ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол Министерства обороны Республики Беларусь от 17 декабря 1992 г. "Пратакол пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб прынцыпах узаемнага тэхнiчнага i тылавога забеспячэння iх Узброеных Сiл"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ УКРАIНЫ АБ ПРЫНЦЫПАХ УЗАЕМНАГА
ТЭХНIЧНАГА I ТЫЛАВОГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ IХ УЗБРОЕНЫХ СIЛ *)

 ___________________________
     *) Уступiў у сiлу 17 снежня 1992 г.

     Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства абароны
Украiны, надалей Бакi,
     кiруючыся  палажэннямi  Пагаднення  памiж Мiнiстэрствам абароны
Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрствам  абароны  Украiны  аб ваенным
супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.,
     улiчваючы  ўсталяваную кааперацыю па вытворчасцi i забеспячэннi
ўзбраеннем,        ваеннай      тэхнiкай,    канструктарскай       i
эксплуатацыйна-тэхнiчнай  дакументацыяй,  камплектуючымi элементамi,
запаснымi  часткамi,  iнструментамi  i  прыладамi  (ЗIПам),   iншымi
матэрыяльнымi сродкамi, а таксама iх рамонту,
     дамовiлiся пра наступнае:

                             Артыкул 1

     Распрацоўка,  вытворчасць,  пастаўка  i  ўзаемнае  забеспячэнне
Узброеных   Сiл  Бакоў  узбраеннем,  ваеннай  тэхнiкай,   прадукцыяй
вытворча-тэхнiчнага прызначэння  i iншымi матэрыяльнымi сродкамi, iх
накапленне  ажыццяўляецца  па  ўзгодненых  планах заказаў i паставак
ваеннай  прадукцыi  за  кошт абаронных бюджэтаў Бакоў з захаваннем i
развiццём вытворча-гаспадарчых адносiн.

                             Артыкул 2

     Гарантыi  па  якасцi  ўзбраення,  ваеннай  тэхнiкi  i маёмасцi,
зробленых    прадпрыемствамi   Бакоў,  вызначаюцца  iх   дагаварнымi
абавязацельствамi.  У  дагаворы  можа быць прадугледжана прысутнасць
прадстаўнiка заказчыка на прадпрыемстве-вытворцы.

                             Артыкул 3

     Бакi  кiруюцца  дзеючымi  нарматыўна-тэхнiчнымi  дакументамi па
распрацоўцы,  вытворчасцi, пастаўках,  стандартызацыi  i унiфiкацыi,
якiя распаўсюджваюцца на ўзбраенне i ваенную тэхнiку.
     Парадак    правядзення   работ  i  склад   нарматыўна-тэхнiчных
дакументаў  па  стандартызацыi  i  унiфiкацыi  ўзбраення  i  ваеннай
тэхнiкi рэгламентуецца ў асобным палажэннi, узгодненым Бакамi.

                             Артыкул 4

     Навукова-даследчыя    i    доследна-канструктарскiя      работы
ажыццяўляюцца  на  аснове  дагавора з прамысловымi прадпрыемствамi i
навукова-даследчымi  ўстановамi  праз  адпаведныя дзяржаўныя органы.
Бакi    абавязваюцца    пастаянна   абменьвацца   навукова-тэхнiчнай
iнфармацыяй,    канструктарскай,    рамонтнай    i   эксплуатацыйнай
дакументацыяй    па   ўзорах  узбраення  i  ваеннай  тэхнiкi,   якiя
знаходзяцца  ў  распрацоўцы  i эксплуатацыi, правядзеннi дапрацовак,
фiзiка-хiмiчных  выпрабаванняў  боепрыпасаў, увядзеннi новых адзiнак
вымярэння,    а    таксама   iнфармацыяй  аргштатнага  характару   i
нарматыўнымi  дакументамi,  у  тым лiку i на магнiтных носьбiтах для
аўтаматызаванай апрацоўкi на ЭВМ.
     Набыццё    навукова-тэхнiчнай    прадукцыi  i   канструктарскай
дакументацыi  для  размяшчэння  заказаў  новых  узораў  узбраення  i
ваеннай  тэхнiкi на прадпрыемствах прамысловасцi Бакоў ажыццяўляецца
за кошт абаронных бюджэтаў.
     Навукова-даследчыя    i    доследна-канструктарскiя     работы,
выконваемыя Бакамi ў агульных iнтарэсах i для ўласных узброеных сiл,
выконваюцца на дагаворнай аснове.

                             Артыкул 5

     Бакi  будуць  аказваць  адзiн  аднаму  тэхнiчную  дапамогу   па
аднаўленнi  i  рамонту  авiяцыйнай  тэхнiкi,  сродкаў  СПА, сувязi i
аўтаматызаваных сiстэм кiравання, а таксама iншых узораў узбраення.
     Заключэнне    дагавораў   з  прадпрыемствамi  прамысловасцi   i
забяспечваючымi  органамi  Бакоў  на  пастаўку камплектуючых дэталяў
(ЗIП),  матэрыяльных  сродкаў,  рамонт  узбраення i тэхнiкi, зменных
элементаў,  блокаў  i вузлоў, абслугоўванне i рэгламентныя работы, а
таксама  на  ўтрыманне  прадстаўнiкоў  прадпрыемстваў-вытворцаў   на
тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь  i Украiны ажыццяўляецца адпаведнымi
структурамi Бакоў.
     Узбраенне  i  ваенная  тэхнiка,  якiя  рамантуюцца для аднаго з
Бакоў,  не  могуць  у  аднабаковым  парадку перапрызначацца ў трэцюю
дзяржаву або прыватызавацца.

                             Артыкул 6

     Узаемныя    разлiкi    па   выконваемых  навукова-даследчых   i
доследна-канструктарскiх працах, рамонту ўзбраення i ваеннай тэхнiкi
i  пастаўках серыйнай прадукцыi вядуцца бяспошлiнна, ва ўстаноўленым
вытворцам парадку.

                             Артыкул 7

     Бакi  захоўваюць  на аснове ўзаемаразлiкаў наладжаныя сувязi па
тылавым  i  медыцынскiм  забеспячэннi  войск,  воiнскiх перавозках i
паслугах  транспартных  арганiзацый i забеспячэннi гаруча-змазачнымi
матэрыяламi.
     Канкрэтныя  пытаннi забеспячэння, перавозак i паслуг рэгулююцца
ў асобных пагадненнях адпаведнымi структурамi Бакоў.

                             Артыкул 8

     Планаванне   мiждзяржаўных  воiнскiх  перавозак   ажыццяўляецца
ваенна-транспартнымi  органамi  (ВТО)  Бакоў па ўзгодненых планах на
аснове    заявак    у  парадку  i  тэрмiны,  устаноўленыя   дзеючымi
нарматыўнымi дакументамi.

                             Артыкул 9

     Бакi захоўваюць iснуючыя каналы сувязi памiж пунктамi кiравання
Мiнiстэрства  абароны  Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрства абароны
Украiны. Аплата арэнды ўзаемавыкарыстоўваемых каналаў праводзiцца на
дагаворных умовах.

                             Артыкул 10

     Лятальныя  апараты  Узброеных  Сiл  Рэспублiкi  Беларусь,  якiя
выконваюць  пасадкi  на  аэрадромы  Мiнiстэрства  абароны  Украiны i
наадворот,    забяспечваюцца    гаруча-змазачнымi   матэрыяламi   па
чэк-патрабаваннях устаноўленага ўзору.
     Экiпажы    паветраных  суднаў  забяспечваюцца  харчаваннем   па
трасавых талонах.
     Узаемаразлiкi   за  харчаванне  i  гаруча-змазачныя   матэрыялы
праводзяцца на працягу 30 дзён пасля заканчэння квартала.

                             Артыкул 11

     Забеспячэнне    харчаваннем  каманд  i  падраздзяленняў,   якiя
знаходзяцца  ў  камандзiроўках  на  тэрыторыi  Рэспублiкi Беларусь i
Украiны,  ажыццяўляецца па чэкавых патрабаваннях устаноўленага ўзору
па папярэднiм узгадненнi Бакоў.

                             Артыкул 12

     Санаторна-курортнае  лячэнне  i  адпачынак ваеннаслужачых, якiя
знаходзяцца  на абавязковай ваеннай службе, асоб афiцэрскага саставу
запасу    i    тых,  што  знаходзяцца  ў  адстаўцы,  членаў   сем'яў
ваеннаслужачых  Узброеных  Сiл  Рэспублiкi  Беларусь у санаторыях на
тэрыторыi  Украiны i аналагiчнага кантынгенту Узброеных Сiл Украiны,
маючых патрэбу ў санаторна-курортным лячэннi на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь,  ажыццяўляецца  на  дагаворнай аснове з папярэдняй аплатай
кошту пуцёўкi.

                             Артыкул 13

     Пратакол  набывае  сiлу  з моманту яго падпiсання i дзейнiчае ў
парадку,  вызначаным  артыкулам  6  Пагаднення  памiж  Мiнiстэрствам
абароны  Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрствам  абароны  Украiны аб
ваенным супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.

     Адбылося  ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярях, кожны
на    беларускай  i  ўкраiнскай  мовах,  прычым  усе  тэксты   маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства абароны                      За Мiнiстэрства абароны
Рэспублiкi Беларусь                          Украiны
Подпiс                                       Подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России