МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
31 жнiўня 1993 г. N 271
Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб школьных
i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў
Рэспублiцы Беларусь" i пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 10 мая 1993 г. N 304 "Аб зацвярджэннi прыкладных
палажэнняў аб адукацыйных i выхаваўчых установах i арганiзацыях
сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi"
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб школьных i мiжшкольных
вучэбна-вытворчых майстэрнях /дадаецца/.
Увесцi ў дзеянне Прыкладнае палажэнне з 19 кастрычнiка 1993
года.
2. Упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi,
упраўленням адукацыi аблвыканкомаў i Мiнскага гарвыканкома:
давесцi Прыкладнае палажэнне да ведама органаў i устаноў
адукацыi;
прыняць меры па стварэннi /пры неабходнасцi i мэтазгоднасцi/
школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань;
прывесцi ў адпаведнасць з гэтым Прыкладным палажэннем дзейнасць
школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань, якiя ўжо
створаны.
3. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на упраўленне
агульнай сярэдняй адукацыi /Пятроўскi Г.М./.
Мiнiстр В.А. Гайсёнак
ЗАЦВЕРДЖАНА:
загадам Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 31 жнiўня 1993 г. N 271
УЗГОДНЕНА:
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра М.К.Лiсай
23 верасня 1993 г.
Дадатак
да загада Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 31 жнiўня 1993 г. N 271
ПРЫКЛАДНАЕ
ПАЛАЖЭННЕ
аб школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях
===
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi *)
арганiзуюцца для грамадска карыснай, прадукцыйнай працы i працоўнага
/прафесiйнага/ навучання вучняў VIII-ХI класаў адной або некалькiх
школ раёна /горада/.
-------------------------------
*) Далей называюцца - школьныя ВВМ, мiжшкольныя ВВМ, майстэрнi.
2. Школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi /ВВМ/
адкрываюцца раённымi /гарадскiмi/ аддзеламi адукацыi з дазволу
выканкомаў раённых /гарадскiх/ Саветаў народных дэпутатаў па
ўзгадненнi з органамi дзяржаўнага нагляду за аховай працы i
адпаведнымi органамi Рэспублiканскага камiтэта прафсаюза работнiкаў
адукацыi ва ўстаноўленым парадку.
3. Вучэбна-вытворчыя майстэрнi ствараюцца ў агульнаадукацыйных
школах, мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага
навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў, школах-iнтэрнатах,
дзiцячых дамах, пазашкольных установах або для групы гэтых устаноў.
Яны прызначаны для арганiзацыi грамадска карыснай, прадукцыйнай
працы i працоўнага /прафесiйнага/ навучання вучняў VIII-ХI класаў, а
таксама для арганiзацыi грамадска карыснай, прадукцыйнай працы
вучняў V-VII класаў без прымянення буйнагабарытнага абсталявання.
4. Мiжшкольныя ВВМ з'яўляюцца самастойнай юрыдычнай асобай,
маюць штамп i круглую пячатку з абазначэннем свайго наймення i
шыльду устаноўленага ўзору. Яны знаходзяцца ў непасрэдным
падпарадкаваннi раённага /гарадскога/ аддзела адукацыi.
Майстэрнi, створаныя ва ўстановах адукацыi, з'яўляюцца iх
структурнымi падраздзяленнямi.
Асобныя вучэбна-вытворчыя ўчасткi, створаныя пры майстэрнях
прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, могуць з'яўляцца iх
структурнымi падраздзяленнямi.
5. Раённы (гарадскi) аддзел адукацыi:
вызначае напрамкi дзейнасцi мiжшкольных майстэрань; аказвае
дапамогу ў абсталяваннi iх, забеспячэннi матэрыяламi, iнструментамi,
сыравiнай i iнш.; каардынуе i накiроўвае дзейнасць майстэрань i
ўстаноў, якiя яны абслугоўваюць;
стварае камiсiю з прадстаўнiкоў аддзела адукацыi,
прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, санiтарна-эпiдэмiялагiчнай
службы, пажарнай iнспекцыi, органа дзяржаўнага нагляду за аховай
працы i адпаведных органаў Рэспублiканскага камiтэта прафсаюза
работнiкаў адукацыi, а ў неабходных выпадках - Дзяржгартэхнагляду,
якая дае дазвол на ўвод у эксплуатацыю майстэрань;
выдзяляе неабходныя асiгнаваннi на ўтрыманне i арганiзацыю
работы майстэрань.
6. Сумесная работа i ўзаемныя абавязацельствы майстэрань i
кожнага з прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, якiя ўдзельнiчаюць у
арганiзацыi грамадска карыснай, прадукцыйнай працы вучняў у
майстэрнях, акрэслiваюцца дагаворам.
7. Майстэрнi вядуць дакументацыю па вучэбна-вытворчых i
фiнансава-гаспадарчых пытаннях, прадстаўляюць вышэйстаячым органам
адпаведную справаздачнасць.
8. Работа па ахове працы ў майстэрнях арганiзуецца ў строгай
адпаведнасцi з дзеючым працоўным заканадаўствам i з Палажэннем аб
арганiзацыi работы па ахове працы ва ўстановах сiстэмы Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
9. Работа школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", iншымi заканадаўчымi актамi i гэтым
Прыкладным палажэннем.
10. Мiжшкольныя ВВМ знаходзяцца на самастойным балансе, маюць
разлiковы i iншыя рахункi ў банках i ажыццяўляюць сваю дзейнасць за
кошт сродкаў раённага /гарадскога/ бюджэту i iншых крынiц
фiнансавання.
11. Выкарыстанне памяшканняў школьных i мiжшкольных ВВМ, iх
абсталявання ў мэтах, не прадугледжаных гэтым Прыкладным палажэннем,
а таксама выраб у iх якой-небудзь прадукцыi без удзелу школьнiкаў
забараняецца.
ПАМЯШКАННI I АБСТАЛЯВАННЕ
ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ
12. Мiжшкольныя ВВМ адкрываюцца i функцыянiруюць, як правiла, у
асобным будынку, пабудаваным спецыяльна або прыстасаваным. Школьныя
ВВМ могуць размяшчацца непасрэдна ў будынку школы. Кубатура i плошча
майстэрань пры гэтым павiнны адпавядаць патрабаванням СНiПа.
13. У вучэбна-вытворчых майстэрнях арганiзуюцца /пры iх
адсутнасцi/: вытворчыя ўчасткi, вытворчыя або вучэбныя цэхi,
падсобныя памяшканнi /iнструментальная, склад сыравiны, склад
гатовай прадукцыi i iнш./, кабiнеты i лабараторыi для тэарэтычных
заняткаў па профiлях i прафесiях, а таксама
адмiнiстрацыйна-гаспадарчыя i санiтарна-бытавыя памяшканнi; у
мiжшкольных ВВМ, акрамя таго, гардэроб i буфет. У мiжшкольных ВВМ
мэтазгодна ствараць лабараторыi для заняткаў вучняў тэхнiчнай
творчасцю.
14. Вучэбна-вытворчыя майстэрнi аснашчаюцца станочным i iншым
абсталяваннем, iнструментамi, прыстасаваннямi, тэхнiчнай i
тэхналагiчнай дакументацыяй у адпаведнасцi з тэхналагiчным працэсам
вырабу згодна Пералiкам вучэбнага абсталявання або нарматываў, што
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
15. Па асобных профiлях i напрамках неабходныя ўмовы для
арганiзацыi навучання i грамадска карыснай, прадукцыйнай працы
вучняў могуць забяспечваць прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы:
ствараць у якасцi сваiх структурных падраздзяленняў вучэбныя
цэхi, вытворчыя ўчасткi, кабiнеты i лабараторыi, дапаможныя службы;
выдзяляць абсталяванне, устанаўлiваць i наладжваць яго,
аснашчаць кабiнеты i лабараторыi вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi i
тэхнiчнымi сродкамi навучання; устанаўлiваць вучням вытворчыя
заданнi i пастаўляць неабходныя для iх выканання iнструменты,
матэрыялы, загатоўкi, камплектуючыя дэталi; выдзяляць рабочыя месцы
ў вытворчых цэхах, на ўчастках, у майстэрнях; ажыццяўляць рамонт
абсталявання, а таксама цэхаў i ўчасткаў, кабiнетаў i лабараторый,
iх гаспадарчае абслугоўванне.
Тэхнiка, абсталяванне i аснашчэнне, якiя выдзелены мiжшкольным
майстэрням, а таксама зробленыя вучнямi вырабы i iншая прадукцыя па
заказах прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў з'яўляюцца iх
уласнасцю. Апошнiя могуць даваць права бясплатнага выкарыстання
абсталявання для выпуску звышпланавай прадукцыi i выкарыстання яе
для асабiстых патрэб майстэрань; бязвыплатна перадаваць майстэрням
будынкi, памяшканнi, абсталяванне, iнструменты i матэрыялы, iншыя
матэрыяльныя сродкi. Прадукцыя, зробленая вучнямi, улiчваецца i
рэалiзуецца прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi; звышпланавая
прадукцыя па рашэнню савета працоўнага калектыву прадпрыемства,
арганiзацыi, установы, можа рэалiзоўвацца майстэрнямi, а выручаныя
матэрыяльныя сродкi з'яўляюцца ў гэтым выпадку ўласнасцю майстэрань
i пералiчваюцца на iх рахунак. Прадпрыемствы, арганiзацыi, установы
могуць выдзяляць таксама для арганiзацыi навучання i грамадска
карыснай, прадукцыйнай працы вучняў дадатковыя фiнансавыя сродкi.
16. Iнжынернае абсталяванне i аснашчэнне майстэрань,
арганiзацыя рабочых месцаў у iх ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасцi
з патрабаваннямi дзеючага заканадаўства, стандартаў, правiлаў,
нормаў i iнструкцый па ахове працы, тэхнiцы бяспекi i вытворчай
санiтарыi. Перапрафiляванне, пераабсталяванне вучэбных i вытворчых
цэхаў i ўчасткаў, перапланiроўка iх памяшканняў робiцца па
ўзгадненнi з раённым /гарадскiм/ аддзелам адукацыi, тэрытарыяльнымi
органамi дзяржаўнага санiтарнага i пажарнага нагляду, а таксама
органамi дзяржаўнага нагляду за аховай працы.
АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ
ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ
17. Дзейнасць вучэбна-вытворчых майстэрань з'яўляецца састаўной
часткай вучэбна-выхаваўчай работы ўстановы /устаноў/ адукацыi.
Працоўная /прафесiйная/ падрыхтоўка вучняў VIII-XI класаў,
арганiзацыя грамадска карыснай, прадукцыйнай працы ў майстэрнях
ажыццяўляюцца на аснове стараннага адбору з улiкам намераў,
схiльнасцей i здольнасцей, стану здароўя вучняў, жаданняў вучняў i
iх бацькоў. Адмiнiстрацыя майстэрань, прадпрыемствы, арганiзацыi i
ўстановы забяспечваюць арганiзацыю навучання i грамадска карыснай,
прадукцыйнай працы вучняў у адпаведнасцi з вучэбнымi планамi
агульнаадукацыйных школ, вучэбнымi праграмамi, якiя распрацоўваюцца
i зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку.
18. Парадак арганiзацыi i працягласць заняткаў у майстэрнях
рэгламентуецца раскладам, якi састаўляецца ў адпаведнасцi з
нарматыўнымi дакументамi i зацвярджаецца загадчыкам майстэрань.
Арганiзацыя i рэжым заняткаў у майстэрнях устанаўлiваюцца з
улiкам санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў да арганiзацыi рэжыму i
ўмоў навучання школьнiкаў у мiжшкольных ВВК i ў цэхах
прадпрыемстваў, зацверджаных дзяржаўнымi органамi санiтарнага
нагляду.
Да заняткаў /работы/ у майстэрнях школьнiкi дапускаюцца пасля
медыцынскага агляду, якi ўстанаўлiвае адсутнасць у iх
супрацьпаказанняў. Звесткi аб вучнях, якiя не дапушчаны да работы ў
майстэрнях, загадчык майстэрань атрымлiвае ў медыцынскага персаналу,
якi замацаваны за адпаведнай школай.
Усе работы ў майстэрнях вучнi выконваюць толькi ў спецадзеннi
/халат, берэт, касынка/. Карыстанне спецадзеннем павiнна быць строга
iндывiдуальным. Да выканання кожнага новага вiду работ вучнi
дапускаюцца толькi пасля навучання бяспечным метадам працы i
правядзення iнструктажу па бяспецы працы з афармленнем яго ва
ўстаноўленым парадку.
19. У мiжшкольных ВВМ вучэбныя групы па розных профiлях i
прафесiях пры арганiзацыi працоўнага (прафесiйнага) навучання i
грамадска карыснай, прадукцыйнай працы камплектуюцца з вучняў розных
школ у колькасцi 20 i больш чалавек. Пры гэтым дзяленне груп на
падгрупы ажыццяўляецца ў тым жа парадку, якi ўстаноўлены для
мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў.
У школьных ВВМ пры арганiзацыi навучання i грамадска карыснай,
прадукцыйнай працы вучняў дзяленне на падгрупы ажыццяўляецца ў тым
жа парадку, як i пры арганiзацыi працоўнага навучання ў адпаведных
класах.
20. Цэхi i участкi майстэрань у асноўным выконваюць вытворчыя
заказы i заданнi, аднак пры адсутнасцi iх могуць выконваць i iншыя
заказы: заказы ўстаноў адукацыi, iндывiдуальныя заказы насельнiцтва
i iнш. Вырабы па iндывiдуальных заказах насельнiцтва ў ВВМ
вырабляюцца, як правiла, з матэрыялу заказчыка.
Грамадска карысная, прадукцыйная праца школьнiкаў у майстэрнях
павiнна быць цесна звязана з навучаннем; яна арганiзуецца таксама ў
перыяд канiкул i ў пазаўрочны час.
Працоўная практыка вучняў праводзiцца непасрэдна ў вучэбных i
вытворчых цэхах i на ўчастках майстэрань. Вытворчая практыка вучняў
Х класа праводзiцца непасрэдна ў вучэбных i вытворчых цэхах i на
ўчастках мiжшкольных майстэрань або на прадрыемствах, у
арганiзацыях, ва ўстановах толькi па профiлю навучання i адразу ж
пасля заканчэння вучэбных заняткаў.
21. На базе майстэрань у адпаведнасцi з устаноўленымi
нарматывамi могуць працаваць тэхнiчныя, мастацка-прыкладныя i iншыя
гурткi школы /школ/, пазашкольных устаноў. У майстэрнях з вучнямi ў
пазаўрочны час праводзiцца таксама работа па тэхнiчнай творчасцi,
прыцягненнi iх да вынаходнiцкай i рацыяналiзатарскай дзейнасцi. У
майстэрнях могуць стварацца вучнёўскiя канструктарскiя бюро, бюро
вынаходнiкаў i рацыяналiзатараў i iнш.
Для арганiзацыi вытворчай дзейнасцi на базе мiжшкольных ВВМ
могуць стварацца таксама малыя прадпрыемствы /з удзелам у рабоце
вучняў/, вучнёўскiя вытворчыя кааператывы i iншыя структуры.
22. Мiжшкольныя ВВМ сумесна з прадпрыемствамi аказваюць
дапамогу школам раёна /горада/ у арганiзацыi грамадска карыснай,
прадукцыйнай працы вучняў у школьных вучэбных майстэрнях. У вучэбных
цэхах, на ўчастках, у кабiнетах i лабараторыях майстэрань могуць
быць арганiзаваны навучанне i грамадска карысная, прадукцыйная праца
вучняў V-VII класаў, пазакласная работа /пазашкольная/ з iмi.
Педагагiчнае кiраўнiцтва прадукцыйнай працай, прафесiйным
навучаннем, гуртковай работай вучняў у мiжшкольных ВВМ, кантроль за
арганiзацыяй вучэбна-вытворчага працэсу ажыццяўляецца з удзелам
адмiнiстрацыi i педагагiчных калектываў школ.
23. Няшчасныя выпадкi, якiя адбылiся з вучнямi ў майстэрнях,
расследуюцца i ўлiчваюцца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб
расследаваннi i ўлiку няшчасных выпадкаў з вучнёўскай моладдзю i
выхаванцамi ў сiстэме Мiнадукацыii Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным
загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
КIРАЎНIЦТВА I ПЕРСАНАЛ
ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ
24. Састаў i колькасць работнiкаў майстэрань вызначаюцца ў
адпаведнасцi з прыкладнымi штатнымi нарматывамi школьных i
мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань /дадатак да Прыкладнага
палажэння/.
25. Кiраўнiцтва майстэрнямi ажыццяўляе загадчык школьных i
мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань. Сваю дзейнасць ён
ажыццяўляе на аснове дадзенага Палажэння, загадаў, iнструкцый i
iнструкцыйна-метадычных указанняў вышэйстаячых органаў адукацыi.
Загадчык мiжшкольных ВВМ у сваёй дзейнасцi падпарадкоўваецца
загадчыку раённага /гарадскога/ аддзела адукацыi; загадчык
майстэрань установы адукацыi працуе пад непасрэдным кiраўнiцтвам
дырэктара ўстановы.
Загадчык мiжшкольных ВВМ назначаецца загадам раённага
/гарадскога/ аддзела адукацыi, загадчык майстэрань установы адукацыi
- загадам па ўстанове. Яны назначаюцца з лiку асоб, якiя маюць
вышэйшую iнжынерна-педагагiчную або iнжынерна-тэхнiчную адукацыю,
адпаведную профiлю работы майстэрань, i стаж педагагiчнай або
вытворчай работы не менш 5 гадоў.
Загадчык вучэбна-вытворчых майстэрань:
арганiзуе работу калектыву майстэрань па ўсiх напрамках iх
дзейнасцi; нясе адказнасць за арганiзацыю i вынiкi навучання,
прадукцыйнай працы вучняў, вучэбна-вытворчага працэсу ў цэлым,
своечасовае i якаснае правядзенне квалiфiкацыйных экзаменаў вучняў
ХI класаў, ахову працы вучняў i работнiкаў майстэрань;
распрацоўвае праекты планаў вытворчай дзейнасцi i рыхтуе iх для
зацвярджэння;
сумесна з майстрамi майстэрань i педагагiчнымi работнiкамi
школ, якiя выконваюць абавязкi па арганiзацыi грамадска карыснай,
прадукцыйнай працы вучняў, складае пералiкi вучэбна-вытворчых работ;
падбiрае заказы прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, заключае з iмi
дагаворы i забяспечвае выкананне дагавораў;
арганiзуе работу, навучанне i iнструктаж па ахове працы
персаналу майстэрань, вызначае ва ўстаноўленым парадку нормы часу
/выпрацоўкi/ рабочым з улiкам умоў работы майстэрань на аснове
тэхнiчна абгрунтаваных норм часу /выпрацоўкi/ па сiстэме разлiку,
устаноўленай на адпаведнай вытворчасцi, i забяспечвае iх укараненне
ў вытворчасць;
ажыццяўляе арганiзацыйна-тэхнiчныя мерапрыемствы па росту
прадукцыйнасцi працы, знiжэннi сабекошту i паляпшэннi якасцi
прадукцыi, укараненнi новай тэхнiкi i ўдасканаленнi тэхналогii
вытворчасцi;
выршае ўсе пытаннi, звязаныя з фiнансава-гаспадарчай дзейнасцю
мiжшкольных майстэрань; забяспечвае рацыянальнае выкарыстанне
бюджэтных сродкаў, якiя выдзяляюцца мiжшкольным ВВМ, а таксама
сродкаў, якiя паступаюць з iншых крынiц фiнансавання ў даход
майстэрань; распараджаецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам
наяўнымi сродкамi i маёмасцю; нясе адказнасць за эканомнае
расходаванне матэрыяльных рэсурсаў;
забяспечвае ўлiк, захаванне i папаўненне вучэбна-матэрыяльнай
базы; арганiзуе забеспячэнне майстэрань неабходнымi матэрыяламi,
камплектуючымi вырабамi, iнструментамi, тэхнiчнай i тэхналагiчнай
дакументацыяй; забяспечвае рабочых мiжшкольных ВВМ спецвопраткай,
сродкамi iндывiдуальнай аховы, а майстэрнi - сродкамi пажаратушэння;
забяспечвае правiльную эксплуатацыю абсталявання, адпаведнасць
яго тэхнiчнага стану патрабаванням аховы працы; адказвае за
наяўнасць i выкананне iнструкцый па бяспецы працы; ажыццяўляе
кантроль за забеспячэннем персаналу мiжшкольных ВВМ здаровых i
бяспечных умоў працы;
забараняе допуск рабочых, абслуговага персаналу /работнiкаў/ i
вучняў да работ на сапсаваным абсталяваннi, з прыстасаваннямi,
прыборамi i iнструментамi, якiя не адпавядаюць нормам i
патрабаванням бяспекi працы; аб прынятым рашэннi паведамляе
кiраўнiцтву ўстановы /аддзела адукацыi/;
уносiць на разгляд кiраўнiцтва ўстановы прапановы аб прыёме на
работу, звальненнi работнiкаў школьных ВВМ, заахвочваннi або
накладаннi на iх дысцыплiнарных спагнанняў;
ва ўстаноўленым парадку прымае на работу i звальняе з работы
работнiкаў мiжшкольных ВВМ, ажыццяўляе заахвочванне iх або накладае
спагнаннi; прадстаўляе работнiкаў, якiя асаблiва вызначылiся ў
працы, да заахвочвання i ўзнагарод;
нясе адказнасць за захаванне фiнансавай, дагаворнай, вытворчай
i працоўнай дысцыплiны;
арганiзуе улiк, вядзенне ўстаноўленай справаздачы; трымае
справаздачы аб рабоце майстэрань перад адпаведнымi органамi;
забяспечвае сувязь мiжшкольных майстэрань са школамi i iншымi
ўстановамi, якiя абслугоўваюць майстэрнi;
устанаўлiвае ў адпаведнасцi з дзеючым працоўным заканадаўствам,
правiламi ўнутранага працоўнага распарадку i гэтым Прыкладным
Палажэннем круг абавязкаў работнiкаў мiжшкольных майстэрань;
забяспечвае выкананне правiлаў санiтарна-гiгiенiчнага рэжыму,
аховы працы, тэхнiкi бяспекi i супрацьпажарнай аховы;
выступае ў якасцi прадстаўнiка мiжшкольных майстэрань у
грамадскiх арганiзацыях.
26. Непасрэднае кiраўнiцтва прадукцыйнай працай школьнiкаў у
майстэрнях, iх працоўнае i прафесiйнае навучанне ажыццяўляюць
настаўнiкi, майстры вытворчага навучання школ, школ-iнтэрнатаў,
мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў, iнструктары па працы
дзiцячага дома. Пры накiраваннi на работу ў мiжшкольныя ВВМ яны
пераводзяцца ў штаты мiжшкольных майстэрань i iх абавязкi застаюцца
без змен.
Пры неабходнасцi, для непасрэднага кiраўнiцтв прадукцыйнай
працай вучняў, iх практычнага навучання ў мiжшкольныя i школьныя ВВМ
могуць быць накiраваны ва ўстаноўленым парадку спецыялiсты i
квалiфiкаваныя рабочыя прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў. Яны
павiнны мець адукацыю не нiжэй сярэдняй спецыяльнай i адпаведную
квалiфiкацыю; абавязаны выконваць усе распараджэннi загадчыка
майстэрань, звязаныя з вучэбна-вытворчай, выхаваўчай i
прафарыентацыйнай работай. За iмi захоўваецца па асноўнай рабоце
сярэднi заработак, якi налiчваецца за 2 апошнiя месяцы работы.
Гуртковыя заняткi ў майстэрнях праводзяць кiраўнiкi гурткоў
школ i пазашкольных устаноў. Рашэннем калектыву вучняў у ВВМ могуць
дадаткова ўтрымлiвацца кiраўнiкi гурткоў за кошт даходаў ад
вытворчай дзейнасцi майстэрань.
Работнiкi майстэрань могуць выконваць у майстэрнях адначасова i
выкладчыцкую работу ва ўстаноўленым парадку.
27. Для выканання работ, якiя патрабуюць высокай квалiфiкацыi
працуючых на гэтых работах або забароненых для падлеткаў да 18
гадоў, у майстэрнi могуць прымацца на працу квалiфiкаваныя рабочыя
адпаведных прафесiй са здзельнай або пагадзiннай аплатай працы.
Колькасць гэтых рабочых канкрэтнай лiчбай не абмяжоўваецца.
ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ
28. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць мiжшкольных ВВМ
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Асноўнай крынiцай фiнансавання вучэбна-вытворчай i гаспадарчай
дзейнасцi, сацыяльнага развiцця калектыву майстэрань i аплаты працы
iх работнiкаў служаць сродкi дзяржаўнага /раённага або гарадскога/
бюджэту.
Дадатковымi крынiцамi фiнансавання для фармiравання агульных
сродкаў майстэрань з'яўляюцца:
паступленнi за выкананыя работы /паслугi/ матэрыяльнага
характару ў адпаведнасцi з заключанымi пагадненнямi з дзяржаўнымi,
кааператыўнымi i грамадскiмi прадпрыемствамi, арганiзацыямi i
ўстановамi, а таксама па заказах насельнiцтва;
выручка ад рэалiзацыi прадукцыi, вырабленай у вытворчых цэхах i
на ўчастках майстэрань;
выручка ад здачы ў арэнду памяшканняў, збудаванняў,
абсталявання ў вольны ад асноўнай дзейнасцi час /у адпаведнасцi з
пагадненнямi i з удзелам у працоўнай дзейнасцi вучняў/;
выручка ад рэалiзацыi лiшняга, устарэлага i зношанага
абсталявання i iнш.;
добрачынныя ўзносы i матэрыяльныя каштоўнасцi, якiя перададзены
ад дзяржаўных, кааператыўных i грамадскiх прадпрыемстваў,
арганiзацый i ўстаноў, а таксама асобных грамадзян;
датацыi з сродкаў выканкома раённага /гарадскога/ Савета
народных дэпутатаў i iншых зацiкаўленых мясцовых органаў;
iншыя паступленнi.
Усе паступленнi з розных крынiц, акрамя грашовых сумаў, якiя
прызначаны канкрэтным выканаўцам па працоўных пагадненнях, складаюць
даход майстэрань.
Выпуск прадукцыi /работы, паслугi/ можа ажыццяўляцца i звыш
асноўнай праграмы дзейнасцi майстэрань. Рэалiзацыя пазначанай
прадукцыi /работ, паслуг/, а таксама здача ў арэнду памяшканняў,
збудаванняў, абсталявання /у вольны ад асноўнай дзейнасцi час/
ажыццяўляецца па тарыфах i цэнах, якiя прадугледжаны дзеючымi
нарматыўнымi дакументамi, а пры iх адсутнасцi - па дагаворных цэнах.
29. Спалучэнне бюджэтнага або галiновага фiнансавання дзейнасцi
майстэрань з развiццём рознага роду платных паслуг насельнiцтву /па
профiлю дзейнасцi майстэрань/, выкананне платных работ па дагаворах
з прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi не дапускаюць знiжэння
бюджэтных асiгнаванняў на фiнансаванне майстэрань.
Сумы бюджэтных /галiновых/ асiгнаванняў у выпадках аказання
майстэрнямi дапамогi i дадатковых работ /паслуг/ не змяншаюцца, а
атрыманыя па дагавору або заказу сродкi ўключаюцца ў даход
майстэрань.
30. Мiжшкольным ВВМ даецца права вырашаць пытаннi ў галiне
арганiзацыi i аплаты працы ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i
нарматыўнымi дакументамi.
31. Майстры вучэбна-вытворчых майстэрань /вытворчага
навучання/, iншыя работнiкi, якiя ўдзельнiчалi ў вытворчасцi
прадукцыi i аказаннi паслуг насельнiцтву прэмiруюцца за кошт сродкаў
вытворчай дзейнасцi ў адпаведнасцi з палажэннем аб прэмiраваннi,
якое распрацавана ў мiжшкольных ВВМ.
Майстрам вытворчага навучання за работу ў вольны ад асноўнай
працы час аплата ажыццяўляецца па дзейнiчаючых нормах, расцэнках за
фактычны аб'ём выпушчанай прадукцыi ў поўным памеры.
32. Работы, якiя выканалi вучнi ў час практычнага навучання i
вытворчай практыкi, а таксама вытворчай дзейнасцi, аплачваюцца iм
поўнасцю па дзейнiчаючых нормах, расцэнках, стаўках /акладах/ з
улiкам устаноўленых на прадпрыемствах каэфiцыентаў, даплат i
надбавак да заработнай платы.
Прадпрыемствы, арганiзацыi, установы пералiчваюць мiжшкольным
ВВМ прыбытак, якi яны атрымалi ад выкарыстання працы вучняў у перыяд
практычнага навучання i вытворчай практыкi на рабочых месцах. Памеры
гэтых адлiчэнняў вызначаюцца двухбаковымi пагадненнямi.
33. Мiжшкольныя ВВМ могуць працаваць на аснове поўнага або
частковага гаспадарчага разлiку /самаакупнасцi i самафiнансавання/.
ПРАВАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ I МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗI
34. Мiжшкольныя ВВМ нясуць адказнасць перад раённым /гарадскiм/
аддзелам адукацыi за рэалiзацыю пастаўленых перад iмi мэтаў i задач,
якасць працоўнай i прафесiйнай падрыхтоўкi школьнiкаў, адпаведнасць
зместу, формаў i метадаў дзейнасцi, якiя выкарыстоўваюцца,
псiхолага-педагагiчным i дыдактычным патрабаванням, ахову жыцця i
здароўя вучняў i работнiкаў майстэрань.
35. Адказнасць службовых асоб за захаванне патрабаванняў аховы
працы, здароўя вучняў i работнiкаў майстэрань вызначаецца ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
36. Забараняецца выкарыстоўваць памяшканнi майстэрань не па
назначэнню, а таксама размяшчаць у iх пастаянна iншыя арганiзацыi,
якiя не знаходзяцца з майстэрнямi ў дагаворных адносiнах або не
ўдзельнiчаюць у вырашэннi задач, пастаўленых перад майстэрнямi.
37. Мiжшкольныя ВВМ маюць права ўстанаўлiваць прамыя сувязi з
вучэбнымi i вучэбна-вытворчымi ўстановамi замежных краiн у галiне
арганiзацыi вучэбна-вытворчага працэсу i вучэбна-вытворчай
дзейнасцi, прымаць ад iх i афармляць свае заказы на выраб прадукцыi,
рамонт i пастаўкi абсталявання, ажыццяўляць iншыя формы
супрацоўнiцтва на ўзаемавыгаднай аснове па лiнii органаў упраўлення
адукацыяй, мясцовых органаў ўлады i iншых арганiзацый.
38. Мiжшкольныя ВВМ могуць ствараць сумесна з замежнымi фiрмамi
на тэрыторыi раёна /горада/ сумесныя прадпрыемствы ва ўстаноўленым
парадку.
39. Школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi могуць
быць рэарганiзаваны або лiквiдаваны раённым /гарадскiм/ аддзелам
адукацыi з уведамленнем адпаведных прафсаюзных камiтэтаў не пазней
чым за тры месяцы.
Дадатак
да Прыкладнага палажэння аб школьных i
мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях
ПРЫКЛАДНЫЯ ШТАТНЫЯ НАРМАТЫВЫ
школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань
----T-----------------------T------------------------------------
NN ¦ Найменне пасады ¦ Нарматыў колькасцi пасад
п/п ¦ ¦ на ўстанову
----+-----------------------+------------------------------------
1 2 3
-----------------------------------------------------------------
1. Загадчык майстэрань 1 пасада
2. Прыбiральшчык вытворчых 0,5 адзiнкi пасады на кожныя 250 кв.м
памяшканняў прыбiраемай плошчы, аднак не менш 1
пасады на майстэрню
3. Кладаўшчык Пры наяўнасцi складу сыравiны або
гатовай прадукцыi:
0,5 адзiнкi пасады - да 1 тыс.вучняў
1 пасада - звыш 1 тыс.вучняў
4. Рабочы па абслугоўванню 1 пасада - да 1 тыс.вучняў
i бягучаму рамонту 1,5 адзiнкi - да 2тыс.вучняў
памяшканняў, збудаванняў, 2 пасады - звыш 2 тыс.вучняў
абсталявання
5. Вартаўнiк /стораж/ У адпаведнасцi з рэжымам работы
мiжшкольных майстэрань
6. Дворнiк У парадку i па нарматывах, якiя
ўстанаўлiваюцца выканкомамi мясцовых
Саветаў народных дэпутатаў i толькi
ў мiжшкольных ВВМ
7. Вадзiцель аўтамабiля 1 пасада i толькi ў мiжшкольных ВВМ
/аўтобуса/
8. Апальшчык 0,5 адзiнкi пасады на кожныя 5
печак, але не менш 0,5 адзiнкi
пасады на майстэрню i на ўвесь год
9. Качагар, рабочы па Пры наяўнасцi цэнтральнага
абслугоўванню i бягучаму ацяплення /на ацяпляльны сезон/:
рамонту абсталявання 1 пасада ў змену ў кожнай кацельнi
кацельняў, аператар /у 2 пасады ў змену ў кацельнях, у
залежнасцi ад вiду палiва якiх выкарыстоўваюцца цвёрдыя вiды
i характару выконваемых палiва /торф, каменны вугаль/, з
работ/ паверхняй нагрэву катлоў 75 кв.м
i больш
1 пасада ў змену пры газавым
ацяпленнi
2 пасады ў змену ў газавых
кацельнях, якiя не маюць аўтаматыкi
бяспекi.
Пры цэнтралiзаваным
цеплазабеспячэннi /ЦЭЦ/ /на
ацяпляльны сезон/:
1 пасада ў змену пры наяўнасцi
цеплавога пункта
1 пасада ў змену пры наяўнасцi
бойлераў i помпаў.
З агульнай колькасцi пазначаных
пасад 1 пасада ўстанаўлiваецца на
ўвесь год.
ЗАЎВАГI:
1. Школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi
адкрываюцца з улiкам неабходнасцi i мэтазгоднасцi, калi маецца адзiн
або некалькi участкаў па 12 i больш рабочых месцаў з прамысловым
абсталяваннем. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што агульная
загрузка ўчастка /участкаў/ заняткамi /работай/ са школьнiкамi
павiнна быць у межах ад 24 да 30 гадзiн у тыдзень.
2. Змены ў штаты мiжшкольных ВВМ, якiя патрабуюць выдзялення
дадатковых сродкаў /дадатковага фонду заработнай платы/, уносяцца
абласнымi, Мiнскiм гарадскiм упраўленнямi адукацыi або гэтае права
па рашэнню названых органаў можа быць перададзена раённым
/гарадскiм/ аддзелам адукацыi.
У межах зацверджанага мiжшкольным майстэрням фонду заработнай
платы загадчыку дазваляецца мяняць iх структуру i штаты i ўносiць у
iх неабходныя змяненнi i дапаўненнi.
3. Пасады iнжынераў, эканамiстаў, тэхнiкаў, бухгалтара, агента
па забеспячэнню, а таксама iншых работнiкаў, якiя забяспечваюць
вытворчую дзейнасць майстэрань, у тым лiку рабочых, якiя прымаюцца
на работу ў ВВМ у адпаведнасцi з п.27 Палажэння, уводзяцца з
утрыманнем за кошт даходаў ад гэтай дзейнасцi.
----------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 67/12
Дата: 19.10.93 г.
|