ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 7 сентября 2005 года

<<< Главная страница | < Назад


Мiнiстэрства замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь
 
Мiнiстэрству замежных спраў
Рэспублiкi Польшча        
Варшава                   
 
№ 17-10/7003-н
 
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь сведчыць сваю павагу да Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Польшча i, дзейнiчаючы ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь, мае гонар паведамiць аб тым, што Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь атрымала Ноту Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Польшча ад 2 сакавiка 2005 года № DРТ.I-2265-9-2004/SW/78 наступнага зместу:
"Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Польшча сведчыць сваю павагу да Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Варшаве, дзейнiчаючы ад iмя Урада Рэспублiкi Польшча, мае гонар на падставе артыкула 5 Дагавора памiж Урадам Рэспублiкi Польшча i Урадам Рэспублiкi Беларусь па пытанню пагранiчных пераходаў, якi быў падпiсаны ў Варшаве 24 красавiка 1992 года, прапанаваць заключэнне Пагаднення памiж Урадам Рэcпублiкi Польшча i Урадам Рэспублiкi Беларусь аб унясеннi змянення ў артыкул 3 вышэйзгаданага Дагавора наступнага зместу:
 
Артыкул 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
 
"Артыкул 3
 
1. Для мiжнароднага руху асобаў, транспартных сродкаў i тавараў праз польска-беларускую гранiцу будуць адкрыты наступныя пагранiчныя пераходы:
 
1) Баброўнiкi-Бераставiца,
 
2) Славатычы-Дамачава.
 
2. Для мiжнароднага беставарнага руху асобаў пяшком альбо з выкарыстаннем веласiпедаў, якiя знаходзяцца ў iх асабiстым карыстаннi, будзе адкрыты пагранiчны пераход Белавежа-Пярэраў.
 
3. Для мiжнароднага беставарнага руху асобаў з выкарыстаннем воднага трапспарту, якi знаходзiцца ў iх асабiстым карыстаннi, будзе адкрыты сезонны пагранiчны пераход Рудаўка-Лясная на Аўгустоўскiм канале.
 
4. Для грамадзян, транспартных сродкаў i тавараў Рэспублiкi Польшча i Рэспублiкi Беларусь будзе адкрыты пагранiчны пераход Полаўцы-Пяшчатка.
 
5. Дату адкрыцця пагранiчных пераходаў, пералiчаных ў абзацах 1, 2, 3, 4, Дагаворныя Бакi вызначаць шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.".
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Польшча прапаноўвае, каб у выпадку згоды з вышэйпададзеным Урада Рэспублiкi Беларусь гэта нота i адказ на яе склалi Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Польшча i Урадам Рэспублiкi Беларусь аб унясеннi змянення ў артыкул 3 Дагавора памiж Урадам Рэспублiкi Польшча i Урадам Рэспублiкi Беларусь па пытанню пагранiчных пераходаў, якi быў падпiсаны ў Варшаве 24 красавiка 1992 года, якое набудзе моц з даты атрымання ноты ў адказ.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Польшча карыстаецца выпадкам, каб аднавiць Пасольству Рэспублiкi Беларусь запэўненнi ў сваёй высокай павазе.".
Урад Рэспублiкi Беларусь прыняў рашэнне аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб унясеннi змянення ў артыкул 3 Дагавора памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча па пытанню пагранiчных пераходаў, якi быў падпiсаны ў Варшаве 24 красавiка 1992 года, якое ўступiць у сiлу з даты атрымання Польскiм Бокам гэтай Ноты.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь карыстаецца выпадкам, каб аднавiць Мiнiстэрству замежных спраў Рэспублiкi Польшча запэўненнi ў сваёй вельмi высокай павазе.
 
Мiнск, 29 сакавiка 2005 года
Министерство иностранных дел
Республики Польша
 
Посольство Республики Беларусь
в Варшаве                    
 
DPT.I-2265-9-2004/SW/78
 
Министерство иностранных дел Республики Польша выражает свое уважение Посольству Республики Беларусь в Варшаве, действуя от имени Правительства Республики Польша, имеет честь на основании статьи 5 Договора между Правительством Республики Польша и Правительством Республики Беларусь по вопросу пограничных переходов, подписанного в Варшаве 24 апреля 1992 года, предложить заключение Соглашения между Правительством Республики Польша и Правительством Республики Беларусь о внесении изменения в статью 3 вышеупомянутого Договора следующего содержания:
Статью 3 изложить в следующей редакции:
 
"Статья 3
 
1. Для международного движения лиц, транспортных средств и товаров через польско-белорусскую границу будут открыты следующие пограничные переходы:
 
1) Бобровники-Берестовица,
 
2) Словатычи-Домачево.
 
2. Для международного бестоварного движения лиц, пешком либо с использованием велосипедов, которые находятся в их личном пользовании, будет открыт пограничный переход Беловежа-Переров.
 
3. Для международного бестоварного движения лиц с использованием водного транспорта, который находится в их личном пользовании, будет открыт сезонный пограничный переход Рудавка-Лесная на Августовском канале.
 
4. Для движения граждан, транспортных средств и товаров Республики Польша и Республики Беларусь будет открыт пограничный переход Половцы-Пещатка.
 
5. Дату открытия пограничных переходов, перечисленных в абзацах 1, 2, 3, 4, Договаривающиеся Стороны определят путем обмена дипломатическими нотами.".
Министерство иностранных дел Республики Польша предлагает, чтобы в случае согласия с вышеизложенным Правительства Республики Беларусь данная нота и ответ на нее составили Соглашение между Правительством Республики Польша и Правительством Республики Беларусь о внесении изменения в статью 3 Договора между Правительством Республики Польша и Правительством Республики Беларусь по вопросу пограничных переходов, подписанного в Варшаве 24 апреля 1992 года, которое вступит в силу с даты получения ответной ноты.
Министерство иностранных дел Республики Польша пользуется случаем, чтобы возобновить Посольству Республики Беларусь заверения в своем высоком уважении.
 
Варшава, 2 марта 2005 года

<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России