ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 17 декабря 1992 г. "Пагадненне мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб прынцыпах супрацоўнiцтва i ўмовах узаемаадносiн у галiне сувязi"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 МIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
 АБ ПРЫНЦЫПАХ СУПРАЦОЎНIЦТВА I ЎМОВАХ УЗАЕМААДНОСIН
 У ГАЛIНЕ СУВЯЗI *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.


     Урад Рэспублiкi Беларусь i  Урад Украiны, надалей Бакi,

     жадаючы   развiваць  узаемавыгаднае   супрацоўнiцтва  ў  галiне
сувязi,

     iмкнучыся  забяспечыць  бесперабойнае  функцыянаванне  сетак  i
сродкаў  электрычнай  i  паштовай  сувязi  ў  абедзвюх  дзяржавах, а
таксама ўдасканальваць прававое рэгуляванне ў гэтай сферы,

     пагадзiлiся ў наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi   будуць  наладжваць   свае  адносiны   ў  адпаведнасцi  з
агульнапрынятымi   нормамi  i   прынцыпамi  мiжнароднага   права,  з
палажэннямi   i   рэкамендацыямi   Сусветнага   паштовага   саюза  i
Мiжнароднага саюза электрасувязi.
     Пытаннi,   не   ўрэгуляваныя   гэтым   Пагадненнем,  а  таксама
мiжнароднымi пагадненнямi, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца абодва Бакi,
будуць вырашацца згодна з заканадаўствам кожнай з дзяржаў.

                             Артыкул 2

     Бакi   забяспечваюць   на   тэрыторыях   сваiх  дзяржаў  прыём,
апрацоўку,  перавозку i  дастаўку адрасатам  паштовых адпраўленняў у
парадку,  вызначаным  заканадаўствам  абедзвюх  дзяржаў,  а  таксама
аказваюць узаемныя  паслугi ў распаўсюджваннi  перыядычных выданняў,
зарэгiстраваных у адпаведнасцi  з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
i Украiны.
     Парадак   абмену   паштовымi    пераводамi   памiж   Бакамi   i
ўзаемаразлiкаў   у   грашовай   наяўнасцi   вызначаецца  спецыяльным
пагадненнем.

                             Артыкул 3

     З  1  студзеня  1993  г.  Бакi  ўстанаўлiваюць паштовы абмен па
мiжнароднаму прынцыпу  i наладжваюць свае адносiны  ў адпаведнасцi з
нарматыўнымi актамi Сусветнага паштовага Саюза i асобных адносiн.

                             Артыкул 4

     Бакi   ўзаемна  забяспечваюць   прыём,  апрацоўку   i  перадачу
ўваходзячага,  зыходзячага  i  транзiтнага   абмену  ўсiх  вiдаў  па
тэлефонных,  тэлеграфных i  iншых другасных  сетках электрасувязi, а
таксама гарантуюць свабоду транзiту  праз тэрыторыi абедзвюх дзяржаў
паштовых  адпраўленняў  усiх  вiдаў,  спецыяльнай  сувязi i перадачу
праграм тэлебачання i радыёвяшчання.

                             Артыкул 5

     Бакi  пры  неабходнасцi  даюць   тэхнiчныя  сродкi  для  абмену
праграмамi тэлебачання i радыёвяшчання, прадугледжанага мiжурадавымi
пагадненнямi.

                             Артыкул 6

     Разлiкi i плацяжы, што вынiкаюць з выканання гэтага Пагаднення,
будуць праводзiцца у адпаведнасцi з  дзеючымi на дзень плацяжу памiж
абедзвюма дзяржавамi пагадненнямi аб разлiках i плацяжах.
     Ва ўзаемаразлiках за перавозку  пошты i перыядычных выданняў па
чыгунцы прымяняецца Узгодненая Бакамi методыка.
     Узаемаразлiкi за аказаныя  паслугi электрасувязi праводзяцца па
методыцы,  узгодненай  Бакамi,  i  ў  адпаведнасцi  з рэкамендацыямi
Мiжнароднага саюза электрасувязi.

                             Артыкул 7

     Плата са спажыўца за аказанне  паслуг сувязi бярэцца ў валютнай
адзiнцы таго Боку, дзе зроблены заказ на гэтыя паслугi.

                             Артыкул 8

     Бакi   нясуць   аднолькавую   адказнасць   перад  спажыўцом  за
своечасовае i якаснае прадастаўленне паслуг сувязi. Парадак разгляду
скаргаў  абанентаў   за  недабраякасную  працу   сувязi  вызначаецца
спецыяльным пагадненнем.

                             Артыкул 9

     Бакi выкарыстоўваюць рускую мову  ў якасцi службовай для абмену
службовымi  размовамi  памiж  тэлефанiстамi,  тэхнiчным  персаналам,
паштовымi працаўнiкамi  прадпрыемстваў сувязi, а  таксама для абмену
дакументамi.
     Паштовыя адпраўленнi i адрасы  тэлеграм, што перасылаюцца памiж
Бакамi,  афармляюцца на  рускай  мове.  Тэксты тэлеграм  могуць быць
напiсаны лiтарамi як рускага, так i лацiнскага алфавiту.

                            Артыкул 10

     Бакi    ўзаемна   садзейнiчаюць    у   прыярытэтнай    перадачы
паведамленняў па сетках i сродках сувязi ў надзвычайных сiтуацыях.

                            Артыкул 11

     Бакi   могуць  па   спецыяльных  пагадненнях   арганiзоўваць  i
ажыццяўляць  на  ўзаемавыгадных  умовах  i  пры  захаваннi  ўзаемных
iнтарэсаў:
     пастаўку вырабляемых у абедзвюх дзяржавах матэрыяльна-тэхнiчных
рэсурсаў, а таксама iх сумесную вытворчасць;
     эксплуатацыю  i  аператыўна-тэхнiчнае  кiраванне мiждзяржаўнымi
сеткамi электрасувязi па ўзгадненых алгарытмах i нарматыўных актах;
     сумесныя навукова-даследчыя i  праектна-канструктарскiя працы ў
галiне сродкаў электрычнай i паштовай сувязi;
     узаемадзеянне  ў  пытаннях  тэхнiчнай  эксплуатацыi, паляпшэнне
якасцi прадастаўленых паслуг электрасувязi i пошты;
     абмен iнфармацыяй па зазначаных пытаннях;
     выраб абсталявання сувязi па заяўках Бакоў.

                            Артыкул 12

     Бакi дамовiлiся ў тэхналагiчных працэсах перадачы паведамленняў
i iнфармацыi    прымяняць    на    прадпрыемствах    сувязi   адзiны
ўлiкова-адлiковы  час -  маскоўскi,  у  рабоце са  спажыўцамi паслуг
сувязi - мясцовы час.

                            Артыкул 13

     Бакi  вызначылi, што  спрэчкi,  вынiкаючыя  з адносiн  у галiне
сувязi,  вырашаюцца  арбiтражнымi  судамi,  калi  гэта прадугледжана
пагадненнямi памiж абедзвюма дзяржавамi.
     Калi ў пагадненнях памiж дзяржавамi гэта не прадугледжана, Бакi
самi вызначаюць падведамаснасць спрэчак у спецыяльных пагадненнях.

                            Артыкул 14

     Бакi  будуць   вырашаць  усе  спрэчныя   пытаннi,  якiя  могуць
узнiкнуць у  сувязi з тлумачэннем  i прымяненнем гэтага  Пагаднення,
шляхам перамоў i кансультацый.
     Непаразуменнi,    якiя    ўзнiкаюць    у    працэсе   выканання
абавязацельстваў,  прадугледжаных  гэтым  Пагадненнем,  разглядаюцца
спецыяльна ствараемай камiсiяй, у складзе якой аднолькавая колькасць
прадстаўнiкоў Бакоў.
     Змены цi дадаткi да  гэтага Пагаднення афармляюцца пратаколамi,
якiя  пасля ўзгаднення  i зацвярджэння  Бакамi з'яўляюцца неад'емнай
часткай Пагаднення.

                            Артыкул 15

     Гэтае Пагадненне набывае сiлу з моманту яго падпiсання.
     Гэтае Пагадненне можа быць скасавана,  калi адзiн з Бакоў за 90
дзён паведамiць другому Боку пiсьмова пра свой намер спынiць дзеянне
гэтага Пагаднення.

     Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня  1992 г. у двух экземплярах, кожны
на  беларускай  i  ўкраiнскай  мовах,  пры  гэтым  усе  тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Украiны                             ______________ подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России