ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 студзеня 1993 г. N 8
АБ IЛЬГОТАХ IНВАЛIДАМ
Згодна Пастанове Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30
лiстапада 1992 г. N 720 "Аб мерапрыемствах у сувязi з мiжнародным
днём iнвалiдаў" загадваю:
1. Кiраўнiкам тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў Рэспублiкi
Беларусь:
- вызначыць у глядзельных залах тэатраў i канцэртных залах (як
на стацыянары, так на гастролях i выяздах) па 5 месяцаў для
бясплатнага карыстання iмi iнвалiдаў I групы з улiкам спецыфiчнасцi
гэтай катэгорыi наведальнiкаў;
- устанавiць для iнвалiдаў усiх катэгорый парадак папярэднiх
заказаў i права пазачарговага набыцця бiлетаў у вiдовiшчныя
установы;
- завесцi ў касах тэатральна-канцэртных пляцовак журналы
строгага ўлiку выдачы бясплатных запрашэнняў iнвалiдам I групы з
вызначэннем рада i месца ў зале, а таксама рэгiстрацыяй прозвiшча i
нумара пасведчання iнвалiда;
- у касах па продажу бiлетаў забяспечыць наглядную iнфармацыю
аб iльготах iнвалiдаў усiх катэгорый;
- наладзiць для iнвалiдаў бясплатнае наведванне тэатраў i
канцэртных залаў у мiжнародны дзень iнвалiдаў.
2. Кiраўнiкам устаноў клубнага тыпу забяспечыць реалiзацыю
права iнвалiдаў усiх груп карыстацца платнымi паслугамi (акрамя
канцэртаў, спектакляў прафесiйных калектываў i кiнасеансаў) са
скiдкай 50% цаны.
3. Кiраўнiкам кiнатэатраў (у населеных пунктах, дзе
адсутнiчаюць стацыянарныя кiнатэатры - кiнаўстановак) арганiзаваць
iльготныя кiнасеансы для iнвалiдаў i ветэранаў з цэнамi на бiлеты
панiжанымi на 50%.
4. Кiраўнiкам органаў i ўстаноў культуры i мастацтва
прадугледжваць у планах работы сiстэматычныя мерапрыемствы для
iнвалiдаў, арганiзацыi кружкоў i калектываў мастацкай творчасцi,
аматарскiх аб'яднанняў, а таксама iнфармiраванне аб
культурна-масавых i творчых мерапрыемствах усiх аддзяленняў
таварыстваў iнвалiдаў, iнвалiдаў па зроку i глухiх.
5. Прыняць да ведама, што ў адпаведнасцi з пунктам 7 пастановы
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiстапада 1992 г. N 720
"Аб мерапрыемствах у сувязi з Мiжнародным днём iнвалiдаў"
устаноўлена з 1 студзеня 1993 г. бясплатнае наведванне музеяў усiх
сiстэм i ведамстваў iнвалiдамi розных груп.
6. Адказнасць за выкананне дадзенага загада ўскласцi на
намеснiкаў мiнiстра У.П.Рылатка, У.А.Гiлепа, Б.У.Святлова.
Мiнiстр Я.К.ВАЙТОВIЧ
|