ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 лiстапада 2004 г. № 1373
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛIВАНСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ I ПАДПIСАННI ДАДЗЕНАГА
ПАГАДНЕННЯ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства спорту i турызму, узгодненую
з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiванскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве
ў галiне турызму i падпiсаннi дадзенага Пагаднення.
2. Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў
праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Лiванскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму
(прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра спорту i турызму Сiвакова Юрыя
Леанiдавiча на правядзенне перагавораў па праекту названага
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару, i ў выпадку дасягнення дамоўленасцi ў
межах зацверджанага праекта - на яго падпiсанне.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|