перавод i аднаўленне асоб ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы  на  навучанне  без  адрыву  ад  вытворчасцi  ажыццяўляецца
адмiнiстрацыяй   пры   ўмовах,   калi   асоба   працуе  па  абранай
спецыяльнасцi або пры наяўнасцi стажу па ёй не менш чым 3 гады.

     5. У асабовую справу  навучэнца,  якi  залiчаны  ў  навучальную
ўстанову  пераводам  цi  аднаўленнем,  укладваюцца  заява навучэнца,
даведка аб навучаннi, выпiска з загаду аб залiчэннi. 
       ___________________________________________________________--
         Пункт 5  -   с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Министерства   образования   от   28  июля  2006  г.  №  75
         (зарегистрировано в Национальном реестре  -  №  8/14931  от
         29.08.2006 г.)

            5. У   асабовую   справу   навучэнца,   якi  залiчаны  ў
         навучальную ўстанову пераводам цi аднаўленнем,  укладваюцца
         заява навучэнца,  акадэмiчная даведка,  выпiска з загаду аб
         залiчэннi.
       ___________________________________________________________--

                      6. АДЛIЧЭННЕ НАВУЧЭНЦАЎ

     6.1.  Навучэнец  можа  быць  адлiчаны  з  сярэдняй  спецыяльнай
навучальнай установы:
     - па ўласным жаданнi;
     - у сувязi з пераводам у iншую навучальную ўстанову;
     - па стане здароўя на падставе даведкi УКК;
     - за акадэмiчную запазычанасць;
     -  за  сiстэматычнае  парушэнне  вучэбнай  дысцыплiны, правiлаў
унутранага распарадку навучальнай установы.
     Адлiчэнне  непаўналетнiх  навучэнцаў   з  сярэднiх  спецыяльных
навучальных  устаноў  ажыццяўляецца  са  згоды  камiсii  па  справах
непаўналетнiх па месцы жыхарства. 
       ___________________________________________________________--
         Пункт  6.1 -  в редакции  изменений, утвержденных  приказом
         Министерства образования от 27 октября  1997 г. N 551 (рег.
         N 2148)

            6.1. Навучэнец можа быць адлiчаны з сярэдняй спецыяльнай
         навучальнай установы:
            па ўласнаму жаданню;
            у сувязi з пераводам у iншую навучальную ўстанову;
            па стану здароўя на падставе даведкi УКК;
            за акадэмiчную запазычанасць;
            за сiстэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыплiны, правiлаў
         унутранага распарадку навучальнай установы.
       ___________________________________________________________--

     6.2. Адлiчэнне  навучэнцаў за акадэмiчную  запазычанасць або за
сiстэматычнае  парушэнне  вучэбнай  дысцыплiны,  правiлаў унутранага
распарадку  навучальнай  установы  ажыццяўляецца  адмiнiстрацыяй  на
падставе  рашэння  педагагiчнага  (метадычнага)  савета  навучальнай
установы. 
       ___________________________________________________________--
         Пункт  6.2 -  в редакции  изменений, утвержденных  приказом
         Министерства образования от 27 октября  1997 г. N 551 (рег.
         N 2148)

            6.2. Адлiчэнне навучэнца адмiнiстрацыяй ажыццяўляецца на
         падставе   рашэння   педагагiчнага   (метадычнага)   Савета
         навучальнай    установы.   Пры    адлiчэннi   непаўналетнiх
         навучэнцаў iнфармуецца камiсiя  па справах непаўналетнiх па
         месцы жыхарства.
       ___________________________________________________________--

     6.3.  Навучэнцам,  якiя  не  завяршылi  курс  навучання  або не
прайшлi вынiковую атэстацыю,  а таксама тым навучэнцам, якiя прайшлi
поўны  курс  навучання  ў  неакрэдытаванай  установе  адукацыi,  пры
адлiчэннi выдаецца даведка аб навучаннi па форме згодна з дадаткам i
арыгiнал дакумента аб адукацыi,  а копii гэтых дакументаў, завераныя
навучальнай установай, застаюцца ў асабовай справе навучэнца. 
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 6.3   -   в  редакции  постановления  Министерства
         образования от 28 июля 2006 г.  №  75  (зарегистрировано  в
         Национальном реестре - № 8/14931 от 29.08.2006 г.)

            6.3. Пры  адлiчэннi навучэнца з навучальнай установы яму
         выдаецца акадэмiчная даведка па форме (згодна з дадаткам) i
         арыгiнал  дакумента аб адукацыi,  а копiя гэтага дакумента,
         завераная  навучальнай  установай,  застаецца  ў   асабовай
         справе навучэнца.
       ___________________________________________________________--

     6.4. Бланкi  даведак  аб  навучаннi  захоўваюцца  як   дакумент
строгай справаздачнасцi i ўлiчваюцца па спецыяльнаму рэестру. 
       ___________________________________________________________--
         Подпункт 6.4  -  с  изменениями,  внесенными постановлением
         Министерства  образования  от  28  июля  2006   г.   №   75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/14931 от
         29.08.2006 г.)

            6.4. Бланкi акадэмiчных даведак захоўваюцца як  дакумент
         строгай   справаздачнасцi   i  ўлiчваюцца  па  спецыяльнаму
         рэестру.
       ___________________________________________________________--


                                            Дадатак
                                            да Iнструкцыi аб парадку
                                            пераводу, аднаўлення
                                            i адлiчэння навучэнцаў
                                            дзяржаўных сярэднiх
                                            спецыяльных навучальных
                                            устаноў

____________________________________________________________________
                 (найменне мiнiстэрства, ведамства)
____________________________________________________________________
                    (найменне ўстановы адукацыi)

                              ДАВЕДКА
                     аб навучаннi А № 0000000*

     Выдана ________________________________________________________
                       (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
у тым, што ён (яна) навучаўся(лася) з "__" ______________ 20__ г. па
"__" ___________ 20__ г. у _________________________________________
                                (найменне навучальнай установы,
____________________________________________________________________
              спецыяльнасцi, формы атрымання адукацыi)
____________________________________________________________________
з "__" ______ 20__ г. па "__" ______ 20__ г. у _____________________
                                               (найменне навучальнай
____________________________________________________________________
         установы, спецыяльнасцi, формы атрымання адукацыi)
За час навучання ___________________________________________________
                         (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
вывучаны наступныя дысцыплiны, здадзены экзамены i атрыманы адзнакi:

----T--------------T--------------------T---------T----------------¬
¦   ¦   Найменне   ¦  Колькасць гадзiн  ¦         ¦    Здадзены    ¦
¦   ¦  дысцыплiн i +---------T----------+         +------T---------+
¦ № ¦вiдаў вучэбнай¦ паводле ¦у тым лiку¦Вынiковыя¦      ¦экзамены ¦
¦п/п¦работы паводле¦вучэбнага¦ вывучаны ¦ адзнакi ¦залiкi¦(паказаць¦
¦   ¦  вучэбнага   ¦  плану  ¦навучэнцам¦         ¦      ¦адзнакi) ¦
¦   ¦    плану     ¦         ¦          ¦         ¦      ¦         ¦
+---+--------------+---------+----------+---------+------+---------+
¦   ¦              ¦         ¦          ¦         ¦      ¦         ¦

Адлiчаны ___________________________________________________________
                (прычына адлiчэння, нумар i дата загаду)

Кiраўнiк установы адукацыi ____________        _____________________
                             (подпiс)          (iнiцыялы, прозвiшча)
                              М.П.

Рэгiстрацыйны нумар ________        Дата выдачы "__" _______ 20__ г.

______________________________
     *Тэкст можа друкавацца i запаўняцца на рускай мове.
 
       ___________________________________________________________--
         Приложение -    в   редакции   постановления   Министерства
         образования от 28 июля 2006 г.  №  75  (зарегистрировано  в
         Национальном реестре - № 8/14931 от 29.08.2006 г.)

                                            ДАДАТАК

 ------------------------------------------------------------------
                (найменне мiнiстэрства, ведамства)

 ------------------------------------------------------------------
                  (найменне навучальнай установы)

                        Акадэмiчная даведка N
                                             ------

 Выдадзена грамадз.
                    ----------------------------------------------
                      прозвiшча, iмя, iмя па бацьку

 у тым, што ён              навучаўся(лася) з " "         199   г.
               ------------                    -- --------    --
 па "   "         199    г.
    --- ----------    ---    -------------------------------------
                               найменне   навучальнай установы

 ------------------------------------------------------------------
                  спецыяльнасцi, формы навучання

 з " "            199     г. па " "                199     г.
   ---  ------------   --         --  --------------    ---
 -----------------------------------------------------------------
          (найменне навучальнай установы, спецыяльнасцi,

 ------------------------------------------------------------------
                         формы навучання)

 за час навучання грам.
                       --------------------------------------------
                         (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)

 вывучаны наступныя прадметы, здадзены экзамены i атрыманы адзнакi:

 ---T------------------T---------------------T---------------------
 N  ¦Найменне          ¦Колькасць гадзiн     ¦  Здадзены
 п/п¦дысцыплiн i       +---------T-----------+---------T-----------
    ¦вiдаў вуч. работы ¦па вучэб.¦у тым лiку ¦залiкi   ¦ экзамены
    ¦па вучэб. плану   ¦плану    ¦вывучаны   ¦         ¦(паказаць
    ¦                  ¦         ¦           ¦         ¦ адзнакi)
 ---+------------------+---------+-----------+---------+------------

 -------------------------------------------------------------------

 -------------------------------------------------------------------

 -------------------------------------------------------------------

 -------------------------------------------------------------------

   Адлiчаны
            --------------------------------------------------------
              (прычына адлiчэння, N i дата загаду)

   Гербавая пячатка         Дырэктар            (подпiс)
                                    -----------
                            Сакратар вучэбнай часткi        (подпiс)
                                                    --------
   Рэгiстрацыйны N
                  -------

   Дата выдачы
              --------
       ___________________________________________________________--
         Инструкция утратила    силу   постановлением   Министерства
         образования от 31 декабря 2002 г.  № 58 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - № 8/9086 от 05.02.2003 г.)


                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        загадам мiнiстра адукацыi
                                           Рэспублiкi Беларусь
                                           ад 25.04.94 г.
                                                            N 118

                            IНСТРУКЦЫЯ
               па дыпломным праектаваннi ў сярэднiх
                 спецыяльных навучальных установах

                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1. Дыпломны праект з'яўляецца самастойнай работай навучэнцаў,
на падставе якога Дзяржаўная  квалiфiкацыйная камiсiя прымае рашэнне
аб прысваеннi навучэнцу квалiфiкацыi спецыялiста.
     Дыпломнае  праектаванне  з'яўляецца  адной  з  форм падвядзення
вынiкаў вучобы ў адпаведнай  ССНУ. У працэсе дыпломнага праектавання
навучэнцы сiстэматызуюць, замацоўваюць i пашыраюць  атрыманыя веды,
выяўляюць сваю падрыхтаванасць да прафесiйнай дзейнасцi.

     1.2.  Да  выканання  дыпломнага  праекта дапускаюцца навучэнцы,
якiя поўнасцю выканалi вучэбны план.

            2. ТЭМЫ I ЗАДАННI ПА ДЫПЛОМНЫМ ПРАЕКТАВАННI

     2.1.  Тэмы  дыпломных   праектаў  павiнны  адпавядаць  сучасным
патрабаванням  навукi  i  тэхнiкi,  тэарэтычным  ведам  i практычным
навыкам, атрыманым  навучэнцамi за час навучання  ў гэтай установе i
ўключаюць   асноўныя   пытаннi   прафесiйнай   дзейнасцi,   з  якiмi
спецыялiсты будуць сустракацца ў вытворчасцi.

     2.2.  Тэмы  дыпломных   праектаў  распрацоўваюцца  выкладчыкамi
сярэднiх  спецыяльных навучальных  устаноў сумесна  са спецыялiстамi
прадпрыемстваў, зацiкаўленымi ў распрацоўцы праектаў, i разглядаюцца
адпаведнымi прадметнымi камiсiямi.

     2.3.  Замацаванне  за  навучэнцамi  тэм  дыпломных  праектаў (з
указаннем  кiраўнiкоў  i  тэрмiнаў  выканання)  афармляецца  загадам
дырэктара сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.

     2.4.  Па зацверджаных  тэмах кiраўнiкi  дыпломнага праектавання
распрацоўваюць iндывiдуальныя  заданнi для кожнага  навучэнца. Аб'ём
задання  павiнен  адпавядаць  тэрмiну,  якi  адводзiцца на выкананне
дыпломнага праекта.

     2.5.  Заданнi  на  дыпломныя  праекты  разглядаюцца прадметнымi
камiсiямi,    падпiсваюцца   кiраўнiком    дыпломнага   праекта    i
зацвярджаюцца  намеснiкам дырэктара  па вучэбнай  рабоце або  па яго
даручэннi загадчыкам аддзялення. Заданне на дыпломны праект выдаецца
не пазней чым за два тыднi да пачатку пераддыпломнай практыкi.

          3. СКЛАД, ЗМЕСТ I АФАРМЛЕННЕ ДЫПЛОМНАГА ПРАЕКТА

      3.1. Закончаны дыпломны праект складаецца з:

      тлумачальнай запiскi;

      графiчнай часткi (чарцяжы, схемы, графiкi i г.д.)

      3.2.   Тлумачальная   запiска    выконваецца   рукапiсна   або
машынапiсна  i  павiнна  змяшчаць  разлiковую  i  апiсальную  часткi
праекта.
     Аб'ём  запiскi ў  межах  50-70  старонак рукапiснага  або 20-40
старонак машынапiснага тэксту з  аднаго боку. У тлумачальнай запiсцы
прыводзiцца пералiк выкарыстанай  лiтаратуры i нарматыўна-даведачных
крынiц (выданняў).

     3.3. Графiчная частка выконваецца ў залежнасцi ад спецыяльнасцi
i тэмы дыпломнага  праекта на 2-6  лiстах чарцёжнай паперы.  Чарцяжы
павiнны адпавядаць дзеючым дзяржаўным стандартам.

     3.4. Змест  дыпломнага праекта i  раздзелы тлумачальнай запiскi
вызначаюцца ў залежнасцi ад  профiлю спецыяльнасцi, тэмы i характару
дыпломнага праекта i адлюстроўвае пытаннi тэхналогii, канструявання,
арганiзацыi  i эканомiкi  вытворчасцi з  улiкам апошнiх  дасягненняў
навукi  i  тэхнiкi,  аховы  навакольнага  асяроддзя,  аховы  працы i
тэхнiкi бяспекi, энерга- i  матэрыялазберажэння. У якасцi дадатку да
дыпломнага  праекта  могуць   быць  выкарыстаны  вырабы  навучэнцаў,
макеты,  стэнды,  прыборы,  якiя  адпавядаюць  заданню  на дыпломнае
праектаванне.

     3.5. У асобных выпадках дыпломныя праекты могуць распрацоўвацца
групай  навучэнцаў. Пры  гэтым кожнаму  навучэнцу выдаецца асабiстае
заданне са строга рэгламентаваным пералiкам пытанняў.
     Рашэнне  Дзяржаўнай    квалiфiкацыйнай  камiсii   па    вынiках
абароны  дыпломнага  праекта  прымаецца  iндывiдуальна  па   кожнаму
навучэнцу.

        4. АРГАНIЗАЦЫЯ I ПАРАДАК ДЫПЛОМНАГА ПРАЕКТАВАННЯ

     4.1. Перад  накiраваннем навучэнцаў на  пераддыпломную практыку
iх  знаёмяць з  патрабаваннямi да  арганiзацыi выканання  дыпломнага
праекта.

     4.2. Для аказання дапамогi  навучэнцам пры выкананнi дыпломнага
праекта загадам дырэктара  сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
назначаюцца  кiраўнiкi  дыпломнага  праектавання  з лiку выкладчыкаў
спецыяльных прадметаў або квалiфiкаваных спецыялiстаў вытворчасцi.
     За  кожным кiраўнiком  дыпломнага праектавання  адначасова можа
быць замацавана  не больш 8 навучэнцаў.
     Па  спецыфiчных пытаннях  або частках  праекта могуць дадаткова
назначацца кансультанты.

     4.3. Агульнае кiраўнiцтва дыпломным праектаваннем ажыццяўляецца
намеснiкам  дырэктара  па  вучэбнай  рабоце.  Загадчыкi  аддзяленняў
арганiзуюць  дыпломнае праектаванне i рэгулярны  кантроль за  ходам
выканання графiкаў праектавання.

     4.4. Асноўнымi  абавязкамi  кiраўнiка  дыпломнага  праектавання
з'яўляюцца:
     удзел  у  вызначэннi  тэм   дыпломных  праектаў  i  распрацоўкi
асабiстых заданняў на дыпломны праект кожнага навучэнца;
     аказанне дапамогi навучэнцам у  вызначэннi пералiку пытанняў, у
падборы матэрыялаў  i лiтаратуры, якiмi  яны павiнны карыстацца  пры
выкананнi дыпломнага праекта;
     правядзенне  кансультацый з  навучэнцамi па  пытаннях парадку i
паслядоўнасцi  выканання  дыпломнага  праекта,  вызначэнне  аб'ёму i
зместу  тлумачальнай  запiскi,   разлiкова-графiчнай  i  эканамiчнай
частак праекта i г.д.
      правядзенне  кансультацый  з  навучэнцамi  па  пытаннях выбару
варыянтаў  i  канструкцый  збудаванняў,  абсталявання  i  тэхналогii
вытворчасцi,   механiзацыi  i   аўтаматызацыi  вытворчых   працэсаў,
нармiравання,   арганiзацыi    работ,   эканамiчнага   абгрунтавання
рашэнняў, што прымаюцца ў праекце;
     забеспячэнне   выканання    графiка   дыпломнага   праектавання
навучэнцамi;
     напiсанне водгука на дыпломны праект навучэнца;
     прысутнасць пры абароне навучэнцамi дыпломных праектаў.

     4.5.  Кiраўнiк з  кожным  навучэнцам  на працягу  першага тыдня
дыпломнага праектавання складае графiк выканання праекта з указаннем
тэрмiнаў   заканчэння  асобных   этапаў  працы,   якi  зацвярджаецца
загадчыкам аддзялення, а ў  навучальных установах, дзе аддзяленнi не
прадугледжаны,  намеснiкам дырэктара  па вучэбнай  рабоце. На аснове
гэтых  графiкаў складаецца  расклад абароны  дыпломных праектаў, якi
зацвярджаецца дырэктарам сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.

     4.6. Дыпломныя  праекты выконваюцца навучэнцамi,  як правiла, у
навучальнай   установе,   i   дзе   ствараюцца  кабiнеты  дыпломнага
праектавання,  у  якiх  павiнны  быць  чарцёжныя прылады, падручнiкi
вучэбныя  дапаможнiкi,  даведнiкi,  тэхнiчныя  часопiсы,  дзяржаўныя
стандарты i iншыя неабходныя нарматыўна-даведачныя крынiцы.
     У перыяд дыпломнага праектавання ў кабiнеце працуе лабарант.

     4.7.  Навучэнец  згодна   з  графiкам дыпломнага   праектавання
абавязаны зрабiць  справаздачу перад кiраўнiком  аб выкананай рабоце
i атрымаць пiсьмовы водгук.

     4.8.  Навучэнец  прад'яўляе   загадчыку  аддзялення  закончаны
дыпломны  праект   разам  з  заданнем  i   пiсьмовым  водгукам,  якi
накiроўвае яго да рэцэнзента.

                5. РЭЦЭНЗАВАННЕ ДЫПЛОМНЫХ ПРАЕКТАЎ

     5.1.   Рэцэнзенты   дыпломных   праектаў   назначаюцца  загадам
дырэктара сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы па ўзгадненню са
старшынёй  Дзяржаўнай   квалiфiкацыйнай  камiсii  з   лiку  вопытных
спецыялiстаў  вытворчасцi, выкладчыкаў  спецыяльных прадметаў  iншых
навучальных  устаноў,  якiя   не  з'яўляюцца  кiраўнiкамi  дыпломных
праектаў або кансультантамi па асобных пытаннях.


     5.2. Рэцэнзiя павiнна ўключаць:

     заключэнне  аб  адпаведнасцi  выкананага  дыпломнага  праекта з
дыпломным заданнем;
     характарыстыку  выканання  кожнага  раздзела  праекта  з улiкам
задання;
     ацэнку якасцi графiчнай часткi  праекта тлумачальнай запiскi да
дыпломнага праекта;
     пералiк  станоўчых якасцей  дыпломнага праекта  i яго  асноўных
недахопаў (калi маюць месца);
     водгук   аб   праекце   ў   цэлым,   заключэнне  аб  магчымасцi
выкарыстання работы навучэнца  на вытворчасцi, яе народнагаспадарчае
значэнне.

     5.3. Змест  рэцэнзii даводзiцца да ведама  навучэнца не пазней
чым за дзень да абароны праекта.

     5.4.  Унясенне  змяненняў  у  дыпломны  праект  пасля атрымання
рэцэнзii не дапускаецца.

     5.5.  Загадчык аддзялення  або намеснiк  дырэктара па  вучэбнай
рабоце пасля азнаямлення з  дыпломным праектам, водгукам кiраўнiка i
рэцэнзiяй вырашае пытанне аб допуску навучэнца да абароны дыпломнага
праекта.
     Допуск  навучэнцаў  да  абароны  дыпломных праектаў аб'яўляецца
загадам дырэктара сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.

                   6. АБАРОНА ДЫПЛОМНЫХ ПРАЕКТАЎ

     6.1. Для праверкi якасцi i ўзроўню падрыхтаванасцi спецыялiстаў
i прысваення  iм  квалiфiкацыi   ў  тэхнiчнай  сярэдняй  спецыяльнай
навучальнай установе ствараецца  Дзяржаўная квалiфiкацыйная камiсiя,
у склад  якой  уваходзяць:   старшыня  з  лiку  высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў   дадзенай   галiны   вытворчасцi,   якi  зацвярджаецца
мiнiстэрствам  (ведамствам),  у  падпарадкаваннi  якога  знаходзiцца
навучальная установа;
     члены  камiсii:  1  варыянт  -  дырэктар  сярэдняй  спецыяльнай
навучальнай установы (намеснiк старшынi  камiсii), два выкладчыкi па
спецыяльных   прадметах  (адзiн   з  iх   сакратар  камiсii),  адзiн
прадстаўнiк Дзяржтэхнагляду,  або iнспекцыi па  энерганагляду, ахове
навакольнага асяроддзя цi правiл тэхнiчнай эксплуатацыi.
     2  варыянт -  склада членаў  камiсii з  4 чалавек, дзе сакратар
камiсii   з'яўляецца  прадстаўнiком   гэтай  навучальнай   установы,
астатнiя   незалежныя   прадстаўнiкi   з   адпаведнай  (аналагiчнай)
навучальнай установы цi прадстаўнiк з галiны вытворчасцi.

     6.2.  У сярэднiх  спецыяльных навучальных  установах з  вялiкай
колькасцю навучэнцаў па адной спецыяльнасцi, а таксама са шматлiкiмi
спецыяльнасцямi    можа    быць    створана    некалькi   дзяржаўных
квалiфiкацыйных камiсiй.
     У гэтым выпадку намеснiкам  старшынi камiсii можа быць намеснiк
дырэктара па вучэбнай цi вытворчай рабоце.

     6.3.   Склад   членаў    Дзяржаўнай   квалiфiкацыйнай   камiсii
зацвярджаецца  загадам  дырэктара  навучальнай  установы тэрмiнам на
адзiн навучальны год.

     6.4.  Работа  Дзяржаўнай  квалiфiкацыйнай  камiсii  праводзiцца
згодна  з  устаноўленым  раскладам,  якi  павiнен  быць аб'яўлены не
пазней чым за два тыднi да пачатку работы камiсii.

     6.5.  У  Дзяржаўную   квалiфiкацыйную  камiсiю   прад'яўляюцца
наступныя матэрыялы:

     дыпломны  праект  з  пiсьмовым  водгукам  кiраўнiка  дыпломнага
праектавання i рэцэнзiяй.
     Звесткi  аб выкананнi  навучэнцам усiх  патрабаванняў вучэбнага
плана i зводныя ведамасцi паспяховасцi.

     6.6.  Пры абароне  дыпломнага праекта  ў Дзяржаўнай  камiсii на
даклад навучэнца  адводзiцца да дваццацi пяцi  хвiлiн. Па заканчэннi
даклада  зачытваюцца  водгукi  кiраўнiка  дыпломнага  праектавання i
рэцэнзiя на яго выкананне.


     6.7.  Абарона   дыпломных  праектаў  праводзiцца   на  адкрытым
пасяджэннi Дзяржаўнай квалiфiкацыйнай камiсii.

     6.8.  Абарону  дыпломных   праектаў,  якiя   маюць  практычнае
прымяненне,  рэкамендуецца праводзiць  непасрэдна на прадпрыемствах,
арганiзацыях.

     6.9. Рашэнне аб ацэнцы, прысваеннi квалiфiкацыi, выдачы дыплома
прымаецца Дзяржаўнай квалiфiкацыйнай камiсiяй на закрытым пасяджэннi
большасцю галасоў.

     6.10. Пры ацэнцы неабходна ўлiчваць:

     практычную каштоўнасць дыпломнага праекта;
     практычную i тэарэтычную падрыхтоўку навучэнца;
     якасць    i   афармленне    праекта,   пiсьменнасць   складання
тлумачальнай запiскi;
     змест даклада i адказы на пытаннi;
     водгук кiраўнiка i рэцэнзii на дыпломны праект.

     6.11. У   пратаколе    Дзяржаўнай   квалiфiкацыйнай   камiсii
фiксуецца:  ацэнка  дыпломнага  праекта  i  яго абароны, прысуджэнне
квалiфiкацыi i асобныя меркаваннi членаў камiсii.
     Пратаколы   пасяджэнняў   Дзяржаўнай   квалiфiкацыйнай  камiсii
вядуцца   ў  прашнураваных   i  апячатаных   кнiгах,  старонкi  якiх
пранумараваны. Пратаколы падпiсваюцца старшынёй, намеснiкам старшынi
i ўсiмi членамi Дзяржаўнай квалiфiкацыйнай камiсii.
     Кнiгi пратаколаў Дзяржаўнай квалiфiкацыйнай камiсii захоўваюцца
ў справах сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.

     6.12.  Навучэнцы, якiя  выканалi дыпломны праект,  але атрымалi
пры  абароне  нездавальняючую  адзнаку,  маюць  права  на  паўторную
абарону  дыпломнага праекта не  раней чым  праз 10  месяцаў. У гэтым
выпадку  Дзяржаўная  квалiфiкацыйная  камiсiя  выносiць  рашэнне  аб
допуску навучэнца да паўторнай абароны таго ж праекта або выдачы яму
новага  задання  на  дыпломны  праект,  i  вызначае тэрмiн паўторнай
абароны.
     Навучэнцу,  якi  атрымаў  нездавальняючую  адзнаку  пры абароне
дыпломнага  праекта замест  дыплома выдаецца  даведка аб  заканчэннi
тэарэтычнага   курса   i   вытворчага   навучання   без  прысуджэння
квалiфiкацыi.
     Даведка  абменьваецца  на  дыплом  у  адпаведнасцi  з  рашэннем
Дзяржаўнай квалiфiкацыйнай  камiсii пасля паўторнай паспяховай
абароны навучэнцам дыпломнага праекта.

     6.13. Рашэнне Дзяржаўнай  квалiфiкацыйнай камiсii аб прысваеннi
квалiфiкацыi   навучэнцам,   якiя   абаранiлi   дыпломныя   праекты,
аб'яўляецца  загадам  дырэктара   сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай
установы. Навучэнцам,  якiя скончылi сярэднюю  спецыяльную установу,
дыпломы ўручаюцца дырэктарам ва ўрачыстых абставiнах.

     6.14. Па  заканчэннi работы Дзяржаўнай  квалiфiкацыйнай камiсii
старшыня  камiсii   падае  ў  адпаведнае   мiнiстэрства  (ведамства)
справаздачу  аб  рабоце  Дзяржаўнай  квалiфiкацыйнай  камiсii. Копiя
справаздачы захоўваецца ў навучальнай установе.

                  7. ЗАХОЎВАННЕ ДЫПЛОМНЫХ ПРАЕКТАЎ

     7.1. Выкананыя навучэнцамi дыпломныя праекты пасля абароны iх ў
Дзяржаўнай   квалiфiкацыйнай   камiсii    захоўваюцца   ў   сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установе на працягу пяцi год.
     Пасля  сканчэння  прызначанага   тэрмiну  пытанне  аб  далейшым
захоўваннi дыпломных праектаў  вырашаецца спецыяльнай камiсiяй, якая
арганiзуецца  загадам  дырэктара  сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай
установы.

     7.2. Лепшыя дыпломныя праекты, якiя ўяўляюць вучэбна-метадычную
каштоўнасць, могуць быць выкарыстаны  ў якасцi вучэбных дапаможнiкаў
у кабiнетах   дыпломнага  праектавання,   кабiнетах  па  спецыяльных
прадметах.  


 ------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 335/12.
 Дата: 26.04.94 г.


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России