ПАГАДНЕННЕ
МIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
АБ ПРЫНЦЫПАХ СУПРАЦОЎНIЦТВА I ЎМОВАХ УЗАЕМААДНОСIН
У ГАЛIНЕ ТРАНСПАРТУ *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,
iмкнучыся да далейшага развiцця супрацоўнiцтва ў галiне
транспарту,
жадаючы палепшыць грузавыя i пасажырскiя зносiны памiж
абедзвюма краiнамi, а таксама транзiтам па iх тэрыторыях у трэцiя
краiны (уключаючы дзяржавы Садружнасцi Незалежных Дзяржаў),
пагадзiлiся ў наступным:
Артыкул 1
Бакi будуць развiваць i паглыбляць узаемнае эканамiчнае i
навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва ў галiне ўсiх вiдаў транспарту i
iх iнфраструктуры.
Артыкул 2
Кожны Бок будзе забяспечваць на сваёй тэрыторыi на прынцыпах
узаемнасцi спрыяльныя ўмовы для перавозак пасажыраў i грузаў памiж
абедзвюма дзяржавамi i транзiтам па iх тэрыторыях i ў паветранай
прасторы.
Артыкул 3
Умовы, парадак арганiзацыi перавозак пасажыраў, грузаў, руху
транспартных сродкаў памiж дзяржавамi - удзельнiцамi гэтага
Пагаднення, а таксама транзiтам па iх тэрыторыi i паветранай
прасторы вызначаюцца па вiдах транспарту асобнымi пагадненнямi з
улiкам патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i
заканадаўства Украiны.
Артыкул 4
1. Бакi пагадзiлiся захоўваць дзеючыя правiлы, iнструкцыi,
стандарты i тэхнiчныя ўмовы, якiя рэгламентуюць работу транспарту.
2. Змены, а таксама ўвядзенне новых нарматыўных дакументаў,
закранаючых iнтарэсы другога Боку, ўзгадняюцца кампетэнтнымi
органамi Бакоў.
3. Бакi будуць iмкнуцца да унiфiкацыi транспартнага
заканадаўства, дзеючага на iх тэрыторыi.
Артыкул 5
Бакi пакiдаюць за сабой права заключаць пагадненнi ў галiне
транспарту з iншымi дзяржавамi, не закранаючы iнтарэсаў другога
Боку, i ў выпадку заключэння iх паведамляюць пра гэта другому Боку.
Артыкул 6
Бакi пагадзiлiся садзейнiчаць развiццю прамых эканамiчных
сувязей прадпрыемстваў i арганiзацый транспарту i дарожнай
гаспадаркi абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 7
Бакi дамовiлiся аб супрацоўнiцтве ў галiне навучання iнжынераў,
тэхнiкаў, спецыялiстаў масавых прафесiй транспарту i распрацоўкi
адзiных патрабаванняў да iх падрыхтоўкi, а выдадзеныя аб заканчэннi
навучальнай установы квалiфiкацыйныя дакументы будуць мець юрыдычную
сiлу на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 8
Плацяжы i разлiкi памiж транспартнымi арганiзацыямi i фiрмамi
абедзвюх дзяржаў праводзiцца ў адпаведнасцi з пагадненнямi аб
разлiках i плацяжах памiж Бакамi.
Артыкул 9
Пытаннi, не ўрэгуляваныя гэтым Пагадненнем, а таксама
мiжнароднымi пагадненнямi, удезльнiкамi якiх з'яўляюцца абодва Бакi,
будуць вырашацца згодна з унутраным заканадаўствам кожнай з дзяржаў.
Артыкул 10
1. З мэтай выканання гэтага Пагаднення, а таксама пры
ўзнiкненнi цяжкасцей у перавозках памiж абедзвюма дзяржавамi
ўпаўнаважаныя Бакоў будуць ажыццяўляць непасрэдныя кантакты i
праводзiць пры неабходнасцi двухбаковыя нарады для выпрацоўкi
ўзаемапрымальных рашэнняў.
2. Змены i дапаўненнi да гэтага Пагаднення афармляюцца
пратаколамi, якiя пасля зацвярджэння цi ўзгаднення Бакамi з'яўляюцца
неад'емнай часткай Пагаднення.
Артыкул 11
Гэтае Пагадненне набывае сiлу з дня яго падпiсання i будзе
дзейнiчаць да сканчэння тэрмiну ў 90 дзён з моманту, калi адзiн з
Бакоў паведамiць другому Боку шляхам натыфiкацыi пра свой намер
спынiць дзеянне Пагаднення.
Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Украiны ______________ подпiс
|