ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол Министерства обороны Республики Беларусь от 17 декабря 1992 г. "Пратакол пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб прынцыпах выкарыстання паветранай прасторы, узаемадзеяння Ваенна-Паветраных Сiл i сродкаў Супрацьпаветранай абароны"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ УКРАIНЫ АБ ПРЫНЦЫПАХ ВЫКАРЫСТАННЯ
ПАВЕТРАНАЙ ПРАСТОРЫ, УЗАЕМАДЗЕЯННЯ ВАЕННА-ПАВЕТРАНЫХ
СIЛ I СРОДКАЎ СУПРАЦЬПАВЕТРАНАЙ АБАРОНЫ *)

 ___________________________
     *) Уступiў у сiлу 17 снежня 1992 г.

     Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь i
     Мiнiстэрства абароны Украiны, надалей Бакi,
     кiруючыся  палажэннямi  Пагаднення  памiж Мiнiстэрствам абароны
Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрствам  абароны  Украiны  аб ваенным
супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.,
     дамовiлiся пра наступнае:

                             Артыкул 1

     Бакi   да  прыняцця  адпаведнага  нацыянальнага   заканадаўства
захоўваюць  iснуючы  парадак  выкарыстання  паветранай  прасторы,  а
таксама  на  ўзаемавыгадных  умовах  аэрадромнай  сеткi,  палiгонаў,
сiстэм  сувязi,  iнфармацыйнага i iншых вiдаў забеспячэння, аб'ектаў
iх    ваеннай    iнфраструктуры  часцямi  Ваенна-Паветраных  Сiл   i
Супрацьпаветранай абароны Бакоў.

                             Артыкул 2

     Бакi ажыццяўляюць узаемадзеянне сiл i сродкаў Ваенна-Паветраных
Сiл  i  Супрацьпаветранай  абароны  i  супрацоўнiчаюць па  пытаннях,
звязаных  з  абменам  iнфармацыяй аб паветрана-касмiчным становiшчы,
аказаннем дапамогi паветраным суднам, што церпяць бедства цi згубiлi
арыентацыю, спыненнем крадзяжу або захопу паветраных суднаў.

                             Артыкул 3

     Бакi  захоўваюць  сумеснае  выкарыстанне  на  дагаворнай аснове
аэрадромаў  у  якасцi  запасных  для  правядзення планавых палётаў i
пералётаў,  пунктаў  кiравання,  авiяцыйных  баз  i  палiгонаў   для
падрыхтоўкi  лётнага саставу, авiяцыi ў якасцi кантрольных цэляў для
праверкi  дзяжурных  сiл  Супрацьпаветранай  абароны  i  аператыўнай
падрыхтоўкi,  а  таксама  абавязваюцца  своечасова iнфармаваць адзiн
аднаго  пра  паветранае  становiшча  ў  25-кiламетровай прыгранiчнай
паласе.

                             Артыкул 4

     Бакi  пацвярджаюць  неабходнасць  захавання  i  ўдасканальвання
сiстэм    сувязi  памiж  пунктамi  кiравання  Мiнiстэрства   абароны
Рэспублiкi Беларусь i  Мiнiстэрства абароны Украiны. Плата за арэнду
каналаў сувязi ажыццяўляецца на дагаворных умовах.

                             Артыкул 5

     Бакi  абавязваюцца  аказваць адзiн аднаму тэхнiчную дапамогу па
рамонту  i абнаўленнi авiяцыйнай тэхнiкi i сродкаў Супрацьпаветранай
абароны,  ажыццяўляць  гарантаванае  iх  абслугоўванне  на рамонтных
прадпрыемствах,  а  таксама  тэхнiчнае  суправаджэнне  прамысловасцю
Бакоў на дагаворнай аснове.

                             Артыкул 6

     Пратакол  набывае  сiлу  з  моманту  падпiсання  i  дзейнiчае ў
парадку,  вызначаным  артыкулам  6  Пагаднення  памiж  Мiнiстэрствам
абароны  Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрствам  абароны  Украiны аб
ваенным супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.

     Адбылося  ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на    беларускай  i  ўкраiнскай  мовах,  прычым  усе  тэксты   маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства абароны                      За Мiнiстэрства абароны
Рэспублiкi Беларусь                          Украiны
Подпiс                                       Подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России