ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 5 сентября 2000 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран аб паветраных зносiнах"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
IСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛIКI IРАН АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 13 сакавiка 2002 г.


                             ПРЭАМБУЛА

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iсламскай Рэспублiкi Iран,
     з'яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi,  адкрытай  для падпiсання ў Чыкага ў сёмы дзень снежня 1944
года, (16/09/1323);
     тут i далей названыя "Дагаворныя Бакi";
     у  мэтах  устанаўлення  i  ажыццяўлення  рэгулярных  паветраных
зносiн памiж i па-за межамi тэрыторый дзяржаў Дагаворных Бакоў;
     пагадзiлiся аб наступным:

                             АРТЫКУЛ 1
                             Азначэннi

     Для мэтаў гэтага Пагаднення:
     А) тэрмiн  "Канвенцыя"   азначае   Канвенцыю   аб   мiжнароднай
грамадзянскай авiяцыi, адкрытую для падпiсання ў Чыкага ў сёмы дзень
снежня 1944 года (16/09/1323),  i ўключае папраўкi да  яе,  прынятыя
згодна  з  Артыкулам  94  дадзенай Канвенцыi i ўступiўшыя ў сiлу для
абодвух Дагаворных Бакоў,  а таксама Дадаткi да Канвенцыi i папраўкi
да iх,  прынятыя згодна з Артыкулам 90 Канвенцыi i ўступiўшыя ў сiлу
для абодвух Дагаворных Бакоў.
     Б) тэрмiн  "авiяцыйныя  ўлады"  абазначае  ў выпадку Рэспублiкi
Беларусь - Дзяржаўны камiтэт па авiяцыi,  а таксама любую  асобу  цi
орган,  упаўнаважаныя ажыццяўляць любыя функцыi,  якiя выконваюцца ў
дадзены  час  вышэйназваным  камiтэтам,  а   ў   выпадку   Iсламскай
Рэспублiкi  Iран  -  Кiраўнiка  арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi цi
любую асобу цi орган,  упаўнаважаныя ажыццяўляць любыя функцыi, якiя
выконваюцца ў дадзены час вышэйназванай Арганiзацыяй;
     В)  тэрмiн "прызначанае  авiяпрадпрыемства"  абазначае  адно цi
больш  авiяпрадпрыемстваў,  якiя  былi  прызначаны  i ўпаўнаважаны ў
адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 3 дадзенага Пагаднення;
     Г)  тэрмiн   "ёмiстасць"  у  адносiнах  да  паветранага   судна
абазначае  камерцыйную загрузку гэтага паветранага судна, што маецца
ў  наяўнасцi  на  маршруце  цi  частцы  маршрута,  а  таксама тэрмiн
"ёмiстасць"  у  адносiнах  да  дагаворнай  лiнii абазначае ёмiстасць
паветранага  судна, якое выкарыстоўваецца на гэтай лiнii, памножаную
на  частату  палётаў,  выкананых  гэтым паветраным суднам на працягу
вызначанага перыяду па маршруце цi частцы маршрута.
     Д)    тэрмiн   "тэрыторыя"  ў  адносiнах  да  Дагаворнага  Боку
абазначае зямныя паверхi,  унутраныя воды,  паветраную прастору  над
iмi, якiя знаходзяцца пад суверэнiтэтам гэтай дзяржавы.
     Е)  тэрмiны   "паветраныя  зносiны",  "мiжнародныя   паветраныя
зносiны",  "авiяпрадпрыемства"  i "спыненне з некамерцыйнымi мэтамi"
маюць значэннi адпаведна нададзеныя iм у Артыкуле 96 Канвенцыi;
     Ж) тэрмiн "тарыф" абазначае цэны,  якiя павiнны быць  заплачаны
за перавозку пасажыраў,  багажа,  груза,  i ўмовы,  у адпаведнасцi з
якiмi гэтыя цэны прымяняюцца,  уключаючы цэны i ўмовы за агенцкiя  i
iншыя дадатковыя паслугi, але выключаючы ўзнагароджанне за перавозку
пошты i яго ўмовы.

                             АРТЫКУЛ 2
                           Даванне правоў

     1. Кожны  Дагаворны  Бок дае другому Дагаворнаму Боку наступныя
правы   для  выканання  рэгулярных  мiжнародных  паветраных   зносiн
прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку:
     (а) здзяйсняць   палёты   праз   тэрыторыю   дзяржавы   другога
Дагаворнага Боку без пасадкi;
     (б) здзяйсняць    прыпынкi    на    вызначанай    тэрыторыi   з
некамерцыйнымi мэтамi; i
     (в)  здзяйсняць  прыпынкi  на  вызначанай  тэрыторыi ў пунктах,
вызначаных ў Таблiцы маршрутаў, прылагаемай да дадзенага Пагаднення,
у  мэтах  высадкi  з  i  прыняцця на борт пры мiжнародных перавозках
пасажыраў, груза i пошты.
     2. Правы  на  выкарыстанне свабод паветра ў прамежных пунктах i
пунктах па-за межамi, якiя вызначаны ў Таблiцы маршрутаў, дададзенай
да  гэтага  Пагаднення,  з'яўляюцца  прадметам  перамоў i Пагаднення
прызначаных  авiяпрадпрыемстваў  Дагаворных  Бакоў  i  адабрэння  iх
кампетэнтнымi ўладамi.
     3. Нiшто    ў   палажэннях  сапраўднага  Пагаднення  не   будзе
разглядацца  як  надаванне авiяпрадпрыемству аднаго Дагаворнага Боку
права  прынiмаць  на  борт на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага
Боку пасажыраў, груз або пошту, перавазiмых за ўзнагароджанне або па
найму  i накiроўваючыхся ў другi пункт на тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку.
     4. У  зонах  ваенных  дзеянняў  i/або  ваеннай акупацыi,  або ў
зонах,  якiя  схiльны  да  гэтага,   эксплуатаванне   такiх   зносiн
з'яўляецца прадметам адабрэння адпаведных кампетэнтных улад.

                             АРТЫКУЛ 3
      Прызначэнне авiяпрадпрыемстваў i прадастаўленне дазволу
                        на выкананне палётаў

     1. Кожны    Дагаворны   Бок  мае  права  прызначыць   пiсьмовым
паведамленнем  у  адрас  другога  Дагаворнага Боку адно або некалькi
авiяпрадпрыемстваў    у  мэтах  эксплуатацыi  дагаворных  лiнiй   па
ўстаноўленых  маршрутах,  i  адмяняць  або  мяняць такое прызначэнне
любога авiяпрадпрыемства(аў).
     2. Пасля  атрымання  такога  паведамлення, упамянутага ў пункце
(1),  кампетэнтныя  ўлады  другога Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з
палажэннямi  пунктаў  (3) i (4) дадзенага Артыкула неадкладна дадуць
прызначанаму  авiяпрадпрыемству  адпаведны дазвол на права выканання
палётаў.
     3. Авiяцыйныя    ўлады    аднаго    Дагаворнага   Боку   могуць
запатрабаваць  ад  авiяпрадпрыемства, прызначанага другiм Дагаворным
Бокам, доказаў таго, што яно здольна выконваць умовы, прадугледжаныя
законамi  i  правiламi, якiя звычайна прымяняюцца гэтымi ўладамi пры
эксплуатацыi    мiжнародных  паветраных  зносiн  у  адпаведнасцi   з
палажэннямi Канвенцыi.
     4. Кожны  Дагаворны  Бок  мае  права  адмовiць у прадастаўленнi
дазволу  на права выконваць палёты, названага ў пункце (2) дадзенага
Артыкула,  i/або  запатрабаваць  выканання  такiх умоў, якiя ён можа
палiчыць  неабходнымi  пры карыстаннi прызначаным авiяпрадпрыемствам
правамi,  названымi  ў  Артыкуле  2  дадзенага  Пагаднення,  у любым
выпадку,  калi  ўпамянуты  Дагаворны  Бок  не  мае доказаў таго, што
пераважнае   права  валодання  i  фактычны  кантроль  над   дадзеным
авiяпрадпрыемствам  належаць  Дагаворнаму  Боку  або грамадзянам яго
дзяржавы.
     5. У  любы  час,  пасля  атрымання правоў на выкананне палётаў,
названых  у  пункце  (2)  вышэй,  прызначанае авiяпрадпрыемства можа
пачаць    эксплуатацыю  дагаворных  лiнiй  пры  ўмове,  што   тарыф,
устаноўлены  ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi  Артыкула  10 дадзенага
Пагаднення, дзейнiчае ў адносiнах да такiх лiнiй.

                             АРТЫКУЛ 4
            Ануляванне або прыпыненне дазволаў на права
                         выканання палётаў

     1. Кожны  Дагаворны Бок мае права ануляваць дазвол на выкананне
палётаў  або  прыпынiць карыстанне правамi, названымi ў Артыкуле (2)
дадзенага    Пагаднення,   авiяпрадпрыемствам,  прызначаным   другiм
Дагаворным  Бокам,  або  запатрабаваць выканання такiх умоў, якiя ён
можа лiчыць неабходнымi пры карыстаннi гэтымi правамi:
     а)  калi ён не мае доказаў таго, што пераважнае права валодання
i фактычны кантроль над авiяпрадпрыемствам належаць Дагаворнаму Боку
або грамадзянам яго дзяржавы, або
     б)  у  выпадку,  калi  дадзенае  авiяпрадпрыемства  не захоўвае
законы  i/або  правiлы  дзяржавы  Дагаворнага Боку, якi прадастаўляе
гэтыя правы; або
     в)  у  выпадку, калi авiяпрадпрыемства якiм-небудзь iншым чынам
эксплуатуе  лiнiю  не  ў  адпаведнасцi  з  умовамi,  прадугледжанымi
дадзеным Пагадненнем.
     2. Калi толькi неадкладнае ануляванне або прыпыненне дазволу на
права  выканання палётаў або патрабаванне выканання ўмоў, названых у
пункце  (1)  дадзенага  Артыкула,  не  з'яўляюцца  неабходнымi   для
прадухiлення    далейшых  парушэнняў  законаў  i/або  правiл   i/або
палажэнняў сапраўднага Пагаднення, такое права будзе выкарыстоўвацца
толькi    пасля  кансультацый  з  другiм  Дагаворным  Бокам.   Такiя
кансультацыi  памiж  авiяцыйнымi  ўладамi  пачынаюцца ў найкарацейшы
тэрмiн пасля атрымання запыту.

                             АРТЫКУЛ 5
                   Прымянiмасць законаў i правiл

     1. Законы  i  правiлы  дзяржавы  кожнага Дагаворнага Боку, якiя
адносяцца да ўваходу на або вылету з яе тэрыторыi паветраных суднаў,
занятых  у  мiжнароднай  аэранавiгацыi,  а  таксама  якiя  рэгулююць
эксплуатацыю  i  навiгацыю гэтых паветраных суднаў у час знаходжання
над  або  ў  межах  яго  тэрыторыi, прымяняюцца да паветраных суднаў
прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку.
     2. Законы  i  правiлы  дзяржавы  кожнага Дагаворнага Боку, якiя
рэгулююць  уваход  на,  прабыванне  ў межах i адпраўленне пасажыраў,
экiпажаў,  грузу  або  пошты з яго тэрыторыi, такiя як фармальнасцi,
што датычацца ўезду, выезду, эмiграцыi i iмiграцыi, а таксама мытных
i  санiтарных  мер,  прымяняюцца  да  пасажыраў, экiпажаў, грузу або
пошты,    што    перавозяцца    паветранымi   суднамi   прызначанага
авiяпрадпрыемства  другога  Дагаворнага Боку, у час iх знаходжання ў
межах названай тэрыторыi.
     3. Кожны   Дагаворны  Бок,  па  запыту,  прадастаўляе   другому
Дагаворнаму Боку копii дзеючых законаў i правiл, названых у дадзеным
Артыкуле.
     4. Прызначанае  авiяпрадпрыемства  кожнага Дагаворнага Боку мае
права  ўтрымлiваць  сваё  ўласнае  агенцтва  на  тэрыторыi  дзяржавы
другога Дагаворнага Боку i/або прызначаць свайго генеральнага агента
або генеральнага агента па прадажах. Прызначэнне генеральнага агента
або  генеральнага  агента  па  прадажах выконваецца ў адпаведнасцi з
законамi i правiламi дзяржавы другога Дагаворнага Боку.
     5. Перавод  прыбыткаў, атрыманых прызначаным авiяпрадпрыемствам
кожнага Дагаворнага Боку,  выконваецца ў  адпаведнасцi  з  правiламi
валютнага  абмену  другога  Дагаворнага  Боку пасля вылiку выдаткаў.
Такi перавод  павiнен  ажыццяўляцца  ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi
пагаднення,  якое  рэгулюе  фiнансавыя  адносiны  памiж  Дагаворнымi
Бакамi.  У  выпадку  адсутнасцi  такога  пагаднення  або  адпаведных
палажэнняў у   гэтым   пагадненнi  перавод  павiнен  ажыццяўляцца  ў
адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы,  на тэрыторыi  якой  атрыман
прыбытак.

                             АРТЫКУЛ 6
            Вызваленне ад мытных i iншых падобных пошлiн

     1. Паветраныя   судны  прызначаных  авiяпрадпрыемстваў   аднаго
Дагаворнага   Боку,  што  эксплуатуюцца  ў  мiжнародных   паветраных
зносiнах,  а  таксама iх камплектнае бартавое абсталяванне, запасныя
часткi,  уключаючы  рухавiкi,  расходныя  тэхнiчныя  запасы,  запасы
палiва  i  змазачных матэрыялаў, бартавыя запасы, што знаходзяцца на
борце  такiх  паветраных  суднаў,  не  будуць  абкладацца падаткамi,
мытнымi  пошлiнамi  i  зборамi  па  прыбыццю  на  тэрыторыю дзяржавы
другога Дагаворнага Боку пры ўмове, што гэта абсталяванне, матэрыялы
i запасы застаюцца на борце паветранага судна да моманту iх вываза ў
адваротным накiрунку.
     2. Палiва,  змазачныя  матэрыялы,  расходныя  тэхнiчныя запасы,
запасныя  часткi,  камплектнае  бартавое  абсталяванне,  а   таксама
запасы,  што  ўвозяцца  на  тэрыторыю другога Дагаворнага Боку адным
Дагаворным  Бокам  або  грамадзянамi  яго  дзяржавы,  i  прызначаныя
выключна    для    карыстання    паветраным    суднам   прызначанага
авiяпрадпрыемства  такога  Дагаворнага  Боку, вызваляюцца, на аснове
ўзаемнасцi,  ад  мытных  плацяжоў,  iнспекцыйных  збораў  i   другiх
нацыянальных або мясцовых збораў i пошлiн.
     3. Палiва,  змазачныя  матэрыялы,  другiя  расходныя  тэхнiчныя
запасы,  запасныя  часткi,  камплектнае  бартавое  абсталяванне,   а
таксама  запасы,  узятыя  на  борт  паветранага  судна  прызначанага
авiяпрадпрыемства  аднаго  Дагаворнага  Боку  на  тэрыторыi  другога
Дагаворнага Боку  i   выкарыстоўваемыя   ў   мiжнародных   зносiнах,
вызваляюцца,  на  аснове ўзаемнасцi,  ад мытных плацяжоў,  падаткаў,
iнспекцыйных i другiх збораў  i  другiх  нацыянальных  або  мясцовых
збораў i пошлiн.
     4. Камплектнае  бартавое  абсталяванне,  а  таксама матэрыялы i
запасы,  што  застаюцца  на  борце  паветранага  судна  прызначанага
авiяпрадпрыемства кожнага Дагаворнага Боку, могуць быць выгружаны на
тэрыторыi  другога  Дагаворнага  Боку толькi са згоды мытных органаў
дзяржавы  гэтага  Дагаворнага  Боку. У гэтым выпадку яны могуць быць
памешчаны  пад  кантроль  названых  органаў  да таго часу, пакуль не
будуць  вывезены  ў  зваротным  накiрунку  або  не  атрымаюць iншага
прызначэння ў адпаведнасцi з мытным заканадаўствам.
     5. Пасажыры,  багаж i груз, якiя накiроўваюцца прамым транзiтам
праз   тэрыторыю  аднаго  Дагаворнага  Боку  i  не  пакiдаюць   зону
аэрапорту,  што адведзена для гэтых мэтаў, будуць падвяргацца толькi
спрошчанаму  кантролю.  Багаж  i  груз,  якiя  накiроўваюцца  прамым
транзiтам  праз  тэрыторыю дзяржавы кожнага Дагаворнага Боку, будуць
вызваляцца ад падаткаў, мытных пошлiн i збораў.
     6. Таксама  будуць  вызваляцца  ад  усiх  мытных  пошлiн  i/або
падаткаў,  на  аснове  ўзаемнасцi,  афiцыйныя  дакументы,  што маюць
эмблему  авiяпрадпрыемства,  такiя  як  багажныя ярлыкi, авiябiлеты,
авiянакладныя,  талоны  на  пасадку  i  расклады,  што  ўвозяцца  на
тэрыторыю    кожнага   Дагаворнага  Боку  для  карыстання   выключна
прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку.

                             АРТЫКУЛ 7
                 Аэрапортавае абслугоўванне i зборы

     1. Кожны  Дагаворны  Бок  прызначае  аэрапорт  або аэрапорты на
тэрыторыi    сваёй    дзяржавы    для    карыстання      прызначаным
авiяпрадпрыемствам    другога   Дагаворнага  Боку  па   ўстаноўленых
маршрутах  i  прадастаўляе  прызначанаму  авiяпрадпрыемству  другога
Дагаворнага Боку камунiкацыйныя, авiяцыйныя i метэаралагiчныя сродкi
i другiя паслугi, неабходныя для эксплуатацыi дагаворных лiнiй.
     2. Кожны  з  Дагаворных  Бакоў  можа  атрымаць  справядлiвыя  i
разумныя  стаўкi  за  карыстанне  аэрапортамi i другiм абсталяваннем
паветраным суднам прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага
Боку, пры ўмове, што такiя зборы не павiнны перавышаць стаўкi збораў
за  карыстанне  аэрапортамi  i  абсталяваннем,  збiраемыя  са  сваiх
уласных    авiяпрадпрыемстваў,    якiя    эксплуатуюць   аналагiчныя
мiжнародныя паветраныя лiнii.

                             АРТЫКУЛ 8
            Правазныя ёмiстасцi i зацвярджэнне раскладаў

     1. Прызначаным     авiяпрадпрыемствам    Дагаворных       Бакоў
прадастаўляюцца  справядлiвыя  i  роўныя  магчымасцi па эксплуатацыi
дагаворных лiнiй па ўстаноўленых машрутах.
     2. Пры    эксплуатацыi     дагаворных     лiнiй     прызначанае
авiяпрадпрыемства кожнага Дагаворнага Боку прыймае да ўвагi iнтарэсы
авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку,  каб  не  нанесцi  шкоду
перавозкам, якiя апошняе аказвае па ўсiх маршрутах цi iх частцы.
     3. Дагаворныя    лiнii,    што   прадастаўляюцца   прызначанымi
авiяпрадпрыемствамi  Дагаворных  Бакоў,  маюць  першачарговай  мэтай
прадастаўленне   пры  разумным  фактары  загрузкi  ёмiстасцi,   якая
адпавядала  бы  iснуючым i разумна магчымым патрэбнасцям у перавозцы
пасажыраў, грузу i пошты памiж тэрыторыяй дзяржавы Дагаворнага Боку,
прызначыўшаму  авiяпрадпрыемства,  i  тэрыторыяй другога Дагаворнага
Боку.
     4. Кiруючысь  прынцыпамi,  названымi  ў  пунктах (1), (2) i (3)
дадзенага    Артыкула,    прызначанае    авiяпрадпрыемства   кожнага
Дагаворнага  Боку можа таксама прадастаўляць ёмiстасцi, адпавядаючыя
патрэбнасцям    ў   перавозцы  памiж  тэрыторыямi  трэцiх   дзяржаў,
пералiчаных  у  Таблiцы  маршрутаў, што прыкладваецца да сапраўднага
Пагаднення, i тэрыторыяй дзяржавы другога Дагаворнага Боку.
     5. Прадстаўляемая    правазная  ёмiстасць,  уключаючы   частату
палётаў   i  тып  паветранага  судна,  якое  будзе   выкарыстоўвацца
прызначанымi  авiяпрадпрыемствамi  Дагаворных  Бакоў  на  дагаварных
лiнiях,  можа  быць  прадастаўлена прызначанымi авiяпрадпрыемствамi.
Прызначаныя  авiяпрадпрыемствы  робяць  такое  прадастаўленне  пасля
адпаведных  кансультацый  i  абмена  пунктамi  гледжання  памiж iмi,
прымаючы да  ўвагi прынцыпы,  якiя названы ў пунктах (1),  (2) i (3)
гэтага Артыкула.  Дадзеная ёмiстасць  будзе  прызначана  i  адобрана
авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў.
     6. У  выпадку  нязгоды  памiж  прызначанымi авiяпрадпрыемствамi
Дагаворных Бакоў  пытаннi,  што  названы ў пункце (5) вышэй,  будуць
вырашацца  шляхам  пагаднення   памiж   авiяцыйнымi   ўладамi   двух
Дагаворных  Бакоў.  Да  таго часу,  пакуль такое пагадненне не будзе
дасягнута,    ёмiстасць,    што     прадастаўляецца     прызначанымi
авiяпрадпрыемствамi, застаецца нязменнай.
     7. Прызначанае  авiяпрадпрыемства  кожнага  Дагаворнага Боку не
пазней чым  за  трыццаць (30) дзён да ўвядзення ў дзеянне паветраных
зносiн па ўстаноўленых маршрутах прадастаўляе  расклады  палётаў  на
зацвярджэнне авiяцыйным ўладам другога Дагаворнага Боку. Пазней гэта
можа быць падвергнута змяненням. У асобных выпадках гэты перыяд часу
можа быць зменены са згоды названых улад.

                             АРТЫКУЛ 9
                Прызнанне пасведчанняў i сведчанняў

     Сведчаннi  аб прыгоднасцi да палётаў, сведчаннi аб квалiфiкацыi
i  пасведчаннi,  якiя  выдадзены  або  прызнаны  сапраўднымi   адным
Дагаворным Бокам  i  тэрмiн  дзеяння  якiх  не   скончыўся,   будуць
прызнавацца сапраўднымi другiм Дагаворным Бокам у мэтах эксплуатацыi
машрутаў i лiнiй,  названых у сапраўдным Пагадненнi,  пры ўмове, што
патрабаваннi, у адпаведнасцi з якiмi такiя сведчаннi або пасведчаннi
былi выдадзены або  прызнаны  сапраўднымi,  адпавядаюць  мiнiмальным
стандартам,  якiя  ўстанаўлiваюцца  ў  адпаведнасцi з Канвенцыяй або
перавышаюць такiя стандарты. Кожны Дагаворны Бок, аднак, захоўвае за
сабой  права  адмовiць  у  прызнаннi,  ў мэтах выканання палётаў над
тэрыторыяй яго дзяржавы,  сведчанняў аб квалiфiкацыi i пасведчанняў,
выдадзеных  грамадзянам  яго  дзяржавы,  або  прызнаных  сапраўднымi
другiм Дагаворным Бокам, або любой iншай дзяржавай.

                             АРТЫКУЛ 10
                         Авiяцыйныя тарыфы

     1. Тарыфы,  што павiнны збiрацца авiяпрадпрыемствамi Дагаворных
Бакоў  на дагаварных лiнiях, павiнны ўстанаўлiвацца ў разумных межах
з   улiкам  усiх  адпаведных  фактараў,  уключаючы   эксплуатацыйныя
выдаткi,  разумны  прыбытак,  характэрыстыкi  паслуг i тарыфы другiх
авiяпрадпрыемстваў,  што  эксплуатуюць рэгулярныя паветраныя зносiны
па ўсiх маршрутах або iх частцы.
     2. Тарыфы,  названыя  ў  пункце (1) дадзенага Артыкула, павiнны
ўстанаўлiвацца ў адпаведнасцi з наступнымi правiламi:
     а)  Калi прызначаныя авiяпрадпрыемствы абодвух Дагаворных Бакоў
з'яўляюцца  членамi  Мiжнароднай  авiяцыйнай  асацыяцыi з механiзмам
фiксаваных  ставак  i  рэзалюцыя  па тарыфу ўжо iснуе ў адносiнах да
дагаварных    лiнiй,    тарыфы    будуць   узгадняцца   прызначанымi
авiяпрадпрыемствамi  Дагаворных Бакоў у адпаведнасцi з рэзалюцыяй па
такiм тарыфе.
     б) Калi адно цi абодва прызначаныя авiяпрадпрыемствы Дагаворных
Бакоў  не з'яўляюцца членамi адной i той самай авiяцыйнай асацыяцыi,
цi  калi  адсутнiчае рэзалюцыя па тарыфу, як названа ў падпункце (а)
вышэй,  прызначаныя  авiяпрадпрыемствы  Дагаворных Бакоў дамаўляюцца
памiж сабою па спагнанню тарыфаў у адносiнах да дагаворных лiнiй.
     в) Узгодненыя такiм чынам тарыфы,  у адпаведнасцi з падпунктамi
(а)   i  (б)  вышэй,  падаюцца  на  зацвярджэнне  авiяцыйным  уладам
Дагаворных Бакоў не менш чым за трыццаць (30) дзён да мяркуемай даты
iх  увядзення.  Гэты  тэрмiн  можа  быць скарочаны ў адпаведнасцi са
згодай упамянутых улад.
     г)  У  выпадку,  калi  прызначаныя авiяпрадпрыемствы Дагаворных
Бакоў  не  могуць  дасягнуць  згоды  па спаганяемых тарыфах, цi калi
Дагаворны  Бок  не прызначыў сваё авiяпрадпрыемства для эксплуатацыi
дагаворных  лiнiй,  цi  калi  на працягу першых пятнаццацi (15) дзён
трыццацiдзённага  перыяду,  названага  ў  падпункце  (в)   дадзенага
Артыкула,  авiяцыйныя ўлады Дагаворнага Боку паведамляюць авiяцыйным
уладам  другога  Дагаворнага Боку аб сваёй нязгодзе з любым тарыфам,
узгодненым памiж прызначанымi авiяпрадпрыемствамi Дагаворных Бакоў у
адпаведнасцi з падпунктамi (а) i (б) дадзенага Артыкула,  авiяцыйныя
ўлады Дагаворных Бакоў спрабуюць дасягнуць пагаднення  па  спагнанню
адпаведных  тарыфаў.  У  якасцi  асноўнага правiла нiводзiн тарыф не
будзе спаганяцца да яго  адабрэння  авiяцыйнымi  ўладамi  Дагаворных
Бакоў.  Аднак,  тарыф будзе лiчыцца адобраным, калi авiяцыйныя ўлады
абодвух Дагаворных Бакоў не паведамiлi аб  сваёй  нязгодзе  з  любым
тарыфам,   узгодненным  памiж  прызначанымi  авiяпрадпрыемствамi  на
працягу вышэйпамянёнага пятнаццацiдзённага (15) перыяду.
     3. Тарыфы,  устаноўленыя  ў  адпаведнасцi з дадзеным Артыкулам,
будуць  заставацца ў сiле да таго часу, пакуль не будуць устаноўлены
новыя тарыфы.

                             АРТЫКУЛ 11
                         Авiяцыйная бяспека

     1. У адпаведнасцi са  сваiмi  правамi  i  абавязацельствамi  па
мiжнароднаму  праву  Дагаворныя Бакi iзноў пацвярджаюць узятае iмi ў
адносiнах  адзiн  да  другога  абавязацельства   абараняць   бяспеку
грамадзянскай   авiяцыi   ад  актаў  незаконнага  ўмяшальнiцтва.  Не
абмяжоўваючы агульнай прымянiмасцi сваiх правоў  i  абавязацельстваў
па мiжнароднаму праву, Дагаворныя Бакi, у прыватнасцi, дзейнiчаюць у
адпаведнасцi з палажэннямi  Канвенцыi  аб  правапарушэннях  i  iншых
здзейсненых актах, учыненых на борце паветранага судна, падпiсанай у
Токiо 14 верасня 1963  г.  (23/06/1342),  Канвенцыi  аб  барацьбе  з
незаконным  захопам паветраных суднаў,  падпiсанай у Гаазе 16 снежня
1970 г.  (25/09/1349), i Канвенцыi аб барацьбе з незаконнымi актамi,
накiраванымi  супраць  бяспекi  грамадзянскай авiяцыi,  падпiсанай у
Манрэале 23 верасня 1971 г. (01/07/1350).
     2. Дагаворныя  Бакi  прадастаўляюць  па  просьбе ўсю неабходную
дапамогу  адзiн  другому  для  прадухiлення актаў незаконнага захопу
паветраных  суднаў  i  iншых  незаконных  актаў, накiраваных супроць
бяспекi такiх паветраных суднаў, iх пасажыраў i экiпажаў, аэрапортаў
i  аэранавiгацыйных  сродкаў,  а таксама любой iншай пагрозы бяспецы
грамадзянскай авiяцыi.
     3. Дагаворныя  Бакi  ў  сваiх  узаемаадносiнах  дзейнiчаюць   у
адпаведнасцi  з  палажэннямi  па  авiяцыйнай  бяспецы, устаноўленымi
Мiжнароднай  арганiзацыяй  грамадзянскай  авiяцыi  i  вызначанымi як
дадаткi  да  Канвенцыi  аб  мiжнароднай  грамадзянскай авiяцыi ў той
ступенi,  у якой такiя палажэннi па бяспецы прымянiмы ў адносiнах да
Дагаворных  Бакоў.  Кожны  Дагаворны  Бок патрабуе, каб эксплуатанты
паветраных  суднаў,  чыё  асноўнае  месца  дзейнасцi  або пастаяннае
месцазнаходжанне  знаходзiцца  на  тэрыторыi яго дзяржавы, а таксама
эксплуатанты  аэрапортаў на iх тэрыторыi дзейнiчалi ў адпаведнасцi з
такiмi палажэннямi па авiяцыйнай бяспецы.
     4. Кожны    Дагаворны    Бок    можа  запатрабаваць  ад   такiх
эксплуатантаў  паветраных  суднаў выканання палажэнняў па авiяцыйнай
бяспецы, упамянутых у пункце (3) вышэй, якiя прадугледжваюцца другiм
Дагаворным Бокам для ўезду на,  выезду  з  цi  знаходжання  ў  межах
тэрыторыi  яго дзяржавы.  Кожны Дагаворны Бок забяспечвае эфектыўнае
прымяненне належных мер у межах тэрыторыi яго дзяржавы  для  абароны
паветраных  суднаў  i праверкi пасажыраў,  экiпажа,  ручной паклажы,
багажу,  грузаў i бартавых запасаў да i ў час пасадкi або  пагрузкi.
Кожны  Дагаворны  Бок  таксама  добразычлiва разглядае любую просьбу
другога Дагаворнага Боку аб  прыняццi  абаснаваных  спецыяльных  мер
бяспекi ў сувязi з канкрэтнай пагрозай.
     5. Калi мае месца незаконны захоп паветранага судна i/або iншыя
незаконныя  акты,  накiраваныя  супроць  бяспекi  такiх   паветраных
суднаў,  iх  пасажыраў  i  экiпажа,  аэрапортаў  цi аэранавiгацыйных
сродкаў  i/або  пагроза ў адносiнах да iх, Дагаворныя Бакi аказваюць
адзiн  другому  дапамогу  шляхам аблягчэння сувязi i прыняцця другiх
адпаведных  мер,  накiраваных  на хуткае i бяспечнае спыненне такога
iнцыдэнту цi пагрозы, упамянутай вышэй.

                             АРТЫКУЛ 12
                    Падача статыстычных дадзеных

     Авiяцыйныя  ўлады  любога з Дагаворных Бакоў падаюць авiяцыйным
уладам  другога  Дагаворнага  Боку, па iх запыту, такую iнфармацыю i
статыстычныя    дадзеныя,   у  адносiнах  да  перавозак,   выкананых
прызначаным  авiяпрадпрыемствам па дагаворных лiнiях у i з тэрыторыi
дзяржавы  другога  Дагаворнага  Боку,  як  гэта  звычайна  можа быць
падрыхтавана    i  пададзена  прызначаным  авiяпрэдрыемствам   сваiм
нацыянальным авiяцыйным уладам. Падача любых дадатковых статыстычных
дадзеных  па  паветранаму руху па запыту авiяцыйных улад Дагаворнага
Боку   ад  авiяцыйных  улад  другога  Дагаворнага  Боку   з'яўляюцца
прадметам перамоў i пагаднення памiж абодвума Дагаворнымi Бакамi.

                             АРТЫКУЛ 13
                 Кансультацыi, змяненнi i папраўкi

     1. У    мэтах   забеспячэння  выканання  дадзенага   Пагаднення
Дагаворныя  Бакi супрацоўнiчаюць адзiн з другiм праз свае авiяцыйныя
ўлады  i  з  гэтай  мэтай авiяцыйныя ўлады Дагаворнага Боку могуць у
любы  час  запытаць  кансультацыi  з  авiяцыйнымi  ўладамi   другога
Дагаворнага Боку.
     2. Кансультацыi,    запытаныя  авiяцыйнымi  ўладамi  аднаго   з
Дагаворных Бакоў,  пачынаюцца  на  працягу  шасцiдзесяцi (60) дзён з
даты атрымання запыту.
     3. Кожны  Дагаворны  Бок  можа  ў  любы  час,  якой ён палiчыць
неабходным,    патрабаваць  унясення  змяненняў  цi  дапаўненняў   у
палажэннi  дадзенага  Пагаднення,  i ў гэтым выпадку Дагаворныя Бакi
праводзяць  перамовы  па гэтаму пытанню на працягу шасцiдзесяцi (60)
дзён з даты атрымання запыту на правядзенне перамоў.
     4. Любое змяненне цi папраўка да дадзенага Пагаднення ўступае ў
сiлу ў адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 18 дадзенага Пагаднення.
     5. Нягледзячы  на  палажэннi  пункта  (4),  папраўкi да Таблiцы
маршрутаў,   прыкладзенай  да  дадзенага  Пагаднення,  могуць   быць
узгоднены  напрамую  памiж авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў. Яны
ўступаюць у сiлу шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.

                             АРТЫКУЛ 14
                        Урэгуляванне спрэчак

     1. У  выпадку ўзнiкнення якой-небудзь спрэчкi памiж Дагаворнымi
Бакамi  з  нагоды  тлумачэння  i  прымянення  дадзенага Пагаднення i
Дадатка(аў) да  яго  Дагаворныя  Бакi  ў  першую   чаргу   спрабуюць
урэгуляваць яе шляхам перамоў.
     2. Калi Дагаворныя Бакi не могуць дасягнуць урэгулявання шляхам
перамоў,  яны  могуць пагадзiцца перадаць спрэчку на кансультацыйнае
разгледжванне якой-небудзь асобе цi органу.
     3. Калi  Дагаворныя  Бакi  не  могуць  дасягнуць урэгулявання ў
адпаведнасцi  з  пунктам  (1)  i  (2) вышэй, любы з Дагаворных Бакоў
можа, у  адпаведнасцi  з  яго  дзеючым  заканадаўствам  i правiламi,
перадаць спрэчку ў арбiтражны суд,  якi складаецца з трох  арбiтраў,
двое  з  якiх  прызначаюцца  Дагаворнымi Бакамi,  а трэцi з'яўляецца
трацейскiм суддзёй.
     У  выпадку,  калi  спрэчка  перададзена  ў трацейскi суд, кожны
Дагаворны  Бок прызначае арбiтра на працягу шасцiдзесяцi (60) дзён з
даты  атрымання  паведамлення аб перадачы спрэчкi ў трацейскi суд, i
трацейскi  суддзя  павiнен  быць  прызначаны  на  працягу  наступных
шасцiдзесяцi  (60)  дзён з таго моманту, калi апошнi з двух арбiтраў
быў  прызначаны. Калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў не можа прызначыць
свайго  арбiтра  на  працягу  вызначанага перыяду, альбо прызначаныя
арбiтры  не  могуць  прыйсцi  да пагаднення па трацейскаму суддзi на
працягу  вызначанага  пярыяду,  адзiн  Дагаворны  Бок  можа  прасiць
Прэзыдэнта   Рады  Мiжнароднай  арганiзацыi  грамадзянскай   авiяцыi
прызначыць  арбiтра  для  Боку,  якi  не  змог  гэта  зрабiць, альбо
трацейскага суддзю  ў  выпадку,  калi   гэта   патрабуецца.   Аднак,
трацейскi суддзя павiнен з'яўляцца грамадзянiнам дзяржавы,  якая мае
дыпламатычныя зносiны   з   абодвума   Дагаворнымi   Бакамi   падчас
прызначэння.
     4. У  выпадку  прызначэння  трацейскага суддзi Прэзыдэнтам Рады
Мiжнароднай  арганiзацыi  грамадзянскай авiяцыi, калi Прэзыдэнт Рады
Мiжнароднай  арганiзацыi  грамадзянскай  авiяцыi  не  дапушчаны   да
выканання ўказанай функцыi, альбо ён з'яўляецца грамадзянiнам аднаго
з Дагаворных Бакоў, гэта прызначэнне ажыццяўляецца Вiцэ-прэзыдэнтам,
калi  Вiцэ-прэзыдэнт  таксама  не  дапушчаны  да  выканання ўказанай
функцыi, альбо, калi ён з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных
Бакоў,  прызначэнне  ажыццяўляецца старэйшым па пасадзе членам Рады,
якi не з'яўляецца грамадзянiнам нi аднаго з Дагаворных Бакоў.
     5. У    адпаведнасцi    з   другiмi  палажэннямi,   узгодненымi
Дагаворнымi Бакамi, арбiтражны суд вызначае працэдуру сваёй работы i
месца трацейскага суда.
     6. Рашэннi   арбiтражнага  суда  з'яўляюцца  абавязковымi   для
Дагаворных Бакоў.
     7. Выдаткi   арбiтражнага  суда,  уключаючы  ўзнагароджаннi   i
выдаткi  арбiтраў,  падзяляюцца  пароўну  памiж  Дагаворнымi Бакамi.
Любыя  выдаткi  Рады  ў  сувязi  з  прызначэннем  трацейскага суддзi
i/альбо арбiтра для Боку, якi не змог гэтага зрабiць, як вызначана ў
пункце  (3)  дадзенага  Артыкула, разгледжваюцца як частка выдаткаў,
панесеных арбiтражным судом.

                             АРТЫКУЛ 15
                          Спыненне дзеяння

     Любы з Дагаворных Бакоў можа ў любы час накiраваць паведамленне
ў пiсьмовай  форме  другому Дагаворнаму Боку аб сваiм намеры спынiць
дзеянне  дадзенага  Пагаднення.  Такое  паведамленне  павiнна   быць
адначасова   накiравана   ў  Мiжнародную  арганiзацыю  грамадзянскай
авiяцыi, i ў гэтым выпадку  лiчыцца,  што  Пагадненне  спынiць  сваё
дзеянне  праз  дванаццаць  (12) месяцаў з дня атрымання паведамлення
другiм  Дагаворным  Бокам,  калi  толькi  паведамленне  аб  спыненнi
дзеяння Пагаднення  не  будзе адазвана па ўзаемнаму пагадненню памiж
Дагаворнымi Бакамi да сканчэння гэтага тэрмiна. У выпадку адсутнасцi
пацвяржэння ад другога Дагаворнага Боку аб атрыманнi паведамлення аб
спыненнi дзеяння яно будзе лiчыцца атрыманым праз чатырнаццаць  дзён
пасля  атрымання паведамлення Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай
авiяцыi.

                             АРТЫКУЛ 16
        Адпаведнасць шматбаковым пагадненням або канвенцыям

     Калi  ў  адносiнах  абодвух  Дагаворных  Бакоў  уступае  ў сiлу
шматбаковае   пагадненне  аб  паветраных  зносiнах  або   канвенцыя,
дадзенае  Пагадненне  i  Дадатак(i)  да  яго будуць дапоўнены шляхам
перамоў,  як  вызначана  ў  Артыкуле  13 для таго, каб яго палажэннi
адпавядалi палажэнням такога пагаднення або канвенцыi.

                             АРТЫКУЛ 17
                            Рэгiстрацыя

     Дадзенае Пагадненне i Дадатак(i) да яго, а таксама ўсе папраўкi
да яго рэгiструюцца ў Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi.

                             АРТЫКУЛ 18
                         Уступленне ў сiлу

     Дагаворныя  Бакi  паведамяць адзiн другому шляхам абмена нотамi
па   дыпламатычных  каналах  аб  выкананнi  сваiх   унутрыдзяржаўных
працэдур  па  ўступленню  ў  сiлу  дадзенага  Пагаднення.   Дадзенае
Пагадненне  ўступае  ў сiлу праз трыццаць (30) дзён з даты атрымання
апошняй з гэтых нот.

     У засведчанне    чаго    нiжэйпадпiсаныя,    належным     чынам
упаўнаважаныя iх адпаведнымi Урадамi, падпiсалi дадзенае Пагадненне,
уключаючы Прэамбулу, васемнаццаць (18) Артыкулаў i адзiн Дадатак.

     Здзейснена ў   г.Мiнску   5   верасня  2000  года,  адпаведнага
__________________ у  двух  сапраўдных  экзэмплярах  на  беларускай,
персiдскай  i  англiйскай  мовах,  усе   тэксты   з'яўляюцца   роўна
аўтэнтычнымi.  У  выпадку  ўзнiкнення  якiх-небудзь разыходжанняў па
тэкстах тэксту на англiйскай мове аддаецца перавага.

ЗА УРАД                                    ЗА УРАД
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ                        IСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛIКI IРАН

                              ДАДАТАК

                         ТАБЛIЦА МАРШРУТАЎ

     1. Маршруты,  па  якiх паветраныя зносiны могуць эксплуатавацца
прызначаным авiяпрадпрыемствам   (авiяпрадпрыемствамi)    Рэспублiкi
Беларусь.

Пункты              Пункты            Пункты            Пункты
адпраўлення         прамежныя         прызначэння       за межамi
--------------------------------------------------------------------
Пункты ў            вызначыць         Тегеран, Шыраз    вызначыць
Беларусi            пазней            Эсфахан           пазней

     2. Маршруты,  па  якiх паветраныя зносiны могуць эксплуатавацца
прызначаным   авiяпрадпрыемствам   (авiяпрадпрыемствамi)   Iсламскай
Рэспублiкi Iран.

Пункты              Пункты            Пункты            Пункты
адпраўлення         прамежныя         прызначэння       за межамi
--------------------------------------------------------------------
Пункты ў            вызначыць         Мiнск, Гомель,    вызначыць
Iране               пазней            Брэст             пазней

     Заўвагi:
     1. Кожнае   прызначанае  авiяпрадпрыемства  можа   абслугоўваць
прамежныя  пункты  i  пункты  за  межамi,  вызначаныя  ў  Дадатку да
дадзенага Пагаднення,  пры  ўмове,  што  не  будзе   давацца   права
выкарыстання   пятай   свабоды   паветра  памiж  гэтымi  пунктамi  i
тэрыторыяй дзяржавы другога  Дагаворнага  Боку,  калi  пагадненне  ў
адносiнах  да  гэтага  не  будзе  падпiсана  памiж двума Дагаворнымi
Бакамi,     грунтуючыся      на      прадстаўленнях      прызначаных
авiяпрадпрыемстваў.
     2. Прамежныя  пункты  i  пункты за межамi на любым з вызначаных
маршрутаў могуць, па ўсматрэнню прызначаных авiяпрадпрыемстваў, быць
прапушчаны на любым або ўсiх рэйсах.
     3. Частата    i    тыпы    паветраных    суднаў     прызначаных
авiяпрадпрыемстваў        узгадняюцца       памiж       прызначанымi
авiяпрадпрыемствамi  i  зацвярджаюцца авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных
Бакоў.



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России