ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КIПР АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ
ПЕРАВОЗКАХ ПААСАЖЫРАЎ I ГРУЗАЎ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 19 лiпеня 2001 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Кiпр, якiя далей
называюцца Дагаворнымi Бакамi, iмкнучыся садзейнiчаць перавозкам
пасажыраў i грузаў аўтатранспартнымi сродкамi памiж абедзвюма
дзяржавамi i транзiтам праз iх тэрыторыi, пагадзiлiся аб
нiжэйпададзеным:
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 1
Галiна прымянення
Палажэннi гэтага Пагаднення прымяняюцца да мiжнародных
перавозак пасажыраў i грузаў, якiя ажыццяўляюцца аўтатранспартнымi
сродкамi, зарэгiстраванымi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або
Рэспублiкi Кiпр, памiж iх тэрыторыямi i транзiтам праз iх, а таксама
ў i з трэцiх дзяржаў.
Артыкул 2
Азначэннi
(а) Тэрмiн "перавозчык" азначае фiзiчную або юрыдычную асобу,
якая ўпаўнаважана адным з Дагаворных Бакоў у адпаведнасцi са сваiм
нацыянальным заканадаўствам займацца мiжнароднымi аўтамабiльнымi
перавозкамi пасажыраў i грузаў па найму або за ўзнагароджанне, або
за свой асабiсты кошт.
(б) Тэрмiн "пасажырскi транспартны сродак" азначае любы
транспартны сродак з механiчным прывадам, якi мае болей чым восемь
месцаў, не ўлiчваючы месца вадзiцеля. Пад гэтым тэрмiнам таксама
разумеецца счэплены з пасажырскiм транспартным сродкам прычэп для
перавозкi багажу пасажыраў.
(в) Тэрмiн "грузавы транспартны сродак" азначае любы
транспартны сродак з механiчным прывадам, якi сканструяваны для
скарыстання на аўтамабiльных дарогах для перавозкi грузаў. Пад гэтым
тэрмiнам таксама разумеецца прычэп, счэплены з грузавым транспартным
сродкам i/або паўпрычэп, якi перавозiцца цягачом, незалежна ад месца
рэгiстрацыi прычэпа або паўпрычэпа.
Артыкул 3
Кампетэнтныя органы
1. Кампетэнтнымi органамi па выкананню гэтага Пагаднення
з`яўляюцца:
ад Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый;
ад Рэспублiкi Кiпр - Мiнiстэрства камунiкацый i работ.
2. У тым выпадку, калi змяняецца любы з кампетэнтных органаў,
зазначаны ў пункце 1 гэтага Артыкула, па дыпламатычных каналах
другому Дагаворнаму Боку паведамляецца найменне новага органа.
II. ПЕРАВОЗКI ПАСАЖЫРАЎ
Артыкул 4
Дазваляльны рэжым
Для перавозак пасажыраў памiж тэрыторыямi Рэспублiкi Беларусь i
Рэспублiкi Кiпр i транзiтам праз iх, за выключэннем тых, якiя
зазначаны ў Артыкуле 6, неабходна атрыманне дазволаў.
Артыкул 5
Рэгулярныя зносiны
1. Для мэтаў гэтага Пагаднення "рэгулярныя зносiны" азначаюць
зносiны, якiя забяспечваюць перавозку пасажыраў з пэўнай частатой па
пэўных маршрутах, падчас якой можа праводзiцца пасадка i высадка
пасажыраў на загадзя вызначаных пунктах астановак.
2. Рэгулярныя зносiны памiж тэрыторыямi Рэспублiкi Беларусь i
Рэспублiкi Кiпр або транзiтам праз iх павiнны быць сумесна
санкцыянаваны кампетэнтнымi органамi Дагаворных Бакоў. Кожны
кампетэнтны орган павiнен выдаць дазвол на ўчастак маршруту, якi
ажыццяўляецца па тэрыторыi яго дзяржавы.
3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў павiнны сумесна
вызначаць умовы выдачы дазволу, а менавiта, тэрмiн яго дзеяння,
частату пасажырскiх перавозак i расклад, якi будзе прымяняцца, а
таксама любыя другiя даныя, неабходныя для бесперабойнага i
эфектыўнага ажыццяўлення зносiн.
4. Заяўка на дазвол накiроўваецца кампетэнтнаму органу
Дагаворнага Боку, на тэрыторыi дзяржавы якога зарэгiстраваны
перавозчык. Гэты кампетэнтны орган мае права прыняць яе або
адмовiць. У выпадку адсутнасцi пярэчанняў адносна заяўкi на дазвол
упамянуты кампетэнтны орган паведамляе аб гэтым факце кампетэнтнаму
органу другога Дагаворнага Боку з усiмi неабходнымi дакументамi для
яе прыняцця або адмовы. Заяўка павiнна суправаджацца дакументамi,
якiя ўтрымлiваюць неабходныя даныя (мяркуемы перыяд, падчас якога
будуць ажыццяўляцца зносiны на працягу года, дата, калi мяркуецца
пачаць зносiны, маршрут, частата перавозак i расклад). Кампетэнтныя
органы Дагаворных Бакоў могуць патрабаваць дадатковыя даныя, якiя
яны палiчаць неабходнымi.
Артыкул 6
Нерэгулярныя зносiны
1. Нерэгулярныя перавозкi пасажыраў ажыццяўляюцца без дазволаў.
Транспартныя зносiны лiчацца нерэгулярнымi, калi адны i тыя ж асобы
перавозяцца адным i тым жа пасажырскiм транспартным сродкам альбо:
(а) пры перавозцы пры зачыненых дзвярах, якая пачынаецца i
заканчваецца на тэрыторыi дзяржавы Дагаворнага Боку, дзе
зарэгiстраваны транспартны сродак, альбо
(б) пры перавозцы, якая пачынаецца ў пункце на тэрыторыi
дзяржавы Дагаворнага Боку, дзе зарэгiстраваны транспартны сродак, i
якая заканчваецца ў пункце прызначэння на тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку, пры ўмове, што калi iншае не дазволена,
транспартны сродак вяртаецца парожнiм на тэрыторыю дзяржавы першага
Дагаворнага Боку,
(в) у парожняй паездцы на тэрыторыю дзяржавы другога
Дагаворнага Боку для таго, каб узяць пасажыраў, якiя былi прывезены
ў адпаведнасцi з вышэйпаказаным падпунктам (б) назад на тэрыторыю
дзяржавы Дагаворнага Боку, дзе зарэгiстраваны транспартны сродак,
або
(г) пры транзiтнай перавозцы нерэгулярнага характару.
2. Для кожнай нерэгулярнай перавозкi пасажыраў павiнен быць
падрыхтаваны дакумент, якi запаўняецца перад пачаткам паездкi i
пацвярджаецца арганiзатарам паездкi, утрымлiваючы наступныя пункты:
(а) найменне i адрас перавозчыка;
(б) месца адпраўлення i прызначэння;
(в) рэгiстрацыйны нумар транспартнага сродку;
(г) прозвiшча i iмя вадзiцеля;
(д) вiд перавозкi;
(е) спiсак пасажыраў.
Гэты дакумент павiнен знаходзiцца ў транспартным сродку i быць
заўсёды ў наяўнасцi для праверкi.
Артыкул 7
Другiя перавозкi, якiя ажыццяўляюцца па дазволах
Любыя другiя нерэгулярныя перавозкi, не зазначаныя ў Артыкуле
6, ажыццяўляюцца па дазволах, працэдура атрымання якiх павiнна
ўзгадняцца Сумесным Камiтэтам, створаным у адпаведнасцi з Артыкулам
15 гэтага Пагаднення.
III. ПЕРАВОЗКI ГРУЗАЎ
Артыкул 8
Дазволы
1. Перавозкi грузаў памiж дзвюма дзяржавамi, транзiтам праз iх
i ў i з трэцiх дзяржаў у адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем, за
выключэннем перавозак, паказаных у пункце 5 гэтага Артыкула, павiнны
выконвацца грузавымi траспартнымi сродкамi на падставе дазволаў,
выдадзеных кампетэнтнымi органамi Дагаворных Бакоў.
2. Для кожнай перавозкi грузаў павiнен выдавацца асобны дазвол,
якi дае права выканаць адну паездку туды i назад, калi iншае не
прадугледжана ў самiм дазволе. Вадзiцелi павiнны прад`яўляць толькi
арыгiнал дазволу.
3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў павiнны штогод
накiроўваць адзiн аднаму ўзаемна ўзгодненую колькасць бланкаў
дазволаў для перавозкi грузаў. На гэтых бланках павiнны быць пячатка
i подпiс кампетэнтнага органа, якi выдае дазвол.
4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў узгадняюць памiж сабой
метад абмену бланкамi дазволаў.
5. Наступныя катэгорыi перавозак выконваюцца без дазволаў:
а) перавозкi транспартнымi сродкамi, агульная дапушчальная вага
якiх з грузам, уключаючы прычэпы, не перавышае 6 тон або
дапушчальная грузападымальнасць якiх, уключаючы прычэпы, не
перавышае 3,5 тоны;
б) перавозкi транспартных сродкаў, якiя былi пашкоджаны або
зламалiся, i перавозкi транспартных сродкаў, пацярпеўшых аварыю;
в) парожнi праезд грузавога транспартнага сродку для замены
транспартнага сродку, якi зламаўся ў другой дзяржаве, а таксама
праезд транспартнага сродку, якi зламаўся, пасля рамонту назад;
г) перавозкi медыкаментаў i медыцынскага абсталявання,
неабходнага пры надзвычайных абставiнах, асаблiва пры стыхiйных
бедствах i ў мэтах аказання гуманiтарнай дапамогi;
д) перавозкi твораў i прадметаў мастацтва для кiрмашоў i выстаў
або для некамерцыйных мэтаў;
е) перавозкi для некамерцыйных мэтаў рэквiзiту, прыладдзя i
жывёл для або пасля тэатральных, музычных, кiнематаграфiчных,
спартыўных або цыркавых прадстаўленняў, кiрмашоў або святаў, а
таксама для запiсаў радыёперадач або здыманняў фiльмаў або
тэлевiзiйных перадач;
ж) пахавальныя перавозкi;
з) праезд транспартных сродкаў тэхнiчнай дапамогi.
IV. ДРУГIЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 9
Кабатаж
Ажыццяўленне перавозкi перавозчыкам, якi зарэгiстраваны ў
дзяржаве аднаго Дагаворнага Боку, памiж двух пунктаў на тэрыторыi
дзяржавы другога Дагаворнага Боку забаронена, калi на гэта не
выдадзены спецыяльны дазвол кампетэнтным органам гэтага другога
Дагаворнага Боку.
Артыкул 10
Вага i габарыты транспартных сродкаў
1. У адносiнах да вагi i габарытаў транспартных сродкаў кожны
Дагаворны Бок прымае на сябе абавязацельствы не прымяняць да
транспартных сродкаў, зарэгiстраваных на тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку, умоў, якiя з`яўляюцца болей абмежавальнымi, чым
тыя, якiя прымяняюцца да транспартных сродкаў, зарэгiстраваных на
тэрыторыi яе дзяржавы.
2. Перавозчыкi, зарэгiстраваныя ў дзяржаве аднаго Дагаворнага
Боку, павiнны выконваць заканадаўства дзяржавы другога Дагаворнага
Боку ў дачыненнi да вагi i габарытаў транспартных сродкаў,
знаходзячыся на тэрыторыi дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку. У
выпадку, калi вага i/або габарыты транспартнага сродку, якi
выкарыстоўваецца для перавозак, перавышаюць максiмальную вагу i/або
габарыты, дапушчальныя на тэрыторыi дзяржавы Дагаворнага Боку, дзе
павiнна выконвацца перавозка, перавозчык павiнен загадзя атрымаць
спецыяльны дазвол ад кампетэнтнага органа гэтага Дагаворнага Боку.
Артыкул 11
Падаткi i зборы
1. Перавозчыкi аднаго Дагаворнага Боку пры ажыццяўленнi
перавозак пасажыраў або грузаў на тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку павiнны аплачваць падаткi i зборы ў адпаведнасцi з
нацыянальным заканадаўствам дзяржавы гэтага другога Дагаворнага
Боку.
2. Палiва, якое змяшчаецца ў палiўных баках транспартнага
сродку, непасрэдна звязаных з рухавiком, вызваляецца ад мытных
пошлiнаў i падаткаў.
Артыкул 12
Увоз запасных частак для рамонту транспартных сродкаў
Запасныя часткi, неабходныя для рамонту транспартнага сродку,
якi ўжо ўехаў на тэрыторыю дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, павiнны
дапускацца ў рэжыме часовага ўвозу без аплаты мытных пошлiн i
падаткаў, а таксама без увазных забарон i абмежаванняў. Дазваляецца
замененыя дэталi вывезцi або знiшчыць пад мытным кантролем i
наглядам.
Артыкул 13
Нацыянальнае заканадаўства
Па ўсiх пытаннях, не ўрэгуляваных палажэннямi гэтага Пагаднення
або мiжнароднымi канвенцыямi або пагадненнямi, якiя звязваюць абодва
Дагаворныя Бакi, павiнна прымяняцца заканадаўства дзяржавы
Дагаворнага Боку.
Артыкул 14
Парушэннi
1. Калi перавозчык, зарэгiстраваны ў дзяржаве аднаго
Дагаворнага Боку, знаходзячыся на тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку, парушае якое-небудзь палажэнне гэтага Пагаднення,
кампетэнтны орган Дагаворнага Боку, на тэрыторыi дзяржавы якога было
дапушчана парушэнне, без шкоды ў адносiнах да любога прававога
дзеяння, якое можа быць прыменена на гэтай тэрыторыi, можа
паведамiць першаму Дагаворнаму Боку аб абставiнах парушэння.
Кампетэнтны орган Дагаворнага Боку, на тэрыторыi дзяржавы якога
адбылося парушэнне, можа патрабаваць ад кампетэнтнага органа другога
Дагаворнага Боку:
(а) зрабiць папярэджанне перавозчыку, якi мае да гэтага
дачыненне, падкрэслiўшы пры гэтым, што любое наступнае парушэнне
можа прывесцi да адмовы ва ўездзе яго транспартных сродкаў на
тэрыторыю дзяржавы, дзе было ўчынена парушэнне, на такi перыяд часу,
якi можа быць устаноўлены ў папярэджаннi, або
(б) пiсьмова паведамiць вышэйзазначанаму перавозчыку, што ўезд
яго транспартных сродкаў на тэрыторыю яго дзяржавы забаронены часова
або пастаянна ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам гэтай
дзяржавы.
2. Кампетэнтны орган Дагаворнага Боку, якi атрымлiвае такое
патрабаванне ад кампетэнтнага органа другога Дагаворнага Боку,
павiнен яго выканаць i як мага хутчэй паведамiць кампетэнтнаму
органу другога Дагаворнага Боку аб зробленым дзеяннi.
Артыкул 15
Сумесны Камiтэт
Для эфектыўнай рэалiзацыi гэтага Пагаднення i абмеркавання
любога пытання, якое ўзнiкае ў сувязi з гэтым, ствараецца Сумесны
Камiтэт, якi складаецца з прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў
Дагаворных Бакоў. Сумесны Камiтэт будзе сустракацца па просьбе
аднаго з кампетэнтных органаў у тэрмiн, якi падыходзiць для абодвух
бакоў.
Артыкул 16
Уступленне ў сiлу, дзеянне
1. Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу на 30-ы дзень пасля
атрымання апошняга паведамлення, якое абвяшчае аб выкананнi
Дагаворнымi Бакамi канстытуцыйных/унутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для яго ўступлення ў сiлу.
2. Гэтае Пагадненне заключана на няпэўны тэрмiн i можа быць
дэнансавана адным з Дагаворных Бакоў шляхам пiсьмовага паведамлення
другому Дагаворнаму Боку па дыпламатычных каналах. Дэнансацыя
ўступiць у сiлу праз шэсць месяцаў пасля даты атрымання такога
паведамлення.
Артыкул 17
Папраўка
Любая папраўка да гэтага Пагаднення павiнна ў пiсьмовай форме
ўзгадняцца памiж Дагаворнымi Бакамi i ўступае ў сiлу ў адпаведнасцi
з працэдурай, названай у пункце 1 Артыкула 16.
Здзейснена ў г.Нiкасii 6 сакавiка 2001 г. ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай, грэчаскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку адрознення ў тлумачэннi гэтага
Пагаднення перавагу будзе мець тэкст на англiйскай мове.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Кiпр
Подпис Подпис
<<< Главная
страница | < Назад
|