ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 5 октября 1993 г. №298 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб цэнтры сацыяльна-псiхалагiчнай рэабiлiтацыi насельнiцтва, пацярпеўшага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 5 кастрычнiка 1993 г.                             N 298

 АБ  ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА  ПАЛАЖЭННЯ
 АБ   ЦЭНТРЫ     САЦЫЯЛЬНА-ПСIХАЛАГIЧНАЙ
 РЭАБIЛIТАЦЫI НАСЕЛЬНIЦТВА, ПАЦЯРПЕЎШАГА
 АД КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС


     У  адпаведнасцi   з  пастановай  Савета   Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь аб 10.05.93 г. N 304 "Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў
аб адукацыi i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi i
выхаваўчых  установах   i  арганiзацыях  сiстэмы   адукацыi,  узораў
дакументаў  аб  адукацыi"  i  з  мэтай  выканання  даручэння  Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20.04.93 г. N 08/75 "Аб будаўнiцтве
i забеспячэннi   функцыянiравання   цэнтраў  сацыяльна-псiхалагiчнай
рэабiлiтацыi асоб, якiя пацярпелi ў вынiку аварыi на ЧАЭС"

     ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць     прыкладнае     палажэнне      аб      цэнтры
сацыяльна-псiхалагiчнай рэабiлiтацыi  насельнiцтва,  пацярпеўшага ад
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (дадатак 1).

     2. Увесцi  ў  дзеянне  палажэнне  з  моманту   яго   дзяржаўнай
рэгiстрацыi.

     Мiнiстр                                         В.А.Гайсёнак


                                                  Дадатак 1

                                               Зацвярджаю:

                                               Мiнiстр адукацыi
                                               В.А.Гайсёнак
                                               5 кастрычнiка 1993 г.


 Узгоднена:                                    Узгоднена:

 Намеснiк старшынi                             Мiнiстр
 Дзяржкамчарнобыля                             аховы здароўя
       М.М.Маркоўскi                               В.С.Казакоў
 25 жнiўня 1993 г.                            26 жнiўня 1993 г.

 Узгоднена:                                    Узгоднена:

 Старшыня Дзяржкампрацы                        Мiнiстр фiнансаў
            Г.П.Бадзей                               С.П.Янчук
 30 жнiўня 1993 г.                             5 кастрычнiка 1993 г.


                             ПАЛАЖЭННЕ
    АБ ЦЭНТРЫ САЦЫЯЛЬНА-ПСIХАЛАГIЧНАЙ РЭАБIЛIТАЦЫI НАСЕЛЬНIЦТВА,
          ПАЦЯРПЕЎШАГА АД КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС
                           (ПРЫКЛАДНАЕ)

===

                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1. Цэнтр  сацыяльна-псiхалагiчнай  рэабiлiтацыi  насельнiцтва
(далей у тэксце - Цэнтр) ствараецца ў адпаведнасцi з праектам  N  64
праграмы  мiжнароднага супрацоўнiцтва "ЮНЕСКА-Чарнобыль" у населеных
пунктах   Стрэшын   Жлобiнскага   раёна,   Пяршай   Валожынскага   i
Аксакаўшчына Мiнскага раёнаў.

     1.2. Яны адкрываюцца  рашэннем  выканаўчага  камiтэта  раённага
Савета   народных   дэпутатаў  з  мэтай  забеспячэння  псiхалагiчнай
рэабiлiтацыi  i  сацыяльна-псiхалагiчнай   адаптацыi   насельнiцтва,
пацярпеўшага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС,  i ўтрымлiваюцца за
кошт    сродкаў,    выдзяляемых    з    рэспублiканскага     бюджэту
Дзяржкамчарнобылю  Рэспублiкi  Беларусь  на  мэтавыя мерапрыемствы i
праграмы.  Акрамя таго,  могуць выкарыстоўвацца таксама сродкi, якiя
выдзяляюцца  фундатарамi,  даходы  ад  вытворчай  дзейнасцi  i iншыя
прадугледжаныя заканадаўствам крынiцы фiнансавання.

     1.3. Цэнтр  знаходзiцца  ў  падпарадкаваннi  аддзела   адукацыi
выканкама  раённага  (гарадскога)  Савета  народных дэпутатаў.

     1.4.  Цэнтр   з'яўляецца  юрыдычнай  асобай.   Ён  мае  пячатку
ўстаноўленага ўзору са сваей поўнай назвай.

     1.5. На аснове гэтага палажэння кожны Цэнтр  распрацоўвае  свой
статут, у якiм вызначаюцца нормы i правiлы жыцця калектыву.

      2. АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ ЦЭНТРА, ЯГО ФУНКЦЫI I ПАЎНАМОЦТВЫ

     2.1. Асноўнай   задачай  Цэнтра  з'яўляецца  аказанне  дапамогi
насельнiцтву, пацярпеўшаму ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у тым
лiку   дзецям,   падлеткам,   бацькам,  ва  ўмацаваннi  духоўнага  i
псiхiчнага здароўя,  стварэнне i развiццё аптымальнага  мiкрасоцыуму
(абшчыны), умацаванне сем'яў, якiя яго складаюць.
     Асноўнымi функцыямi Цэнтра з'яўляюцца:
     - ажыццяўленне псiхолага-асветнiцкай дзейнасцi,  накiраванай на
ўмацаванне  мiкрасоцыуму (абшчыны) як сiстэмы падтрымкi i ўмацавання
духоўнага i псiхiчнага здароўя iндывiда,  арганiзацыя вольнага часу,
прылучэнне да творчасцi,  iнфармаванне членаў мiкрасоцыуму (абшчыны)
па экалагiчных, сацыяльных i псiхолага-педагагiчных праблемах;
     - кансультаванне   насельнiцтва  па  пытаннях  сям'i  i  шлюбу,
аказанне сацыяльна-псiхалагiчнай дапамогi ва  ўстанаўленнi  здаровых
сямейных     адносiн,     а    таксама    аказанне    iндывiдуальнай
псiхолага-педагагiчнай  дапамогi  бацькам  у  развiваючым  выхаваннi
дзяцей;
     - кансультаванне,  выяўленне схiльнасцей i развiцце здольнасцей
падлеткаў,   прылучэнне   iх   да  творчасцi,  фармiраванне  навыкаў
канструктыўных  зносiн  з  равеснiкамi,  бацькамi  i   настаўнiкамi,
псiхалагiчная  дапамога  ва  ўсведамленнi  адказнасцi за сваё жыццё,
здароўе i будучае,  а таксама падтрымка i  дапамога  ў  пераадоленнi
стрэсаў, псiхатраўм i эмацыянальных цяжкасцей;
     - кансультаванне, арганiзацыя вольнага часу (уключаючы гульнi i
заняткi  па  iнтарэсах),  прылучэнне  да  творчасцi  i  забеспячэнне
максiмальнага  iнтэлектуальнага  i  эмацыянальнага  развiцця  дзяцей
дашкольнага i малодшага школьнага ўзросту,  выяўленне iх схiльнасцей
i  развiцце  здольнасцей,  псiхалагiчная  дапамога  ў   пераадоленнi
негатыўных  перажыванняў  i "сiндрому ахвяры",  фармiраванне пачуцця
ўласнага здароўя, развiццё самакантролю i пазiтыўнага светабачання.

     2.2. Цэнтр  складае   праграму   дзейнасцi   з   абгрунтаваннем
напрамкаў  i  метадаў  яго работы,  найбольш эфектыўных у канкрэтных
мясцовых  умовах,  i  ўзгадняе  яе  з  аддзелам  адукацыi  выканкама
раеннага    (гарадскога)    Савета    народных    дэпутатаў.

     2.3.  Навукова-метадычная  дапамога   i  каардынацыя  дзейнасцi
Цэнтра ажыццяўляецца Мiнiстэрствам адукацыi.

     2.4. Спецыялiсты  Цэнтра  ў  сваёй  рабоце ўзаемадзейнiчаюць на
месцах   са   школай,   iнспекцыяй   па    справах    непаўналетнiх,
псiхолага-медыкапедагагiчнай   кансультацыяй   выканкамаў   мясцовых
Саветаў народных дэпутатаў,  органамi i  ўстановамi  аховы  здароўя,
культуры i iнш.

     2.5. У Цэнтры арганiзуецца работа гурткоў рознай  накiраванасцi
(мастацкiя, тэхнiчнай творчасцi, народных промыслаў, раслiнаводства,
кройкi i шыцця i да г.п.),  для чаго  Цэнтр  аснашчаецца  адпаведным
абсталяваннем, iнструментамi i матэрыяламi.
     Заняткi ў  гуртках вядуцца па  праграмах, якiя распрацаваны  на
аснове   тыпавых,   альбо   па   аўтарскiх  праграмах,  зацверджаных
кiраўнiцтвам Цэнтра. Колькасны састаў гурткоў i працягласць заняткаў
вызначаюцца  кiраўнiцтвам Цэнтра  па ўзгадненню  з аддзелам адукацыi
выканкама раённага (гарадскога) Савета народных дэпутатаў.

     2.6. Пры   Цэнтры   можа   быць   арганiзавана   работа  буфета
(сталовай).  Яго магчымасцi актыўна выкарыстоўваюцца пры правядзеннi
вечароў адпачынку, свят, урачыстасцей i iншых мерапрыемстваў.

     2.7. Цэнтр  можа мець зямельны участак для арганiзацыi сумеснай
сельскагаспадарчай  дзейнасцi  дзяцей,  бацькоў   i   iншых   членаў
мiкрасоцыуму  (абшчыны).  Атрыманая з яго прадукцыя выкарыстоўваецца
для забеспячэння работы буфета (сталовай)  Цэнтра,  а  таксама  можа
быць  рэалiзавана  з мэтай атрымання даходаў.  Выдзяленне зямельнага
ўчастка ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.

     2.8. Пры  Цэнтры  для  насельнiцтва   можа   дзейнiчаць   пункт
радыяцыйнага   кантролю  прадуктаў  харчавання.  Кiраўнiцтва  Цэнтра
садзейнiчае  арганiзацыi  кантролю  дозы  радыяцыi,  што   паглынута
арганiзмам дзяцей i падлеткаў.

     2.9. Графiк   работы   Цэнтра   складаецца  з  улiкам  найбольш
спрыяльнага рэжыму вучобы,  працы i адпачынку дзiцячага i  дарослага
насельнiцтва.  Яго  асноўная  дзейнасць  арганiзуецца ў пазаўрочны i
пазарабочы час,  у тым лiку ў вячэрнiя часы,  выхадныя  i  святочныя
днi. Графiк зацвярджаецца дырэктарам Цэнтра.

                  3. КАДРАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЦЭНТРА.
                  ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

     3.1. Цэнтр камплектуецца наступнымi катэгорыямi работнiкаў:
     - дырэктар Цэнтра;
     - псiхолагi  (для  работы   з   дзецьмi   малодшага   ўзросту,
падлеткамi, сям'ёй, дарослым насельнiцтвам);
     - выхавальнiкi дашкольнага звяна;
     - кiраўнiкi гурткоў;
     - тэхнiкi па абслугоўванню абсталявання;
     - прыбiральшчыцы;
     - вартаўнiкi i iнш. з улiкам асаблiвасцей Цэнтра.
     Колькасць  штатных адзiнак  устанаўлiваецца выканкамам раённага
(гарадскога)  Савета народных  дэпутатаў у  залежнасцi ад  колькасцi
абслугоўваемага Цэнтрам насельнiцтва.

     3.2. На  пасаду дырэктара Цэнтра назначаюцца асобы,  якiя маюць
вышэйшую педагагiчную або вышэйшую псiхалагiчную адукацыю, на пасаду
псiхолага - вышэйшую псiхалагiчную адукацыю.
     Дырэктар назначаецца  аддзелам  адукацыi   выканкама   раённага
(гарадскога)    Савета    народных   дэпутатаў   з   лiку   вопытных
спецыялiстаў-педагогаў   або   псiхолагаў,   астатнiя   супрацоўнiкi
прымаюцца на работу дырэктарам Цэнтра.
     У рабоце   Цэнтра   могуць   удзельнiчаць   таксама    мясцовыя
спецыялiсты   адпаведнага  профiлю  i  квалiфiкацыi  на  платнай  цi
дабрачыннай аснове.

     3.3. Цэнтр мае штатны расклад,  якi зацвярджаецца дырэктарам  у
межах выдзеленага ва ўстаноўленым парадку фонду заработнай платы.
     Стаўкi заработнай  платы  i  службовыя   аклады   спецыялiстаў,
рабочых  i  служачых  устанаўлiваюцца  ў  адпаведнасцi са стаўкамi i
службовымi  акладамi  аналагiчных  работнiкаў  пазашкольных  устаноў
сiстэмы адукацыi. Адначасова iм устанаўлiваюцца надбаўкi ў памеры да
50 працэнтаў ставак i акладаў.

     3.4. Пералiк   службовых   абавязкаў    супрацоўнiкаў    Цэнтра
распрацоўваецца яго дырэктарам на аснове функцый Цэнтра,  вызначаных
гэтым   часовым   палажэннем,   а   таксама    адпаведных    тыпавых
квалiфiкацыйных характарыстык.

     3.5. Фiнансава-гаспадарчая  дзейнасць  Цэнтра  ажыццяўляецца  ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

                       4. ДАКУМЕНТАЦЫЯ ЦЭНТРА

     4.1. У Цэнтры вядзецца наступная дакументацыя па  яго  асноўнай
дзейнасцi:
     -  журнал улiку  гурткоў (вядзецца  па тым  жа узоры,  што i  ў
пазашкольных установах);
     - журнал улiку праведзеных кансультацый;
     - журнал улiку работы груп дашкольнiкаў;
     - журнал улiку праведзенага кантролю прадуктаў харчавання;
     - кнiга загадаў.

     4.2.  У  журналах  указваецца  прозвiшча  i  iмя  людзей,  якiя
звяртаюцца за  дапамогай, адлюстроўваюцца тэма  заняткаў цi пытанне,
па  якiм  праведзена   кансультацыя,  вынiкi  праведзенага  кантролю
прадуктаў харчавання.

 _________________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя:
 Нумар: 49/12.
 Дата:  11.10.93 г.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России