Зацверджана
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г., N 203
Узгоднена
з Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра А.I.Сверж
Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк старшынi В.I.Паўлаў
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб пазашкольнай установе
===
___________________________________________________________--
Утратило силу приказом Министерства образования от 31
декабря 1998 г. N 725 (Национальный реестр - N 8/33 от
27.01.99 г.)
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1.1. Пазашкольная ўстанова з'яўляецца састаўной часткай
дзяржаўнай сiстэмы адукацыi i выхавання i прызначана для развiцця
схiльнасцей дзяцей, падлеткаў i юнацтва, атрымання iмi дадатковай
адукацыi. Пазашкольная ўстанова з'яўляецца навучальна-выхаваўчым i
метадычным цэнтрам пазашкольнай выхаваўчай работы.
Асноўныя мэты пазашкольнай установы - стварэнне неабходных умоў
для развiцця творчых здольнасцей дзяцей, задавальнення iх iнтарэсаў
i прафесiйнага самавызначэння; адаптацыя асобы да жыцця ў
грамадстве; узмацненне здароўя; арганiзацыя змястоўнага вольнага
часу; развiццё iнтэлектуальнага i духоўнага патэнцыяла вучнёўскай
моладзi, яе нацыяльнай свядомасцi; актыўнае далучэнне да
культурна-гiстарычнай спадчыны беларускага народа, iншых
нацыянальных супольнасцей рэспублiкi.
1.2. Пазашкольная ўстанова ажыццяўляе сваю дзейнасць у
адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", iншымi
дзеючымi заканадаўчымi актамi, дадзеным Палажэннем, асабiстым
статутам.
1.3. Дзейнасць пазашкольнай установы грунтуецца на прынцыпах:
свабоднага развiцця асобы; нацыянальна-культурнай асновы; прыярытэта
агульначалавечых каштоўнасцей; свецкага характара адукацыi i
выхавання; дэмакратычнага характара ўпраўлення.
1.4. На аснове дадзенага Палажэння пазашкольная ўстанова
распрацоўвае свой статут, у якiм канкрэтызуе задачы i функцыi
ўстановы, вызначае нормы i правiлы жыцця калектыву з улiкам яго
профiлю, традыцый i перспектыў развiцця.
2. АРГАНIЗАЦЫЯ I АСНОВЫ ДЗЕЙНАСЦI
2.1. У мэтах забеспячэння спрыяльных умоў для развiцця
iнтарэсаў, творчых здольнасцей дзяцей, падлеткаў i юнацтва, iх
дадатковай прафесiйнай адукацыi ствараюцца розныя тыпы пазашкольных
устаноў. Варыятыўнасць пазашкольнай установы абумоўлiваецца
патрэбнасцямi дзяцей, навучэнцаў, iх бацькоў, спецыфiкай
сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёна, яго нацыяльнымi i
культурна-гiстарычнымi традыцыямi.
2.2. Пазашкольныя ўстановы ўсiх профiляў i тыпаў ствараюцца
дзяржаўнымi органамi, грамадскiмi аб'яднаннямi, прадпрыемствамi,
арганiзацыямi i асобнымi грамадзянамi па ўзгадненню з адпаведнымi
Саветамi народных дэпутатаў.
Установы пазашкольнай адукацыi i выхавання карыстаюцца
дзяржаўнай падтрымкай; iх дзейнасць накiроўваецца i каардынуецца
адпаведнымi органамi адукацыi. Навучальна-метадычнае кiраўнiцтва i
каардынацыю дзейнасцi ўсiх пазашкольных устаноў на тэрыторыi
рэспублiкi ажыццяўляе Мiнiстэрства адукацыi.
Мiнiстэрства таксама стварае, рэарганiзуе i лiквiдуе
пазашкольныя ўстановы рэспублiканскага падпарадкавання, рэгiструе iх
статуты.
Выкарыстоўваць памяшканнi пазашкольнай установы не па
прызначэнню, а таксама размяшчаць у iх другiя арганiзацыi,
забараняецца.
Пры ўмовах максiмальнага выкарыстоўвання сваiх памяшканняў для
заняткаў пазашкольная ўстанова можа адкрываць гурткi i iншыя творчыя
аб'яднаннi ў памяшканнях школ, ПТВ, дзiцячых дамоў, школ-iнтэрнатаў,
на прадпрыемствах, па месцы жыхарства.
2.3. Калектыў пазашкольнай установы па ўзгадненню з
заснавальнiкам распрацоўвае праграму дзейнасцi i структуру.
У адпаведнасцi з профiлем дзейнасцi ў пазашкольнай установе
могуць стварацца аддзелы, сектары, кабiнеты, лабараторыi, iншыя
службы, а таксама прадугледжваюцца пасады педагога-арганiзатара,
сацыяльнага педагога, выхавальнiка, культарганiзатара i iнш.
2.4. Змест i сiстэма навучальна-выхаваўчай работы ў
пазашкольнай установе будуецца на гуманных адносiнах да асобы
навучэнца, з улiкам яго здольнасцей, iнтарэсаў, стану здароўя,
псiхалагiчных i фiзiчных асаблiвасцей развiцця.
Навучальна-выхаваўчы працэс накiраваны на выхаванне
грамадзянiна, авалоданне каштоўнасцямi нацыяльнай i сусветнай
культуры, неабходнымi для жыцця ўменнямi i навыкамi.
2.5. У арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу пазашкольная
ўстанова ўзаемадзейнiчае з бацькамi, школай, ПТВ, сярэднiмi
спецыяльнымi, вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, навукова-даследчымi
iнстытутамi, працоўнымi калектывамi прадпрыемстваў, арганiзацый,
кааператываў i акцыянерных аб'яднанняў, устаноў аховы здароўя,
культуры, спорту, дабрачыннымi грамадскiмi арганiзацыямi, творчымi
саюзамi, сродкамi масавай iнфармацыi.
2.6. Асновай навучальна-выхаваўчага працэсу ў пазашкольнай
установе з'яўляюцца заняткi гуртка, секцыi, клуба, навуковага
аб'яднання, школы юных, студый i iнш. аб'яднанняў па iнтарэсах *).
Пры гэтым, навучанне вучняў малодшага ўзросту /6-10 гадоў/ можа
праводзiцца ў межах 4-6 гадзiн у тыдзень, сярэдняга ўзросту /11- 13
гадоў/ - 6-8 гадзiн, старэйшага ўзросту /14-18 гадоў/ - 8-12 гадзiн
у тыдзень як iндывiдуальна, так i па гуртках, i з ўсiм калектывам
аб'яднання. Заняткi могуць праводзiцца як па аднаму, двух профiлях,
так i па комплекснай скразной праграме /эстэтыка, тэатр, музыка,
спорт i iнш./
Колькасны састаў аб'яднання i працягласць заняткаў залежыць ад
характару i праграмы дзейнасцi, узросту навучэнцаў, году навучання,
умоў працы i зацвярджаецца кiраўнiком установы па ўзгадненню з
саветам пазашкольнай установы.
Пры прыёме ў спартыўныя, спартыўна-тэхнiчныя, турысцкiя,
харэаграфiчныя аб'яднаннi неабходна медыцынскае заключэнне аб стане
здароўя дзiцяцi.
--------------------------------
*) у далейшым - аб'яднаннi
2.7. Змест дзейнасцi аб'яднання будуецца кiраўнiком на
педагагiчна-абумоўленым выбары вучэбных праграм, сродкаў, форм i
метадаў навучання i выхавання з арыентацыяй на нацыянальныя i
рэгiянальныя асаблiвасцi. Заняткi вядуцца як па праграмах,
распрацаваных на аснове тыповых, так i па рэгiянальных.
Заахвочваецца распрацоўка i ўкараненне аўтарскiх праграм,
адобраных педагагiчным /метадычным/ саветам.
2.8. У рабоце аб'яднання могуць прымаць удзел бацькi сумесна з
навучэнцамi /апрача асноўнага саставу/ пры наяўнасцi свабодных
месцаў i дазволу педагагiчнага работнiка.
2.9. Графiк заняткаў аб'яднання складаецца адмiнiстрацыяй па
прадстаўленню педагагiчных работнiкаў з улiкам найбольш спрыяльнага
рэжыму працы i адпачынку навучэнцаў, iх узроставых асаблiвасцей i
ўстаноўленых санiтарна-гiгiенiчных норм.
Пачатак i заканчэнне заняткаў, мерапрыемстваў вызначаюцца
адмiнiстрацыяй i саветам пазашкольнай установы.
2.10. Пазашкольная ўстанова арганiзуе работу з навучэнцамi на
працягу ўсяго каляндарнага года.
2.11. У перыяд канiкул пазашкольная ўстанова арганiзуе
разнастайную работу з навучэнцамi i iх бацькамi, даючы iм магчымасць
для паўнацэннага правядзення вольнага часу i адпачынку: у тым лiку
гуртковыя, секцыйныя, студыйныя i iншыя заняткi з пастаяннымi цi
пераменнымi саставамi навучэнцаў, на базе летнiкаў (загарадных, з
дзённым знаходжаннем, па месцажыхарству дзяцей i падлеткаў),
канцэртныя паездкi, паходы, экскурсii, падарожжы, экспедыцыi,
спаборнiцтвы, лагерныя зборы i г.д.
У летнi час пазашкольная ўстанова можа адкрываць профiльныя
летнiкi i турысцкiя базы для навучэнцаў.
2.12. Пазашкольная ўстанова па ўзгадненню з органамi адукацыi
можа ажыццяўляць вытворчую практыку вучняў агульнаадукацыйных школ,
якiя выказалi жаданне праходзiць практыку ў пазашкольнай установе.
2.13. Па дамоўленасцi з адпаведнымi ўстановамi, прадпрыемствамi
i арганiзацыямi i пры наяўнасцi ўмоў для атрымання пэўнай прафесii ў
перыяд заняткаў у пазашкольнай установе навучэнцам, якiя здалi
квалiфiкацыйныя экзамены, выдаецца пасведчанне аб прысваеннi
квалiфiкацыi (разраду, класа, катэгорыi) па прафесii. Пералiк
прафесiй i пасад, па якiм можа выдавацца азначанае пасведчанне,
зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь па
ўзгадненню з Дзяржкампрацы.
2.14. Дзяржаўная пазашкольная ўстанова побач з арганiзацыяй
работы аб'яднанняў навучэнцаў праводзiць метадычную работу,
накiраваную на ўдасканаленне праграм, зместу, форм i метадаў работы
аб'яднанняў, павышэнне майстэрства педагагiчных работнiкаў
пазашкольнай установы, забяспечвае метадычную дапамогу ўсiм
выхаваўчым установам рэгiёну ў стварэннi эфектыўных выхаваўчых
тэхналогiй i методык, аказвае метадычную дапамогу дзiцячым i юнацкiм
арганiзацыям, рухам, аб'яднанням у адпаведнасцi з заключанымi
дагаварамi.
2.15. Пазашкольная ўстанова сумесна з органамi адукацыi
ўдзельнiчае ў рабоце па ўдасканаленню квалiфiкацыi педагогаў,
кiраўнiкоў гурткоў, секцый, iншых форм арганiзацыi пазашкольнай
работы навучальных устаноў, арганiзуе метадычныя аб'яднаннi па
профiлю работы пазашкольнай установы, прымае ўдзел у падрыхтоўцы
семiнараў, канферэнцый, нарад па пытаннях пазашкольнай работы.
3. КIРАЎНIЦТВА ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАЗАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВАЙ
3.1. Кiраўнiцтва пазашкольнай установай ажыццяўляецца на аснове
цеснага ўзаемадзеяння педагагiчнага калектыву, вучняў, бацькоў i
грамадскасцi.
3.2. Вышэйшым органам кiравання пазашкольнай установай
з'яўляецца канферэнцыя (сход), якая праводзiцца не радзей аднаго
разу ў год. Дэлегаты выбiраюцца сходам педагогаў, вучняў сярэдняга i
старэйшага ўзросту, а таксама бацькоў i прадстаўнiкоў грамадскасцi.
Канферэнцыя (сход):
- выбiрае адкрытым або тайным галасаваннем савет пазашкольнай
установы, яго старшыню i намеснiка, вызначае тэрмiн iх паўнамоцтваў;
- прымае статут пазашкольнай установы i ўносiць у яго
неабходныя змяненнi;
- зацвярджае асноўныя напрамкi развiцця i ўдасканалення
пазашкольнай установы, павышэння якасцi i эфектыўнасцi яе дзейнасцi.
3.3. У перыяд памiж канферэнцыямi вышэйшым органам кiравання
выступае савет пазашкольнай установы.
Савет пазашкольнай установы:
- арганiзуе выкананне рашэнняў канферэнцыi /сходу/ калектыву
пазашкольнай установы;
- ажыццяўляе кантроль за рэалiзацыяй прапаноў i крытычных
заўваг членаў калектыву;
- сумесна з дырэктарам прадстаўляе iнтарэсы пазашкольнай
установы ў грамадскiх i дзяржаўных органах;
- зацвярджае праграму пазашкольнай установы;
- па прадстаўленню педагагiчнага /метадычнага/ савета
ўстанаўлiвае профiлi аб'яднанняў, зыходячы з кадравых i матэрыяльных
магчымасцей пазашкольнай установы, iнтарэсаў i схiльнасцей, заявак
вучняў i iх бацькоў;
- па ўзгадненню з заснавальнiкамi ўстанаўлiвае рэжым работы
пазашкольнай установы;
- ажыццяўляе кантроль за падборам i размеркаваннем педагагiчных
i iншых кадраў, выступае з iнiцыятывай скасавання працоўных
пагадненняў з асобамi, якiя не адпавядаюць займаемай пасадзе;
- уносiць прапановы аб павышэннi квалiфiкацыi педагагiчных
работнiкаў, рэкамендуе iх на курсы ўдасканалення, стажыроўку,
прадстаўляе педагагiчных работнiкаў пазашкольных устаноў да розных
вiдаў заахвочвання;
- заахвочвае грамадскiя i аўтарскiя iнiцыятывы па ўдасканаленню
работы з вучнямi, творчаму пошуку i вопытна-эксперыментальнай працы
педагагiчных работнiкаў;
- вызначае формы ўзаемадзеяння пазашкольнай установы з
навукова-даследчымi, вытворчымi, кааператыўнымi арганiзацыямi,
добраахвотнымi таварыствамi, творчымi саюзамi, iншымi дзяржаўнымi i
грамадскiмi арганiзацыямi i ўстановамi з мэтай стварэння неабходных
умоў для рознабаковага развiцця вучняў i творчай дзейнасцi
педагагiчных работнiкаў;
- садзейнiчае рацыянальнаму выкарыстанню фiнансавых сродкаў,
удзельнiчае ў фармiраваннi ўласнага фонду пазашкольнай установы;
- заслухоўвае справаздачы педагагiчных работнiкаў, выносiць на
разгляд канферэнцыi /сходу/ прапановы па ўдасканаленню iх працы;
- у межах дзеючага заканадаўства прымае неабходныя меры, якiя
ахоўваюць педагагiчных работнiкаў i адмiнiстрацыю пазашкольнай
установы ад неабгрунтаванага ўмяшання ў iх прафесiйную i службовую
дзейнасць, абмежавання iх самастойнасцi, звяртаецца з гэтымi
пытаннямi ў адпаведныя органы.
Савет пазашкольнай установы працуе ў цесным кантакце з
адмiнiстрацыяй. Усе яго рашэннi своечасова даводзяцца да ведама
калектыву, бацькоў i грамадскасцi.
Для вырашэння бягучых пытанняў савет можа выбiраць са свайго
саставу бюро, фармiраваць камiсii, паўнамоцтвы якiх вызначаюцца
Саветам пазашкольнай установы.
Савет пазашкольнай установы збiраецца не радзей 4 разоў у год.
Члены савета выконваюць свае абавязкi на грамадскiх пачатках.
Канферэнцыя /сход/ можа датэрмiнова вывесцi члена савета з яго
саставу.
Рашэнне савета лiчыцца правамоцным, калi на яго пасяджэннi
прысутнiчала не менш за 2/3 саставу i за яго прагаласавала не менш
за 2/3 прысутных.
Рашэннi савета пазашкольнай установы, якiя прыняты ў межах яго
паўнамоцтваў i ў адпаведнасцi з заканадаўствам, абавязковыя для
адмiнiстрацыi, усiх членаў калектыву.
3.4. Непасрэднае кiраўнiцтва выхаваўчым працэсам i бягучай
дзейнасцю пазашкольнай установы ажыццяўляе дырэктар i яго намеснiкi.
Яны арганiзоўваюць выкананне Закона "Аб адукацыi ў Рэспублiцы
Беларусь", рашэнняў дзяржаўных органаў, канферэнцыi /сходу/ i савета
пазашкольнай установы.
Дырэктар i яго намеснiкi прызначаюцца органамi,
прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi, якiя стварылi
пазашкольную ўстанову.
3.5. У пазашкольнай установе ствараюцца педагагiчныя цi
метадычныя саветы, якiя вызначаюць шляхi рэалiзацыi зместу дзейнасцi
/вучэбных планаў, праграм, вучэбных дапаможнiкаў i г.д./, павышэння
навукова-педагагiчнага ўзроўню педагогаў пазашкольнай установы.
Савет арганiзуе работу па вывучэнню педагогамi сучасных
выхаваўчых тэхналогiй, павышэнню iх квалiфiкацыi, распаўсюджванню
передавога вопыту, прымае рашэннi па ўсiх пытаннях прафесiйнай
дзейнасцi педагогаў.
Пры педагагiчным цi метадычным савеце могуць стварацца секцыi,
аб'яднаннi па напрамках работы.
Парадак i рэжым работы педагагiчнага цi метадычнага савету
вызначаецца статутам пазашкольнай установы.
3.6. У пазашкольнай установе могуць стварацца педагагiчныя i
вучнёўскiя грамадскiя арганiзацыi i аб'яднаннi, дзейнiчаючыя ў
суадносiнах са сваiмi статутамi i палажэннямi, якiя не павiнны
пярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь i гэтаму Палажэнню.
3.7. Адносiны памiж пазашкольнымi ўстановамi i заснавальнiкам
будуюцца на прынцыпах галоснасцi i дэмакратыi. Органы кiравання
аказваюць дапамогу пазашкольным установам у камплектаваннi
неабходнымi педагагiчнымi кадрамi i павышэннi iх квалiфiкацыi,
удасканаленнi навучальна-выхаваўчага працэсу, умацаваннi i развiццi
матэрыяльнай базы, навуковым i метадычным забеспячэннi.
4. ПРАВАВЫ СТАТУС
4.1. Пазашкольная ўстанова з'яўляецца юрыдычнай асобай, якая
мае пячатку ўстаноўленнага ўзору са сваёй поўнай назвай, разлiковы i
iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.
4.2. Дакументацыя пазашкольнай установы вядзецца на беларускай
мове ў адпаведнасцi з Законам "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".
4.3. Персанальную адказнасць за якасць i эфектыўнасць работы
пазашкольнай установы, ахову жыцця, умоў працы педагогаў нясе
дырэктар, якi назначаецца на пасаду заснавальнiкамi ўстановы.
4.4. Дырэктар мае права:
- прымаць i звальняць ва ўстаноўленым парадку педагагiчных
работнiкаў i абслуговы персанал пазашкольнай установы;
- вызначаць педагагiчную нагрузку па ўзгадненню з педагагiчным
саветам;
- заключаць пагадненнi з арганiзацыямi, прадпрыемствамi,
установамi i асобамi на выкананне розных будаўнiча-мантажных работ,
набыццё неабходнага абсталявання, iншых матэрыяльных рэсурсаў,
правядзенне асобага роду мерапрыемстваў i г.д.;
- прадстаўляць iнтарэсы пазашкольнай установы ў грамадскiх i
гаспадарчых органах;
- адмяняць рашэннi савета пазашкольнай ўстановы ў выпадку, калi
яны супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi, дзеючаму палажэнню цi
статуту пазашкольнай установы.
Спрэчныя пытаннi, якiя ўзнiкаюць памiж саветам пазашкольнай
установы i дырэктарам, вырашаюцца на канферэнцыi /сходзе/ цi
адпаведным упраўленнем, аддзелам адукацыi.
4.5. Дырэктар абавязаны:
- арганiзоўваць дзейнасць пазашкольнай установы на выкананне
намечанай праграмы;
- ажыццяўляць кантроль за ходам навучальна-выхаваўчага працэсу
i яго вынiкам;
- ствараць умовы для творчага росту педагогаў, правядзення
вопытна-эксперыментальнай работы, укаранення новых выхаваўчых
тэхналогiй, аўтарскiх праграм i методык;
- ствараць умовы для рознабаковай дзейнасцi вучняў, развiцця iх
творчых здольнасцей i iнтарэсаў;
- рацыянальна выкарыстоўваць фiнансавыя сродкi, клапацiцца аб
фармiраваннi ўласнага фонду пазашкольнай установы.
4.6. Намеснiк дырэктара пазашкольнай установы мае права:
- ажыццяўляць кантроль за ўзроўнем правядзення заняткаў,
праводзiць псiхалагiчна-педагагiчную дыягностыку;
- уносiць прапановы па арганiзацыi метадычнай работы ў
пазашкольнай установе, а таксама з усiмi выхаваўчымi iнстытутамi
рэгiёнаў, арганiзацыi семiнараў, канферэнцый, конкурсаў,
спаборнiцтваў, свят, iншых масавых мерапрыемстваў;
- уносiць прапановы ў вышэйстаячыя органы аб маральнай i
сацыяльнай абароне дзяцей, стварэнню неабходных умоў для iх
усебаковага развiцця;
- прыцягваць да выхаваўчай работы ўсiх педагогаў пазашкольнай
установы.
4.7. Намеснiк дырэктара пазашкольнай установы абавязаны:
- арганiзоўваць выхаваўчы працэс у пазашкольнай установе згодна
з праграмай дзейнасцi i раскладам заняткаў;
- ажыццяўляць кантроль за ходам i вынiкамi выхаваўчага працэсу;
- клапацiцца аб маральнай i сацыяльнай абароне дзяцей;
- арганiзоўваць метадычную работу з педагогамi.
4.8. Вядучая роля ў арганiзацыi дзейнасцi пазашкольнай установы
належыць кiраўнiку гуртка, секцыi, студыi, iншых творчых аб'яднанняў
вучняў.
Ён нясе персанальную адказнасць за вынiкi сваёй работы, здароўя
дзяцей, падлеткаў, моладзi.
4.9. Кiраўнiк аб'яднання мае права:
- на выбар планаў, праграм, форм i метадаў арганiзацыi
гуртковай работы;
- на iнiцыятыву па прымяненню новых методык, планаў, праграм,
вучэбных дапаможнiкаў, правядзенню вопытна-эксперыментальнай
работы;
- на выбар форм i тэрмiнаў павышэння квалiфiкацыi;
- на ўдзел у атэстацыi;
- выбiраць i быць выбраным у склад савета пазашкольнай
установы, у iншыя органы самакiравання.
4.10. Кiраўнiк аб'яднання абавязаны:
- камплектаваць састаў гуртка, секцыi, студыi, клубнага
аб'яднання i iншых форм пазашкольнай работы з дзецьмi i прымаць меры
па яго захаванню на працягу навучальнага года;
- забяспечваць педагагiчна абгрунтаваны выбар форм, сродкаў i
метадаў навучання;
- састаўляць планы i праграмы заняткаў, якасна i ў поўным
аб'ёме выконваць патрабаваннi вучэбных планаў i праграм;
- праводзiць алiмпiяды, паходы, спаборнiцтвы, выставы,
канцэрты, лагерныя зборы, iншыя масавыя мерапрыемствы з вучнямi;
- аказваць уздзеянне на развiццё пазнавальных iнтарэсаў i
здольнасцей вучняў, фармiраванне грамадзянскiх якасцей, культуры
паводзiн вучняў;
- ствараць бяспечныя ўмовы работы ў адпаведнасцi з дзеючымi
правiламi i iнструкцыямi па тэхнiцы бяспекi;
- прымаць удзел у стварэннi базы, неабходнай для работы
аб'яднання;
- павышаць свой навукова-педагагiчны ўзровень.
4.11. Асноўная роля ў арганiзацыi навукова-педагагiчнай работы
пазашкольнай установы належыць метадысту.
Ён уносiць прапановы па развiццю сацыяльных сувязей
пазашкольнай установы, удасканаленню навучальна-выхаваўчага працэсу.
4.12. Метадыст мае права:
- на выбар форм i метадаў арганiзацыi навучальна-выхаваўчага
працэсу;
- праводзiць ва ўстаноўленым парадку эксперыменты па прымяненню
новых методык, вучэбных планаў, праграм, вучэбных дапаможнiкаў;
- на выбар форм i тэрмiнаў павышэння квалiфiкацыi;
- на ўдзел у атэстацыi;
- выбiраць i быць выбраным ў састаў савета пазашкольнай
установы, у iншыя органы самакiравання.
4.13. Метадыст абавязаны:
- аказваць метадычную дапамогу кiраўнiкам гурткоў у падрыхтоўцы
i ўдасканаленнi праграм дзейнасцi ў рабоце з вучнямi;
- распрацоўваць канкрэтныя методыкi выхавання i пазашкольнай
адукацыi падлеткаў з улiкам iх здольнасцей, складу характару,
псiхалагiчных i фiзiялагiчных асаблiвасцей;
- ажыццяўляць павышэнне педагагiчнага майстэрства работнiкаў
пазашкольнай установы, ствараць школы передавога вопыту, творчыя
лабараторыi;
- уносiць прапановы па прагназiраванню шляхоў i перспектывы
развiцця пазашкольных устаноў, ажыццяўляць iнфармацыйную дзейнасць;
- аказваць метадычную дапамогу настаўнiкам, класным кiраўнiкам,
педагогам-арганiзатарам, дзiцячым арганiзацыям i рухам у арганiзацыi
пазашкольнай работы з вучнямi;
- вывучаць i распаўсюджваць перадавы вопыт, выдаваць метадычныя
рэкамендацыi, выпускаць экспрэс-iнфармацыi, анатаваныя паказальнiкi
з вопыту работы калектываў i г.д.
4.14. Дзейнасць вучняў павiнна быць накiравана на авалоданне
практычнымi ўменнямi i навыкамi, iнтэлектуальнае развiццё,
самаадукацыю, максiмальнае развiццё творчых здольнасцей, прафесiйнае
самавызначэнне, развiццё грамадскiх якасцей.
4.15. Вучань мае права:
- займацца ў гуртках любога профiлю, уступаць у члены клуба,
свабодна выходзiць з саставу гуртка, клуба i пераходзiць у iншыя;
- на дапамогу педагогаў у авалоданнi практычнымi ўменнямi i
навыкамi;
- уносiць прапановы па ўдасканаленню работы пазашкольнай
установы, гуртка, клуба, удзельнiчаць у абмеркаваннi пытанняў на
сходах членаў гуртка, клуба;
- удзельнiчаць у конкурсах, алiмпiядах, выставах,
спаборнiцтвах, iншых мерапрыемствах;
- выбiраць i быць выбраным у савет пазашкольнай установы,
органы вучнёўскага самакiравання.
4.16. Вучань абавязаны:
- выхоўваць у сабе высокiя агульначалавечыя якасцi;
- старанна авалодваць практычнымi ведамi i ўменнямi, рыхтаваць
сябе да самастойнага жыцця;
- выконваць правiлы ўнутранага распарадку i тэхнiкi бяспекi;
- беражлiва адносiцца да маёмасцi, iнструментаў, абсталявання;
- падтрымлiваць дысцыплiну i парадак у пазашкольнай установе.
5. ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
5.1. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць пазашкольнай установы
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
5.2. Фiнансавыя сродкi пазашкольнай установы фармiруюцца з
дзяржбюджэтных асiгнаванняў i ўласных сродкаў, якiя паступаюць ад
рознага вiду гаспадарчай дзейнасцi i iншых крынiц, прадугледжаных
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
6. МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗI
6.1. Пазашкольная ўстанова мае права ўдзельнiчаць у мiжнароднай
дзейнасцi па лiнii Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, iншых
мiнiстэрстваў i арганiзацый.
6.2. Пазашкольная ўстанова мае права заключаць пагадненнi з
замежнымi агульнаадукацыйнымi цэнтрамi аб абмене педагагiчнымi
работнiкамi i навучэнцамi, аб правядзеннi сумесных мерапрыемстваў
/свят, аглядаў, летнiкаў i г.д./, а таксама ўступаць у мiжнародныя
арганiзацыi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 92/12.
Дата: 15.11.93 г.
|