ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 кастрычнiка 1993 г. № 302
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ САВЕЦЕ
ДЫРЭКТАРОЎ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
___________________________________________________________--
Утратил силу приказом Министерства образования от 22 марта
2006 г. № 169
У адпаведнасцi з артыкулам 26 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", канцэпцыяй развiцця
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь i ў мэтах
далейшага ўдасканалення дэмакратычных асноў кiравання дзейнасцю
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў загадваю:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб Рэспублiканскiм Савеце дырэктароў
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў (дадаецца).
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК
Дадатак
да загада
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
08.10.1993 № 302
ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспублiканскiм Савеце дырэктароў
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў
1. Агульныя палажэннi
1.1. Рэспублiканскi Савет дырэктароў прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў (далей - Савет) з'яўляецца важнай састаўной
часткай дзяржаўна-грамадскай сiстэмы кiравання
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыяй.
Савет ствараецца з мэтай каардынацыi дзейнасцi
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў усiх тыпаў (далей -
ПТНУ), абагульнення i распаўсюджвання перадавога вопыту работы
калектываў прафтэхвучылiшчаў.
1.2. Савет выбiраецца з лiку дырэктароў ПТНУ рэспублiкi,
незалежна ад ведамаснай падначаленасцi.
Норма прадстаўнiцтва абласцей i г.Мiнска ў Савеце вызначаецца
прапарцыянальна колькасцi навучальных устаноў у рэгiёне. Колькасны
састаў Савета вызначаецца па рашэнню канферэнцыi (агульнага сходу)
дырэктароў ПТНУ.
Для больш поўнага i ўсебаковага абмеркавання пытанняў дзейнасцi
ПТНУ на пасяджэннi Савета могуць запрашацца прадстаўнiкi органаў
кiравання адукацыяй, мiнiстэрстваў i ведамстваў, мясцовых Саветаў i
iх выканаўчых органаў, прафсаюзаў i iншых грамадскiх арганiзацый,
другiя асобы, дзейнасць якiх звязана з падрыхтоўкай квалiфiкаваных
рабочых кадраў.
1.3. Члены Савета выбiраюцца на канферэнцыi (агульным сходзе)
дырэктароў ПТНУ простай большасцю галасоў тэрмiнам на 5 гадоў.
1.4. Непасрэднае кiраўнiцтва работай Савета ажыццяўляе старшыня
Савета, а ў яго адсутнасць - намеснiк старшынi. Старшыня Савета i
яго намеснiк выбiраюцца на пасяджэннi Савета членамi Савета простай
большасцю галасоў. Старшыня Савета i яго намеснiк працуюць на
грамадскiх пачатках. Старшыня Савета можа прадстаўляць iнтарэсы
iнжынерна-педагагiчных калектываў прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў на калегii Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
1.5. Старшыня Савета пасля заканчэння ўстаноўленага тэрмiну
паўнамоцтваў Савета выступае са справаздачай на канферэнцыi
(агульным сходзе) дырэктароў ПТНУ аб дзейнасцi Савета.
1.6. Дзейнасць Савета ажыццяўляецца на аснове прынцыпаў
калегiяльнасцi, дэмакратызацыi, галоснасцi i ў цеснай сувязi з
калектывамi ПТНУ, базавымi прадпрыемствамi, упраўленнямi адукацыi
выканкамаў абласных i Мiнскага гарадскога Савета народных дэпутатаў,
Мiнiстэрствам адукацыi i яго падраздзяленнямi i службамi, iншымi
мiнiстэрствамi i ведамствамi, грамадскiмi арганiзацыямi.
1.7. Каардынацыя дзейнасцi Савета ажыццяўляецца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь праз упраўленне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.
1.8. Рашэннi Савета прымаюцца адкрытым галасаваннем простай
большасцю галасоў, пры наяўнасцi не менш палавiны членаў Савета.
Рашэннi, прынятыя ў межах яго паўнамоцтваў, носяць рэкамендацыйны
характар.
1.9. Для аператыўнага вырашэння пытанняў, звязаных з дзейнасцю
Савета, можа быць створаны прэзiдыум Савета.
1.10. Для ацэнкi, аналiзу, абагульнення i распаўсюджвання
перадавога вопыту, экспертнай ацэнкi праектаў нарматыўных дакументаў
i распрацоўкi альтэрнатыўных праектаў Савет можа ствараць творчыя i
эксперыментальныя лабараторыi, рабочыя групы, школы перадавога
вопыту, часовыя творчыя калектывы на грамадскiх пачатках цi на
ўмовах гаспадарчага разлiку.
1.11. У мэтах забеспячэння бягучай арганiзатарскай i метадычнай
дзейнасцi Савета ў штат навучальнай установы, дырэктар якой
з'яўляецца старшыней Савета, можа ўводзiцца дадатковая пасада
метадыста.
1.12. Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь iнфармуе Савет аб вынiках праверкi
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў.
1.13. Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым
парадку накiроўвае Савету ўсе прымаемыя iм нарматыўныя дакументы па
пытаннях прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.
2. Функцыi Савета
2.1. Садзейнiчанне ажыццяўленню практычных мер па рэалiзацыi
прафесiянальна-тэхнiчнымi навучальнымi ўстановамi законаў Рэспублiкi
Беларусь, пастаноў урада ў галiне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi,
а таксама загадаў, iнструктыўных указанняў Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
2.2. Распрацоўка планаў па далейшаму развiццю ПТНУ з улiкам
развiцця эканомiкi i культуры ў рэгiёнах, наяўнасцi працоўных
рэсурсаў i рацыянальнага размяшчэння прафесiй у вучылiшчах.
2.3. Вывучэнне ў прафтэхвучылiшчах стану вучэбна-выхаваўчай,
метадычнай работы, выканання рашэнняў i рэкамендацый, прынятых
Саветам, пастаноўка пытанняў перад Мiнiстэрствам адукацыi, УА
аблвыканкамаў, дзяржаўнымi органамi па далейшаму развiццю i
ўдасканаленню прафесiйнай падрыхтоўкi моладзi.
2.4. Стварэнне сумесна з педкалектывамi навучальных устаноў,
выходзячы з нацыянальна-культурных асаблiвасцей рэспублiкi, кожнай
вобласцi, неабходных умоў для забеспячэння прафесiянальных запытаў i
iнтарэсаў навучэнцаў, грамадзян, садзейнiчанне нацыянальнаму
адраджэнню, вывучэнню культуры i прагрэсiўных традыцый беларускага
народа, нацыянальнаму i патрыятычнаму выхаванню моладзi.
2.5. Садзейнiчанне арганiзатарскай рабоце па стварэнню
вучэбна-вытворчых аб'яднанняў, комплексаў, навучальных устаноў
новага тыпу, гаспадарча-разлiковых майстэрняў вучылiшчаў,
арганiзацыi на iх базе малых прадпрыемстваў, кааператываў па выпуску
вучэбнага абсталявання i мэблi для вучэбных устаноў, аказанню
платных паслуг насельнiцтву.
2.6. Арганiзацыя i правядзенне сумесна з метадычнымi органамi
канферэнцый, школ перадавога вопыту i другiх мерапраемстваў,
накiраваных на павышэнне квалiфiкацыi iнжынерна-педагагiчных
работнiкаў прафтэхвучылiшчаў.
2.7. Кааперацыя сродкаў навучальных устаноў для правядзення
мерапрыемстваў, якiя арганiзуюцца Саветам.
2.8. Абагульненне вопыту работы педкалектываў па пытаннях
прафарыентацыi i прыему моладзi на навучанне ў ПТНУ.
2.9. Арганiзацыя экспертнай ацэнкi i падрыхтоўка заключэнняў па
праектах заканадаўчых i нарматыўных дакументаў у галiне
прафтэхадукацыi, распрацоўкi альтэрнатыўных праектаў i прапаноў па
ўдасканаленню ўсiх бакоў дзейнасцi вучылiшчаў i органаў кiравання
прафтэхадукацыяй.
2.10. Хадайнiчанне перад упраўленнямi адукацыi
абл(гар)выканкамаў аб прадстаўленнi ва ўстаноўленым парадку
работнiкаў ПТНУ да ўзнагароджвання ўзнагародамi Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi
Беларусь.
|