ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 5 мая 1999 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб паветраных зносiнах"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
 УРАДАМ ЧЭШСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 12 лiстапада 1999 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Чэшскай  Рэспублiкi,  якiя
называюцца далей "Дагаворныя Бакi",
     з'яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi аб Мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi,  здзейсненай  у  Чыкага  ў  сёмы  дзень  снежня 1944 года i
адкрытай да падпiсання ў Вашынгтоне,
     выказваючы   жаданне  заключыць  Пагадненне  з  мэтай  развiцця
паветраных  зносiн  памiж тэрыторыямi сваiх дзяржаў, а таксама за iх
межамi,
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1
                             Азначэннi

     Для    мэт   сапраўднага   Пагаднення,   калi   кантэкстам   не
прадугледжана iншае:

     а)   тэрмiн  "Канвенцыя"  абазначае  Канвенцыю  аб  мiжнароднай
грамадзянскай авiяцыi, здзейсненую ў Чыкага ў сёмы дзень снежня 1944
года i  адкрытую для падпiсання ў Вашынгтоне,  уключае любы дадатак,
прыняты згодна з Артыкулам 90 гэтай Канвенцыi,  i любую папраўку  да
дадаткаў цi Канвенцыi згодна з Артыкуламi 90 i 94 у такой ступенi, у
якой гэтыя дадаткi i  папраўкi  былi  прыняты  абодвума  Дагаворнымi
Бакамi;

     б)  тэрмiн  "авiяцыйныя  ўлады"  абазначае ў выпадку Рэспублiкi
Беларусь  -  Дзяржаўны  камiтэт  па  авiяцыi,  а  ў  выпадку Чэшскай
Рэспублiкi  -  Мiнiстэрства  транспарту  i камунiкацый цi, у абодвух
выпадках,  любы iншы орган, юрыдычна ўпаўнаважаны выконваць функцыi,
ажыццяўляемыя названымi авiяцыйнымi ўладамi;

     в)  тэрмiн  "прызначанае  авiяпрадпрыемства"  абазначае  кожнае
авiяпрадпрыемства,   якое   адзiн  Дагаворны  Бок  прызначыў  шляхам
пiсьмовага  паведамлення  другому  Дагаворнаму  Боку i якое атрымала
дазвол   у   адпаведнасцi   з  Артыкулам  3  сапраўднага  Пагаднення
эксплуатаваць   дагаворныя   лiнii   па   маршрутах,   вызначаных  у
адпаведнасцi з пунктам 1 Артыкула 2 сапраўднага Пагаднення;

     г)  тэрмiны  "тэрыторыя",  "паветраныя  зносiны",  "мiжнародныя
паветраныя    зносiны",    "авiяпрадпрыемства"    i    "спыненне   з
некамерцыйнымi  мэтамi"  маюць  значэннi,  адпаведна нададзеныя iм у
Артыкулах 2 i 96 Канвенцыi;

     д)  тэрмiн  "правозiмая  ёмiстасць"  у  адносiнах да дагаворных
лiнiй  абазначае  ёмiстасць паветранага судна, якое эксплуатуецца на
гэтых  лiнiях,  памножаную  на  частату  палётаў,  здзейсненых такiм
паветраным  суднам  на  працягу  дадзенага перыяду на маршруце альбо
частцы маршруту;

     е) тэрмiн "Дадатак" абазначае Дадатак да сапраўднага Пагаднення
цi як вызначана ў адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 20 сапраўднага
Пагаднення. Дадатак складае неад'емную частку сапраўднага Пагаднення
i  ўсе  спасылкi  на  Пагадненне  павiнны  ўтрымлiваць  Дадатак,  за
выключэннем таго, дзе ясна абумоўлена iншае.

                             Артыкул 2
                         Надзяленне правамi

     1.  Кожны  Дагаворны  Бок  дае  другому Дагаворнаму Боку правы,
вызначаныя   ў   сапраўдным   Пагадненнi   ў   мэтах  наладжвання  i
эксплуатацыi     мiжнародных     паветраных    зносiн    прызначаным
авiяпрадпрыемствам альбо авiяпрадпрыемствамi на маршрутах, паказаных
у  адпаведнай  частцы  Дадатку.  Такiя зносiны i маршруты ў далейшым
называюцца адпаведна "дагаворныя лiнii" i "вызначаныя маршруты".

     2.   У   адпаведнасцi   з  палажэннямi  сапраўднага  Пагаднення
прызначанае   авiяпрадпрыемства   альбо   авiяпрадпрыемствы  кожнага
Дагаворнага  Боку  пры  эксплуатацыi  дагаворных лiнiй на вызначаных
маршрутах будуць карыстацца наступнымi правамi:

     а)   здзяйсняць   пралёт   праз   тэрыторыю   дзяржавы  другога
Дагаворнага Боку без пасадкi;

     б) здзяйсняць пасадкi на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага
Боку з некамерцыйнымi мэтамi;

     в)  прымаць  на  борт i выгружаць на тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку ў пунктах, пазначаных у Дадатку, пасажыраў, багаж i
груз,  уключаючы  пошту, паасобна альбо разам, якiя накiроўваюцца цi
прыбываюць з пункта(аў) на тэрыторыi першага Дагаворнага Боку; i

     3.  Авiяпрадпрыемствы  кожнага Дагаворнага Боку, iншыя чым тыя,
што  прызначаны ў адпаведнасцi з Артыкулам 3 сапраўднага Пагаднення,
таксама  будуць карыстацца правамi, пазначанымi ў пункце 2 (а) i (б)
сапраўднага Артыкула.

     4.  Нiшто  ў пункце 2 сапраўднага Артыкула не будзе разглядацца
як    дазвол   права   прызначанаму   авiяпрадпрыемству(ам)   аднаго
Дагаворнага  Боку  прымаць  на  борт  на  тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку   пасажыраў,   багаж   i   груз,  уключаючы  пошту,
перавозiмых за ўзнагароду альбо па найму i  накiроўваючыхся  ў  iншы
пункт на тэрыторыi дзяржавы гэтага другога Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 3
              Назначэнне i дазвол на выкананне палётаў

     1. Кожны Дагаворны Бок мае права прызначыць адно альбо некалькi
авiяпрадпрыемстваў  з мэтай эксплуатацыi дагаворных лiнiй для такога
Дагаворнага Боку i адклiкаць назначэнне любога авiяпрадпрыемства  цi
замянiць   iншым   авiяпрадпрыемствам,   якое   было  першапачаткова
прызначана.  Такое  прызначэнне  ўступiць  у  сiлу  праз   пiсьмовае
паведамленне  памiж  авiяцыйнымi  ўладамi  абодвух Дагаворных Бакоў.
Калi  iншае  не  будзе  выразна   абумоўлена   авiяцыйнымi   ўладамi
Дагаворных  Бакоў,  на  кожным  асобным маршруце можна прызначаць не
больш чым 1 (адно) авiяпрадпрыемства.

     2. Авiяцыйныя ўлады, якiя атрымалi паведамленне аб прызначэннi,
у  адпаведнасцi  з  палажэннямi  пунктаў  3 i 4 сапраўднага Артыкула
неадкладна даюць прызначанаму авiяпрадпрыемству другога  Дагаворнага
Боку неабходныя дазволы на выкананне палётаў.

     3.    Авiяцыйныя   ўлады   аднаго   Дагаворнага   Боку   могуць
запатрабаваць   ад   авiяпрадпрыемства   другога   Дагаворнага  Боку
задавальняючыя   доказы  таго,  што  яно  здольна  выконваць  умовы,
прадпiсаныя  законамi  i  правiламi,  прымяняемымi  ў  адносiнах  да
эксплуатацыi  мiжнародных  паветраных  зносiн  названымi  ўладамi  ў
адпаведнасцi з палажэннямi Канвенцыi.

     4.  Авiяцыйныя  ўлады  кожнага  Дагаворнага  Боку  маюць  права
адмовiцца  прыняць  прызначэнне  авiяпрадпрыемства  i адмовiцца даць
дазвол  на  выкананне  палётаў,  пазначаных  у  пункце 2 сапраўднага
Артыкула,  альбо запатрабаваць выкананне такiх умоў, якiя яны могуць
палiчыць  неабходнымi пры карыстаннi правамi, пазначанымi ў Артыкуле
2  сапраўднага  Пагаднення,  усялякi  раз, калi Дагаворны Бок не мае
задавальняючых  доказаў  таго,  што  пераважнасць  на права ўладання
гэтым авiяпрадпрыемствам i фактычны кантроль над iм належыць другому
Дагаворнаму Боку цi грамадзянам яго дзяржавы.

     5.  Калi  авiяпрадпрыемства  прызначана  i  атрымала  дазвол  у
адпаведнасцi з сапраўдным Артыкулам, яно можа эксплуатаваць поўнасцю
цi  часткова  дагаворныя  лiнii,  на  якiя  яно было прызначана, пры
ўмове,   што   тарыфы  i  расклад,  устаноўленыя  ў  адпаведнасцi  з
палажэннямi  Артыкулаў  12  i  13 сапраўднага Пагаднення, уступiлi ў
сiлу ў адносiнах да гэтых лiнiй.

                             Артыкул 4
        Ануляванне i прыпыненне дазволу на выкананне палётаў

     1.  Авiяцыйныя  ўлады  кожнага  Дагаворнага  Боку  маюць  права
ануляваць  дазвол  на  выкананне  палётаў  цi  прыпынiць  карыстанне
правамi,   пазначанымi   ў   Артыкуле   2   сапраўднага  Пагаднення,
прызначаным   авiяпрадпрыемствам   другога  Дагаворнага  Боку  альбо
паставiць такiя ўмовы, часова цi пастаянна, якiя яны могуць палiчыць
неабходнымi   пры   карыстаннi   такiмi   правамi,   калi   названае
прадпрыемства:

     а)  не мае доказаў перад авiяцыйнымi ўладамi гэтага Дагаворнага
Боку,  якi  дае такiя правы, магчымасцi выканання ўмоў, выцякаючых з
законаў  i  правiлаў,  прымяняемых  гэтымi  ўладамi ў адпаведнасцi з
палажэннямi Канвенцыi; альбо

     б)  не  мае  доказаў  таго,  што пераважнае ўладанне i фактычны
кантроль    належаць   Дагаворнаму   Боку,   якi   прызначае   гэтае
авiяпрадпрыемства, цi грамадзянам яго дзяржавы; альбо

     в)  якiм-небудзь чынам не выконвае ўмоў эксплуатацыi дагаворных
лiнiй, прадугледжаных сапраўдным Пагадненнем.

     2.   Калi   для  прадухiлення  далейшых  парушэнняў  законаў  i
правiлаў,  названых вышэй, не патрабуецца прымяненне тэрмiновых мер,
правы, пазначаныя ў пункце 1 сапраўднага Артыкула, будуць прымяняцца
толькi  пасля кансультацый з авiяцыйнымi ўладамi другога Дагаворнага
Боку.   Калi   iншае   не   ўзгоднена   авiяцыйнымi  ўладамi,  такiя
кансультацыi  памiж  авiяцыйнымi  ўладамi  абодвух  Дагаворных Бакоў
павiнны  пачацца  на  працягу  шасцiдзесяцi (60) дзён з даты запыту,
зробленага авiяцыйнымi ўладамi аднаго з Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 5
             Прымянiмасць законаў, правiлаў i працэдур

     1.   Законы   i   правiлы  дзяржавы  аднаго  Дагаворнага  Боку,
рэгулюючыя ўваход  на  тэрыторыю,  знаходжанне  на  i  адпраўленне з
тэрыторыi яго дзяржавы паветранага  судна,  занятага  ў  мiжнароднай
аэранавiгацыi,  альбо  эксплуатацыю  i  навiгацыю такога паветранага
судна ў час знаходжання на тэрыторыi  яго  дзяржавы,  выконваюцца  ў
адносiнах    да    паветранага   судна   любога   авiяпрадпрыемства,
прызначанага другiм Дагаворным Бокам.

     2.  Законы,  правiлы  i  працэдуры  дзяржавы аднаго Дагаворнага
Боку,  што датычацца прылёту на тэрыторыю, знаходжання на тэрыторыi,
транзiту  праз  тэрыторыю  цi  адпраўлення з яе тэрыторыi пасажыраў,
экiпажаў, багажу i грузаў, уключаючы пошту, такiя як законы, правiлы
i  працэдуры,  што  датычацца ўезду, выезду, iмiграцыi, пашпартнага,
мытнага, валютнага, карантыннага i санiтарнага кантролю, прымяняюцца
да пасажыраў, экiпажа, багажу, грузу i пошты, перавозiмых паветраным
суднам  прызначанага  авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку, па
прылёце на тэрыторыю, альбо вылеце з тэрыторыi, цi ў час знаходжання
на тэрыторыi дзяржавы названага Дагаворнага Боку.

     3.  У  прымяненнi сваiх мытных працэдур, карантынных i падобных
правiлаў  нiводны  з  Дагаворных  Бакоў  не  аддае  перавагi  свайму
ўласнаму цi любому iншаму авiяпрадпрыемству перад авiяпрадпрыемствам
другога   Дагаворнага   Боку,   занятым  у  аналагiчных  мiжнародных
паветраных зносiнах.

                             Артыкул 6
                         Авiяцыйная бяспека

     1.  У  адпаведнасцi  са  сваiмi  правамi i абавязацельствамi па
мiжнароднаму  праву Дагаворныя Бакi iзноў пацвярджаюць, што ўзятыя ў
адносiнах   адзiн   да  другога  абавязацельствы  абараняць  бяспеку
грамадзянскай   авiяцыi  ад  актаў  незаконнага  ўмяшання  складаюць
неад'емную частку сапраўднага Пагаднення.

     2. Дагаворныя Бакi дзейнiчаюць, у прыватнасцi, у адпаведнасцi з
палажэннямi  Канвенцыi аб правапарушэннях i iншых здзейсненых актах,
учыненых  на  борце паветранага судна, падпiсанай у Токiо 14 верасня
1963  года,  Канвенцыi  аб  барацьбе з незаконным захопам паветраных
суднаў,  падпiсанай  у  Гаазе  16  снежня  1970  года,  Канвенцыi аб
барацьбе   з   незаконнымi   актамi,  накiраванымi  супраць  бяспекi
грамадзянскай  авiяцыi, падпiсанай у Манрэале 23 верасня 1971 года i
Пратакола  аб  барацьбе  з  незаконнымi актамi насiлля ў аэрапортах,
абслугоўваючых  мiжнародную  грамадзянскую  авiяцыю,  падпiсанага  ў
Манрэале  24  лютага  1988  года,  а таксама любых iншых шматбаковых
пагадненняў,  рэгулюючых  бяспеку грамадзянскай авiяцыi, абавязковых
для абодвух Дагаворных Бакоў.

     3. Дагаворныя Бакi аказваюць па просьбе ўсю неабходную дапамогу
адзiн    другому   для   прадухiлення   актаў   незаконнага   захопу
грамадзянскага   паветранага   судна   i   iншых  незаконных  актаў,
накiраваных  супраць бяспекi такога паветранага судна, яго пасажыраў
i  экiпажа,  аэрапортаў  i аэранавiгацыйных сродкаў, а таксама любой
iншай пагрозы бяспецы грамадзянскай авiяцыi.

     4.  Дагаворныя  Бакi  ў  сваiх  узаемаадносiнах  дзейнiчаюць  у
адпаведнасцi  з  палажэннямi  па  авiяцыйнай  бяспецы, устаноўленымi
Мiжнароднай  арганiзацыяй  грамадзянскай  авiяцыi  i  вызначанымi як
дадаткi  да  Канвенцыi,  у  той  ступенi,  у якой такiя палажэннi па
бяспецы  прымянiмы  да Дагаворных Бакоў; яны таксама патрабуюць, каб
эксплуатанты   паветраных  суднаў  iх  рэгiстрацыi  цi  эксплуатанты
паветраных  суднаў,  асноўнае  месца  працы  альбо  пастаяннае месца
базiравання   якiх  знаходзiцца  на  iх  тэрыторыi,  i  эксплуатанты
аэрапортаў  на  iх  тэрыторыi  дзейнiчалi  ў  адпаведнасцi  з такiмi
палажэннямi па авiяцыйнай бяспецы.

     5.   Кожны   з  Дагаворных  Бакоў  пагаджаецца,  што  ад  такiх
эксплуатантаў  паветраных  суднаў можа быць запатрабавана выконванне
палажэнняў  па  авiяцыйнай  бяспецы,  упамянутых  у  пункце  4, якiя
прадугледжваюцца другiм Дагаворным Бокам для прылёту  на  тэрыторыю,
вылету  з  цi  знаходжання  на тэрыторыi дзяржавы гэтага Дагаворнага
Боку.

     6.  Кожны з Дагаворных Бакоў гарантуе прымяненне належных мер у
межах  тэрыторыi  сваёй  дзяржавы  для  абароны  паветраных суднаў i
праверкi  пасажыраў,  экiпажа,  ручной  паклажы,  багажу,  грузаў  i
бартавых запасаў да i ў час пасадкi альбо пагрузкi.

     7.  Кожны  з  Дагаворных  Бакоў  таксама добразычлiва разглядае
любую  просьбу другога Дагаворнага Боку аб прыняццi дапушчальных мер
бяспекi ў выпадку канкрэтнай пагрозы.

     8.  Калi  мае  месца iнцыдэнт цi пагроза iнцыдэнту, звязанага з
незаконным  захопам  грамадзянскiх паветраных суднаў альбо з другiмi
незаконнымi  актамi,  накiраванымi  супраць бяспекi такiх паветраных
суднаў,  iх  пасажыраў  i  экiпажа,  аэрапортаў  цi аэранавiгацыйных
сродкаў,  Дагаворныя  Бакi  аказваюць  адзiн другому дапамогу шляхам
аблягчэння  сувязi  i  прыняцця  адпаведных  мер  з  мэтай хуткага i
бяспечнага спынення такога iнцыдэнту цi яго пагрозы.

     9.  У  выпадку,  калi  Дагаворны  Бок  мае дастатковыя падставы
меркаваць,  што  другi  Дагаворны  Бок  адступiў  ад  палажэнняў  па
авiяцыйнай  бяспецы  сапраўднага  Артыкула,  авiяцыйныя ўлады гэтага
Дагаворнага Боку  могуць   запрасiць   тэрмiновыя   кансультацыi   з
авiяцыйнымi ўладамi другога Дагаворнага Боку. Калi на працягу аднаго
(1) месяца з даты такога запыту не будзе  дасягнута  задавальняючага
пагаднення,  то гэта будзе з'яўляцца асновай для прымянення Артыкула
4   сапраўднага   Пагаднення.   Калi   гэта   выклiкана    сур'ёзнай
неабходнасцю,  любы з Дагаворных Бакоў можа прадпрымаць часовыя меры
да заканчэння месячнага перыяду.

                             Артыкул 7
                          Бяспека палётаў

     1.  Пасведчаннi  аб  прыгоднасцi  да  палётаў,  пасведчаннi  аб
квалiфiкацыi  i  пасведчаннi, якiя выдадзены цi прызнаны сапраўднымi
адным  Дагаворным  Бокам  i тэрмiн дзеяння якiх не скончыўся, будуць
прызнавацца сапраўднымi другiм Дагаворным Бокам у мэтах эксплуатацыi
дагаворных   лiнiй   пры   ўмове,  што  такiя  пасведчаннi  прынамсi
адпавядаюць цi перавышаюць мiнiмальныя стандарты, якiя ўстаноўлены ў
адпаведнасцi з Канвенцыяй.

     2.  Кожны  Дагаворны  Бок,  тым  не менш, пры палётах над сваёй
тэрыторыяй захоўвае за сабой права адмовiць у прызнаннi пасведчанняў
аб квалiфiкацыi  i пасведчанняў,  выдадзеных яго ўласным грамадзянам
другiм Дагаворным Бокам цi другой дзяржавай.

     3.  Кожны  з  Дагаворных  Бакоў  можа  ў любы час запатрабаваць
кансультацыi   адносна   стандартаў  бяспекi  ў  любой  галiне,  што
датычыцца  экiпажа,  паветранага  судна  альбо  iх функцыянiравання,
прынятых другiм Дагаворным Бокам. Такiя кансультацыi павiнны адбыцца
на працягу трыццацi (30) дзён пасля запатрабавання.

     4. Калi пасля правядзення такiх кансультацый адзiн з Дагаворных
Бакоў знаходзiць, што другi Дагаворны Бок неэфектыўна падтрымлiвае i
кiруе  стандартамi  бяспекi  ў  любой  такой  галiне,  якiя прынамсi
павiнны  адпавядаць мiнiмальным стандартам, што вызначаны на дадзены
перыяд  у  адпаведнасцi  з  Канвенцыяй,  першы Дагаворны Бок павiнен
паведамiць  другому  Дагаворнаму  Боку  аб  такiх  вывадах  i мерах,
неабходных  для  падтрымання  такiх  мiнiмальных  стандартаў, i такi
другi  Дагаворны  Бок  павiнен  прадпрымаць адпаведныя карэкцiруючыя
дзеяннi.  Невыкананне другiм Дагаварным Бокам адпаведных дзеянняў на
працягу  пятнаццацi (15) дзён цi больш доўгага перыяду, як можа быць
дамоўлена,   будзе  з'яўляцца  асновай  для  прымянення  Артыкула  4
сапраўднага Пагаднення.

     5.  Нягледзячы  на  абавязацельствы,  пазначаныя  ў Артыкуле 33
Канвенцыi,  дамоўлена,  што любое паветранае судна, эксплуатуемае цi
працуючае па   дагавору   арэнды  ад  iмя  авiяпрадпрыемства  аднаго
Дагаворнага Боку  на  лiнiях  на  тэрыторыю  (з  тэрыторыi)  другога
Дагаворнага  Боку,  можа,  у  час  знаходжання  на тэрыторыi другога
Дагаворнага  Боку,   быць   падвергнута   iнспекцыi   ўпаўнаважанымi
прадстаўнiкамi  другога  Дагаворнага Боку на борце паветранага судна
цi вакол яго для праверкi тэрмiну дзеяння дакументаў  на  паветранае
судна i дакументаў яго экiпажа,  а таксама стану паветранага судна i
яго абсталявання (у дадзеным Артыкуле называецца "iнспекцыя на месцы
стаянкi"),   пры  ўмове,  што  гэта  не  прывядзе  да  непрадбачанай
затрымкi.

     6.  Калi  любая  такая  iнспекцыя на стаянцы цi шэраг iнспекцый
выклiкаюць:

     а)  сур'ёзную  заклапочанасць,  што  паветранае  судна  цi  яго
эксплуатацыя  не адпавядаюць мiнiмальным стандартам, устаноўленым на
дадзены перыяд у адпаведнасцi з Канвенцыяй, цi

     б)    сур'ёзную    заклапочанасць    недастаткова    эфектыўным
падтрыманнем   i  кiраваннем  стандартамi  бяспекi,  вызначанымi  на
дадзены перыяд у адпаведнасцi з Канвенцыяй,
     Дагаворны   Бок,  выконваючы  iнспекцыю,  мае  права,  для  мэт
Артыкула  33,  зрабiць высновы, што патрабаваннi, па якiх сертыфiкат
або  лiцэнзii  ў  адносiнах  да  дадзенага  паветранага  судна  цi ў
адносiнах  да  экiпажа  дадзенага  паветранага  судна выпiсаны альбо
прызнаны   несапраўднымi,   або  што  патрабаваннi  да  эксплуатацыi
паветранага   судна   не   адпавядаюць  цi  перавышаюць  мiнiмальныя
стандарты,  якiя  ўстаноўлены  на  дадзены  перыяд  у адпаведнасцi з
Канвенцыяй.

     7.  У  выпадку, калi ў доступе для мэт правядзення iнспекцыi на
месцы  стаянкi  паветранага судна, эксплуатуемага авiяпрадпрыемствам
аднаго  Дагаворнага  Боку  цi  ад яго iмя ў адпаведнасцi з пунктам 3
вышэй,  адмоўлена  прадстаўнiкам  дадзенага авiяпрадпрыемства, другi
Дагаворны  Бок  будзе  мець  права  зрабiць  высновы,  што сур'ёзная
заклапочанасць,  як  паказана ў пункце 4 вышэй, мае месца, i прыйсцi
да заключэння, як паказана ў дадзеным пункце.

     8.  Кожны  Дагаворны  Бок  захоўвае  за  сабой права спынiць цi
змянiць   дазвол  на  выкананне  палётаў  авiяпрадпрыемства  другога
Дагаворнага  Боку  неадкладна  ў  выпадку,  калi першы Дагаворны Бок
прыходзiць  да  заключэння,  у  вынiку  iнспекцыi  на  месцы,  серыi
iнспекцый,  адмовы ў доступе для iнспекцый на месцы, кансультацыi цi
iншым   чынам,   што   неабходны  неадкладныя  дзеяннi  для  бяспекi
эксплуатацыi авiялiнii.

     9.  Любыя  дзеяннi  аднаго  Дагаворнага  Боку  ў адпаведнасцi з
пунктамi  2 цi 6 вышэй будуць спынены адразу, як толькi падстава для
прыняцця такiх дзеянняў спынiць сваё iснаванне.

                             Артыкул 8
                  Мытныя пошлiны, падаткi i зборы

     1.   Паветраныя  судны,  ажыццяўляючыя  мiжнародныя  паветраныя
зносiны прызначанымi авiяпрадпрыемствамi кожнага Дагаворнага Боку, а
таксама  iх  камплектнае  бартавое  абсталяванне,  запасы  палiва  i
змазачных   матэрыялаў,   бартавыя   прыпасы   (уключаючы   прадукты
харчавання,  напоi  i  тытунёвыя  вырабы), якiя знаходзяцца на борце
такiх  паветраных  суднаў,  не будуць абкладвацца мытнымi пошлiнамi,
падаткамi,  зборамi,  а таксама iнспекцыйнымi зборамi па прыбыццi на
тэрыторыю  дзяржавы  другога  Дагаворнага  Боку пры ўмове, што такое
абсталяванне,  матэрыялы  i  запасы  застаюцца  на борце паветранага
судна да моманту iх вывазу ў зваротным кiрунку.

     2.  Таксама не будуць абкладвацца такiмi пошлiнамi i падаткамi,
за выключэннем збораў за прадастаўленае абслугоўванне:

     а) бартавыя запасы, узятыя на борт на тэрыторыi дзяржавы аднаго
Дагаворнага Боку  ў  межах  лiмiтаў,  вызначаных уладамi ўпамянутага
Дагаворнага Боку,  i   прызначаныя   для   выкарыстання   на   борце
паветранага  судна,  эксплуатуемага на дагаворных лiнiях прызначаным
авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку;

     б) запасныя часткi i абсталяванне, увезеныя на тэрыторыю аднаго
Дагаворнага  Боку для тэхнiчнага абслугоўвання i рамонту паветранага
судна,    эксплуатуемага    на    дагаворных    лiнiях   прызначаным
авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку;

     в)  палiва  i змазачныя матэрыялы, прызначаныя для выкарыстання
паветраным  суднам прызначанага авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага
Боку,  якое  эксплуатуе  дагаворныя  лiнii,  нават калi гэтыя запасы
выкарыстоўваюцца   на   ўчастку  маршруту  над  тэрыторыяй  дзяржавы
Дагаворнага Боку, дзе яны былi ўзяты на борт.

     3.  Можа  быць  пастаўлена  ўмова,  каб матэрыялы, пазначаныя ў
пункце  2  сапраўднага  Артыкула,  захоўвалiся  пад  наглядам мытных
органаў.

     4.  Камплектнае  бартавое  абсталяванне,  а  таксама матэрыялы,
запасы  i  запасныя  часткi,  што  знаходзяцца  на борце паветранага
судна,  якое  эксплуатуецца  прызначаным  авiяпрадпрыемствам  аднаго
Дагаворнага  Боку,  могуць  быць  выгружаны  на  тэрыторыi  дзяржавы
другога  Дагаворнага  Боку  толькi  са  згоды  мытных органаў гэтага
Дагаворнага  Боку.  У  гэтым  выпадку  яны  могуць быць змешчаны пад
нагляд  упамянутых органаў да таго часу, пакуль не будуць вывезены ў
зваротным  кiрунку цi не атрымаюць iншага прызначэння ў адпаведнасцi
з мытным заканадаўствам.

     5.  Неабходныя  дакументы прызначанага авiяпрадпрыемства аднаго
Дагаворнага  Боку,  уключаючы  авiябiлеты i авiянакладныя, а таксама
любая друкаваная     прадукцыя,    маючая    надрукаваную    эмблему
авiяпрадпрыемства,  i  звычайныя  рэкламныя   матэрыялы,   бясплатна
распаўсюджваемыя    прызначаным    авiяпрадпрыемствам    пры   ўвозе
прызначаным авiяпрадпрыемствам аднаго Дагаворнага Боку на  тэрыторыю
дзяржавы другога Дагаворнага Боку для ўласнага карыстання, не будуць
абкладвацца мытнымi пошлiнамi,  падаткамi i зборамi  пры  iх  увозе,
вывазе i ў час знаходжання на борце на тэрыторыi другога Дагаворнага
Боку.

     6.   Вызваленнi,   прадугледжаныя  дадзеным  Артыкулам,  будуць
таксама прымяняцца ў адносiнах да спажывецкiх прыпасаў для тэхнiчных
патрэб,  запасных  частак, уключаючы рухавiкi i камплектнае бартавое
абсталяванне ў сiтуацыях, калi прызначанае авiяпрадпрыемства кожнага
Дагаворнага Боку ўступiла ў пагадненне з другiмi авiяпрадпрыемствамi
ў  мэтах  займу на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку пры ўмове, што
такiя  другiя авiяпрадпрыемствы карыстаюцца падобнымi вызваленнямi з
боку такога Дагаворнага Боку.

     7.  Багаж  i  груз,  якiя  накiроўваюцца  прамым транзiтам праз
тэрыторыю  дзяржавы  любога  Дагаворнага  Боку,  таксама  не  будуць
абкладвацца падаткамi, мытнымi пошлiнамi i зборамi.

                             Артыкул 9
         Выкарыстанне аэрапортаў i аэранавiгацыйных сродкаў

     1.  Зборы,  збiраемыя  на тэрыторыi дзяржавы аднаго Дагаворнага
Боку  з  прызначанага  авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку за
карыстанне  аэрапортамi,  аэранавiгацыйнымi  i  iншымi  сродкамi, не
могуць  перавышаць  збораў,  збiраемых  з  нацыянальнага паветранага
судна   такога  ж  класа  сваёй  дзяржавы,  занятага  ў  аналагiчных
мiжнародных паветраных зносiнах.

     2. Нiводны з Дагаворных Бакоў не дае пераваг свайму ўласнаму цi
любому iншаму  авiяпрадпрыемству  над   авiяпрадпрыемствам   другога
Дагаворнога  Боку,  занятым  у аналагiчных паветраных зносiнах,  пры
карыстаннi  аэрапортамi,  паветранымi   лiнiямi,   авiятранспартнымi
паслугамi  i  звязанымi  з  iмi  сродкамi,  што  знаходзяцца пад яго
кантролем.

                             Артыкул 10
                              Транзiт

     Пасажыры,  што  едуць  прамым транзiтам праз тэрыторыю дзяржавы
Дагаворнага  Боку,  якiя не пакiдаюць зону аэрапорта, адведзеную для
такiх  мэт,  падвяргаюцца,  за  выключэннем  мер бяспекi, названых у
Артыкуле   6   сапраўднага   Пагаднення,   i   папярэджання  правозу
наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, спрошчанаму кантролю.

                             Артыкул 11
              Продаж паслуг i перавод грашовых фондаў

     1. Пры наяўнасцi неабходнага дазволу ад авiяцыйных улад першага
Дагаворнага  Боку  i  пры ўмове неабходнай камерцыйнай рэгiстрацыi ў
адпаведнасцi   з  адпаведнымi  нацыянальнымi  законамi  i  правiламi
першага   Дагаворнага  Боку  прызначанае  авiяпрадпрыемства  другога
Дагаворнага  Боку  можа  свабодна  прадаваць  свае  авiятранспартныя
паслугi  на  тэрыторыi  дзяржавы першага Дагаворнага Боку непасрэдна
цi,  на  свой  погляд,  праз  сваiх агентаў, i любая асоба мае права
свабодна  набываць  такiя  перавозкi ў мясцовай або ў любой свабодна
канверсаванай  валюце,  згодна  з  дзеючымi  на  дадзенай  тэрыторыi
палажэннямi аб валютным рэгуляваннi.

     2.  Прызначаныя  авiяпрадпрыемствы Дагаворных Бакоў маюць права
канверсаваць i пераводзiць на сваю ўласную тэрыторыю суму заработку,
перавышаючага  мясцовыя  расходы,  атрыманыя  на  тэрыторыi дзяржавы
другога   Дагаворнага   Боку   ў   свабодна   канверсаванай  валюце.
Канверсацыя   i  перавод  павiнны  выконвацца  без  абмежаванняў  па
вызначанаму  курсу  абмену валют, якi прымяняецца да гэтых пераводаў
на  дзень выканання пераводу. Дадзены перавод павiнен выконвацца без
затрымкi  i не павiнен абкладвацца любым падаткам, акрамя нармальных
збораў за абслугоўванне, збiраемых банкамi за такiя пераводы.

     3.  У  выпадку,  калi  ўзаемаразлiкi  памiж  Дагаворнымi Бакамi
рэгулююцца спецыяльным пагадненнем, прымяняецца такое пагадненне.

                             Артыкул 12
                               Тарыфы

     1.  Тэрмiн  "тарыф", выкарыстоўваемы ў далейшым, абазначае цэны
альбо  зборы,  збiраемыя  за перавозку пасажыраў, багажу i грузу (за
выключэннем  атрымання  платы  i ўмоў за перавозку пошты), а таксама
ўмовы,  па  якiх  гэтыя цэны i зборы збiраюцца, уключаючы камiсiйныя
зборы, звязаныя з перавозкай, якiя павiнны быць аплочаны за агенцкiя
паслугi,  зборы  i  ўмовы iх прымянення за любыя паслугi, звязаныя з
такой  перавозкай,  якая  выконваецца  авiяпрадпрыемствамi i таксама
ўтрымлiвае значныя выгоды, атрымлiваемыя ў сувязi з перавозкай.

     2.     Тарыфы,     якiя    павiнны    прымяняцца    прызначаным
авiяпрадпрыемствам Дагаворнага Боку за абслугоўванне, прадугледжанае
сапраўдным  Пагадненнем,  устанаўлiваюцца  на разумных узроўнях, пры
гэтым  патрэбная  ўвага  ўдзяляецца  ўсiм звязаным з гэтым фактарам,
уключаючы  iнтарэсы  клiентаў,  эксплуатацыйныя расходы, вiды паслуг
(такiя,  як стандарты хуткасцi, умовы перавозкi), камiсiйныя стаўкi,
разумны   прыбытак,   тарыфы   iншых   авiяпрадпрыемстваў   i  iншыя
камерцыйныя меркаваннi, звязаныя з рынкам перавозак.

     3. Авiяцыйныя ўлады абодвух Дагаворных Бакоў павiнны разглядаць
непрымальныя тарыфы, якiя з'яўляюцца неабаснавана дыскрымiнацыйнымi,
бязмерна высокiмi цi абмежавальнымi з прычыны злоўжыванняў, звязаных
з  пануючым  становiшчам,  альбо  штучна  занiжанымi  з-за прамой цi
ўскоснай субсiдыi або падтрымкi, цi з'яўляюцца вынiкам дэмпiнгу цэн.

     4.  Тарыфы  павiнны выдавацца прызначаным авiяпрадпрыемствам на
зацвярджэнне  авiяцыйным уладам абодвух Дагаворных Бакоў не менш чым
за   трыццаць   (30)  дзён  да  прапаноўваемай  даты  iх  увядзення.
Авiяцыйныя  ўлады могуць адобрыць альбо адхiлiць тарыфы на перавозкi
ў  адным  кiрунку  цi  перавозкi  "туды  i  назад" памiж тэрыторыямi
дзяржаў  двух  Дагаворных  Бакоў,  з пачатковым пунктам вылету на iх
уласнай тэрыторыi.
     Калi  прызначанае  авiяпрадпрыемства  аднаго  Дагаворнага  Боку
прадставiла   тарыф   на   зацвярджэнне  авiяцыйным  уладам  другога
Дагаворнага  Боку,  з  тэрыторыi  дзяржавы  якой  гэты тарыф павiнен
прымяняцца,  такi  тарыф будзе лiчыцца зацверджаным, калi на працягу
чатырнаццацi (14) дзён пасля даты яго атрымання на прадстаўленне для
зацвярджэння  авiяцыйныя  ўлады  такога  другога Дагаворнага Боку не
накiравалi     пiсьмовае     паведамленне    аб    сваёй    нязгодзе
авiяпрадпрыемству, падала яго на зацвярджэнне.
     Пры  зацвярджэннi  тарыфаў  авiяцыйныя  ўлады  Дагаворнага Боку
могуць  устанавiць  такiя  абмежаваннi па часе iх выкарыстання, якiя
яны  палiчаць  неабходнымi.  Калi  тарыф мае абмежаваннi па часе яго
прымянення,  ён застаецца ў сiле да заканчэння тэрмiну дзеяння, калi
ён    не   будзе   адменены   зацiкаўленым   авiяпрадпрыемствам   цi
авiяпрадпрыемствамi, або калi да заканчэння яго тэрмiну дзеяння новы
тарыф не будзе пададзены i зацверджаны.

     5.  Авiяцыйныя  ўлады  не  будуць прымаць аднабаковых дзеянняў,
перашкаджаючых   увядзенню   прапанаваных  тарыфаў  або  прадаўжэнню
дзеяння   тарыфаў   на  перавозкi  памiж  тэрыторыямi  дзяржаў  двух
Дагаворных  Бакоў, якiя бяруць пачатак на тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку.

     6. Прызначанае прадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку паведамляе
па  просьбе  авiяцыйных  ўлад другога Дагаворнага Боку аб тарыфах за
перавозку  па  маршрутах,  што  бяруць  пачатак на тэрыторыi дзяржаў
гэтага Дагаворнага Боку па ўстаноўленых маршрутах у трэцiя краiны.

     7.   Нягледзячы  на  вышэйназваны  пункт  5,  у  выпадку,  калi
авiяцыйныя  ўлады  кожнага з Дагаворных Бакоў прыйшлi да заключэння,
што  тарыфы  за  перавозку  на тэрыторыю яго дзяржавы падпадаюць пад
катэгорыi,  апiсаныя вышэй у пункце 3, яны накiроўваюць паведамленне
аб  адхiленнi  авiяцыйным  уладам  i  прызначанаму авiяпрадпрыемству
другога  Дагаворнага  Боку  як  мага  хутчэй  цi прынамсi на працягу
чатырнаццацi (14) дзён з даты атрымання яго для зацвярджэння.

     8.   Авiяцыйныя   ўлады  абодвух  Дагаворных  Бакоў  не  будуць
патрабаваць  падання  тарыфаў на iх зацвярджэнне на перавозку грузаў
памiж  пунктамi на тэрыторыях дзяржаў Дагаворных Бакоў; тым не менш,
прызначаныя  авiяпрадпрыемствы павiнны зарэгiстраваць iх у тэрмiн не
менш  за  чатырнаццаць  (14) дзён да прапаноўваемай даты ўвядзення з
авiяцыйнымi  ўладамi  абодвух  Дагаворных  Бакоў  з мэтай вызначэння
адпаведнасцi  з  палажэннямi  пунктаў  3 i 7 сапраўднага Артыкула. У
выпадку, калi  паведамленне  аб  адхiленнi  вышэйназваных   грузавых
тарыфаў   не   атрымана   авiяпрадпрыемствам   ад   авiяцыйных  улад
Дагаворнага Боку,  з тэрыторыi якога пачынаецца перавозка грузу,  на
працягу  васьмi  (8)  дзён  пасля  рэгiстрацыi,  такi зарэгiстраваны
грузавы тарыф уступае ў сiлу з даты яго ўвядзення.

     9.  Авiяцыйныя  ўлады  кожнага з Дагаворных Бакоў маюць права ў
любы   час  запатрабаваць  правядзення  кансультацый  з  авiяцыйнымi
ўладамi   другога   Дагаворнага   Боку   аб   прымяненнi  палажэнняў
сапраўднага  Артыкула.  Такiя кансультацыi павiнны пачацца не пазней
за  трыццаць (30) дзён пасля атрымання запатрабавання. Калi не будзе
дасягнута  пагаднення,  рашэнне авiяцыйных улад Дагаворнага Боку, на
тэрыторыi   дзяржавы  якога  пачынаюцца  авiяперавозкi,  будзе  мець
пераважную сiлу.

     10.  Прызначаныя  авiяпрадпрыемствы  маюць  права  параўноўваць
зацверджаныя  тарыфы любой авiякампанii, уключаючы цэны на чартэрныя
перавозкi,  памiж  адной  i  той  жа  парай  гарадоў  на  маршрутах,
пазначаных у  Дадатку.  У  адпаведнасцi  з  палажэннямi  сапраўднага
пункта  параўнальны  тарыф павiнен быць прадстаўлены не пазней чым з
даты  пачатку  яго  ўступлення  ў  сiлу,  у   iнфармацыйных   мэтах,
авiяцыйным уладам Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога тарыф павiнен
прымяняцца.

     11.  Авiяцыйныя  ўлады  кожнага  з Дагаворных Бакоў маюць права
расследаваць   выпадкi   парушэння   ўмоў   прымянення   тарыфаў   i
ажыццяўлення продажу,    дапушчаныя    любым     авiяпрадпрыемствам,
пасажырскiм   альбо   грузавым   агентам,   турагентам  цi  грузавым
экспедытарам.

                             Артыкул 13
                        Правозiмыя ёмiстасцi

     1.  Правозiмыя ёмiстасцi, выкарыстоўваемыя на дагаворных лiнiях
прызначанымi авiяпрадпрыемствамi,    павiнны    быць     зацверджаны
авiяцыйнымi  ўладамi  абодвух  Дагаворных  Бакоў на аснове прынцыпаў
прадастаўлення справядлiвых i роўных магчымасцей.

     2.    Пры    эксплуатацыi    дагаворных    лiнiй    прызначаныя
авiяпрадпрыемствы  кожнага  з  Дагаворных  Бакоў  павiнны прымаць да
ўвагi  iнтарэсы  прызначаных  авiяпрадпрыемстваў другога Дагаворнага
Боку,  каб  не нанесцi шкоду тым паслугам, якiя апошнiя аказваюць па
гэтых жа маршрутах цi частцы маршрутаў.

     3.     Дагаворныя     лiнii,     эксплуатуемыя     прызначанымi
авiяпрадпрыемствамi    Дагаворных    Бакоў,    павiнны    адпавядаць
агульнапрынятым патрабаванням у перавозках па вызначаных маршрутах i
павiнны  мець  першачарговай задачай прадастаўленне такой ёмiстасцi,
якая  пры разумным каэфiцыенце загрузкi паветранага судна адпавядала
б  iснуючым  i  магчымым  патрэбнасцям у перавозках пасажыраў i (цi)
грузу,  уключаючы пошту, перавозiмую з тэрыторыi цi накiроўваемую на
тэрыторыю     дзяржавы     Дагаворнага     Боку,    якi    прызначыў
авiяпрадпрыемства. Умовы перавозкi пасажыраў i (цi) грузу, уключаючы
пошту,  прынятых  на  борт  i  выгружаных  у  пунктах  на вызначаных
маршрутах  на  тэрыторыях  дзяржаў, адрозных ад таго, што прызначыла
авiяпрадпрыемства,  павiнны  ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з агульнымi
прынцыпамi, што правозiмая ёмiстасць павiнна быць звязана з:

     а)  патрэбнасцямi  ў  перавозках  на  тэрыторыю  i  з тэрыторыi
Дагаворнага Боку, якi прызначыў авiяпрадпрыемства,

     б)  патрэбнасцямi  ў  перавозках  у  раёне, праз якi праходзяць
дагаворныя   лiнii,   з   улiкам   iншых   перавозак,   устаноўленых
авiяпрадпрыемствамi дзяржаў вызначаных рэгiёнаў, i

     в) патрэбнасцямi ў скразных перавозках авiяпрадпрыемстваў.

                             Артыкул 14
                    Сумеснае выкарыстанне кодаў

     1.   Пры   эксплуатацыi   цi   працягу   паветраных  зносiн  па
ўстаноўленых  маршрутах  любое  прызначанае авiяпрадпрыемства аднаго
Дагаворнага   Боку  можа  заключыць  пагадненне  па  блоку  месц  цi
сумеснаму выкарыстанню кодаў з:

     а)   авiяпрадпрыемствам   або   авiяпрадпрыемствамi   любога  з
Дагаворных Бакоў,

     б)  авiяпрадпрыемствам  або  авiяпрадпрыемствамi  трэцяга Боку.
Калi  такi  трэцi  Бок  не  ўпаўнаважыў  цi  не  дазволiў заключэнне
аналагiчных пагадненняў памiж авiяпрадпрыемствамi iншага Дагаворнага
Боку  i iншымi авiяпрадпрыемствамi пры выкананнi палётаў у краiну, з
краiны  цi  праз такую трэцюю краiну, Дагаворныя Бакi маюць права не
прымаць такога пагаднення.

     2.  Вышэйпададзеныя палажэннi, тым не менш, з'яўляюцца ўмовамi,
што ўсе авiяпрадпрыемствы ў такiх пагадненнях:

     а)   прытрымлiваюцца   ўстаноўленых   правоў   на  перавозкi  i
адпавядаюць прынцыпам сапраўднага Пагаднення, i

     б)    задавальняюць   патрабаванням,   прымяняемым   да   такiх
пагадненняў авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў.

     3. Авiяпрадпрыемствы, якiя выкарыстоўваюць сумесны код, павiнны
падрыхтаваць  на  зацвярджэнне  мяркуемыя  пагадненнi  па  сумеснаму
выкарыстанню кодаў i блоку месц авiяцыйным уладам абодвух Дагаворных
Бакоў  прынамсi  за  сорак  пяць  (45)  дзён  да  даты iх мяркуемага
ўвядзення.  Такiя  пагадненнi аб сумесным выкарыстаннi кодаў i блоку
месц  з'яўляюцца  прадметам  адабрэння  авiяцыйнымi  ўладамi абодвух
Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 15
                              Расклады

     1.  Авiяпрадпрыемства,  прызначанае адным Дагаворным Бокам, дае
на  зацвярджэнне  авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку расклад
сваiх  прапаноўваемых  паслуг  не  пазней  за  трыццаць (30) дзён да
прапаноўваемай даты яго ўвядзення, у якiм пазначана частата палётаў,
тып  самалёта,  час, кампаноўка i колькасць крэслаў, прызначаных для
пасажыраў,  i тэрмiн яго дзеяння. Такая ж працэдура выкарыстоўваецца
ў далейшым i для любых змяненняў.

     2.  Калi  прызначанае  прадпрыемства жадае выконваць дадатковыя
рэйсы,  акрамя  тых,  што дадзены ў раскладзе, яно павiнна запрасiць
дазвол  ад  авiяцыйных  улад  другога  Дагаворнага  Боку. Такi запыт
звычайна  падаецца  прынамсi  за  два  працоўныя днi да даты пачатку
выканання такiх рэйсаў.

                             Артыкул 16
                    Прадстаўнiцтва авiякампанiй

     1.  У  адпаведнасцi з законамi i правiламi, якiя дзейнiчаюць на
адпаведнай    тэрыторыi,   прызначаныя   авiяпрадпрыемствы   абодвух
Дагаворных Бакоў маюць права адкрываць на тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага  Боку  прадстаўнiцтва  або  прадстаўнiцтвы  для развiцця
паветраных перавозак i продажу авiятранспартных паслуг.

     2.   Прызначанаму  авiяпрадпрыемству  аднаго  Дагаворнага  Боку
дазваляецца   на   аснове  ўзаемнасцi  прывозiць  i  ўтрымлiваць  на
тэрыторыi   дзяржавы  другога  Дагаворнага  Боку  яго  прадстаўнiка,
камерцыйны, тэхнiчны i iншы персанал, неабходны ў разумных межах для
эксплуатацыi дагаворных лiнiй.

     3.  Прадстаўнiк i персанал абавязаны выконваць дзеючыя законы i
правiлы на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 17
                       Наземнае абслугоўванне

     1.  На  аснове  ўзаемнасцi  кожны  Дагаворны  Бок  дае  кожнаму
прызначанаму   авiяпрадпрыемству   другога  Дагаворнага  Боку  права
выбраць   на   тэрыторыi   дзяржавы  другога  Дагаворнага  Боку  для
забеспячэння  поўнага  цi  частковага наземнага абслугоўвання любога
агента,  упаўнаважанага  кампетэнтнымi  органамi другога Дагаворнага
Боку аказваць такiя паслугi.

     2.   У   дадатак   да  пункта  1  сапраўднага  Артыкула  кожнае
прызначанае авiяпрадпрыемства можа ажыццяўляць сваё ўласнае наземнае
абслугоўванне  ў адносiнах да рэгiстрацыi пасажыраў. Такое права мае
абмежаваннi, што вынiкаюць з патрабаванняў аэрапортавай i авiяцыйнай
бяспекi,  i  не ўключае ў сябе паслугi па наземнаму абслугоўванню на
лётным  полi.  У  тых  выпадках,  калi меркаваннi бяспекi з'яўляюцца
перашкодай   уласнаму   наземнаму   абслугоўванню,   пазначанаму   ў
сапраўдным  пункце, такiя паслугi па наземнаму абслугоўванню павiнны
давацца   без   пераваг  цi  дыскрымiнацыi  ў  адносiнах  да  любога
авiяпрадпрыемства,  занятага  ў  аналагiчных  мiжнародных паветраных
зносiнах.

     3.  Прызначанае  авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку можа
таксама аказваць паслугi па наземнаму абслугоўванню ў адпаведнасцi з
пунктам  2  дадзенага  Артыкула,  поўнасцю  цi  часткова,  для iншых
авiяпрадпрыемстваў,  якiя  выконваюць  палёты  ў  гэты ж аэрапорт на
тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 18
                     Падача статыстычных даных

     Авiяцыйныя   ўлады   кожнага   Дагаворнага   Боку   падаюць  цi
абавязваюць  сваё  прызначанае авiяпрадпрыемства падаваць авiяцыйным
уладам другога Дагаворнага Боку, па запыту, перыядычныя статыстычныя
даныя   або  iншую  аналагiчную  iнфармацыю,  што  мае  адносiны  да
перавозак,  здзейсненых прызначаным авiяпрадпрыемствам па маршрутах,
пазначаных у  сапраўдным Пагадненнi,  якое можа быць запатрабавана з
мэтай аналiзу эксплуатацыi дагаворных лiнiй.

                             Артыкул 19
                            Кансультацыi

     1.  У  духу  цеснага супрацоўнiцтва авiяцыйныя ўлады Дагаворных
Бакоў  устанаўлiваюць перыядычныя кантакты, якiя могуць быць у форме
перагавораў  цi перапiскi, для дасягнення цеснага ўзаемаразумення па
ўсiх пытаннях, што датычацца выканання сапраўднага Пагаднення.

     2.   Кожны  з  Дагаворных  Бакоў  можа  ў  любы  час  запрасiць
кансультацыi   па   любому   пытанню,   што   датычыцца  сапраўднага
Пагаднення.   Такiя   кансультацыi   павiнны   пачацца   на  працягу
шасцiдзесяцi   (60)  дзён  з  даты  паступлення  запыту  ад  другога
Дагаворнага Боку, калi iншае не абумоўлена Дагаворнымi Бакамi.

                             Артыкул 20
                  Унясенне змяненняў i дапаўненняў

     1.  Калi  кожны  з Дагаворных Бакоў палiчыць жаданым змянiць цi
дапоўнiць  любое палажэнне сапраўднага Пагаднення, такое змяненне цi
дапаўненне  па  ўзгадненню  памiж  Дагаворнымi Бакамi ўступае ў сiлу
пасля  абмену  дыпламатычнымi  нотамi.  Датай  абмену  нотамi  будзе
лiчыцца дата атрымання апошняй з гэтых дзвюх нот.

     2.  Змяненнi  ў  Дадатку  да сапраўднага Пагаднення могуць быць
узгоднены непасрэдна памiж авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў. Яны
часова  прымяняюцца  з даты атрымання згоды вышэйназванымi ўладамi i
ўступаюць у сiлу пасля абмену дыпламатычнымi нотамi.

     3.  У выпадку ўступлення ў сiлу агульнай шматбаковай канвенцыi,
што   датычыцца   мiжнароднага  паветранага  транспарту  i  закранае
iнтарэсы  памiж  двума  Дагаворнымi  Бакамi,  сапраўднае  Пагадненне
павiнна  быць  зменена  ў  адпаведнасцi  з умовамi такой шматбаковай
канвенцыi   пасля   таго,  як  гэтыя  ўмовы  былi  прыняты  абодвума
Дагаворнымi Бакамi.

                             Артыкул 21
                        Урэгуляванне спрэчак

     1.   У  выпадку  ўзнiкнення  спрэчкi  з  нагоды  тлумачэння  цi
прымянення  сапраўднага Пагаднення авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў
будуць   спрабаваць,   у   першую   чаргу,   урэгуляваць  яе  шляхам
перагавораў.

     2.  Калi  авiяцыйныя  ўлады  не могуць дасягнуць згоды, спрэчка
можа быць урэгулявана шляхам перагавораў памiж Дагаворнымi Бакамi.

     3.  Калi  Дагаворныя  Бакi  не  могуць  дасягнуць  урэгулявання
спрэчкi  шляхам  перагавораў, гэтая спрэчка можа быць перададзена на
разгляд такой асобе цi органу,  у адносiнах да якога  яны  дасягнулi
згоды, для  вынясення  рэкамендацыйнага або абавязковага рашэння,  з
якiм Дагаворныя Бакi могуць  пагадзiцца,  цi,  па  запыту  аднаго  з
Дагаворных Бакоў, спрэчка можа быць перададзена для прыняцця рашэння
ў арбiтражны суд, якi складаецца з трох арбiтраў.

     4. Такi арбiтражны суд павiнен стварацца наступным чынам:
     кожны  Дагаворны Бок прызначае аднаго члена, i гэтыя два члены,
па   згодзе,  прызначаюць  грамадзянiна  трэцяй  дзяржавы  ў  якасцi
старшынi.  Такiя  члены прызначаюцца на працягу двух месяцаў, а такi
старшыня суда - на працягу трох месяцаў з даты, калi адзiн Дагаворны
Бок праiнфармаваў другi Дагаворны Бок аб сваiм намеры аддаць спрэчку
ў арбiтражны суд.

     5.  Калi  тэрмiны, названыя ў пункце 4 вышэй, не былi выкананы,
кожны  Дагаворны  Бок можа, у выпадку адсутнасцi iншай дамоўленасцi,
звярнуцца  з  просьбай  да  Прэзiдэнта  Рады Мiжнароднай арганiзацыi
грамадзянскай  авiяцыi  (ИКАО) выканаць неабходныя прызначэннi. Калi
Прэзiдэнт  з'яўляецца  грамадзянiнам  дзяржавы  аднаго  з Дагаворных
Бакоў  або  ён,  па  якiх-небудзь  прычынах,  не  ў  стане выконваць
вышэйазначаныя дзеяннi, Вiцэ-прэзiдэнт, якi яго замяшчае, праводзiць
неабходныя прызначэннi.

     6. Арбiтражны суд прымае рашэнне большасцю сваiх галасоў. Такiя
рашэннi   з'яўляюцца   абавязковымi   для  Дагаворных  Бакоў.  Кожны
Дагаворны  Бок  нясе  выдаткi  на ўтрыманне прызначанага iм члена, а
таксама  выдаткi,  звязаныя з яго ўдзелам у арбiтражным судаводстве;
выдаткi  старшынi  i  iншыя  выдаткi  будуць падзелены пароўну памiж
Дагаворнымi  Бакамi.  Ва  ўсiх  астатнiх  адносiнах  арбiтражны  суд
вызначае свой уласны парадак працы.

                             Артыкул 22
                            Рэгiстрацыя

     Сапраўднае   Пагадненне  i  любыя  наступныя  папраўкi  да  яго
падлягаюць   рэгiстрацыi  ў  Мiжнароднай  арганiзацыi  грамадзянскай
авiяцыi.

                             Артыкул 23
                          Спыненне дзеяння

     Любы  з Дагаворных Бакоў можа ў любы час пiсьмова паведамiць па
дыпламатычных  каналах  другому  Дагаворнаму  Боку  аб сваiм рашэннi
спынiць  дзеянне  сапраўднага Пагаднення. Такое паведамленне павiнна
быць  адначасова  накiравана ў Мiжнародную арганiзацыю грамадзянскай
авiяцыi.  У такiм выпадку сапраўднае Пагадненне спынiць сваё дзеянне
праз  дванаццаць  (12)  месяцаў  пасля  даты  атрымання паведамлення
другiм  Дагаворным  Бокам,  калi  толькi  гэта паведамленне не будзе
адклiкана  па  ўзгадненню  памiж  Дагаворнымi  Бакамi  да заканчэння
гэтага   тэрмiну.   Пры  адсутнасцi  пацвярджэння  атрымання  другiм
Дагаворным  Бокам  паведамленне  лiчыцца атрыманым праз чатырнаццаць
дзён   пасля   атрымання   паведамлення   Мiжнароднай   арганiзацыяй
грамадзянскай авiяцыi.

                             Артыкул 24
                         Уступленне ў сiлу

     1.  Кожны  Дагаворны Бок паведамляе дыпламатычнай нотай другому
Дагаворнаму Боку, што фармальнасцi, неабходныя для ўступлення ў сiлу
сапраўднага  Пагаднення  ў  сваёй  адпаведнай краiне, былi выкананы.
Сапраўднае  Пагадненне  ўступае  ў  сiлу  пасля атрымання апошняга з
гэтых двух паведамленняў.

     2.   Сапраўднае   Пагадненне  часова  прымяняецца  з  даты  яго
падпiсання  ў  частцы,  не  супярэчнай  нацыянальнаму  заканадаўству
кожнага Дагаворнага Боку.

     Здзейснена  ў  Празе  5  мая  1999  года, у двух экзэмплярах на
беларускай,  чэшскай  i  англiйскай  мовах,  прычым усе тэксты маюць
аднолькавую  сiлу. У выпадку рознагалоссяў тэксту на англiйскай мове
аддаецца перавага.
     Сапраўднае Пагадненне ўвайшло ў сiлу 12 лiстапада 1999 года.

                                                             Дадатак

                             Раздзел 1

     Маршруты, якiя      павiнны      эксплуатавацца     прызначаным
авiяпрадпрыемствам або авiяпрадпрыемствамi Рэспублiкi Беларусь:

 ----------------T----------------T---------------T----------------¬
 ¦Пункты         ¦Прамежкавыя     ¦Пункты         ¦Пункты за       ¦
 ¦адпраўлення    ¦пункты          ¦прызначэння    ¦межамi          ¦
 +---------------+----------------+---------------+----------------+
 ¦Любыя пункты ў ¦Будзе вызначана ¦Любыя пункты ў ¦Будзе вызначана ¦
 ¦Рэспублiцы     ¦пазней          ¦Чэшскай        ¦пазней          ¦
 ¦Беларусь       ¦                ¦Рэспублiцы     ¦                ¦
 L---------------+----------------+---------------+-----------------

                             Раздзел 2

     Маршруты,     якiя     павiнны    эксплуатавацца    прызначаным
авiяпрадпрыемствам або авiяпрадпрыемствамi Чэшскай Рэспублiкi:

 ----------------T----------------T---------------T----------------¬
 ¦Пункты         ¦Прамежкавыя     ¦Пункты         ¦Пункты за       ¦
 ¦адпраўлення    ¦пункты          ¦прызначэння    ¦межамi          ¦
 +---------------+----------------+---------------+----------------+
 ¦Любыя пункты ў ¦Будзе вызначана ¦Любыя пункты ў ¦Будзе вызначана ¦
 ¦Чэшскай        ¦пазней          ¦Рэспублiцы     ¦пазней          ¦
 ¦Рэспублiцы     ¦                ¦Беларусь       ¦                ¦
 L---------------+----------------+---------------+-----------------

     Заўвагi:

     1. Маршруты могуць эксплуатавацца па абодвух напрамках.

     2.  Прызначанае  авiяпрадпрыемства  можа  на  любым або на ўсiх
рэйсах  выключыць пасадку ў любым з вышэйзгаданых пунктаў пры ўмове,
што  дагаворныя  лiнii  па  гэтых  маршрутах пачынаюцца ў пунктах на
тэрыторыi Дагаворнага Боку, якi прызначыў авiяпрадпрыемства.

     3.  Прызначаныя  авiяпрадпрыемствы  двух Дагаворных Бакоў маюць
права выкарыстоўваць пятую свабоду паветра на частках маршруту, якiя
ў  дадзены  момант не эксплуатуюцца любым авiяпрадпрыемствам другога
Дагаворнага  Боку  на  аснове выкарыстання трэцяй i чацвёртай свабод
паветра.
     Калi  падчас эксплуатацыйнага перыяду трэцяй i чацвёртай свабод
паветра  авiяпрадпрыемства  Дагаворнага  Боку  ўваходзiць  на  такую
частку маршруту, пятая свабода паветра не павiнна выкарыстоўвацца на
гэтай частцы прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку
да канца такога эксплуатацыйнага перыяду.
     Такое абмежаванне можа быць знята:

     а)  калi авiяцыйныя ўлады абодвух Дагаворных Бакоў згодны зняць
гэта абмежаванне, або

     б) калi зацiкаўленыя авiяпрадпрыемствы абодвух Дагаворных Бакоў
заключаюць   камерцыйнае  пагадненне,  якое  павiнна  быць  адобрана
авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў.



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России