ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 14 января 1994 г. №10 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб статуце адукацыйнай i выхаваўчай установы"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 14 студзеня 1994 г.                              N 10


 Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння
 аб статуце  адукацыйнай  i выхаваўчай
 установы


     У  адпаведнасцi з  Законам Рэспублiкi  Беларусь "Аб  адукацыi ў
Рэспублiцы  Беларусь"  i   пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь  ад  10  мая  1993  г.  N  304  "Аб зацвярджэннi прыкладных
палажэнняў  аб  адукацыйных  i  выхаваўчых  установах i арганiзацыях
сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi"

 ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць  Прыкладнае  палажэнне  аб статуце адукацыйнай i
выхаваўчай установы сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь /дадаецца/.
     Увесцi ў дзеянне Прыкладнае палажэнне з 28 студзеня 1994 г.

     2. Упраўленню  па  рабоце  з  кадрамi  i прававому забеспячэнню
/Пыжоў А.А./:

     2.1. У месячны тэрмiн давесцi Прыкладнае  палажэнне  да  ведама
ўсiх мiнiстэрстваў i ведамстваў,  якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi
адукацыйныя i  выхаваўчыя  ўстановы,  органаў  кiравання  адукацыяй,
адукацыйных i выхаваўчых устаноў;

     2.2. Да  10  лютага  1994  г.  распрацаваць i давесцi да ведама
мiнiстэрстваў i ведамстваў, органаў кiравання адукацыяй рэкамендацыi
аб прывядзеннi  ў  адпаведнасць  з  дадзеным  Прыкладным  палажэннем
дзеючых статутаў адукацыйных i выхаваўчых устаноў.

     3. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на  Упраўленне
па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню /Пыжоў А.А./.


 Мiнiстр                                         В.А.Гайсёнак


                                  Зацверджана
                                  загадам Мiнiстра адукацыi
                                  Рэспублiкi Беларусь
                                  ад 14 студзеня 1994 г. за N 10


                        УЗГОДНЕНА:

 Мiнiстэрства фiнансаў           Дзяржкамiтэт Рэспублiкi
 Рэспублiкi Беларусь             Беларусь па працы i сацыяльнай
                                 абароне насельнiцтва
 Намеснiк мiнiстра               Намеснiк старшынi
             Сверж А.I.                       Паўлаў В.I.
 13 студзеня 1994 г.             30 снежня 1993 г.


                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
            АБ СТАТУЦЕ АДУКАЦЫЙНАЙ I ВЫХАВАЎЧАЙ УСТАНОВЫ
                СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб  адукацыi
ў  Рэспублiцы  Беларусь" усе дзяржаўныя i недзяржаўныя адукацыйныя i
выхаваўчыя ўстановы на тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь  належаць  да
нацыянальнай  сiстэмы  адукацыi,  якая ўключае дашкольнае выхаванне,
агульную сярэднюю  адукацыю,  пазашкольнае  навучанне  i  выхаванне,
прафесiянальна-тэхнiчную,  сярэднюю спецыяльную,  вышэйшую адукацыю,
падрыхтоўку  навуковых  i  навукова-педагагiчных кадраў,   павышэнне
квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўку   кадраў,   самастойную  адукацыю
грамадзян.

     1.2. Кожная дзяржаўная i недзяржаўная адукацыйная i  выхаваўчая
ўстанова  з  улiкам  мясцовых сацыяльна-эканамiчных,  нацыянальных i
рэгiянальных асаблiвасцей у адпаведнасцi з Прыкладным палажэннем  аб
гэтым  тыпе  навучальнай  i  выхаваўчай  установы  распрацоўвае,  ва
ўстаноўленым парадку зацвярджае i рэгiструе свой статут.

     1.3. Статут адукацыйнай  i  выхаваўчай  установы  -  гэта  звод
правiлаў   i   палажэнняў,  якiя  вызначаюць  мэты,  задачы,  правы,
арганiзацыю, структуру i парадак яе дзейнасцi ў сiстэме адукацыi.


                          2. ЗМЕСТ СТАТУТА

     2.1. Прававой высновай для распрацоўкi статута з'яўляюцца Закон
"Аб адукацыi  ў  Рэспублiцы  Беларусь",  iншыя  акты  заканадаўства,
Прыкладныя   палажэннi   аб   адпаведных  адукацыйных  i  выхаваўчых
установах,  якiя  зацверджаны  ва  ўстаноўленым  парадку,  i   гэтае
палажэнне.

     2.2. Тытульны   лiст   статута  афармляецца  ў  адпаведнасцi  з
дадаткам N 1.

     2.3. Раздзелы статута:

     2.3.1. Агульныя палажэннi /у тым лiку/:
     - статус;
     - арганiзацыйна-прававая   форма   адукацыйнай   i   выхаваўчай
установы, указанне на тое, цi з'яўляецца яна юрыдычнай асобай;
     - мэты i задачы дзейнасцi;
     - тыпы i вiды рэалiзуемых адукацыйных праграм.

     2.3.2. Удзельнiкi  адукацыйна-выхаваўчага  працэсу  i  адносiны
памiж iмi /у тым лiку/:
     - парадак прыёму навучэнцаў i выхаванцаў;
     - правы i абавязкi навучэнцаў i выхаванцаў;
     - парадак i падставы адлiчэння;
     - парадак камплектавання работнiкамi;
     - правы i абавязкi работнiкаў;
     - парадак  рэгламентацыi  i  афармлення  адносiн   установы   з
навучэнцамi   i   выхаванцамi   i  iх  бацькамi  /асобамi,  якiя  iх
замяняюць/.

     2.3.3. Арганiзацыя адукацыйнага i выхаваўчага  працэсу  /у  тым
лiку/:
     - мова, на якой вядзецца навучанне i выхаванне;
     - працягласць   навучання  i  выхавання  на  кожным  яго  этапе
/узроўнi/;
     - сiстэма  адзнак  пры  прамежкавай  i вынiковай атэстацыi,  яе
формы, парадак;
     - рэжым заняткаў.

     2.3.4. Арганiзацыя метадычнай i навуковай работы.

     2.3.5. Правы i адказнасць адукацыйнай i выхаваўчай установы.

     2.3.6. Структурныя   падраздзяленнi  адукацыйнай  i  выхаваўчай
установы i узаемаадносiны памiж iмi.

     2.3.7. Сiстэма кiраўнiцтва адукацыйнай i  выхаваўчай  установай
/структура,    парадак    фармiравання,   кампетэнцыя,   арганiзацыя
дзейнасцi/.

     2.3.8. Фiнансаванне i  гаспадарчая  дзейнасць  /у  тым  лiку  ў
частцы: фiнансавання i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi
ўстановы,   выкарыстання   аб'ектаў   уласнасцi,   якiя   замацаваны
заснавальнiкам   за   ўстановай,   крынiц   i  парадку  фармiравання
ўласнасцi,  наяўнасцi гаспадарчай або  прадпрымальнiцкай  дзейнасцi,
наяўнасцi платных адукацыйных паслуг i парадка iх прадстаўлення/.

     2.3.9. Рэквiзiты рахункаў ва ўстановах банка.

     2.3.10. Дакумент,  якiм  рэгулююцца  нормы i правiлы ўнутранага
працоўнага распарадку навучэнцаў, выхаванцаў i работнiкаў установы.

     2.3.11. Мiжнародныя сувязi.

     2.3.12. Формы  дзяржаўнай  статыстычнай  справаздачнасцi,  якiя
ўстаноўлены  для  адпаведных тыпаў адукацыйных i выхаваўчых устаноў,
куды прадстаўляюцца.

     2.3.13. Парадак рэарганiзацыi i лiквiдавання.

     2.3.14. Акрамя гэтых звесткаў,  у статут могуць уносiцца  iншыя
палажэннi,  якiя  не  супярэчаць закону i адлюстроўваюць асаблiвасцi
дзейнасцi ўстановы.


        3. РАСПРАЦОЎКА, ЗАЦВЯРДЖЭННЕ I РЭГIСТРАЦЫЯ СТАТУТАЎ

     3.1. Работа над праектам статута складаецца з некалькiх этапаў:
     - падрыхтоўчы,  у   час   якога   ствараецца   творчая   група,
вызначаюцца   за   кожным  яе  ўдзельнiкам  канкрэтныя  абавязкi  па
распрацоўцы зместу праекта статута,  тэрмiны яе завяршэння i парадак
абмеркавання  праекта ў працоўным калектыве адукацыйнай i выхаваўчай
установы;
     - непасрэдная распрацоўка статута;
     - абмеркаванне праекта статута ў працоўным калектыве;
     - прыняцце,   зацвярджэнне   статута   i  прадстаўленне  яго  ў
вызначаным парадку на рэгiстрацыю.

     3.2. Парадак зацвярджэння  статутаў  адукацыйных  i  выхаваўчых
устаноў  вызначаецца  адпаведнымi  Прыкладнымi  палажэннямi аб гэтых
установах цi iншымi нарматыўнымi i заканадаўчымi дакументамi.

     3.3. Вышэйшыя,  сярэднiя спецыяльныя,  вышэйшыя прафесiянальныя
навучальныя ўстановы,  лiцэi,  гiмназii,  рэспублiканскiя ўстановы i
арганiзацыi сiстэмы адукацыi незалежна  ад  iх  падпарадкаванасцi  i
формаў  уласнасцi  рэгiструюць  свае статуты ў Мiнiстэрстве адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.

     3.4. Агульнаадукацыйныя     школы,     прафесiянальна-тэхнiчныя
навучальныя ўстановы, дашкольныя i iншыя ўстановы сiстэмы адукацыi ў
залежнасцi ад iх падпарадкавання мясцовым Саветам народных дэпутатаў
/раённым,  гарадскiм,  абласным/  рэгiструюць  статуты  ў адпаведных
органах адукацыi /раённых, гарадскiх, абласных/.
     Статуты дзiцячых  iнтэрнатных устаноў i спецыяльных школ,  якiя
падпарадкоўваюцца  мясцовым  раённым  /гарадскiм/  Саветам  народных
дэпутатаў,  могуць  рэгiстравацца  ў  абласных  /Мiнскiм  гарадскiм/
упраўленнях адукацыi па дамоўленасцi памiж iмi.

     3.5. Для адукацыйных i выхаваўчых устаноў,  якiя  пералiчаны  ў
п.3.3.,  устанаўлiваецца  наступны  парадак  разгляду дакументаў для
прыняцця рашэння аб рэгiстрацыi статута або адмовы ў ёй.

     3.5.1. Зварот   /заява/   органа   кiравання   або    кiраўнiка
адукацыйнай   /выхаваўчай/  установы,  да  якой  дадаюцца  наступныя
дакументы:
     - статут;
     - копiя рашэння аб разглядзе i зацвярджэннi статута;
     - заключэнне  органа кiравання па падпарадкаванасцi адукацыйнай
/выхаваўчай/ установы аб змесце статута, -
     рэгiструецца ў   канцылярыi   Мiнiстэрства   i   перадаецца  ва
Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню.
     Пры наяўнасцi дакументаў,  якiх дастаткова для прыняцця рашэння
аб пачатку рэгiстрацыi статута,  заява /зварот/ разам з  дакументамi
накiроўваецца  намеснiку  мiнiстра,  якi  курыруе адпаведную ступень
адукацыi.

     3.5.2. Намеснiк мiнiстра пасля разгляду заявы накiроўвае статут
разам   з   дакументамi   ўпраўленню,   якое  непасрэдна  ажыццяўляе
кiраўнiцтва дадзенай ступенню адукацыi.
     Начальнiк упраўлення    арганiзуе    разгляд   дакументаў   для
заключэння аб магчымасцi  рэгiстрацыi  статута.  Абавязковы  разгляд
статут праходзiць у наступных упраўленнях:
     - упраўленнi, якое адказвае за правядзенне разгляду;
     - планава-эканамiчным;
     - бухгалтарскага ўлiку, справаздачнасцi i кантролю;
     - матэрыяльных рэсурсаў;
     - замежных сувязей;
     - арганiзацыi i каардынацыi выхаваўчай работы;
     - па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню.
     Да разгляду  статута  могуць  прыцягвацца  iншыя падраздзяленнi
мiнiстэрства, падведамасныя ўстановы.
     Заключэннi па  вынiках  разгляду  даюцца  ў  пiсьмовай форме за
подпiсам кiраўнiка адпаведнага падраздзялення.

     3.5.3. Упраўленне,  адказнае за  правядзенне  разгляду,  робiць
заключэнне  аб  магчымасцi  рэгiстрацыi  статута,  якое падпiсваецца
начальнiкам  упраўлення,  вiзуецца  намеснiкам  мiнiстра,  i  рыхтуе
праект загада Мiнiстра адукацыi.

     3.5.4. На  падставе  загада Мiнiстра адукацыi робiцца адпаведны
запiс на тытульным лiсце статута.

     3.5.5. Пры рашэннi аб адмове ў рэгiстрацыi статута заяўнiку  за
подпiсам  намеснiка  мiнiстра  дасылаецца пiсьмо,  у якiм указваюцца
прычыны адмовы.  У гэтым выпадку статут  накiроўваецца  заяўнiку  на
дапрацоўку.

     3.6. Рашэнне  аб  рэгiстрацыi  статута  прымаецца на працягу 30
дзён з моманту падачы заявы /зварота/.

     3.7. Парадак  рэгiстрацыi  статутаў  адукацыйных  i  выхаваўчых
устаноў,  якiя  пералiчаны  ў  п.3.4.,  устанаўлiваецца  адпаведнымi
органамi адукацыi.

     3.8. Рэгiстрацыя статутаў недзяржаўных адукацыйных i выхаваўчых
устаноў  ажыццяўляецца  адначасова  з выдачай суб'ектам гаспадарання
спецыяльнага  дазволу  /лiцэнзii/  на  ажыццяўленне  адукацыi  любой
ступенi  i тыпу /гл.  загад Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
16 снежня 1992 г. N 275/.

     3.9. Зацверджаны  i   зарэгiстраваны   статут   адукацыйнай   i
выхаваўчай  установы  павiнен  быць  пранумараваны,  прашнураваны  i
змацаваны пячаткамi ўстановы  i  адпаведнага  органа  адукацыi,  якi
зарэгiстраваў статут.

     3.10. Адзiн экземпляр статута застаецца ў органе адукацыi,  якi
зарэгiстраваў статут.

     3.11. У выпадку змяненняў,  якiя закранаюць арганiзацыю i змест
работы  адукацыйнай  i  выхаваўчай установы,  у статуце павiнны быць
зроблены адпаведныя запiсы.
     Запiсы аб  змяненнях  i  дапаўненнях  у  статут  змяшчаюцца  на
адведзеных у канцы статута лiстах наступнага узору /дадатак N 2/.
     У выпадку  рэарганiзацыi  ўстановы  або  змены  ўласнiка статут
падлягае перарэгiстрацыi.
     Парадак унясення    змяненняў    i   дапаўненняў,   а   таксама
перарэгiстрацыi адпавядае парадку рэгiстрацыi статутаў.


                                         ДАДАТАК N 1
                             да Прыкладнага палажэння аб статуце
                             адукацыйнай  i  выхаваўчай установы

                             Зацверджан
                           _________________________________________
                                 (поўная назва органа кiравання,
                           _________________________________________
                             якому дадзена права зацвярджаць статут)
                           _________________________________________
                                       (займаемая пасада)
                           _________________________________________
                               (подпiс кiраўнiка органа кiравання,
                           _________________________________________
                             якому дадзена права зацвярджаць статут)

                           ____________      _____________________
                           (Пячатка)          (назва дакумента,
                                              дата зацвярджэння)
                           Зарэгiстраван ___________________________
                                      (поўная назва органа адукацыi,
                           _________________________________________
                          якому дадзена права зарэгiстраваць статут)
                           _________________________________________
                               (назва дакумента, дата рэгiстрацыi)
                           _____________  __________________________
                             (Пячатка)    (подпiс кiраўнiка органа
                                                  адукацыi)

                             СТАТУТ

 ___________________________________________________________________
          (поўная назва адукацыйнай i выхаваўчай установы)
 ___________________________________________________________________
           (калi i кiм створана, нумар загада, пастановы)
 ___________________________________________________________________
          (у чыiм непасрэдным падпарадкаваннi знаходзiцца,
 ___________________________________________________________________
         поўная назва органа непасрэднага падпарадкавання)


     Адрас установы:
 __________________________________
 __________________________________


                                       ДАДАТАК N 2
                               да Прыкладнага палажэння аб статуце
                               адукацыйнай  i  выхаваўчай установы

     Дапаўненнi i змяненнi, якiя ўнесены ў статут __________________
                                                   (поўная назва
 _________________________________________   пасля яго зацвярджэння:
  адукацыйнай i выхаваўчай установы)


 -----------------------------T-------------------------------------
 Змест дапаўненняў i змяненняў¦ Падставы для змяненняў i дапаўненняў
 -----------------------------+-------------------------------------


 ----------------------------
 Государственная регистрация.
 Номер: 190/12.
 Дата:  28.01.94 г.



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России