ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 19 июня 2006 года

<<< Главная страница | < Назад


Решение Минского областного Совета депутатов от 26 апреля 2006 г. №199 "Аб зацвярджэннi абласной праграмы "Традыцыйная культура i дзецi" на 2006 - 2010 гады"

 
             РАШЭННЕ МІНСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                     26 красавіка 2006 г. № 199

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ АБЛАСНОЙ ПРАГРАМЫ «ТРАДЫЦЫЙНАЯ
КУЛЬТУРА І ДЗЕЦІ» НА 2006-2010 ГАДЫ

     Мiнскi абласны Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
     1.  Зацвердзiць  абласную  праграму  «Традыцыйная  культура   i
дзецi» на 2006-2010 гады.
     2.  Гарадскiм  i  раённым  Саветам  дэпутатаў  распрацаваць   i
зацвердзiць рэгiянальныя праграмы «Традыцыйная культура i дзецi»  на
2006-2010 гады.
     3.   Кантроль  за  выкананнем  дадзенага  рашэння  ўскласцi  на
пастаянную  камiсiю  па развiццю сацыяльнай сферы  абласнога  Савета
дэпутатаў   i   першага   намеснiка  старшынi   Мiнскага   абласнога
выканаўчага камiтэта Крупца Л.Ф.
     
Старшыня                                                А.А.Кузняцоў
     
                                                  ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                  Рашэнне
                                                  Мінскага абласнога
                                                  Савета дэпутатаў
                                                  26.04.2006 № 199

АБЛАСНАЯ ПРАГРАМА
«Традыцыйная культура і дзеці» на 2006-2010 гады

     1.  Абласная праграма «Традыцыйная культура і дзеці»  (далей  -
Праграма)   распрацавана  ўпраўленнем  культуры  Мінскага  абласнога
выканаўчага  камітэта  (далей - аблвыканком) і ўпраўленнем  адукацыі
аблвыканкома  ў  адпаведнасці  з  прапановамі  рэгіёнаў  вобласці  і
разлічана на 2006-2010 гады.
     2.  Праграма прадугледжвае здзяйсненне комплексу мерапрыемстваў
па далейшаму захаванню традыцыйнай культуры, арганізацыі пераемнасці
традыцыйнай культурнай спадчыны Мінскай вобласці дзецьмі і моладдзю.
     3.  Вырашэнне арганізацыйных пытанняў і кантроль за рэалізацыяй
мерапрыемстваў    Праграмы    ажыццяўляюць    упраўленне    культуры
аблвыканкома і упраўленне адукацыі аблвыканкома.
     4.   Рэалізацыя   Праграмы  здзяйсняецца   ў   адпаведнасці   з
мерапрыемствамі   па   рэалізацыі  абласной  праграмы   «Традыцыйная
культура  і  дзеці»  на  2006-2010 гады (далей  -  мерапрыемствы)  у
адпаведнасці з дадаткам да Праграмы.
     5.  Аддзелы  культуры і адукацыі раённых і гарадскіх выканаўчых
камітэтаў  (далей  -  райгарвыканкомы)  штогадова  прадстаўляюць  ва
ўпраўленне  культуры  аблвыканкома адпаведную  інфармацыю  аб  ходзе
выканання мерапрыемстваў Праграмы.
     6.  Мэтай Праграмы з'яўляецца забеспячэнне пераемнасці духоўных
і  мастацкіх  традыцый  беларускай вёскі  праз  далучэнне  дзяцей  і
моладзі  да  мастацка-культурнай спадчыны,  уключэнне  іх  у  працэс
актыўнай культуратворчасці.
     7. Праграма прадугледжвае рашэнне наступных задач:
     прыцягненне ўвагі ўстаноў культуры і адукацыі Мінскай  вобласці
да праблем выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнай культуры;
     падтрымка дзейнасці ўстаноў культуры і адукацыі, якія  працуюць
у  галіне  традыцыйнай культуры, дзіцячых фальклорных  калектываў  і
калектываў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
     арганізацыя   сістэмнай   метадычнай   работы   з   традыцыйнай
культурай ва ўмовах агульнаадукацыйных школ, пазашкольных і  клубных
устаноў;
     уключэнне  ўзораў традыцыйнай духоўнай і матэрыяльнай  культуры
ў   сучасную   сацыяльную  практыку  з  мэтай  іх   выкарыстання   ў
патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення;
     папулярызацыя аўтэнтычных форм традыцыйнай культуры,  павышэнне
статусу   аўтэнтычнага   фальклору  і  народнага   мастацтва   сярод
насельніцтва вобласці;
     забеспячэнне   мастацка-навуковага   падыходу   да    стварэння
касцюмаў дзіцячых фальклорных калектываў і іх рэпертуару;
     павышэнне  кваліфікацыі  кадраў устаноў  культуры  і  адукацыі,
працуючых у напрамку традыцыйнай культуры.
     8.  Выканаўцамі  мерапрыемстваў Праграмы з'яўляюцца  ўпраўленне
культуры  аблвыканкома, упраўленне адукацыі аблвыканкома, аддзел  па
справах  моладзі  аблвыканкома, аддзелы  культуры  райгарвыканкомаў,
аддзелы адукацыі райгарвыканкомаў і іншыя зацікаўленыя.
     9.  Фінансаванне мерапрыемстваў Праграмы здзяйсняецца  за  кошт
сродкаў  выканаўцаў  і  іншых крыніц, не забароненых  заканадаўствам
(пазабюджэтныя крыніцы).
     10.   Аддзелы  культуры  райгарвыканкомаў  і  аддзелы  адукацыі
райгарвыканкомаў   штогадова  да  25   студзеня   прадстаўляюць   ва
ўпраўленне культуры  аблвыканкома i ўпраўленне адукацыі аблвыканкома
інфармацыю   аб   ходзе   выканання   мерапрыемстваў   Праграмы    ў
справаздачным годзе.
     11.  Упраўленне  культуры аблвыканкома  і  ўпраўленне  адукацыі
аблвыканкома  штогадова да 1 лютага прадстаўляюць у  Мінскі  абласны
Савет   дэпутатаў  інфармацыю  аб  ходзе  выканання   мерапрыемстваў
Праграмы  ў  справаздачным  годзе  і  пры  неабходнасці  ўносяць  па
ўзгадненню з непасрэднымі выканаўцамі прапановы па іх карэктыроўцы.
     12.  Рэалізацыя  Праграмы  прадугледжвае  дасягненне  наступных
вынікаў:
     уключэнне   дзяцей   і  моладзі  ў  сучасны  культураўтваральны
працэс;
     арганізацыю сістэмы ўзаемадзеяння ўстаноў культуры  і  адукацыі
ў справе выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнай культуры;
     пашырэнне   сеткі   ўстаноў  культуры  і  адукацыі   ў   галіне
традыцыйнай культуры;
     павышэнне  грамадскага  статусу  традыцыйнага  мастацтва  сярод
дзяцей і моладзі;
     павышэнне  колькаснага і якаснага ўзроўню дзейнасці дзіцячых  і
маладзёжных аматарскіх калектываў у галіне традыцыйнай культуры;
     актывізацыю    дзейнасці   дзіцячых   фальклорных   калектываў,
аб’яднанняў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
     папулярызацыю  традыцыйных чалавечых  каштоўнасцей,  умацаванне
значнасці сям’і ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі.
     
                                               Дадатак
                                               да абласной 
                                               праграмы «Традыцыйная 
                                               культура і дзеці» 
                                               на 2006-2010 гады
                                  
 Мерапрыемствы па рэалізацыі абласной праграмы «Традыцыйная культура
                     і дзеці» на 2006-2010 гады

----T------------------------------T----------T--------------------¬ 
¦ № ¦     Назва мерапрыемства      ¦  Тэрмiн  ¦     Выканаўцы      ¦
¦п/п¦                              ¦выканання ¦                    ¦
¦   ¦                              ¦  (гады)  ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦ 1 ¦Стварэнне раённых Дамоў       ¦          ¦Барысаўскi,         ¦
¦   ¦(Цэнтраў) рамёстваў на базе:  ¦          ¦Капыльскi,          ¦
¦   ¦Барысаўскага                  ¦   2009   ¦Нясвiжскi,          ¦
¦   ¦Капыльскага                   ¦   2010   ¦Смалявiцкi,         ¦
¦   ¦Нясвiжскага                   ¦   2009   ¦Стаўбцоўскi,        ¦
¦   ¦Смалявiцкага                  ¦   2006   ¦Уздзенскi раённыя   ¦
¦   ¦Стаўбцоўскага                 ¦   2006   ¦выканаўчыя камiтэты ¦
¦   ¦Уздзенскага раёнаў            ¦   2006   ¦(далей -            ¦
¦   ¦                              ¦          ¦райвыканкомы)       ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦ 2 ¦Стварэнне Дамоў фальклору на  ¦          ¦Клецкi, Пухавiцкi   ¦
¦   ¦базе:                         ¦          ¦райвыканкомы        ¦
¦   ¦Клецкага раёна (Колкаўскi     ¦   2006   ¦                    ¦
¦   ¦сельскi Дом культуры)         ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Пухавiцкага раёна             ¦   2007   ¦                    ¦
¦   ¦(Светлаборскi сельскi Дом     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры)                     ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦ 3 ¦Стварэнне Цэнтра традыцыйнай  ¦   2007   ¦Любанскi райвыканком¦
¦   ¦культуры на базе Любанскага   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦раёна                         ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦ 4 ¦Стварэнне пакояў-музеяў,      ¦2006-2010 ¦Райвыканкомы,       ¦
¦   ¦куткоў сялянскага побыту пры  ¦          ¦гарадскiя выканаўчыя¦
¦   ¦ўстановах культуры i адукацыi ¦          ¦камiтэты (далей -   ¦
¦   ¦                              ¦          ¦гарвыканкомы)       ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦ 5 ¦Стварэнне музеяў аўтэнтычных  ¦   2008   ¦Салiгорскi          ¦
¦   ¦фальклорных калектываў (в.    ¦          ¦райвыканком         ¦
¦   ¦Ананьчыцы Салiгорскага раёна) ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦ 6 ¦Стварэнне маладзёжнай студыi  ¦   2006   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦фальклору пры дзяржаўнай      ¦          ¦аблвыканкома        ¦
¦   ¦установе "Мiнскi абласны цэнтр¦          ¦                    ¦
¦   ¦народнай творчасцi"           ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦ 7 ¦Стварэнне гурткоў побытавага  ¦2006-2010 ¦Барысаўскi,         ¦
¦   ¦танца пры:                    ¦          ¦Бярэзiнскi,         ¦
¦   ¦Карсакавiцкiм, Ухалодскiм     ¦          ¦Дзяржынскi,         ¦
¦   ¦сельскiх Дамах культуры       ¦          ¦Капыльскi, Лагойскi,¦
¦   ¦Барысаўскага раёна            ¦          ¦Мядзельскi,         ¦
¦   ¦Новiнскiм, Чыжахскiм сельскiх ¦          ¦Смалявiцкi,         ¦
¦   ¦Дамах культуры Бярэзiнскага   ¦          ¦Старадарожскi,      ¦
¦   ¦раёна                         ¦          ¦Уздзенскi           ¦
¦   ¦Доме культуры п. Энергетыкаў  ¦          ¦райвыканкомы        ¦
¦   ¦Дзяржынскага раёна            ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Ляшнянскiм сельскiм Доме      ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры Капыльскага раёна    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦дзяржаўнай установе адукацыi  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦"Гайненская сярэдняя          ¦          ¦                    ¦
¦   ¦агульнаадукацыйная школа"     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Лагойскага раёна              ¦          ¦                    ¦
¦   ¦дзяржаўных установах адукацыi ¦          ¦                    ¦
¦   ¦"Мядзельская сярэдняя         ¦          ¦                    ¦
¦   ¦агульнаадукацыйная школа № 1  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦iмя В.Н.Дубоўкi", "Сярэдняя   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦агульнаадукацыйная школа № 2",¦          ¦                    ¦
¦   ¦"Гiмназiя № 1" г. Мядзеля,    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Баярскiм, Старыгiнскiм        ¦          ¦                    ¦
¦   ¦сельскiх Дамах культуры       ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Мядзельскага раёна            ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Будагоўскiм сельскiм Доме     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры Смалявiцкага раёна   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Прысынкаўскiм сельскiм Доме   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры Старадарожскага раёна¦          ¦                    ¦
¦   ¦Дзешчанскiм Цэнтры вольнага   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦часу, Каралёўскiм сельскiм    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Доме культуры Уздзенскага     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦раёна                         ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦ 8 ¦Стварэнне гурткоў, класаў па  ¦2006-2010 ¦Любанскi, Нясвiжскi,¦
¦   ¦засваенню традыцыйнай народнай¦          ¦Слуцкi,             ¦
¦   ¦музыкi пры:                   ¦          ¦Старадарожскi,      ¦
¦   ¦Любанскiм раённым Цэнтры      ¦          ¦Уздзенскi           ¦
¦   ¦культуры, сельскiм Доме       ¦          ¦райвыканкомы        ¦
¦   ¦культуры Сосны-1 Любанскага   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦раёна                         ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Нясвiжскай дзiцячай школе     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦мастацтваў                    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Селiшчанскай дзiцячай школе   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦мастацтваў Слуцкага раёна     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Старадарожскай дзiцячай школе ¦          ¦                    ¦
¦   ¦мастацтваў, Каралёўскiм,      ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Прысынкаўскiм сельскiх Дамах  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры Уздзенскага раёна    ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦ 9 ¦Стварэнне клубаў традыцыйнай  ¦2006-2010 ¦Бярэзiнскi,         ¦
¦   ¦дзiцячай гульнi пры:          ¦          ¦Валожынскi,         ¦
¦   ¦Любушанскiм Цэнтры традыцыйнай¦          ¦Вiлейскi, Капыльскi,¦
¦   ¦культуры Бярэзiнскага раёна   ¦          ¦Мiнскi, Мядзельскi, ¦
¦   ¦Пяршайскiм сельскiм Доме      ¦          ¦Слуцкi, Стаўбцоўскi ¦
¦   ¦культуры Валожынскага раёна   ¦          ¦райвыканкомы        ¦
¦   ¦Любанскiм                     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦адукацыйна-культурным Цэнтры  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Вiлейскага раёна              ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Лоцвiнскiм сельскiм Доме      ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры Капыльскага раёна    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Лескаўскiм, Замастоцкiм       ¦          ¦                    ¦
¦   ¦сельскiх Дамах культуры       ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Мiнскага раёна                ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Вузлянскiм Доме фальклору     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Мядзельскага раёна            ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Лучнiкоўскiм Цэнтры культуры, ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Гацукоўскiм Доме фальклору    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Слуцкага раёна                ¦          ¦                    ¦
¦   ¦вёсках Залужжа, Засулле, Стары¦          ¦                    ¦
¦   ¦Свержань Стаўбцоўскага раёна  ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦10 ¦Стварэнне дзiцячых фальклорных¦2006-2010 ¦Бярэзiнскi,         ¦
¦   ¦калектываў пры:               ¦          ¦Валожынскi,         ¦
¦   ¦Вяцэўскiм сельскiм Доме       ¦          ¦Капыльскi,          ¦
¦   ¦культуры, установах адукацыi  ¦          ¦Нясвiжскi, Слуцкi,  ¦
¦   ¦"Пагосцкi дзяржаўны           ¦          ¦Стаўбцоўскi         ¦
¦   ¦вучэбна-педагагiчны комплекс  ¦          ¦райвыканкомы        ¦
¦   ¦дзiцячы сад-агульнаадукацыйная¦          ¦                    ¦
¦   ¦сярэдняя школа", "Капланецкi  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦вучэбна-педагагiчны комплекс  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦дзiцячы сад-агульнаадукацыйная¦          ¦                    ¦
¦   ¦сярэдняя школа", "Гарэнiцкi   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦вучэбна-педагагiчны комплекс  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦дзiцячы сад-агульнаадукацыйная¦          ¦                    ¦
¦   ¦сярэдняя школа" Бярэзiнскага  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦раёна                         ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Вiшнеўскiм, Пяршайскiм,       ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Сакаўшчынскiм сельскiх Дамах  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры, Дубiнскiм сельскiм  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦клубе Валожынскага раёна      ¦          ¦                    ¦
¦   ¦установах адукацыi "Дзяржаўная¦          ¦                    ¦
¦   ¦агульнаадукацыйная сярэдняя   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦школа № 3 г. Капыль",         ¦          ¦                    ¦
¦   ¦"Доктаравiцкая дзяржаўная     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦агульнаадукацыйная сярэдняя   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦школа" Капыльскага раёна      ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Карцэвiцкiм, Грыцкавiцкiм,    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Затур'янскiм сельскiх Дамах   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры, Мiцькавiцкiм        ¦          ¦                    ¦
¦   ¦сельскiм клубе Нясвiжскага    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦раёна                         ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Гацукоўскiм Доме фальклору,   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Балотчыцкiм сельскiм Доме     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры, Вясейскай дзiцячай  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦школе мастацтваў Слуцкага     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦раёна                         ¦          ¦                    ¦
¦   ¦в. Шашкi Стаўбцоўскага раёна  ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦11 ¦Стварэнне дзiцячых            ¦2006-2010 ¦Барысаўскi,         ¦
¦   ¦гуртоў-спадарожнiкаў пры      ¦          ¦Лагойскi, Нясвiжскi,¦
¦   ¦аўтэнтычных калектывах:       ¦          ¦Старадарожскi       ¦
¦   ¦"Суседкi" в. Янчына           ¦          ¦райвыканкомы        ¦
¦   ¦Барысаўскага раёна            ¦          ¦                    ¦
¦   ¦фальклорных гуртах            ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Гасцiлавiцкага, Гайненскага,  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Астрошыцкага сельскiх Дамоў   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры Лагойскага раёна     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Малеўскiм гурце Нясвiжскага   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦раёна                         ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Язылiцкiм гурце "Набiлiцы"    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Баранавiцкага сельскага Дома  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры Старадарожскага раёна¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦12 ¦Стварэнне школ дзiцячага      ¦2006-2010 ¦Бярэзiнскi,         ¦
¦   ¦фальклору пры:                ¦          ¦Валожынскi,         ¦
¦   ¦Любушанскiм Цэнтры традыцыйнай¦          ¦Вiлейскi, Клецкi,   ¦
¦   ¦культуры Бярэзiнскага раёна   ¦          ¦Капыльскi, Лагойскi,¦
¦   ¦Дорскай дзiцячай школе        ¦          ¦Любанскi, Мiнскi,   ¦
¦   ¦мастацтваў Валожынскага раёна ¦          ¦Мядзельскi,         ¦
¦   ¦Любанскiм                     ¦          ¦Пухавiцкi,          ¦
¦   ¦адукацыйна-культурным Цэнтры  ¦          ¦Салiгорскi, Слуцкi, ¦
¦   ¦Вiлейскага раёна              ¦          ¦Смалявiцкi,         ¦
¦   ¦дзяржаўнай установе "Вiлейская¦          ¦Уздзенскi           ¦
¦   ¦гiмназiя № 1 "Логас"          ¦          ¦райвыканкомы        ¦
¦   ¦дзяржаўнай установе           ¦          ¦                    ¦
¦   ¦"Агульнаадукацыйная пачатковая¦          ¦                    ¦
¦   ¦школа № 6 з агульнаэстэтычным ¦          ¦                    ¦
¦   ¦ухiлам г. Вiлейкi"            ¦          ¦                    ¦
¦   ¦установе адукацыi "Морацкая   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦дзяржаўная агульнаадукацыйная ¦          ¦                    ¦
¦   ¦школа Клецкага раёна"         ¦          ¦                    ¦
¦   ¦установе адукацыi "Дзяржаўная ¦          ¦                    ¦
¦   ¦агульнаадукацыйная сярэдняя   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦школа № 3 г. Капыль"          ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Калачоўскiм сельскiм Доме     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры, Плешчанiцкiм        ¦          ¦                    ¦
¦   ¦горпасялковым Доме культуры   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Лагойскага раёна              ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Любанскiм раённым Цэнтры      ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры, Сорацкiм Палацы     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры Любанскага раёна     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Новадворскiм Цэнтры           ¦          ¦                    ¦
¦   ¦традыцыйнай культуры,         ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Прылуцкiм Цэнтры народнай     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦творчасцi Мiнскага раёна      ¦          ¦                    ¦
¦   ¦дзяржаўнай установе адукацыi  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦"Сенiцкая сярэдняя            ¦          ¦                    ¦
¦   ¦агульнаадукацыйная школа iмя  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Я.Купалы Мiнскага раёна"      ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Вузлянскiм Доме фальклору     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Мядзельскага раёна            ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Рудзенскiм горпасялковым Доме ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры Пухавiцкага раёна    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦дзяржаўнай установе адукацыi  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦"Гоцкая дзяржаўная сярэдняя   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦агульнаадукацыйная школа      ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Салiгорскага раёна"           ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Лучнiкоўскiм Цэнтры культуры, ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Гацукоўскiм Доме фальклору,   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Вясейскай дзiцячай школе      ¦          ¦                    ¦
¦   ¦мастацтваў Слуцкага раёна     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Барсукоўскiм сельскiм Доме    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры Смалявiцкага раёна   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Касцяшоўскiм, Кухцiцкiм,      ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Нёманскiм, Стальбоўскiм       ¦          ¦                    ¦
¦   ¦сельскiх Дамах культуры       ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Уздзенскага раёна             ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦13 ¦Правядзенне комплекснага      ¦На працягу¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦экспедыцыйнага даследавання   ¦ дзеяння  ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦традыцыйнай духоўнай i        ¦ Праграмы ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦матэрыяльнай культуры рэгiёнаў¦          ¦аблвыканкома, ДУ    ¦
¦   ¦вобласцi з прыцягненнем       ¦          ¦МАЦНТ, райвыканкомы ¦
¦   ¦спецыялiстаў iнстытута        ¦          ¦                    ¦
¦   ¦мастацтвазнаўства, этнаграфii ¦          ¦                    ¦
¦   ¦i фальклору iмя К.Крапiвы     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Нацыянальнай акадэмii навук   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Беларусi, лабараторыi         ¦          ¦                    ¦
¦   ¦традыцыйнага мастацтва        ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Беларускага дзяржаўнага       ¦          ¦                    ¦
¦   ¦iнстытута праблем культуры,   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦дзяржаўнай установы "Мiнскi   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦абласны цэнтр народнай        ¦          ¦                    ¦
¦   ¦творчасцi" (далей - ДУ МАЦНТ) ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦14 ¦Правядзенне анкетавання па    ¦   2006   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦побытаваму танцу ва ўстановах ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦культуры i адукацыi вобласцi з¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦мэтай выяўлення тэндэнцый     ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦развiцця жанру ў вобласцi     ¦          ¦райвыканкомы        ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦15 ¦Папаўненне абласнога банка    ¦На працягу¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦даных па фальклору,           ¦ дзеяння  ¦аблвыканкома, ДУ    ¦
¦   ¦традыцыйных промыслах i       ¦ Праграмы ¦МАЦНТ, райвыканкомы,¦
¦   ¦рамёствах, дзiцячых           ¦          ¦гарвыканкомы        ¦
¦   ¦фальклорных калектывах        ¦          ¦                    ¦
¦   ¦вобласцi на базе ДУ МАЦНТ     ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦16 ¦Стварэнне i папаўненне архiваў¦На працягу¦Райвыканкомы,       ¦
¦   ¦фона-, фота-, вiдэаматэрыялаў ¦ дзеяння  ¦гарвыканкомы        ¦
¦   ¦па фальклору, традыцыйных     ¦ Праграмы ¦                    ¦
¦   ¦промыслах i рамёствах пры     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦метадычных цэнтрах раёнаў     ¦          ¦                    ¦
¦   ¦вобласцi, сярэднiх школах i   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦фальклорных калектывах        ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦17 ¦Правядзенне фальклорных,      ¦На працягу¦Райвыканкомы,       ¦
¦   ¦этнаграфiчных дэсантаў,       ¦ дзеяння  ¦гарвыканкомы,       ¦
¦   ¦вандровак (у рэгiёнах),       ¦ Праграмы ¦мясцовыя ўстановы   ¦
¦   ¦сустрэч дзяцей i моладзi з    ¦          ¦культуры i адукацыi ¦
¦   ¦носьбiтамi фальклору          ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦18 ¦Правядзенне                   ¦   2007   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦навукова-практычнага семiнару ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦для работнiкаў устаноў        ¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦культуры i адукацыi,          ¦          ¦аблвыканкома        ¦
¦   ¦кiраўнiкоў дзiцячых           ¦          ¦                    ¦
¦   ¦фальклорных калектываў        ¦          ¦                    ¦
¦   ¦вобласцi па тэме: "Методыка   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦збору, апрацоўкi i            ¦          ¦                    ¦
¦   ¦сiстэматызацыi фальклорнага   ¦          ¦                    ¦
¦   ¦матэрыялу"                    ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦19 ¦Правядзенне пасяджэння савета ¦          ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦дырэктароў аддзелаў культуры i¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦адукацыi:                     ¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦на базе Любанскага раёна па   ¦   2006   ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦тэме: "Вопыт работы ўстаноў   ¦          ¦Любанскi i          ¦
¦   ¦культуры па побытаваму танцу" ¦          ¦Барысаўскi          ¦
¦   ¦на базе Барысаўскага раёна па ¦   2007   ¦райвыканкомы        ¦
¦   ¦тэме: "Узаемадзеянне ўстаноў  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры i адукацыi ў         ¦          ¦                    ¦
¦   ¦выхаваннi дзяцей i моладзi    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦сродкамi традыцыйнай культуры"¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦20 ¦Правядзенне                   ¦   2008   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦навукова-практычнай           ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦канферэнцыi па тэме: "Праблемы¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦пераемнасцi традыцыйнай       ¦          ¦аблвыканкома        ¦
¦   ¦культуры на Мiншчыне"         ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦21 ¦Правядзенне абласнога         ¦   2007   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦семiнара-практыкума па тэме:  ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦"Праблемы рэпертуару дзiцячага¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦фальклорнага калектыву"       ¦          ¦аблвыканкома        ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦22 ¦Правядзенне мерапрыемства -   ¦   2006   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦эксперыментальная "Школа      ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦побытавага танца" з           ¦          ¦Салiгорскi          ¦
¦   ¦кiраўнiкамi клубных устаноў   ¦          ¦райвыканком         ¦
¦   ¦Салiгорскага раёна            ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦23 ¦Правядзенне майстар-класаў для¦   2007   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦кiраўнiкоў дзiцячых           ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦фальклорных калектываў па     ¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦традыцыйных абрадавых спевах з¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦удзелам узорнага фальклорнага ¦          ¦Мiнскi, Любанскi    ¦
¦   ¦калектыву "Калыханка"         ¦          ¦райвыканкомы        ¦
¦   ¦Мiханавiцкага Дома фальклору  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Мiнскага раёна i па побытаваму¦          ¦                    ¦
¦   ¦танцу з удзелам узорнага      ¦          ¦                    ¦
¦   ¦фальклорнага гурта "Верабейкi"¦          ¦                    ¦
¦   ¦Любанскага раённага Цэнтра    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦культуры                      ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦24 ¦Правядзенне заняткаў абласной ¦2006-2010 ¦Упраўленнi культуры ¦
¦   ¦"Школы майстэрства" для       ¦          ¦i адукацыi          ¦
¦   ¦кiраўнiкоў дзiцячых           ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦фальклорных калектываў па     ¦          ¦Салiгорскi,         ¦
¦   ¦традыцыйных рамёствах:        ¦          ¦Уздзенскi, Вiлейскi,¦
¦   ¦саломапляценне                ¦          ¦Маладзечанскi       ¦
¦   ¦ткацтва паясоў                ¦          ¦райвыканкомы        ¦
¦   ¦лозапляценне                  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦выцiнанка                     ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦25 ¦Правядзенне абласнога         ¦   2007   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦семiнара-практыкума па тэме:  ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦"Стварэнне касцюма для        ¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦дзiцячага фальклорнага        ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦калектыву. Крой i аздабленне. ¦          ¦райвыканкомы        ¦
¦   ¦Рэгiянальныя асаблiвасцi" для ¦          ¦                    ¦
¦   ¦кiраўнiкоў дзiцячых           ¦          ¦                    ¦
¦   ¦фальклорных калектываў        ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦26 ¦Правядзенне абласнога         ¦   2006   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦фестывалю фальклорнага        ¦   2009   ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦мастацтва "Фальклорная талака"¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦                              ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦                              ¦          ¦аддзел па справах   ¦
¦   ¦                              ¦          ¦моладзi             ¦
¦   ¦                              ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦                              ¦          ¦Нясвiжскi, Любанскi ¦
¦   ¦                              ¦          ¦райвыканкомы        ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦27 ¦Правядзенне абласнога конкурсу¦   2008   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦дзiцячых калектываў побытавага¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦танца, танцавальных пар       ¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦                              ¦          ¦аблвыканкома, аддзел¦
¦   ¦                              ¦          ¦па справах моладзi  ¦
¦   ¦                              ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦                              ¦          ¦Любанскi райвыканком¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦28 ¦Падрыхтоўка дзiцячых          ¦На працягу¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦фальклорных калектываў        ¦ дзеяння  ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦вобласцi да ўдзелу ў          ¦ Праграмы ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦Рэспублiканскiм фестывалi     ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦фальклорнага мастацтва        ¦          ¦райвыканкомы        ¦
¦   ¦"Берагiня" (г.п. Акцябрскi    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦Гомельскай вобласцi)          ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦29 ¦Правядзенне рэгiянальнага     ¦2007-2010 ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦конкурсу сярод работнiкаў     ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦культуры i адукацыi па збору  ¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦этнаграфiчнай i фальклорнай   ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦спадчыны свайго краю "Збiрайма¦          ¦Любанскi,           ¦
¦   ¦сваё, беларускае!"            ¦          ¦Салiгорскi,         ¦
¦   ¦                              ¦          ¦Капыльскi, Слуцкi,  ¦
¦   ¦                              ¦          ¦Старадарожскi       ¦
¦   ¦                              ¦          ¦райвыканкомы        ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦30 ¦Правядзенне рэгiянальнага     ¦   2009   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦дзiцячага  Свята казкi  на    ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦базе Любанскага раёна         ¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦                              ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦                              ¦          ¦Любанскi райвыканком¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦31 ¦Правядзенне дзiцячага         ¦   2007   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦рэгiянальнага фестывалю       ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦рамёстваў "Сядзiба            ¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦новазямельцаў" на базе        ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦Стаўбцоўскага раёна           ¦          ¦Стаўбцоўскi         ¦
¦   ¦                              ¦          ¦райвыканком         ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦32 ¦Арганiзацыя i правядзенне     ¦2006-2010 ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦абменных канцэртаў памiж      ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦раёнамi вобласцi i суседнiмi  ¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦абласцямi для забеспячэння    ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦непасрэднага пераймання       ¦          ¦райвыканкомы,       ¦
¦   ¦лепшага вопыту                ¦          ¦гарвыканкомы        ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦33 ¦Забеспячэнне ўдзелу лепшых    ¦2006-2010 ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦дзiцячых фальклорных          ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦калектываў вобласцi ў         ¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦мiжнародным фестывальным руху ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦                              ¦          ¦райвыканкомы,       ¦
¦   ¦                              ¦          ¦гарвыканкомы        ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦34 ¦Асвятленне ў сродках масавай  ¦На працягу¦Упраўленнi культуры ¦
¦   ¦iнфармацыi мерапрыемстваў     ¦ дзеяння  ¦i адукацыi          ¦
¦   ¦Праграмы                      ¦ Праграмы ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦                              ¦          ¦райвыканкомы,       ¦
¦   ¦                              ¦          ¦гарвыканкомы        ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦35 ¦Выданне метадычных матэрыялаў ¦2006-2009 ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦у дапамогу работнiкам культуры¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦i адукацыi, кiраўнiкам        ¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦дзiцячых фальклорных          ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦калектываў па накiрунках:     ¦          ¦райвыканкомы,       ¦
¦   ¦побытавы танец                ¦          ¦гарвыканкомы        ¦
¦   ¦традыцыйнае адзенне           ¦          ¦                    ¦
¦   ¦выраб паясоў                  ¦          ¦                    ¦
¦   ¦песенны фальклор              ¦          ¦                    ¦
¦   ¦методыка работы з дзiцячым    ¦          ¦                    ¦
¦   ¦фальклорным калектывам        ¦          ¦                    ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦36 ¦Выпуск перыядычнага выдання па¦   2007   ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦традыцыйнай культуры          ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦                              ¦          ¦райвыканкомы,       ¦
¦   ¦                              ¦          ¦гарвыканкомы        ¦
+---+------------------------------+----------+--------------------+ 
¦37 ¦Стварэнне метадычных          ¦2007-2010 ¦Упраўленне культуры ¦
¦   ¦вiдэафiльмаў па побытаваму    ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦танцу i вырабу паясоў на      ¦          ¦упраўленне адукацыi ¦
¦   ¦Мiншчыне                      ¦          ¦аблвыканкома,       ¦
¦   ¦                              ¦          ¦райвыканкомы        ¦
L---+------------------------------+----------+--------------------- 

<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России