ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 11 марта 1994 г. №76 "[Аб зацвярджэннi Часовага палажэння аб пераводзе на навучанне па спецыяльнасцях 0401 "Лячэбная справа" i 0402 "Акушэрская справа"]"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      11 сакавіка 1994 г. № 76
     
     Для   паляпшэння   якасці  падрыхтоўкі   сярэдніх   медыцынскіх
работнікаў,  з мэтай далейшага пераходу да падрыхтоўкі  фельчараў  і
акушэрак ЗАГАДВАЮ:
     1.  Зацвердзіць Часовае палажэнне аб пераводзе на навучанне  па
спецыяльнасцях  0401  «Лячэбная справа» і 0402  «Акушэрская  справа»
(дадатак).
     2.  Прыступіць да падрыхтоўкі фельчараў і акушэрак на IV  курсе
па новых навучальных планах з 1 верасня 1994 г.
     3.  Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласці на начальніка
галоўнага ўпраўлення кадраў, навукі і знешніх сувязей Шыла У.У.
     
Міністр                                                  В.С.Казакоў

                                          Дадатак
                                          да загаду
                                          Міністэрства аховы здароўя
                                          Рэспублікі Беларусь
                                          11.03.1994 № 76

ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб пераводзе на навучанне па спецыяльнасцях «Лячэбная справа» і
«Акушэрская справа»

     1. Агульныя палажэнні.
     1.1.  План  падрыхтоўкі спецыялістаў для атрымання кваліфікацыі
фельчара,  акушэркі даводзіцца да медвучылішчаў галоўным упраўленнем
кадраў,  навукі  і  знешніх сузязей на падставе папярэдняга  аналізу
заявак органаў аховы здароўя.
     1.2. Медыцынскім вучылішчам даецца права самастойна прымаць  да
10   %   навучэнцаў   ад  даведзенага  плана  для   падрыхтоўкі   па
спецыяльнасцях  «Лячэбная  справа»,  «Акушэрская  справа»   з   ліку
выпускнікоў   мінулых   гадоў,  якія   набылі   спецыяльнасць   0408
«Сястрынская справа».
     2.  Перавод  з  ІІІ  курса  на  IV для  атрымання  кваліфікацыі
фельчара,  акушэркі праводзіцца па заявам навучэнцаў  на  конкурснай
аснове   пасля   завяршэння  праграмы  навучання  па   спецыяльнасці
«Сястрынская справа» і здачы дзяржаўных экзаменаў.
     2.2.  Пры  наяўнасці  конкурса сярод навучэнцаў  для  атрымання
кваліфікацыі фельчара ці акушэркі перавод ажыццяўляецца  па  выніках
семестравых  экзаменаў і дыферэнцыраваных залікаў  за  ўвесь  перыяд
навучання.
     2.3.  Перавага пры адборы навучэнцаў для атрымання кваліфікацыі
фельчара  ці  акушэркі  аддаецца тым з  іх,  хто  атрымаў  найбольшы
сярэдні  бал.  Пры  роўнасці сярэдніх балаў  перавага  аддаецца  тым
навучэнцам,  якія  маюць  больш  высокія  адзнакі  па  прафіліруючых
прадметах,  жыхарам  сельскай мясцовасці  ці  жадаючым  працаваць  у
сельскай мясцовасці юнакам.
     Улічваюцца пры адборы таксама арганізацыйныя здольнасці,  удзел
у грамадскім жыцці вучылішча, здольнасць да клінічнага мышлення.
     2.4.   Навучэнцам  ІІІ  курса  па  спецыяльнасці   «Сястрынская
справа»,  якія  не  прайшлі па конкурсу для  атрымання  кваліфікацыі
фельчара  ці  акушэркі,  выдаецца  дыплом  устаноўленага   ўзору   з
прысваеннем кваліфікацыі медыцынскай сястры.
     2.5.  Рашэнне  аб  пераводзе  прымаецца  педагагічным  саветам,
афармляецца  пратаколам паседжання педагагічнага  савета  і  загадам
дырэктара.
     2.6.  Навучэнцы,  якія прайшлі конкурсны  адбор  для  атрымання
кваліфікацыі  фельчара  ці  акушэркі, працягваюць  навучанне  на  IV
курсе.
     Пасля    паспяховага   завяршэння   праграмы    навучання    па
спецыяльнасці  «Лячэбная  справа»,  «Акушэрская  справа»   і   здачы
дзяржаўных  экзаменаў  выпускнікам  выдаецца  толькі  адзін   дыплом
устаноўленага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі фельчара ці акушэркі.


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России