ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ДЭКЛАРАЦЫЯ
АБ ПРЫНЦЫПАХ I НАПРАМКАХ СУПРАЦОЎНIЦТВА ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ IНДЫЯ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 14 мая 1993 г.

     У час сустрэчы ў Нью-Дэлi 12 мая 1993 года,  што адбылася ў час
дзяржаўнага  вiзiту  ў  Рэспублiку  Iндыя  Старшынi Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь,  Прэм`ер-мiнiстр  Iндыi  i   Старшыня   Савета
Мiнiстраў   Беларусi   правялi   абмен   думкамi  па  шырокаму  колу
двухбаковых  i  мiжнародных  пытанняў,  якiя  прадстаўляюць  узаемны
iнтарэс. У вынiку гэтых абмеркаванняў абодва Бакi:
     пацвердзiлi дружалюбныя адносiны памiж iх народамi i краiнамi;
     выказалi глыбокую  зацiкаўленасць   у   развiццi   шматбаковага
супрацоўнiцтва памiж  Iндыяй  и  Беларуссю  дзеля ўзаемнай выгады iх
народаў;
     адзначылi факт   шырокага   супадзення   поглядаў   на   важныя
мiжнародныя палiтычныя  i  эканамiчныя  пытаннi  i  на  неабходнасць
пабудовы больш справядлiвага мiжнароднага парадку;
     выказалi свае абавязацельствы  па  дасягненню  бяз`ядзернага  i
ненасiльнага свету;
     адзначылi, што  падзяляюць  агульныя  iдэалы  мiру,   роўнасцi,
дэмакратыi, правоў чалавека i асноўных свабод;
     перакананыя ў  тым,  што  ўзмацненне  дружбы  памiж  Iндыяй   i
Беларуссю будзе  i  надалей  спрыяць  мiжнароднаму  мiру,  бяспецы i
супрацоўнiцтву;
     пагадзiлiся ў тым, што:
     1. Адносiны памiж  Рэспублiкай  Iндыя  i  Рэспублiкай  Беларусь
рэгулююцца прынцыпамi    павагi   да   незалежнасцi,   суверэнiтэту,
тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання  ва  ўнутраныя  справы  адзiн
аднаго.
     2. Абодва  Бакi  прытрымлiваюцца  мэтаў  i  прынцыпаў   Статута
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый.
     3. Абодва Бакi павiнны прымаць усе намаганнi з мэтай захоўвання
i ўмацавання мiру ва  ўсiм  свеце,  лiквiдацыi  гонкi  ўзбраенняў  i
дасягнення ўсеагульнага i поўнага раззбраення, асаблiва ядзернага.
     4. Абодва   Бакi   развiваюць  супрацоўнiцтва  ў  палiтычнай  i
эканамiчнай галiнах,   у   галiнах    гандлю,    навукi,    тэхнiкi,
прамысловасцi, транспарту,   культуры  i  iншых  галiнах  на  аснове
прынцыпаў роўнасцi, узаемнай выгады i рэжыму найбольшага спрыяння. У
гэтых мэтах, пры неабходнасцi, будуць заключаны асобныя пагадненнi.
     5. Павiнна  быць   створана   Мiжурадавая   iндыйска-беларуская
сумесная Камiсiя па гандлёваму,  эканамiчнаму,  навукова-тэхнiчнаму,
прамысловаму i культурнаму супрацоўнiцтву.
     6. Абодва  Бакi  спрыяюць  далейшаму  развiццю супрацоўнiцтва ў
сферы адукацыi,  культуры,  мастацтва,  турызму,  спорту i абменам у
галiне iнфармацыi  праз  кантакты  памiж установамi i прадстаўнiкамi
сродкаў масавай iнфармацыi i камунiкацыi.
     7. Абодва  Бакi  супрацоўнiчаюць  памiж  сабой  у   намаганнях,
накiраваных  супраць  злачыннасцi  ўвогуле,  у  прыватнасцi  супраць
тэрарызму,   захопу   заложнiкаў,   злачынстваў   супраць    бяспекi
грамадзянскай  авiяцыi,  незаконнага абарачэння наркотыкаў i супраць
незаконнага  вывазу  культурных  i  гiстарычных  каштоўнасцей.   Яны
таксама   абавязваюцца  супрацьдзейнiчаць  усiм  формам  рэлiгiйнага
фанатызму, нянавiсцi i насiлля.
     8. Развiццё   супрацоўнiцтва   памiж   Рэспублiкай   Iндыя    i
Рэспублiкай Беларусь  не наносiць шкоды iх правам i абавязацельствам
па любых iснуючых двухбаковых i шматбаковых дагаворах,  бакамi  якiх
яны з`яўляюцца, а таксама iх адносiнам з любой трэцяй краiнай.
     9. Абодва  Бакi  супрацоўнiчаюць  у  сферы  аховы  навакольнага
асяроддзя праз  абмен  вопытам у рацыянальным выкарыстаннi прыродных
рэсурсаў, увядзеннi экалагiчна  чыстых  тэхналогiй  i  прыняццi  мер
дзеля аховы  i  аднаўлення навакольнага асяроддзя.  Яны ўнясуць свой
уклад у распрацоўку  мiжнароднай  стратэгii  па  ахове  навакольнага
асяроддзя з улiкам адпаведных нацыянальных iнтарэсаў.
     10. Урады абедзвюх краiн падтрымлiваюць рэгулярныя кантакты  на
розных узроўнях  па  пытаннях,  якiя маюць двухбаковую i мiжнародную
значнасць. Абодва   Бакi   спрыяюць   развiццю    кантактаў    памiж
Парламентамi i Парламентарыямi абедзвюх Дзяржаў.


     Аформлена ў Нью-Дэлi 14 мая 1993 года ў двух экземплярах, кожны
на беларускай,  хiндзi i англiйскай мовах,  прычым усе тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.

За Рэспублiку Беларусь                           За Рэспублiку Iндыя
подпiс                                           подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России