ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЭКАНОМIКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭТАМ ПЛАНАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ
КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)
___________________________
*) Уступiла ў сiлу 25 лiстапада 1999 г.
Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўны камiтэт
планавання i развiцця Кiтайскай Народнай Рэспублiкi (далей
называюцца "Бакамi"),
грунтуючыся на палажэннях Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб
гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве ад 20 студзеня 1992 года;
жадаючы больш эфектыўна выкарыстоўваць эканамiчныя патэнцыялы
Рэспублiкi Беларусь i Кiтайскай Народнай Рэспублiкi;
iмкнучыся да развiцця i пашырэння ўзаемавыгаднага
супрацоўнiцтва;
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Эканамiчнае супрацоўнiцтва памiж Бакамi будзе ажыццяўляцца на
аснове ўзаемнай выгады i добрай волi ў адпаведнасцi з нацыянальнымi
заканадаўствамi iх дзяржаў.
Артыкул 2
Бакi лiчаць найважнейшым накiрункам сумеснай работы
абмеркаванне пытанняў двухбаковага эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж
Рэспублiкай Беларусь i Кiтайскай Народнай Рэспублiкай.
3 гэтай мэтай Бакi будуць ажыццяўляць падрыхтоўку прапаноў па
канкрэтных накiрунках супрацоўнiцтва як па галiнах, так i вiдах
вытворчасцi, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.
Артыкул З
Бакi будуць аказваць садзейнiчанне суб`ектам гаспадарання ў
распрацоўцы i ажыццяўленнi сумесных iнвестыцыйных праектаў, у
стварэннi i функцыяваннi фiнансава-прамысловых груп, сумесных
прадпрыемстваў, у супрацоўнiцтве ў iншых галiнах эканомiкi.
Артыкул 4
3 мэтай развiцця эканамiчных сувязей Бакi будуць абменьвацца
iнфармацыяй i вопытам эканамiчных пераўтварэнняў у абедзвюх краiнах
у наступных галiнах:
- падаткавая палiтыка;
- мытная палiтыка;
- знешнегандлёвая палiтыка;
- прыцягненне замежных iнвестыцый;
- функцыяванне свабодных эканамiчных зон;
- грашова-крэдытная палiтыка;
- мiжнароднае тэхнiчнае супрацоўнiцтва;
- развiццё прадпрымальнiцкай дзейнасцi i iншых.
Артыкул 5
Бакi будуць iнфармаваць адзiн аднаго аб змяненнях у
нацыянальных заканадаўствах сваiх краiн у галiне эканомiкi, а
таксама аб распрацоўках i ажыццяўленнi асобных праграм i праектаў,
якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.
Артыкул 6
Бакi будуць праводзiць кансультацыi па пытаннях стану i
перспектыў двухбаковых эканамiчных адносiн з мэтай распрацоўкi
рэкамендацый па ўдасканальванню ўмоў i форм эканамiчнага
супрацоўнiцтва.
Артыкул 7
Бакi па неабходнасцi праводзяць канферэнцыi i семiнары,
сустрэчы кiраўнiкоў Бакоў для павышэння эфектыўнасцi супрацоўнiцтва
i выканання дадзенага Пагаднення.
Артыкул 8
Дадзенае Пагадненне можа быць зменена цi дапоўнена па ўзаемнай
згодзе Бакоў. Змяненнi i дапаўненнi афармляюцца ў выглядзе асобнага
Пратакола да дадзенага Пагаднення i ўступаюць у сiлу з даты
падпiсання Пратакола паўнамоцнымi прадстаўнiкамi абодвух Бакоў.
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання.
Пагадненне будзе дзейнiчаць да заканчэння шасцi месяцаў з дня
атрымання адным з Бакоў пiсьмовага паведамлення iншага Боку аб яго
намеры спынiць дзеянне дадзенага Пагаднення.
Здзейснена ў Пекiне 25 лiстапада 1999 г. у двух экзэмплярах,
кожны на беларускай, кiтайскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты
аўтэнтычныя. У выпадку рознагалоссяў у тлумачэннi палаженняў
дадзенага Пагаднення перавагу мае тэкст на англiйскай мове.
За Мiнiстэрства эканомiкi За Дзяржаўны камiтэт
Рэспублiкi Беларусь планавання i развiцця
УЛАДЗIМIР ШЫМАЎ Кiтайскай Народнай Рэспублiкi
Мiнiстр эканомiкi ЗЕНГ ПЭЙ ЯНЬ
Рэспублiкi Беларусь Старшыня Дзяржаўнага
камiтэта планавання i развiцця
Кiтайскай Народнай Рэспублiкi
<<< Главная
страница | < Назад
|