ДЭКЛАРАЦЫЯ
АБ ПРЫНЦЫПАХ ДОБРАСУСЕДСКIХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ЛАТВIЙСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 16 снежня 1991 г.
Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка
- грунтуючыся на Дэкларацыi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб
дзяржаўным суверэнiтэце Беларускай ССР ад 27 лiпеня 1990 года i
Законе Беларускай ССР аб наданнi статуса канстытуцыйнага закона
Дэкларацыi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным
суверэнiтэце Беларускай ССР ад 25 жнiўня 1991 года, а таксама на
Дэкларацыi Вярхоўнага Савета Латвiйскай Рэспублiкi аб аднаўленнi
незалежнасцi Латвiйскай дзяржавы ад 4 мая 1990 года i Канстытуцыйным
Законе Вярхоўнага Савета Латвiйскай Рэспублiкi аб Дзяржаўным статусе
Латвiйскай Рэспублiкi ад 21 жнiўня 1991 года;
- улiчваючы традыцыi палiтычных, гiстарычных, эканамiчных i
культурных сувязей, якiя склалiся памiж Беларуссю i Латвiяй;
- кiруючыся прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый i
палажэннямi Заключнага акта Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў
Еўропе, Парыжскай хартыi для Новай Еўропы i iншых дакументаў гэтай
Нарады;
- усведамляючы сваю адказнасць за мiжнародны мiр, бяспеку,
узаемаразуменне, супрацоўнiцтва i ўлiчваючы значэнне
беларуска-латвiйскiх адносiн для свабоднай, дэмакратычнай i
паважаючай правы чалавека Еўропы;
- выказваючы ўзаемную зацiкаўленасць у развiццi добрасуседскiх
адносiн i ўсебаковага супрацоунiцтва памiж дзвюмя дзяржавамi;
заяўляюць наступнае:
1. Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка грунтуюць свае
адносiны на ўзаемным прызнаннi i павазе дзяржаўнага суверэнiтэту
адзiн аднаго.
2. Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка ў сваiх
адносiнах кiруюцца прынцыпамi раўнапраўя, тэрытарыяльнай цэласнасцi
дзяржаў, неўмяшання ва ўнутраныя справы, павагi правоў i свабод
чалавека, добрасуседства, узаемаразумення i ўзаемавыгаднага
супрацоўнiцтва.
3. Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка лiчаць прынцып
непарушнасцi гранiц, зафiксаваны ў Хельсiнкскiм Заключным акце,
важнейшым фактарам стабiльнасцi ў Еўропе. Канкрэтныя пытаннi
дэлiмiтацыi беларуска-латвiйскай гранiцы i наступнай яе дэмаркацыi
падлягаюць дакладнаму разгляду ў блiжэйшы час, i з гэтай мэтай
Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка створаць змешаную
камiсiю з прадстаўнiкоў абедзвюх дзяржаў.
4. Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка прызнаюць асобую
важнасць пытанняў бяспекi i будуць iмкнуцца да добрага
супрацоўнiцтва ў гэтай галiне, да ўзгаднення дзеянняў як на
двухбаковым, так i на мiжнародным узроўнях.
5. Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка абавязваюцца
прадаставiць жыхарам сваiх дзяржаў правы i свабоды, прадугледжаныя
Усеагульнай Дэкларацыяй правоў чалавека i iншымi мiжнароднымi
прававымi актамi, ратыфiкаванымi iмi.
Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка прызнаюць этнiчную,
культурную i моўную самабытнасць беларусаў у Латвii i латышоў у
Беларусi i абавязваюцца забяспечваць iм умовы для свабоднага
развiцця гэтай самабытнасцi, садзейнiчаць iх сувязям са сваёй нацыяй
у другой дзяржаве, якая падпiсала Дэкларацыю. 3 гэтай мэтай яны
будуць iмкнуцца да стварэння для беларусаў у Латвii i латышоў у
Беларусi адпаведных магчымасцей у галiне адукацыi, культуры i
рэлiгii.
Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка забяспечаць ахову
на сваёй тэрыторыi гiстарычных i культурных помнiкаў абодвух
народаў.
6. Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка будуць
садзейнiчаць узаемавыгаднаму развiццю гандлёва-эканамiчнага i
навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва.
7. Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка будуць актыўна
супрацоўнiчаць у сферы аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага
выкарыстання прыродных рэсурсаў, асаблiвую ўвагу ўдзяляючы басейну
рэк Дзвiна-Даўгава, у мэтах прадухiлення трансгранiчных
забруджванняў i лiквiдацыi iх вынiкаў.
Умовы i парадак кампенсацыi ўрону, прычыненага трансгранiчным
забруджваннем, будуць вызначаны праз спецыяльнае пагадненне.
Яны ўсведамляюць глабальны характар чарнобыльскай катастрофы i
неабходнасць мабiлiзацыi мiжнародных намаганняў для пераадолення яе
вынiкаў.
8. Латвiйская Рэспублiка прызнае важнасць для Рэспублiкi
Беларусь доступу да мора i ад яго i забяспечыць свабоду транзiту.
Умовы i парадак ажыццяўлення iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь у гэтай
сферы будуць вызначаны праз двухбаковыя пагадненнi.
9. Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка будуць развiваць
усебаковае культурнае i навуковае супрацоўнiцтва, садзейнiчаць
расшырэнню кантактаў памiж культурнымi i навуковымi ўстановамi,
арганiзацыямi, спецыялiстамi i асобнымi грамадзянамi.
10. Усе пытаннi, якiя ўзнiкаюць у адносiнах памiж Рэспублiкай
Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай, будуць рэгулявацца iмi ў ходзе
двухбаковых кансультацый i перагавораў.
11. Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка будуць
супрацоўнiчаць на мiжнароднай арэне i праводзiць кансультацыi па
пытаннях мiжнародных адносiн, якiя ўяўляюць узаемную цiкавасць.
12. Прынцыпы гэтай Дэкларацыi будуць развiты i замацаваны ў
мiждзяржаўным Дагаворы памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай
Рэспублiкай.
Старшыня Вярхоўнага Савета Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь Латвiйскай Рэспублiкi
С.ШУШКЕВIЧ А.ГАРБУНОЎ
<<< Главная
страница | < Назад
|