ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 4 февраля 1994 г. №32 "Тыпавыя правiлы прыему ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 4 лютага 1994 г.                                            N 32

             АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ТЫПАВЫХ ПРАВIЛАУ ПРЫЕМУ У
             ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ УСТАНОВЫ
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===
       ___________________________________________________________--
         Утратил силу  постановлением Министерства образования от 22
         марта 2006 г. № 19 (зарегистрировано в Национальном реестре
         - № 8/14232 от 06.04.2006 г.)   

        [Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства  образования  и  науки  от 12 января
         1995 г. N 15 (рег. N 713)].

     У    адпаведнасцi   з    п.23   Прыкладнага    палажэння   аб
прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы,  зацверджаным загадам Мiнiстра
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
ЗАГАДВАЮ:

     1. Утратил силу.
       ___________________________________________________________--
         Пункт 1  утратил  силу  приказом Министерства образования и
         науки от 12 января 1995 г. N 15 (рег. N 713)

            1. Зацвердзiць     Тыпавыя     правiлы     прыему      ў
         прафесiйна-тэхнiчныя    навучальныя   ўстановы   Рэспублiкi
         Беларусь (дадаюцца).
       ___________________________________________________________--

     2. Лiчыць  страцiўшым сiлу загад  Мiнадукацыi ад 6  красавiка
1993 г. N 115.

     3. Утратил силу.
       ___________________________________________________________--
         Пункт 3  утратил  силу  приказом Министерства образования и
         науки от 12 января 1995 г. N 15 (рег. N 713)

            3. Зацвердзiць    Палажэнне    аб    прыемнай   камiсii,
         правядзеннi  ўступных  экзаменаў  (iншых  форм  конкурснага
         адбору)   у   прафесiйна-тэхнiчнай   навучальнай   установе
         (дадаецца).
       ___________________________________________________________--

     4.  Зацвердзiць  формы  N  01-07  бланачнай  дакументацыi для
правядзення ўступных экзаменаў  (iншых  форм конкурснага адбору) у
ПТНУ (дадаюцца).
       ___________________________________________________________--
         Правила утратили  силу  приказом Министерства образования и
         науки от 12 января 1995 г. N 15 (рег. N 713)

                                       ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                       загадам Мiнiстра адукацыi
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 4 лютага 1994 г. N 32

                   ТЫПАВЫЯ ПРАВIЛЫ ПРЫЕМУ
          ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы
                     Рэспублiкi Беларусь

          АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI, ПРЫЕМ ЗАЯЎ I ДАКУМЕНТАЎ

     1.  Грамадзяне,   якiя  пастаянна  пражываюць   у  Рэспублiцы
Беларусь,   а  таксама   грамадзяне  Беларусi   i  беларусы,  якiя
пражываюць за яе межамi, маюць права на конкурснай аснове атрымаць
бясплатную    прафесiйна-тэхнiчную     адукацыю    ў    дзяржаўных
прафесiйна-тэхнiчных  навучальных установах  (ПТНУ), калi адукацыя
дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню.

     2.   Прыем   у   прафесiйна-тэхнiчныя   навучальныя  ўстановы
грамадзян дзяржаў-удзельнiц СНД ажыццяўляецца на конкурснай аснове
па   рашэнню   ўпраўленняў   адукацыi   аблвыканкамаў  i  Мiнскага
гарвыканкама,   калi   iншае   не   прадугледжана   мiждзяржаўнымi
(мiжведамаснымi) дагаворамi i пагадненнямi.

     3.  Грамадзяне  iншых  замежных  краiн  паступаюць  у  ПТНУ ў
адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб  навучаннi  ў  Рэспублiцы Беларусь
замежных  грамадзян,  зацверджаным   пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 1993 г. N 442.(ЗП Рэсп.Бел.1993 г.
N 19 арт.370).

     4.  Асобы,  якiя  паступаюць  на  вучобу  ў ПТНУ, карыстаюцца
роўнымi правамi ў выбары навучальнай установы, прафесii.
     Абмежаваннi    дапускаюцца    па    паказчыках    прафесiйнай
прыгоднасцi,  вызначаных  ва  ўстаноўленым  парадку органамi аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь.
     Медыцынскi адбор  асоб, якiя паступаюць  у ПТНУ, праводзiцца
ўстановамi аховы здароўя па месцы знаходжання вучылiшча.

     5.  На  дзенную  форму  навучання  дакументы  прымаюцца  з 15
чэрвеня па  31 лiпеня, уступныя экзамены  (iншыя формы конкурснага
адбору) праводзяцца з 15 лiпеня, залiчэнне ў склад навучэнцаў - да
25 жнiўня.

     6.   Асобы,  якiя   паступаюць  у   ПТНУ,  падаюць  наступныя
дакументы: заяву на iмя дырэктара (форма дадаецца), пасведчанне аб
базавай  адукацыi  або  атэстат  аб  агульнай  сярэдняй адукацыi ў
арыгiнале,  6 фотакартак  памерам 3 х 4,   медыцынскую даведку  па
форме N 086/У, даведку з месца жыхарства. Могуць быць прадстаўлены
iншыя    дакументы,    якiя     пацвярджаюць    iх    поспехi    ў
прафесiйна-накiраванай   творчасцi   i   прафесiйнай   падрыхтоўцы
(прадстаўляюцца асабiста або па пошце).
     Пашпарт (пасведчанне аб нараджэннi), дакумент аб адносiнах да
вайсковага   абавязку  прадстаўляюцца   асабiста.  Рэгiстрацыя  iх
вядзецца  адказным  сакратаром   прыемнай  камiсii  ў  спецыяльным
пранумараваным журнале ўлiку (форма дадаецца).

     7. Узначальвае прыемную камiсiю, зацвярджае састаў i вызначае
парадак яе работы дырэктар вучылiшча.

                ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСНАГА
                      АДБОРУ I ЗАЛIЧЭННЯ

     8.  Залiчэнне ў  ПТНУ ажыццяўляецца  адразу пасля  заканчэння
прыему  дакументаў  шляхам  конкурснага  адбору  на аснове адзнак,
указаных у дакументах аб  адукацыi. Iншыя формы конкурснага адбору
(уступныя   экзамены,   гутаркi,   тэсты   i   iнш.),  вызначаюцца
навучальнымi  ўстановамi   па  ўзгадненню  з   мясцовымi  органамi
кiравання адукацыяй.

     9. Асобы, якiя не з'явiлiся на экзамены па ўважлiвай прычыне,
дапускаюцца  да экзаменаў  у тэрмiны  для iншых  груп. Тыя, хто не
з'явiўся на  адзiн з экзаменаў без  уважлiвай прычыны, або атрымаў
нездавальняючую адзнаку, да наступных экзаменаў не дапускаюцца.

     10.   Уступныя  экзамены   па  агульнаадукацыйных   прадметах
праводзяцца  ў  адпаведнасцi  з   праграмамi  базавай  i  агульнай
сярэдняй адукацыi. Змест iншых форм конкурснага адбору вызначаецца
навучальнымi  ўстановамi  ў  адпаведнасцi  з  профiлем прафесiйнай
падрыхтоўкi.

     11. Па-за конкурсам у ПТНУ залiчваюцца:
     - дзецi сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     -  iнвалiды  (пры   адсутнасцi  супрацьпаказанняў  прыему  на
навучанне па абранай прафесii);
     - дзецi iнвалiдаў I i II групы;
     -  дзецi тых  ваеннаслужачых, якiя  загiнулi або  прапалi без
вестак пры  выкананнi службовых абавязкаў у  замежных краiнах, дзе
адбывалiся ваенныя дзеяннi;
     - воiны-iнтэрнацыяналiсты.

     12. Пераважным правам пры залiчэннi ў ПТНУ карыстаюцца:
     - асобы, зволеныя ў запас  з Узброеных Сiл, якiя паступаюць у
ПТНУ пры чарговым прыеме адразу пасля звальнення;
     -  асобы,  якiя  маюць  на   гэта  льготы  ў  адпаведнасцi  з
артыкуламi 18, 19,  20, 23, 24, 25 Закона  Рэспублiкi Беларусь "Аб
сацыяльнай  абароне   грамадзян,  пацярпеўшых  ад   катастрофы  на
Чарнобыльскай  АЭС",(Ведамасцi Рэспублiкi  Беларусь, 1991  г. N 10
арт.111);
     - асобы,  накiраваныя  на   вучобу  ў   навучальную  ўстанову
прадпрыемствамi, арганiзацыямi, службамi занятасцi насельнiцтва;
     - асобы, якiя прайшлi  адпаведную дапрафесiйную падрыхтоўку ў
мiжшкольных  вучэбна-вытворчых  камбiнатах   i  iншых  навучальных
установах.

     13.  Навучальным  установам  даецца  права  па  ўзгадненню  з
мясцовымi  органамi  кiравання   адукацыяй  устанаўлiваць   iншыя,
дадатковыя  патрабаваннi  па  прыему  з  улiкам  тыпу  навучальнай
установы i яе профiлю.
     Умовы  i  парадак  прыему  ў  канкрэтную навучальную ўстанову
даводзяцца да ведама асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, не пазней як за
два месяцы да пачатку прыему дакументаў.

     14. Залiчэнне ў ПТНУ  афармляецца пратаколам прыемнай камiсii
i зацвярджаецца   загадам   дырэктара.   Спiсы  залiчаных  асоб  у
навучальную  ўстанову вывешваюцца  не пазней  чым за  сем дзен  да
пачатку заняткаў.

     15.  Асобы,  якiя  залiчаны   ў  навучальную  ўстанову  i  не
прыступiлi да заняткаў без  уважлiвых  прычын  на  працягу дзесяцi
дзен, з ПТНУ адлiчваюцца. Iнфармацыя аб iх адлiчэннi даводзiцца да
бацькоў цi асоб, якiя  iх замяняюць, а таксама камiсiй па  справах
непаўналетнiх па месцы iх жыхарства.

     16.  Усе пытаннi,  звязаныя з  прыемам, разглядаюць  прыемныя
камiсii  i мясцовыя  органы кiравання  адукацыяй у  адпаведнасцi з
Правiламi прыему ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы.
       ___________________________________________________________--

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 228/12
 Дата: 18.02.94 г.  


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России