ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ВЕНГЕРСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫХ
СУВЯЗЯХ I НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ВЕНГЕРСКАЙ РЭСПУБЛIКI*

         __________________________________________________________
         Соглашение прекратило действие с 1 мая 2004 г. ¦ 
_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 11 снежня 1991 г.

     Урад Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад Венгерскай Рэспублiкi,  якiя
далей называюцца - Дагаворныя Бакi,
     - усведамляючы  важнае  значэнне гандлёва-эканамiчных адносiн i
навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва  памiж  Рэспублiкай  Беларусь   i
Венгерскай Рэспублiкай,
     - зыходзячы  з  намеру  садзейнiчаць  стварэнню  ўзаемавыгадных
рознабаковых адносiн  памiж  абодвума  Бакамi  i  прыблiжэння  гэтых
адносiн да  працэсаў  сусветнай  гаспадаркi,  а   таксама   практыцы
мiжнароднага рынку,
     - iмкнучыся да паступовага iнтэгрыравання эканомiкi  Рэспублiкi
Беларусь i  Венгерскай Рэспублiкi ў светагаспадарчыя адносiны i перш
за ўсё ў еўрапейскiя эканамiчныя структуры,
     - кiруючыся   пры  ажыццяўленнi  ўзаемных  эканамiчных  сувязей
прынцыпамi раўнапраўя, узаемнай выгады i нормамi мiжнароднага права,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным.

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi  выказваюць  гатоўнасць да стварэння i развiцця
ўзаемных гандлёва-эканамiчных i навукова-тэхнiчных сувязей.
     Узаемныя пастаўкi тавараў i аказанне паслуг будуць ажыццяўляцца
на  аснове  кантрактаў,  якiя  заключаюцца   памiж   беларускiмi   i
венгерскiмi   арганiзацыямi,   маючых   правы  на  знешнеэканамiчную
дзейнасць у  адпаведнасцi  з  заканадаўствам  кожнага  з  Дагаворных
Бакоў.
     Беларускiя i венгерскiя ўдзельнiкi знешнiх эканамiчных  сувязей
будуць ажыццяўляць разлiкi i плацяжы ў свабодна канвертуемай валюце,
прымяняць бягучыя сусветныя цэны i  ўмовы,  прынятыя  ў  мiжнародным
гандлi, па ўсяму комплексу гандлёва-эканамiчных i навукова-тэхнiчных
сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i Венгерскай Рэспублiкай.
     Разлiкi па  дадзенаму  Пагадненню  могуць  ажыццяўляцца ў любой
форме, прадугледжанай мiжнароднай банкаўскай практыкай.

                             Артыкул 2

     Дагаворныя Бакi  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым  на  iх  тэрыторыi
заканадаўствам будуць  садзейнiчаць  развiццю  ўзаемнага  гандлю  на
аснове практыкi i прынцыпаў,  прынятых у  мiжнародным  гандлi  i  не
прымяняць якiх-небудзь   абмежавальных   дзеянняў  дыскрымiнацыйнага
характару.
     У гэтых  мэтах упаўнаважаныя дзяржаўныя органы Дагаворных Бакоў
будуць у адпаведнасцi  з  дзеючымi  прававымi  нормамi  i  правiламi
своечасова выдаваць  лiцэнзii ў рамках сваёй кампетэнцыi на пастаўкi
тавараў па кантрактах,  якiя будуць заключаны  памiж  беларускiмi  i
венгерскiмi ўдзельнiкамi  знешнiх  эканамiчных  сувязей  у выпадках,
калi такiя лiцэнзii неабходны.

                             Артыкул 3

     Для разлiкаў   за   ўзаемныя   пастаўкi   тавараў   i    паслуг
упаўнаважаныя банкi Дагаворных Бакоў на працягу аднаго месяца з даты
падпiсання дадзенага Пагаднення  ўзгодняць  i  ўстановяць  неабходны
тэхнiчны парадак банкаўскага забеспячэння аперацый,  што вынiкаюць з
дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 4

     У   мэтах  захавання   склаўшыхся  i   неабходных  для  абодвух
Дагаворных  Бакоў гандлёва-эканамiчных  сувязей у  якасцi пераходных
дадатковых мер могуць складацца iндыкатыўныя спiсы тавараў i паслуг,
якiя   маюць  першаступеннае   значэнне.  Пры   гэтым  абодва   Бакi
забяспечаць  магчымасць  пастаўкi  тавараў  i  аказання  паслуг,  не
ўпамянутых у iндыкатыўных спiсах.
     Указаны прынцып рэгулявання ўзаемных паставак i  прадастаўлення
паслуг можа прымяняцца па ўзгадненню Дагаворных Бакоў i ў наступным.

                             Артыкул 5

     Дагаворныя Бакi  створаць  спрыяльныя  ўмовы  для  ўстанаўлення
прамых кантактаў  памiж  рэгiёнамi,  прадпрыемствамi,  арганiзацыямi
Рэспублiкi Беларусь i Венгерскай Рэспублiкi.

                             Артыкул 6

     Упаўнаважаныя прадстаўнiкi    Дагаворных   Бакоў   будуць   пры
неабходнасцi сустракацца па чарзе ў Мiнску i Будапешце для  разгляду
ходу выканання дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 7

     Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i будзе
дзейнiчаць да  таго  часу,  пакуль  адзiн  з  Дагаворных  Бакоў   не
паведамiць у  пiсьмовай  форме  не  пазней чым за 6 месяцаў аб сваiм
намеры спынiць яго дзеянне.
     Пасля спынення   дзеяння  дадзенага  Пагаднення  яго  палажэннi
будуць прымяняцца  да  ўсiх  кантрактаў,  абавязацельствы  па   якiх
узнiклi ў  перыяд  яго  дзеяння  i  не  выкананы да моманту спынення
дзеяння Пагаднення.

     Здзейснена 11  снежня 1991 года ў двух аўтэнтычных экземплярах,
кожны на беларускай i венгерскай мовах,  прычым абодва тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.



 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 _____________ подпис
 За Урад Венгерскай Рэспублiкi               _____________ подпис 



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России