РАШЭННЕ СЕННЕНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
15 снежня 2006 г. № 184
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПРАГРАМЫ РАЗВІЦЦЯ ГАЛІНЫ КУЛЬТУРЫ
СЕННЕНСКАГА РАЁНА НА 2006-2010 ГАДЫ
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991
года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у
рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года і
пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2003 г.
№ 724 «О мерах по внедрению системы государственных социальных
стандартов по обслуживанию населения республики» Сенненскі раённы
Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць прыкладзеную Праграму развіцця галіны культуры
Сенненскага раёна на 2006-2010 гады.
2. Фінансаваму аддзелу Сенненскага раённага выканаўчага
камітэта (Івашкова В.А.) забяспечыць своечасовасць, перыядычнасць і
неабходны аб’ём фінансавання Праграмы развіцця галіны культуры
Сенненскага раёна на 2006-2010 гады.
3. Кантроль за выкананнем Праграмы развіцця галіны культуры
Сенненскага раёна на 2006-2010 гады ўскласці на намесніка старшыні
Сенненскага раённага выканаўчага камітэта (Фаміна З.С.).
Старшыня В.І.Васілёнак
УЗГОДНЕНА
Начальнік
упраўлення культуры
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта
М.П.Пашынскі
08.12.2006
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Сенненскага
раённага
Савета дэпутатаў
15.12.2006 № 184
ПРАГРАМА
развіцця галіны культуры Сенненскага раёна на 2006-2010 гады
1. Праграма развіцця галіны культуры Сенненскага раёна на
2006-2010 гады (далей - Праграма) распрацавана ў адпаведнасці з
Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном
управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыі Закона
Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года (Ведамасці Вярхоўнага
Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 11(13), ст. 122; Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 8, 2/137).
2. Мэтай дадзенай Праграмы з’яўляецца фарміраванне
рэгіянальнай культурнай палітыкі як фактара сацыяльна-эканамічнага
развіцця раёна.
3. Асноўнымі задачамі Праграмы з’яўляюцца:
забеспячэнне паўнацэннага функцыянавання галіны культуры ў
новых сацыяльна-эканамічных умовах;
захаванне гісторыка-культурнай спадчыны раёна, папулярызацыя
народных промыслаў і рамёстваў;
далейшае развіццё культурна-дасугавай дзейнасці, паляпшэнне
культурнага абслугоўвання жыхароў сельскіх населеных пунктаў;
павышэнне прафесійнага ўзроўня работнікаў устаноў культуры;
умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры раёна.
4. Вызначаныя задачы будуць вырашацца шляхам правядзення
мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы (далей - мерапрыемствы).
5. Мерапрыемствы дадзенай Праграмы сфарміраваны па наступных
асноўных напрамках згодна з дадаткамі 1, 2:
гісторыка-культурная спадчына;
музеі;
бібліятэкі;
народная творчасць;
адраджэнне і развіццё культуры вёскі;
выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;
кадры культуры;
фінансавае забеспячэнне Праграмы.
6. Рэалізацыя Праграмы дазволіць:
рэарганізаваць сетку ўстаноў культуры;
палепшыць умовы работы ўстаноў культуры шляхам умацавання іх
матэрыяльна-тэхнічнай базы;
захаваць гісторыка-культурную спадчыну Сенненскага раёна;
узняць на больш высокі ўзровень культурнае абслугоўванне
жыхароў сельскіх населеных пунктаў;
павысіць прафесійны ўзровень работнікаў устаноў культуры.
7. Структура культурнай сферы раёна прадстаўлена 77 установамі
культуры:
бібліятэкі - 37, у тым ліку ў сельскай мясцовасці - 32;
дамы культуры - 12, у тым ліку ў сельскай мясцовасці - 10;
сельскія клубы - 23;
Сенненскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей - 1;
Сенненскі дом рамёстваў - 1;
школы мастацтваў - 2;
Машканская дзіцячая музычная школа - 1.
Ва ўстановах культуры і мастацтва раёна працуе 287 чалавек, у
тым ліку на пасадах спецыялістаў і кіраўнікоў - 181 чалавек. 73
працэнты (далей - %) усіх працуючых маюць вышэйшую і сярэднюю
спецыяльную адукацыю. З мэтай павышэння свайго прафесійнага ўзроўня
18 работнікаў устаноў культуры завочна атрымліваюць адукацыю ў
вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах культуры і
мастацтва.
У раёне дзейнічае 166 аматарскіх калектываў, з якіх 8 маюць
ганаровае званне «Народны калектыў» і «Узорны калектыў». Вядзецца
работа па ўкараненню новых формаў работы з насельніцтвам, за 2005
год праведзена 4910 мерапрыемстваў.
У галіне культуры ўстаноўлены нарматыў бюджэтнай
забяспечанасці выдаткаў у памеры 1,5 базавай велічыні на 1 чалавека,
у тым ліку 1,3 - за кошт бюджэтнага фінансавання і 0,2 - за кошт
аказання платных паслуг. У 2006 годзе агульны аб’ём пазабюджэтных
сродкаў да ўзроўня бюджэтнага фінансавання склаў 7 %, у 2007 годзе
плануецца - 7 % згодна з дадаткам 3.
Дадатак 1
да Праграмы
развіцця галіны
культуры Сенненскага
раёна на 2006-2010 гады
-----T-----------------------------T---------------------T----------¬
¦ № ¦ Назва мерапрыемства ¦ Выканаўца ¦Тэрмiн вы-¦
¦п/п ¦ ¦ ¦ канання, ¦
¦ ¦ ¦ ¦ гады ¦
+----+-----------------------------+---------------------+----------+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦
L----+-----------------------------+---------------------+-----------
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА
1. Выраб i ўстаноўка ахоўных до- Аддзел культуры 2006-2007
шак (знакаў) на помнiкi архе- Сенненскага раённа-
алогii i архiтэктуры га выканаўчага
камiтэта (далей -
аддзел культуры)
2. Рамонт помнiкаў гiсторыi Аддзел культуры, 2006-2008
(могiлак ахвяр фашызма) у в. сельскiя Саветы дэ-
Старая Белiца, Шынкава, Буда, путатаў
Навасёлкi, Варонiна, г.п. Багу-
шэiск, г. Сянно
3. Рамонт i рэканструкцыя асобных Аддзел культуры, да 2010
будынкаў сядзiбна-паркавага Белiцкi сельскi Са-
комплекса "Белiца" (помнiка вет дэпутатаў
архiтэктуры XVIII стагоддзя)
МУЗЕI
4. Мастацка-тэматычнае афармленне Аддзел культуры 2008
залы "Кола гiсторыi" Сенненска-
га раённага гiсторыка-краяз-
наўчага музея
5. Рэканструкцыя будынка Сенненс- Аддзел культуры 2007-2008
кага раённага гiсторыка-краяз-
наўчага музея пад музейныя залы
6. Закупка тэхнiчных сродкаў i на- Аддзел культуры 2007
быццё праграмы для ўкаранення
аўтаматызаванай музейнай сiстэ-
мы
БIБЛIЯТЭКI
7. Падключэнне да сеткi Iнтэрнэт Аддзел культуры 2006-2010
раённых, гарадскiх i пасялковых
бiблiятэк аграгарадкоў з выка-
рыстаннем электроннай пошты
8. Камплектаванне кнiжных фондаў Аддзел культуры 2006-2010
бiблiятэк i падпiска на перы-
ядычныя выданнi
9. Набыццё бiблiёбуса Аддзел культуры 2008
10. Капiтальны рамонт цэнтральнай Аддзел культуры 2006
раённай бiблiятэкi г. Сянно
11. Падключэнне будынка цэнтральнай Аддзел культуры 2006
раённай бiблiятэкi г. Сянно да
цэнтральнай цеплатрасы
12. Пераўтварэнне Сiнягорскай се- Сенненская цэн- 2009
льскай бiблiятэкi i бiблiятэку- тралiзаваная
музей бiблiятэчная сiстэ-
ма
13. Умацаванне матэрыяльна- Аддзел культуры 2006-2010
тэхнiчнай базы бiблiятэк
НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
14. Падрыхтоўка фальклорнага калек- Аддзел культуры, 2008
тыва "Медунiца" Багушэўскага Багушэўскi гарадскi
гарадскога Дома культуры да Дом культуры
прысваення звання "Народны ка-
лектыў"
15. Адкрыццё аўтаклуба Аддзел культуры 2006
16. Правядзенне капiтальнага рамон- Аддзел культуры 2010
ту Сенненскага раённага Дома
культуры
17. Капiтальны рамонт Сенненскай Аддзел культуры 2010
дзiцячай школы мастацтваў
18. Умацаванне матэрыяльна- Аддзел культуры 2006-2010
тэхнiчнай базы ўстаноў культуры
i мастацтва
АДРАДЖЭННЕ I РАЗВIЦЦЁ КУЛЬТУРЫ ВЁСКI
19. Адкрыццё фiлiяла Сенненскай Аддзел культуры 2007
дзiцячай музычнай школы на базе
ўстановы адукацыi "Багданаўская
дзяржаўная агульнаадукацыйная
сярэдняя школа Сенненскага ра-
ёна"
20. Пераўтварэнне Некрашэўскага се- Аддзел культуры 2010
льскага клуба i цэнтр фальклору
21. Набыццё камп`ютэраў для Аддзел культуры 2006-2010
бiблiятэк аграгарадкоў - 10
адзiнак
22. Адкрыццё фiларманiчных пляцовак Аддзел культуры 2008
23. Увод стацыянарных вiдэакомплек- Дырэкцыя Сенненскай 2006-2010
саў у аграгарадках раённай кiнавiдэ-
асеткi унiтарнага
прадпрыемства
"Кiнавiдэапракат
Вiцебскага абласно-
га выканаўчага
камiтэта"
24. Правядзенне капiтальных i бягу- Аддзел культуры
чых рамонтаў у сельскiх клубах
i дамах культуры:
в. Ходцы 2006-2007
в. Багданава 2006-2007
в. Папоўка 2007
в. Янова 2007
в. Белая Лiпа 2008
в. Нямойта 2008
в. Студзёнка 2008
в. Сiнягорская 2009
в. Рулёўшчына 2009
в. Лiтусава 2009
в. Канстантова 2010
в. Ульянавiчы 2010
в. Алексiнiчы 2010
в. Какоўчына 2010
в. Пламя 2010
25. Умацаванне матэрыяльна- Аддзел культуры 2006-2010
тэхнiчнай базы ўстаноў культуры
ў аграгарадках, набыццё:
адзення сцэны
тэатральных крэслаў
музычнай апаратуры
ВЫЯУЛЕНЧАЕ I ДЭКАРАТЫУНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
26. Аднаўленне народнага касцюма Сенненскi дом рамё- 2006-2010
Сенненскага раёна стваў
27. Адкрыццё фiлiяла Сенненскага Аддзел культуры 2008
дома рамёстваў у г.п. Багушэўск
КАДРЫ КУЛЬТУРЫ
28. Ажыццяўленне падрыхтоўкi спецы- Аддзел культуры 2006-2010
ялiстаў галiны культуры i вы-
шэйшых i сярэднiх спецыяльных
навучальных установах культуры
i мастацтва па дзённай i завоч-
най формах навучання
29. Павышэнне квалiфiкацыi ра- Аддзел культуры 2006-2010
ботнiкаў галiны культуры i мас-
тацтва на базе ўстановы адука-
цыi "Беларускi дзяржаўны iнсты-
тут праблем культуры" i ўстано-
вы адукацыi "Вiцебскiя абласныя
курсы павышэння квалiфiкацыi
работнiкаў культуры"
--------------------------------------------------------------------
Дадатак 2
да Праграмы
развіцця галіны
культуры Сенненскага
раёна на 2006-2010 гады
ФІНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ПРАГРАМЫ
----T--------------T------------------------------T-------------------------¬
¦ № ¦Назва сацыяль-¦Нарматыў абслугоўвання (паста-¦ Выкананне нарматыву ў ¦
¦п/п¦нага стандар- ¦ нова Савета Мiнiстраў Рэс- ¦Сенненскiм раёне па гадах¦
¦ ¦ ту, адзiнкi ¦ публiкi Беларусь ад 30 мая +----T-----T----T----T----+
¦ ¦ вымярэння ¦2003 г. № 724 "О мерах по вне-¦2006¦2007 ¦2008¦2009¦2010¦
¦ ¦ ¦дрению системы государственных¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦
¦ ¦ ¦социальных стандартов по обс- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦луживанию населения республи- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ки" (Национальный реестр пра- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ вовых актов Республики Бела- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦русь, 2003 г., № 64, 5/12556) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------+------------------------------+----+-----+----+----+----+
¦ 1 ¦Нарматыў бюд-¦ 1,5 ¦2,4 ¦ 2,5 ¦2,5 ¦2,6 ¦2,7 ¦
¦ ¦жэтнай забяс-¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦печанасцi на 1¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦чалавека -¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦усяго, базавая¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦велiчыня ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------+------------------------------+----+-----+----+----+----+
¦ 2 ¦У тым лiку:¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦за кошт бюд-¦ 1,3 ¦2,2 ¦ 2,3 ¦2,3 ¦2,4 ¦2,5 ¦
¦ ¦жэтнага фiнан-¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦савання, база-¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вая велiчыня ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------+------------------------------+----+-----+----+----+----+
¦ 3 ¦за кошт ака-¦ 0,2 ¦0,2 ¦ 0,2 ¦0,2 ¦0,2 ¦0,2 ¦
¦ ¦зання платных¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦паслуг, база-¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вая велiчыня ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+--------------+------------------------------+----+-----+----+----+-----
Дадатак 3
да Праграмы
развіцця галіны
культуры Сенненскага
раёна на 2006-2010 гады
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫЯ ПАКАЗЧЫКІ РАЗВІЦЦЯ КУЛЬТУРЫ НА 2006-2010 ГАДЫ
-----T------------------------T--------------------------------T---------¬
¦ № ¦Назва паказчыка, адзiнкi¦ Ацэнка па гадах ¦ У ся- ¦
¦п/п ¦ вымярэння +-----T------T------T-----T------+рэднiм за¦
¦ ¦ ¦2006 ¦ 2007 ¦ 2008 ¦2009 ¦ 2010 ¦ 5 гадоў ¦
¦ ¦ ¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦ ¦
+----+------------------------+-----+------+------+-----+------+---------+
¦ 1 ¦Аб'ём пазабюджэтных пас-¦ 7,0 ¦ 7,0 ¦ 7,0 ¦ 8,0 ¦ 8,0 ¦ 7,4 ¦
¦ ¦тупленняў, у % да бюд-¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦жэтнага фiнансавання ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------+-----+------+------+-----+------+---------+
¦ 2 ¦Аб'ём платных паслуг ку-¦ 0,1 ¦ 0,1 ¦ 0,1 ¦ 0,1 ¦ 0,2 ¦ 0,6 ¦
¦ ¦льтуры, мiльярдаў рублёў¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------+-----+------+------+-----+------+---------+
¦ 3 ¦Тэмп росту платных пас-¦109- ¦ 109- ¦ 109- ¦109- ¦ 109- ¦ 160 ¦
¦ ¦луг культуры, % ¦ 110 ¦ 110 ¦ 110 ¦ 110 ¦ 110 ¦ ¦
L----+------------------------+-----+------+------+-----+------+----------
|