ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ
МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ АБ УЗАЕМАДЗЕЯННI Ў ГАЛIНЕ ГЕАДЭЗII,
КАРТАГРАФII I ДЫСТАНЦЫЙНАГА ЗАНДЗIРАВАННЯ ЗЯМЛI *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 27 верасня 2001 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Кабiнет Мiнiстраў Украiны, якiя ў
далейшым называюцца Бакамi,
iмкнучыся да паглыблення добрасуседскiх адносiн на аснове
прынцыпаў раўнапраўя, узаемнай павагi i ўзаемнай выгады,
жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для супрацоўнiцтва ў галiне
геадэзii, картаграфii i дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi будуць прымаць усе меры i ствараць умовы для развiцця
двухбаковых адносiн, а таксама для пошуку форм узаемавыгаднага
супрацоўнiцтва ў галiне геадэзii, картаграфii i дыстанцыйнага
зандзiравання Зямлi ў адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права i
дзеючага заканадаўства сваiх краiн.
Артыкул 2
Адказнасць за каардынацыю сумесных работ i кантроль за
выкананнем умоў гэтага Пагаднення з Беларускага Боку ўскладаецца на
Дзяржаўны камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii
Рэспублiкi Беларусь; з Украiнскага Боку - на Дэпартамент геадэзii,
картаграфii i кадастру Мiнiстэрства экалогii i прыродных рэсурсаў
Украiны.
Артыкул 3
У рамках дадзенага Пагаднення i ў адпаведнасцi з патрабаваннямi
дзеючага заканадаўства сваiх краiн Бакi будуць падтрымлiваць i
развiваць на дагаворнай аснове ўзаемасувязi, якiя традыцыйна
склалiся па выкананню тапографа-геадэзiчных i картаграфiчных работ,
ажыццяўляць распрацоўку i выкананне мiжурадавых праграм i праектаў,
узаемны абмен навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй i картаграфiчнай
прадукцыяй, праводзiць навучанне i стажыроўку спецыялiстаў, а
таксама паведамляць адзiн аднаму аб змяненнях
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага абустройвання i аб змяненнях назваў
асноўных геаграфiчных аб'ектаў на тэрыторыях сваiх краiн.
Артыкул 4
Бакi абязуюцца правесцi ўзаемны абмен (перадачу) зыходнымi
геадэзiчнымi, картаграфiчнымi i аэракасмiчнымi матэрыяламi, якiя
адносяцца да тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i да тэрыторыi Украiны,
што маюцца ў iх распараджэннi па стану на 1 студзеня 1992 года.
Парадак абмену, умовы i тэрмiны перадачы ўказаных матэрыялаў
устанаўлiваюцца па ўзаемнаму пагадненню Бакоў у адпаведнасцi з
патрабаваннямi дзеючага заканадаўства сваiх краiн пасля ўступлення ў
сiлу дадзенага Пагаднення.
Артыкул 5
У адпаведнасцi з мiжнароднымi пагадненнямi Бакi ажыццяўляюць
супрацоўнiцтва пры выкананнi работ па дэлiмiтацыi i дэмаркацыi
дзяржаўнай гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай.
Для забеспячэння правядзення гэтых работ Бакi праз свае органы
дзяржаўнага кiравання ў галiне геадэзii i картаграфii, указаныя ў
артыкуле 2, у рамках дзеючага заканадаўства сваiх краiн будуць
ажыццяўляць узаемны абмен неабходнымi геадэзiчнымi, картаграфiчнымi
i аэракасмiчнымi матэрыяламi на прыгранiчную тэрыторыю на падставе
двухбаковых пагадненняў па гэтых пытаннях.
Артыкул 6
У мэтах каардынацыi сумеснай дзейнасцi па рэалiзацыi дадзенага
Пагаднення, а таксама для распрацоўкi i ўзгаднення канкрэтных умоў
супрацоўнiцтва Бакi могуць ствараць змешаныя рабочыя групы.
Артыкул 7
Для рэалiзацыi праграм супрацоўнiцтва Бакi ў рамках дзеючага
заканадаўства сваiх краiн будуць прымаць усе меры да садзейнiчання
ўзаемнай дзейнасцi, у тым лiку пастаўцы i перамяшчэнню неабходнага
абсталявання, амунiцыi, iнструментаў, гатовай прадукцыi i матэрыялаў
у адпаведнасцi з дагаворамi, заключанымi ў рамках дадзенага
Пагаднення.
Артыкул 8
Супрацоўнiцтва ў рамках дадзенага Пагаднення не выключае iншых
форм кантактаў памiж Бакамi ў галiне геадэзii, картаграфii i
дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi, якiя ажыццяўляюцца па ўзаемнаму
пагадненню ў адпаведнасцi з патрабаваннямi дзеючага заканадаўства
сваiх краiн, у тым лiку i на кампенсацыйнай аснове.
Артыкул 9
Ажыццяўляючы супрацоўнiцтва ў галiнах, вызначаных дадзеным
Пагадненнем, Бакi ўзаемна ўлiчваюць iнтарэсы нацыянальнай бяспекi
згодна з дзеючым заканадаўствам сваiх краiн, двухбаковымi i
шматбаковымi дагаворамi па гэтых пытаннях.
Артыкул 10
Бакi прадугледжваюць, што навукова-тэхнiчная iнфармацыя,
картаграфiчныя матэрыялы i iншая дакументацыя, якой яны будуць
абменьвацца ў адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем, будзе мець адкрыты
характар.
У выпадку ўзнiкнення неабходнасцi абмену матэрыяламi i
iнфармацыяй з абмежаваным доступам Бакамi будзе заключана дадатковае
пагадненне аб узаемнай ахове дзяржаўных сакрэтаў, у якiм будуць
прадугледжаны працэдуры забеспячэння аховы дзяржаўных сакрэтаў,
адказнасць Бакоў, парадак улiку гэтых матэрыялаў i iнфармацыi, а
таксама iншыя пытаннi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам сваiх
краiн. Абмен матэрыяламi i iнфармацыяй з абмежаваным доступам Бакi
будуць ажыццяўляць у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам
сваiх краiн.
Артыкул 11
Вынiкi супрацоўнiцтва памiж Бакамi ў галiне геадэзii,
картаграфii i дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi не могуць быць
апублiкаваны або перададзены трэцяму боку без папярэдняй пiсьмовай
згоды на гэта Бакоў, якiя дамаўляюцца.
Артыкул 12
Пры ўзнiкненнi рознагалоссяў, якiя датычацца тлумачэння i
прымянення палажэнняў гэтага Пагаднення, а таксама для ўзгаднення
новых аспектаў супрацоўнiцтва Бакi абязуюцца выкарыстоўваць шлях
перагавораў i кансультацый.
Па ўзаемнай згодзе Бакi могуць уносiць змяненнi i дапаўненнi,
што афармляюцца адпаведнымi пратаколамi, якiя з'яўляюцца неад'емнай
часткай дадзенага Пагаднення, i ўступаюць у сiлу ў парадку,
прадугледжаным артыкулам 13 гэтага Пагаднення, пры ўмове, што яны
прынцыпова не змяняюць яго сэнсу.
Артыкул 13
Дадзенае Пагадненне дзейнiчае на працягу пяцi гадоў i можа
аўтаматычна прадаўжацца кожны раз тэрмiнам на два гады, да таго
часу, пакуль адзiн з Бакоў не паведамiць другому ў пiсьмовай форме
не менш чым за шэсць месяцаў да заканчэння прадугледжанага тэрмiну
дзеяння ўказанага Пагаднення аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня апошняга пiсьмовага
паведамлення Бакоў аб выкананнi iмi ўнутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для яго ўступлення ў сiлу.
Здзейснена ў г.Брэсце 18 чэрвеня 2001 года ў двух сапраўдных
экземплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
|