ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ СЛАВАЦКАЙ
 РЭСПУБЛIКI АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ I НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 10 лютага 1994 г.


     Урад Рэспублiкi  Беларусь i Урад  Славацкай Рэспублiкi, якiя  ў
далейшым называюцца Дагаворныя Бакi,
     выказваючы  жаданне  развiваць  добрасуседскiя  адносiны  памiж
дзвюма дзяржавамi,
     усведамляючы  важнае значэнне  традыцыйных гандлёва-эканамiчных
сувязей i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва,
     улiчваючы глыбокiя змены, якiя  адбываюцца ў эканомiцы абедзвюх
дзяржаў,
     кiруючыся прынцыпамi раўнапраўя i ўзаемнай выгады,
     прымаючы  пад  увагу  абавязацельствы  Славацкай  Рэспублiкi як
Дагаворнага Боку Генеральнага пагаднення  па тарыфах i гандлi (ГАТТ)
i прызнаючы  намаганнi  Рэспублiкi  Беларусь  прытрымлiвацца  норм i
правiлаў, агульнапрынятых  у сiстэме мiжнароднага  гандлю, уключаючы
нормы i правiлы ГАТТ,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя      Бакi      будуць      садзейнiчаць     развiццю
гандлёва-эканамiчных i навукова-тэхнiчных сувязей памiж юрыдычнымi i
фiзiчнымi  асобамi абедзвюх  дзяржаў, надалей  "суб`екты", кiруючыся
агульнапрынятымi    правiламi   мiжнароднага    гандлю   i   нормамi
мiжнароднага права.

                             Артыкул 2

     Дагаворныя  Бакi прадаставяць  адзiн аднаму  рэжым  найбольшага
спрыяння ва ўсiх галiнах у тым, што датычыцца:
     - мытных  пошлiн  i  збораў,  якiя  прымяняюцца ў адносiнах  да
iмпарту  i  экспарту,  уключаючы  метады  спагнання  такiх  пошлiн i
збораў;
     - палажэнняў, якiя маюць  адносiны да мытнай ачысткi, транзiту,
складзiравання i перагрузкi;
     - падаткаў   i   iншых  унутраных  збораў   любога  роду,  якiя
спаганяюцца прама або ўскосна з iмпартуемых тавараў;
     - метадаў i пераводаў плацяжоў;
     - правiлаў,   якiя    закранаюць    пытаннi  продажу,  закупкi,
транспарцiроўкi, размеркавання  i выкарыстання тавараў  на ўнутраным
рынку.

                             Артыкул 3

     Палажэннi Артыкула 2 не  распаўсюджваюцца на прадастаўленне або
працяг дзеяння:

     а) пераваг, якiя адзiн з Дагаворных Бакоў прадастаўляе суседнiм
дзяржавам у мэтах развiцця прыгранiчнага гандлю;

     б) пераваг,  якiя прадастаўляюцца па любой  схеме для пашырэння
гандлю памiж краiнамi, што развiваюцца, i па якой адзiн з Дагаворных
Бакоў з`яўляецца або можа стаць удзельнiкам гандлёвых пагадненняў;

     в) пераваг,  якiя вынiкаюць  з  рэальнага або магчымага  ўдзелу
аднаго  з Дагаворных  Бакоў у  мытных саюзах    або зонах свабоднага
гандлю.

                             Артыкул 4

     Дагаворныя Бакi будуць ствараць спрыяльныя ўмовы для заключэння
i выканання  кантрактаў  па  тавараабароце  i  аказаннi паслуг памiж
суб`ектамi  дзяржаў  Дагаворных  Бакоў,  уключаючы выдачу экспартных
квот i лiцензiй, у адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым у кожнай з
дзяржаў.

                             Артыкул 5

     Усе   разлiкi  i   плацяжы  будуць  ажыццяўляўцца  ў   свабодна
канверсуемай  валюце  ў  адпаведнасцi  з  фiнансавым заканадаўствам,
дзеючым у дзяржавах Дагаворных Бакоў.
     Упаўнаважаныя  банкi Дагаворных  Бакоў заключаць  Мiжбанкаўскае
пагадненне аб парадку ажыццяўлення разлiкаў i плацяжоў.

                             Артыкул 6

     Узаемныя пастаўкi тавараў i аказанне паслуг будуць ажыццяўляцца
фiзiчнымi i юрыдчнымi асобамi абедзвюх дзяржаў на аснове сустрэчнага
гандлю,    кампенсацыйных   здзелак,    доўгатэрмiновай   арэнды   i
тавараабмену  або любой  iншай формы  супрацоўнiцтва, якая  атрымала
мiжнароднае  прызнанне, у  адпаведнасцi  з  заканадаўствам  кожнай з
дзяржаў.

                             Артыкул 7

     Дагаворныя  Бакi,  зыходзячы  з  таго,  што  навукова-тэхнiчнае
супрацоўнiцтва   ў  галiне   фундаментальных  i   прыкладных  навук,
перадавой  тэхнiкi  i  тэхналогii  iграе  важную  ролю ў эканамiчным
развiццi,  будуць ствараць  неабходныя ўмовы  для развiцця  ўзаемных
сувязей у гэтай сферы.

                             Артыкул 8

     Дагаворныя  Бакi  будуць   надаваць  асаблiвую  ўвагу  развiццю
сувязей i супрацоўнiцтва памiж  вучонымi i спецыялiстамi, навуковымi
арганiзацыямi   i  прадпрыемствамi,   уключаючы  стварэнне  сумесных
навуковых  калектываў на  часовай i  пастаяннай аснове,  распрацоўку
навукова-тэхнiчных праблем i ажыццяўленне даследчых праектаў у мэтах
забеспячэння   сацыяльнага  i   эканамiчнага  прагрэсу   ў  абедзвюх
дзяржавах.
     Вынiкi   навукова-тэхнiчных   распрацовак,   атрыманыя  сумесна
суб`ектамi Дагаворных Бакоў, не могуць перадавацца трэцiм асобам або
публiкавацца без пiсьмовай згоды дадзеных суб`ектаў.

                             Артыкул 9

     Кожны  з Дагаворных Бакоў будзе  ствараць спрыяльныя  ўмовы для
адкрыцця i дзейнасцi на тэрыторыi iх  дзяржаў прадстаўнiцтваў фiрм i
iх  фiлiялаў,  банкаў, гадлёвых цэнтраў,  таварных i фондавых  бiрж,
кампанiй для  гандлёвай, прамысловай i  кансультацыйнай дзейнасцi, а
таксама iншых юрыдычных i фiзiчных асоб, якiя садзейнiчаюць развiццю
эканамiчных адносiн.

                            Артыкул 10

     Дагаворныя  Бакi  будуць садзейнiчаць  беларускiм  i  славацкiм
суб`ектам  у транзiце  тавараў, якiя  паходзяць з  тэрыторыi дзяржаў
Дагаворных  Бакоў,  праз  тэрыторыю  iх  дзяржаў  у трэцiя краiны за
выключэннем  тавараў,   якiя  забаронены  да   iмпарту  нацыянальным
заканадаўствам абедзвюх дзяржаў.

                            Артыкул 11

     З  мэтай развiцця  гандлёва-эканамiчных адносiн Дагаворныя Бакi
заключаць  пагадненне  аб  пазбяганнi  двайнога падаткаабкладання, а
таксама  пагадненне  аб  заахвочваннi  i  ўзаемнай ахове iнвестыцый.
Дагаворныя Бакi не будуць  прымаць дыскрымiнацыйныя меры ва ўзаемных
эканамiчных адносiнах.

                            Артыкул 12

     Дагаворныя  Бакi  будуць  заахвочваць  рух  капiталу,  сумесныя
iнвестыцыi ў галiнах, якiя  ўяўляюць узаемную цiкавасць, павелiчэнне
прытоку  замежных iнвестыцый,  сумесны ўдзел  суб`ектаў у  праграмах
прыватызацыi   ў   адпаведнасцi   з   дзеючым  у   абедзвюх  краiнах
заканадаўствам.

                            Артыкул 13

     Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць ажыццяўленню супрацоўнiцтва
памiж мытнымi  органамi абедзвюх дзяржаў па  пытаннях, якiя ўяўляюць
узаемную цiкавасць.

                            Артыкул 14

     Дагаворныя  Бакi будуць  садзейнiчаць абмену  iнфармацыяй памiж
адпаведнымi органамi  i суб`ектамi абедзвюх  дзяржаў, якая датычыцца
заканадаўства   i   знешняга   гандлю,   а   таксама   iншых   галiн
супрацоўнiцтва,  у  тым  лiку  iнфармацыяй  аб  важнейшых  тэндэрах,
конкурсах,   адкрытых   конкурсах   i   iншых   мерапрыемствах,  што
садзейнiчаюць развiццю ўзаемных эканамiчных адносiн.
     Дагаворныя  Бакi  будуць   падтрымлiваць  дзейнасць  суб`ектаў,
накiраваную  на  арганiзацыю   выстаў,  кiрмашоў,  семiнараў,  абмен
вiзiтамi дэлегацый  i прадпрымальнiкаў i  iншых мерапрыемстваў, якiя
садзейнiчаюць эканамiчнаму супрацоўнiцтву.

                            Артыкул 15

     Дагаворныя  Бакi будуць садзейнiчаць развiццю  супрацоўнiцтва ў
галiне  навукi,  тэхнiкi,  экалогii,  транспарта,  сувязi,  турызму,
падрыхтоўкi  кадраў  i  ў  iншых  галiнах,  якiя  ўяўляюць  узаемную
цiкавасць.

                            Артыкул 16

     Гэтым   Пагадненнем  ствараецца   Сумесная  Беларуска-Славацкая
Камiсiя     па    гандлёва-эканамiчнаму     i    навукова-тэхнiчнаму
супрацоўнiцтву,  якая будзе  збiрацца па  меры неабходнасцi,  але не
радзей аднаго разу ў год, па чарзе ў Рэспублiцы Беларусь i Славацкай
Рэспублiцы.
     У задачы сумеснай камiсii будуць уваходзiць:
     аналiз  развiцця двухбаковых  эканамiчных адносiн,  у тым  лiку
даследаванне ўсiх перашкод на шляху развiцця гандлю;
     вызначэнне  новых  форм  супрацоўнiцтва,  а  таксама  шляхоў iх
рэалiзацыi,   абмен   iнфармацыяй,   неабходнай   для   эканамiчнага
супрацоўнiцтва;
     распрацоўка прапаноў па  паляпшэннi ўмоў гандлёва-эканамiчнага,
прамысловага  i навукова-тэхнiчнага  супрацоўнiцтва памiж суб`ектамi
дзяржаў Дагаворных Бакоў.

                            Артыкул 17

     Дагаворныя  Бакi  дамовiлiся  аб  тым,  што  ўсе  спрэчкi, якiя
ўзнiкаюць у сувязi з рэалiзацыяй гэтага Пагаднення, будуць вырашацца
шляхам двухбаковых перамоў з улiкам норм мiжнароднага права.

                            Артыкул 18

     Па ўзаемнай  згодзе Дагаворных Бакоў  у гэта Пагадненне  могуць
быць унесены змяненнi i дапаўненнi.

                            Артыкул 19

     З   падпiсаннем   гэтага   Пагаднення   ў  гандлёва-эканамiчных
адносiнах  памiж   Рэспублiкай  Беларусь  i   Славацкай  Рэспублiкай
страчваюць сiлу:

     -  Пагадненне памiж  Урадам Беларускай  Савецкай Сацыялiстычнай
Рэспублiкi i  Урадам Чэшскай i Славацкай  Федэратыўнай Рэспублiкi аб
гандлёва-эканамiчных сувязях i  навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве ад
26 красавiка 1991 года i Дадатак да яго ад 22 красавiка 1992 года;
     -  Плацёжнае  Пагадненне  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь i
Урадам Чэшскай i Славацкай  Федэратыўнай Рэспублiкi ад 8 кастрычнiка
1991 года.

                            Артыкул 20

     Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу  з даты яго падпiсання. Дадзенае
Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн.
     Кожны  з  Дагаворных  Бакоў  можа  дэнансаваць  гэта Пагадненне
шляхам пiсьмовага паведамлення  другому Дагаворнаму Боку. Пагадненне
лiчыцца страцiўшым  сiлу па сканчэннi  шасцi месяцаў, лiчачы  з дня,
калi такое паведамленне было атрымана другiм Дагаворным Бокам.

     Здзейснена ў  Брацiславе  10.02.1994  года  ў  двух  сапраўдных
экзэмплярах, кожны  на беларускай i  славацкай мовах, прычым  абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Славацкай Рэспублiкi                ______________ подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России