ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМI ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I РЭСПУБЛIКI БАЛГАРЫЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ
СА ЗЛАЧЫННАСЦЮ *)

 ___________________________
     *) Уступiла ў сiлу 13 верасня 1994 г.

     Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
ўнутраных спраў Рэспублiкi Балгарыя, далей будуць называцца "Бакi",
     асноўваючыся    на    Дагаворы    аб  сяброўскiх  адносiнах   i
супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Балгарыя,
     выражаючы занепакоенасць   ростам   арганiзаванай  злачыннасцi,
незаконным абаротам наркотыкаў, iншых цяжкiх злачынстваў, якiя маюць
мiжнародны характар,
     надаючы  важнае значэнне ўмацаванню i развiццю супрацоўнiцтва ў
барацьбе з парушэннямi грамадскага парадку,
     кiруючыся прынцыпамi  роўнасцi, узаемнасцi i  ўзаемнай карысцi,
     узгаднiлi наступнае:

                             Артыкул 1

     Бакi    ў  рамках  сваёй  кампетэнцыi  i  на  аснове   дзеючага
нацыянальнага заканадаўства ажыццяўляюць супрацоўнiцтва па наступных
асноўных кiрунках:
     а) барацьба са злачынствамi супраць  жыцця,  здароўя,  свабоды,
годнасцi асобы i ўласнасцi;
     б) барацьба з бандытызмам, тэрарызмам, мiжнароднай злачыннасцю;
     в) барацьба  з незаконнымi аперацыямi са зброяй,  боепрыпасамi,
выбуховымi, ядавiтымi рэчывамi i радыёактыўнымi матэрыяламi;
     г) барацьба   з   незаконным  абаротам  наркатычных  сродкаў  i
псiхатропных рэчываў;
     д) барацьба з вырабам i збытам падробленых дакументаў, грошай i
каштоўных папер;
     е) барацьба са злачынствамi ў сферы эканомiкi;
     ж) барацьба з кантрабандай, а таксама са злачынствамi, аб`ектам
якiх з`яўляюцца культурныя i гiстарычныя каштоўнасцi;
     з) вышук злачынцаў  i  асоб,  якiя  падазраваюцца  ва  ўчыненнi
злачынстваў,  а  таксама  асоб,  якiя  хаваюцца  ад следства i суда,
адбыцця пакарання, без вестак прапаўшых;
     i) устанаўленне  неапазнаных  трупаў,  асоб  невядомых хворых i
дзяцей;
     к) барацьба   са  злачынствамi  на  аўтамабiльным,  чыгуначным,
водным, паветраным i трубаправодным транспарце;
     л) пажарная бяспека.
     Па дамоўленасцi Бакоў супрацоўнiцтва i ўзаемная дапамога могуць
ажыццяўляцца  ў  iншых  галiнах,  прадстаўляючых  узаемны  iнтарэс i
адносячыхся да iх кампетэнцыi.

                             Артыкул 2

     Бакi,   кiруючыся  нацыянальным  заканадаўствам,   ажыццяўляюць
супрацоўнiцтва ў барацьбе са злачыннасцю ў наступных формах:
     а) выканання запытаў i просьбаў па справах,  якiя прадстаўляюць
аператыўны iнтарэс;
     б) абмену   аператыўна-вышуковай,    аператыўна-даведачнай    i
крымiналiстычнай iнфармацыяй аб рыхтуючыхся або ўчыненых злачынствах
i  асобах,  якiя  маюць  да  iх  дачыненне,   а   таксама   архiўнай
iнфармацыяй;
     в) садзейнiчання     ў     правядзеннi     аператыўна-вышуковых
мерапрыемстваў;
     г) абмену   вопытам   работы,   нарматыўнымi  актамi,  вучэбнай
лiтаратурай па пытаннях дзейнасцi органаў унутраных спраў, а таксама
аказанне на ўзаемнай аснове садзеяння ў падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы
i павышэннi квалiфiкацыi кадраў;
     д) абмену навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй па пытаннях  дзейнасцi
органаў    унутраных    спраў,   сумеснага   правядзення   навуковых
даследаванняў,  распрацовак i праграм па актуальных праблемах,  якiя
прадстаўляюць узаемны iнтарэс.

                             Артыкул 3

     У задавальненнi запытаў i просьбаў можа быць  адмоўлена  цалкам
або часткова,  калi запытваемы Бок лiчыць,  што iх выкананне пацягне
за сабой парушэнне правоў чалавека,  суверэнiтэту, бяспекi або iншых
важных  iнтарэсаў сваёй дзяржавы.  У выпадку прыняцця такога рашэння
пiсьмова паведамляецца запытваючаму Боку з указаннем прычын адмовы.

                             Артыкул 4

     Кожны  з  Бакоў  забяспечвае  захаванне  закрытасцi iнфармацыi,
атрыманай  ад  другога  Боку,  калi  гэта iнфармацыя носiць сакрэтны
характар  цi  перадаючы  Бок  лiчыць  непажаданым выдаваць яе змест.
Ступень    сакрэтнасцi    iнфармацыi   вызначае  Бок,  якi   перадае
iнфармацыю.
     Атрыманыя  на падставе гэтага Пагаднення матэрыялы, iнфармацыя,
а  таксама  тэхнiчнае  абсталяванне, могуць быць перададзены трэцяму
Боку    пасля  атрымання  пiсьмовай  згоды  адпаведнага  органа   цi
структурнага падраздзялення Боку, якi iх прадаставiў.

                             Артыкул 5

     Затраты, звязаныя  з  аказаннем  дапамогi,   цi   ажыццяўленнем
супрацоўнiцтва,   Бакi  пакрываюць  за  свой  кошт,  калi  iншае  не
абумоўлена спецыяльнымi пагадненнямi.
     Пры  рэалiзацыi  абавязацельстваў,  якiя  вынiкаюць  з   гэтага
Пагаднення,  кантакты падтрымлiваюцца на беларускай i балгарскай, цi
рускай мовах.

                             Артыкул 6

     Гэтае  Пагадненне  не  закранае  абавязацельствы Бакоў па iншых
мiжнародных дагаворах i пагадненнях.

                             Артыкул 7

     Непасрэднае супрацоўнiцтва   ў   рамках    гэтага    Пагаднення
ажыццяўляюць   цэнтральныя   (нацыянальныя)   органы  i  структурныя
падраздзяленнi Бакоў,  якiя могуць  падпiсваць  дадатковыя  сумесныя
пратаколы аб супрацоўнiцтве па асобных кiрунках сваёй дзейнасцi.

                             Артыкул 8

     3  мэтай ажыццяўлення гэтага Пагаднення Бакi ствараюць змешаную
камiсiю,  якая  будзе  праводзiць пасяджэннi, як правiла адзiн раз у
год,  пад  старшынствам  кiраўнiкоў  мiнiстэрстваў  цi ўпаўнаважаных
iмi кiруючых работнiкаў пачаргова ў Мiнску i Сафii.

                             Артыкул 9

     Гэтае  Пагадненне  ўступае  ў  сiлу  з моманту яго падпiсання i
дзейнiчае  да  сканчэння  шасцi  месяцаў  з  дня, калi адзiн з Бакоў
атрымае  пiсьмовае паведамленне другога Боку аб намеры дэнансiраваць
Пагадненне з указаннем прычын i абставiн.
     Са згоды абодвух Бакоў у Пагадненне могуць уносiцца змяненнi.
     Пагадненне  складзена ў двух экземплярах, кожны на беларускай i
балгарскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.

     Здзейснена ў г.Сафiя 13 верасня 1994 г.

Мiцiстр унутраных спраў                      Мiнiстр унутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь                          Рэспублiкi Балгарыя
Ю.ЗАХАРАНКА                                  В.МIХАЙЛАЎ



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России