СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ IСЛАНДЫЯ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 25 мая 2001 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Iсландыя,
на аснове прынцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый i мiжнароднага права,
кiруючыся жаданнем развiваць дружалюбныя адносiны i
супрацоўнiцтва памiж дзвюма Краiнамi,
вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны памiж дзвюма
Краiнамi на ўзроўнi Паслоў у адпаведнасцi з палажэннямi Венскай
канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах ад 18 красавiка 1961 года з
даты падпiсання дадзенага Сумеснага Камюнiке.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 25 мая 2001 года.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Iсландыя
Сяргей Лiнг Торстэйн Iнгалфсан
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Iсландыя
пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый