ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў СФЕРЫ ТУРЫЗМУ

     Урад Рэспублiкi Беларусь  i  Урад  Рэспублiкi  Iндыя  (названыя
далей "Дагаворныя Бакi")
     - iмкнучыся развiваць турыстычныя сувязi памiж дзвюма  краiнамi
на аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады;
     - жадаючы садзейнiчаць больш эфектыўнаму супрацоўнiцтву ў сферы
турызму на двухбаковай аснове;
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул I

     Улiчваючы  адрозненнi  ў  iндыстрыi  турызму  ў  сваiх краiнах,
Дагаворныя  Бакi згаджаюцца абменьвацца вопытам i магчымасцямi такiм
чынам,   каб   гэта  прыносiла  максiмальную  ўзаемную  выгаду.  Яны
вызначаць  спецыфiчныя  сферы вопыту i ведаў, дзе магчыма дасягненне
плённага i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва.

                             Артыкул II

     Дагаворныя Бакi будуць  вывучаць  магчымасцi  супрацоўнiцтва  ў
будаўнiцтве,   стварэннi  i  кiраваннi  гасцiнiцамi  i  звязанымi  з
турызмам установамi, паколькi гэта з`яўляецца галоўным для пашырэння
турызму  ў  абедзвюх  краiнах.  Абодва  Урады  будуць  падтрымлiваць
супрацоўнiцтва ў гэтым  напрамку  шляхам  прадастаўлення  адпаведных
магчымасцей у рамках iх адпаведнага фiнансавага рэгулявання.

                            Артыкул III

     Дагаворныя Бакi   будуць  вывучаць  магчымасць  супрацоўнiцтва,
уключаючы стварэнне сумесных  прадпрыемстваў,  у  сферы  развiцця  i
выкарыстання курортаў з улiкам свайго мiнулага вопыту ў гэтай сферы.
У гэтым кантэксце асаблiвы прыярытэт набудуць курорты  на  азёрах  i
водныя вiды спорту.

                             Артыкул IV

     Дагаворныя  Бакi  будуць падтрымлiваць двухбаковы турызм шляхам
прадастаўлення  адпаведных  магчымасцей  для  заахвочвання  турыстаў
наведаць абедзве краiны.

                             Артыкул V

     Рэкламны  матэрыял, уключаючы матэрыял для турыстычных выстаў i
турыстычныя  фiльмы для рэкламы турызму, не будзе абкладацца мытнымi
i iншымi падаткамi па iмпарце ў адпаведнасцi з Дадатковым Пратаколам
да  Канвенцыi  аб  Мытным Pэгуляваннi Турызму, якi датычыцца Iмпарту
Турыстычных Рэкламных Дакументаў i Матэрыялаў (1954).

                             Артыкул VI

     Дагаворныя    Бакi    будуць    прыкладаць    намаганнi   дзеля
супрацоўнiцтва   ў   сваёй  дзейнасцi  з  мiжнароднымi  турыстычнымi
арганiзацыямi.

                            Артыкул VII

     Дагаворныя  Бакi  будуць разглядаць дадатковыя канкрэтныя меры,
неабходныя  для  развiцця  i  падтрымкi  турызму. У гэтай сузязi яны
разгледзяць  магчымасцi  ўзгаднення  планаў  работы, калi i дзе гэта
магчыма.

                            Артыкул VIII

     Гэта  Пагадненне  ўступiць  у сiлу з даты, калi Дагаворныя Бакi
паведамяць  адзiн  аднаму  праз  дыпламатычныя  каналы аб завяршэннi
канстытуцыйных  працэдур  у сваiх адпаведных краiнах, неабходных для
ўступлення Пагаднення ў сiлу.
     Пагадненне  будзе  заставацца  ў  сiле  на  працягу пяцi гадоў.
Пагадненне  будзе  аўтаматычна  адноўлена  на наступны перыяд у пяць
гадоў,  калi  толькi  любы  з Дагаворных Бакоў не паведамiць другому
Дагаворнаму  Боку аб сваiм намеры спынiць дзеянне Пагаднення не менш
чым за шэсць месяцаў да яго заканчэння.

     Заключана ў Дэлi ў дзень 14 мая  1993  г.  у  двух  арыгiналах,
кожны   на   беларускай,   хiндзi  i  англiйскай  мовах.  У  выпадку
разыходжання будзе пераважаць тэкст на англiйскай мове.

Ад Урада                                            Ад Урада
Рэспублiкi Беларусь                                 Рэспублiкi Iндыя
Подпiс                                              Подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России