ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛАТВIЙСКАЙ
 РЭСПУБЛIКI ПА ПЫТАННЮ АБ ПУНКТАХ ПРОПУСКУ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 18 жнiўня 1993 г.

     Урад  Рэспублiкi Беларусь  i Урад  Латвiйскай Рэспублiкi,  якiя
называюцца далей "Бакамi",
     улiчваючы  неабходнасць  удасканальвання  арганiзацыi  пропуску
асоб, транспартных сродкаў, грузаў i iншай маёмасцi праз гранiцу,
     у  мэтах стварэння  спрыяльных умоў  для развiцця  мiжнароднага
руху памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     1. Перасячэнне гранiцы памiж  Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай
Рэспублiкай будзе адбывацца праз наступныя пункты пропуску:
     чыгуначныя /рух пасажырскi i грузавы/
        Бiгосава - Iндра;

     аўтадарожныя /рух пасажырскi i грузавы/
        Грыгароўшчына - Патэрнiекi
        Урбаны        - Сiлене
        Друя          - Пiедруя

     2. Названыя  пункты пропуску будуць  адчынены кругласутачна для
руху асоб, транспартных сродкаў  i перамяшчэння грузаў, незалежна ад
iх грамадзянства альбо дзяржаўнай прыналежнасцi.

     3. Перасячэння  гранiцы праз аўтадарожныя  пункты пропуску можа
адбывацца з ужываннем транспартных сродкаў або пяшком.

     4.  Для руху  асоб, транспартных  сродкаў i  перамяшчэння груза
Рэспублiкi  Беларусь i  Латвiйскай Рэспублiкi  будуць адкрыты пункты
пропуску:
        Лiпаўка - Ворзава
        Плюсы   - Каплава
     Парадак   пропуску  прыгранiчнага   насельнiцтва  Бакоў   будзе
вызначаны ў асобным Пагадненнi.

                             Артыкул 2

     Пры  распрацоўцы  i  рэалiзацыi  праектаў  упарадкавання пункта
пропуску Бакi  могуць прадугледжваць стварэнне  ўмоў па ажыццяўленню
сумеснага пагранiчнага, мытнага i iншага кантролю.

                             Артыкул 3

     Бакi   прымуць   неабходныя   рашэннi   па  наладжванню  работы
кантралюючых  органаў  у  пунктах  пропуску.  Пры  рэалiзацыi  гэтых
рашэнняў Бакi будуць прытрымлiвацца прынцыпаў,  змешчаных у артыкуле
2 гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 4

     Адкрыцце,  спыненне, закрыцце  цi абмежаванне,  або iншая змена
руху   праз   пункты   пропуску   будуць   ажыццяўляцца  на падставе
дамоўленасцi памiж Бакамi шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.

                             Артыкул 5

     Спыненне  або  абмежаванне  руху   праз  пункты  пропуску  можа
ажыццяўляцца  ў  выпадку  сур`ёзнага  пагаршэння  на  iх санiтарнага
становiшча або  ўзнiкнення пагрозы грамадскай бяспецы.  Бок, якi мае
намер спынiць  або абмежаваць рух, паведамляе  аб гэтым другому Боку
не меней, чым за 5 дзён перад запланаваным закрыццем пункту пропуску
або абмежаваннем руху. У выпадках стыхiйных бедстваў або экалагiчных
катастроф  закрыцце пунктаў  пропуску або  абмежаванне руху  праз iх
ажыццяўляецца неадкладна з паведамленнем другому Боку.

                             Артыкул 6

     Кiраўнiкi  пагранiчных служб  Рэспублiкi Беларусь  i Латвiйскай
Рэспублiкi  па дамоўленасцi  памiж сабой  i ўзгадненню  з мытнымi  i
iншымi   органамi  Бакоў   могуць  у   асобных  выпадках   дазволiць
перасячэнне гранiцы па-за межамi азначаных пунктаў пропуску.

                             Артыкул 7

     Гэта Пагадненне ўваходзiць у сiлу з моманту яго падпiсання.
     Яно  падпiсана на  неабмежаваны тэрмiн,  можа быць  дэнансавана
шляхам абмену  нотамi i па сканчэннi  90 сутак з дня  яго дэнансацыi
страцiць сiлу.

     Заключана  18  жнiўня  1993  года  ў двух экземплярах, кожны на
беларускай i латышскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую
сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Латвiйскай Рэспублiкi               ______________ подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России