ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ КЫРГЫЗСТАН*

______________________________
     *Уступiў у сiлу 21 студзеня 1993 г.

     Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Кыргызстан,
     кiруючыся ўзаемным   жаданнем  развiваць  традыцыйныя  адносiны
дружбы i  супрацоўнiцтва  ў  палiтычнай,  эканамiчнай,   культурнай,
гуманiтарнай i iншых галiнах,
     маючы намер  развiваць  гэтыя  адносiны  на  аснове   прынцыпаў
суверэннай роўнасцi,  тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржаў i неўмяшання
ва ўнутраныя справы ў  адпаведнасцi  са  Статутам  ААН, Хельсiнкскiм
заключным актам i iншымi дакументамi НБСЕ,
     дамовiлiся аб  устанаўленнi  дыпламатычных  адносiн  i   абмене
дыпламатычнымi мiсiямi  на  ўзроўнi  Пасольстваў  у  адпаведнасцi  з
Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносiнах ад  18  красавiка  1961
года i  Венскай  канвенцыяй  аб консульскiх зносiнах ад 24 красавiка
1963 года.
     Рэспублiка Беларусь   i  Рэспублiка  Кыргызстан  упэўнены,  што
ўстанаўленне дыпламатычных адносiн  памiж  iмi  адпавядае  iнтарэсам
абедзвюх  дзяржаў  i  будзе садзейнiчаць умацаванню супрацоўнiцтва i
ўсеагульнага мiру.

     Аформлена ў  г.Мiнску 21 студзеня 1993 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i кыргызскай  мовах,  прычым  усе  тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.

За Рэспублiку Беларусь                      За Рэспублiку Кыргызстан
Подпiс                                      Подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России