ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ТУРКМЕНIСТАНАМ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 21 студзеня 1993 г.
Рэспублiка Беларусь i Туркменiстан,
кiруючыся агульнапрызнанымi нормамi мiжнароднага права,
Статутам ААН, Хельсiнкскiм Заключным актам, Парыжскай Хартыяй для
новай Еўропы i iншымi дакументамi НБСЕ,
будуючы свае адносiны на палажэннях, сфармуляваных у Венскай
канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах 1961 года,
жадаючы ўмацаваць палiтычныя, эканамiчныя i культурныя сувязi
дзвюх краiн, пашыраць дружалюбныя сувязi памiж iх грамадзянамi i
народамi,
пагадзiлiся ўстанавiць дыпламатычныя адносiны памiж Рэспублiкай
Беларусь i Туркменiстанам i абмяняцца дыпламатычнымi
прадстаўнiцтвамi на ўзроўнi Пасольстваў.
Гэты Пратакол уступае ў сiлу ў дзень яго падпiсання.
Аформлена ў горадзе Мiнску 21 студзеня 1993 года ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i туркменскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Туркменiстан
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|