ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                                         Зацверджана
                                         загадам Мiнiстра адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         28 чэрвеня 1993 г., N 203

 Узгоднена
 Мiнiстэрства фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк Мiнiстра   Сверж А.I.
 15.11.93 г.

 Дзяржаўны камiтэт
 Рэспублiкi Беларусь па
 працы i сацыяльнай абароне
 насельнiцтва
 Намеснiк старшынi   Козел А.Г.
 16.11.93 г.


                       ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
            АБ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ (ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯХ)
              ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI I ПЕРАПАДРЫХТОЎКI
                КIРУЮЧЫХ РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ

===
         ___________________________________________________________
         Утратило силу постановлением Министерства образования от 30
         января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
         - № 8/9106 от 10.02.2003 г.) 

                      АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     Павышэнне квалiфiкацыi  мае сваёй мэтай паглыбленне прафесiйных
ведаў  i  навыкаў   слухачоў   у   адпаведнасцi   з   патрабаваннямi
навукова-тэхнiчнага прагрэсу, эканамiчнага i сацыяльнага развiцця, а
таксама  задавальненне  iндывiдуальных  патрабаванняў  грамадзян   у
павышэннi сваей прафесiйнай падрыхтоўкi.
     Перападрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца  для  набыцця  iмi   новых
прафесiйных  ведаў  i навыкаў,  прафесiй i спецыяльнасцей у сувязi з
патрабаваннямi навукова-тэхнiчага прагрэсу,  структурнымi змяненнямi
ў вытворчасцi i сацыяльнай сферы, на рынку працы, а таксама з улiкам
iндывiдуальных патрабаванняў грамадзян.
     Павышэнне квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўка  кадраў у Рэспублiцы
Беларусь  ажыццяўляецца  ў  навучальных  установах,  арганiзацыях  i
прадпрыемствах  усiх  форм уласнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.

            1. Навучальныя ўстановы /падраздзяленнi/
      павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў

     Павышэнне   квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўка     спецыялiстаў
ажыццяўляюцца дзяржаўнымi i недзяржаўнымi  навучальнымi   ўстановамi
/падраздзяленнямi/.

     1.1. Да   дзяржаўных   навучальных   устаноў  /падраздзяленняў/
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў адносяцца:
     - Акадэмiя кiравання пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
     - Мiжгалiновы /галiновы/ iнстытут павышэння квалiфiкацыi;
     - факультэт  павышэння  квалiфiкацыi  пры  дзяржаўнай  вышэйшай
навучальнай установе /акадэмii, унiверсiтэце, iнстытуце/;
     - спецыяльны  факультэт  па  перападрыхтоўцы  кадраў з вышэйшай
адукацыяй пры дзяржаўнай вышэйшай  навучальнай  установе  /акадэмii,
унiверсiтэце, iнстытуце/;
     - спецыяльнае аддзяленне па перападрыхтоўцы кадраў  з  сярэдняй
спецыяльнай    адукацыяй   пры   дзяржаўных   сярэднiх   спецыяльных
навучальных установах /тэхнiкумах, вучылiшчах/;
     - мiжгалiновыя  /галiновыя/  курсы  павышэння  квалiфiкацыi пры
мiнiстэрствах,   ведамствах,   дзяржаўных   навучальных   установах,
арганiзацыях i прадпраемствах дзяржаўнай формы ўласнасцi;
     - галiновыя вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы,   перападрыхтоўцы i
павышэннi квалiфiкацыi кадраў.

     1.2. Да недзяржаўных навучальных устаноў павышэння квалiфiкацыi
i перападрыхтоўкi кадраў адносяцца навучальныя ўстановы  iншых  форм
уласнасцi,   якiя   атрымалi   ва   ўстаноўленым   парадку  лiцэнзiю
Мiнiстэрства   адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь   на    ажыццяўленне
адукацыйнай  дзейнасцi i выконваюць патрабаваннi Закона "Аб адукацыi
ў Рэспублiцы Беларусь".
     Права на  правядзенне  мерапрыемстваў  павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi  кадраў   недзяржаўнымi   структурамi,   адукацыйныя
паслугi  якiх  не  з`яўляюцца  iх  асноўнай дзейнасцю /саюзы,  малыя
прадпрыемствы i  iнш./,  даецца  Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь.

     1.3. Стварэнне дзяржаўных навучальных устаноў /падраздзяленняў/
павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў ажыццяўляецца ў наступным парадку:
     - акадэмiй,  мiжгалiновых  /галiновых/   iнстытутаў   павышэння
квалiфiкацыi - Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь па заяўках
зацiкаўленых бакоў па узгадненню з Дзяржэканомпланам, Дзяржкампрацы,
Мiнфiнам,  адпаведнымi абласнымi /гарадскiмi/ выканаўчымi камiтэтамi
Саветаў народных дэпутатаў;
     - факультэтаў  павышэння  квалiфiкацыi пры вышэйшых навучальных
установах - самастойна па заявах зацiкаўленых бакоў, па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
     - спецыяльных  факультэтаў   i   спецыяльных   аддзяленняў   па
перападрыхтоўцы   кадраў   пры   вышэйшых   i  сярэднiх  спецыяльных
навучальных установах - Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i
зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i ведамствамi;
     - мiжгалiновых  /галiновых/  курсаў  павышэння  квалiфiкацыi  i
вучэбных   цэнтраў   па  падрыхтоўцы,  перападрыхтоўцы  i  павышэннi
квалiфiкацыi кадраў  пры  мiнiстэрствах,  ведамствах  -  адпаведнымi
мiнiстэрствамi i ведамствамi па ўзгадненню з Мiнадукацыi;
     - мiжгалiновых  /галiновых/   курсаў   павышэння   квалiфiкацыi
вучэбных   цэнтраў   па  падрыхтоўцы,  перападрыхтоўцы  i  павышэнню
квалiфiкацыi кадраў  пры  прадпрыемствах,  аб`яднаннях,  навучальных
установах  - самастойна па ўзгадненнi з адпаведнымi мiнiстэрствамi i
ведамствамi.

     1.4. Лiквiдацыя    i    рэарганiзацыя    навучальных    устаноў
/падраздзяленняў/  павышэння  квалiфiкацыi  i перападрыхтоўкi кадраў
ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым для iх стварэння.

     1.5. Аб стварэннi,  рэарганiзацыi  або  лiквiдацыi  навучальных
устаноў  /падраздзяленняў/  павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кадраў своечасова паведамляецца органам дзяржаўнай статыстыкi.

     1.6. Навучальныя    ўстановы     /падраздзяленнi/     павышэння
квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўкi   кадраў  на  падставе  дадзенага
Палажэння распрацоўваюць статуты,  якiя разглядаюцца вучоным саветам
/сходам працоўнага калектыву/,  зацвярджаюцца кiраўнiком навучальнай
установы    i    рэгiструюцца    вышэйстаячай    арганiзацыяй     па
падпарадкаванасцi.

     1.7. Дзяржаўныя     навучальныя    ўстановы    /падраздзяленнi/
ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi са статутам,  на падставе
прамых   дагавораў   з  мiнiстэрствамi,  ведамствамi,  аб`яднаннямi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, службамi занятасцi.

     1.8. Камплектаванне     слухачамi      навучальных      устаноў
/падраздзяленняў/   ажыццяўляецца   пераважна   на  падставе  прамых
дагавораў    з    мiнiстэрствамi,     ведамствамi,     аб`яднаннямi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, службамi занятасцi.

     1.9.  Навучальныя  ўстановы  /падраздзяленнi/  ва  ўстаноўленым
парадку  праходзяць  акрэдытацыю  ў  адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб
акрэдытацыi   навучальных    устаноў   (падраздзяленняў)   павышэння
квалiфiкацыi i  перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў  i спецыялiстаў,
зацвярджанага Пастановай  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь ад 6
лiстапада  1992  года  N  673  "Аб  акрэдытацыi  навучальных устаноў
/падраздзяленняў/  павышэння квалiфiкацыi  i перападрыхтоўкi кадраў"
/Збор пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь N 32, 19 лiстапада 1992 г./

     1.10. Навучальныя ўстановы /падраздзяленнi/ самастойна  рашаюць
пытаннi  арганiзацыi  навучальнага  працэсу, фiнансава-гаспадарчай i
iншых  вiдаў  дзейнасцi  пры  захаваннi   дзяржаўных   iнтарэсаў   i
патрабаванняў  да  паслядыпломнай адукацыi з улiкам правоў слухачоў,
педагагiчных i iншых работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

     1.11. Акадэмiя,  iнстытуты  могуць  мець  фiлiялы,  факультэты,
кафедры,  фiлiялы  кафедраў,  бухгалтэрыю,  iнфармацыйна-вылiчальныя
цэнтры,  iнтэрнаты гасцiнiчнага тыпу,  гасцiнiцы i iншыя вучэбныя  i
адмiнiстрацыйна-гаспадарчыя падраздзяленнi.

     1.12. Фiлiял   акадэмii,   iнстытута   з`яўляецца   структурным
падраздзяленнем,  якое ажыццяўляе  павышэнне  квалiфiкацыi  кiруючых
работнiкаў  i  спецыялiстаў  з  улiкам характару вытворчай дзейнасцi
аб`яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, i ствараецца пры
наяўнасцi   не  менш  як  300  чалавек  сярэднегадавога  кантынгенту
слухачоў.
     Фiлiялы могуць  мець  факультэты,  кафедры,  фiлiялы  кафедраў,
бухгалтэрыю, iнфармацыйна-вылiчальныя цэнтры, iнтэрнаты гасцiнiчнага
тыпу,   гасцiнiцы,  iншыя   вучэбныя  i  адмiнiстрацыйна-гаспадарчыя
падраздзяленнi.

     1.13 Факультэт  iнстытута,  фiлiялы,  факультэт  пры   вышэйшай
навучальнай   установе   з`яўляюцца   структурнымi  падраздзяленнямi
iнстытута,  фiлiяла, ВНУ, якiя ажыццяўляюць павышэнне квалiфiкацыi i
перападрыхтоўку  кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў  па  адной цi
некалькiх блiзкiх спецыяльнасцях. Факультэт пры ВНУ арганiзуецца пры
наяўнасцi не менш як 100 слухачоў у сярэднегадавым падлiку.

     1.14. Кафедра з`яўляецца асноўным вучэбна-навуковым структурным
падраздзяленнем  iнстытута,  фiлiяла,  факультэта,  якое  ажыццяўляе
вучэбную,  метадычную  i  навуковую  работу  па  адной  цi некалькiх
блiзкiх дысцыплiнах.

     1.15. Факультэт i кафедра /фiлiял кафедраў/ iнстытута,  фiлiяла
могуць  быць арганiзаваны пры буйных прадпрыемствах,  арганiзацыях i
ўстановах,  саўгасах i калгасах,  як у месцы знаходжання навучальнай
установы, так i ў iншых гарадах /населеных пунктах/.

     1.16. У  сваей  дзейнасцi  факультэт i кафедра /фiлiял кафедры/
навучальнай установы кiруюцца дзеючымi палажэннямi, прызначанымi для
вышэйшых навучальных устаноў.

     1.17. На  навучальныя  ўстановы  /падраздзяленнi/  ускладаецца:
аператыўнае задавальненне патрабаванняў  мiнiстэрстваў,  ведамстваў,
аб`яднанняў,   прадпрыемстваў,  арганiзацый  i  ўстаноў,  а  таксама
iндывiдуальных патрабаванняў грамадзян у павышэннi сваей прафесiйнай
падрыхтоўкi;
     забеспячэнне авалодання    слухачамi     навейшымi     метадамi
гаспадарання i кiравання ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомiкi;
     садзейнiчанне гарманiчнаму  развiццю  асобы,  найбольш   поўнай
рэалiзацыi яе творчых здольнасцей;
     развiццё навуковай,  тэхнiчнай   i   культурнай   дзейнасцi   ў
адпаведнасцi з патрэбамi развiцця рэспублiкi;
     выпрацоўка навыкаў кiравання працоўнымi калектывамi;
     на базе  перадавога  айчыннага  i  замежнага  вопыту авалоданне
навейшымi  дасягненнямi  ў  галiне  навукi  i  тэхнiкi,   тэхналогii
вытворчасцi i арганiзацыi працы;
     забеспячэнне падрыхтоўкi  высокаквалiфiкаваных   кiраўнiкоў   i
спецыялiстаў для работы ў сферы знешнеэканамiчнай дзейнасцi;
     падрыхтоўка спецыялiстаў у галiнах комплекснага i рацыянальнага
прыродакарыстання,  беражлiвых  адносiн  да працоўных i матэрыяльных
рэсурсаў;
     развiцце ў    слухачоў    навыкаў    выкарыстання    ў   рабоце
электронна-вылiчальнай тэхнiкi,  уменняў   арыентавацца   ў   патоку
сучаснай навукова-тэхнiчнай iнфармацыi,  эфектыўна яе выкарыстоўваць
для рашэння практычных задач;
     заўседнае паляпшэнне якасцi навучання слухачоў,  узмацненне яго
практычный накiраванасцi на рашэнне канкрэтных  задач  удасканалення
работы галiн,  аб`яднанняў,  прадпрыемстваў i арганiзацый, працоўных
калектываў ва ўмовах суверэнiтэту рэспублiкi,  пераходу да  рыначнай
эканомiкi;
     удасканаленне форм i  метадаў  правядзення  вучэбных  заняткаў,
iнтэнсiфiкацыя  навучальна-выхаваўчага  працэсу,  развiцце  практыкi
iндывiдуалiзацыi  навучання  работнiкаў,  у  тым  лiку  на  падставе
канкрэтных заданняў, якiя  зацвярджаюцца  кiраўнiкамi мiнiстэрстваў,
ведамстваў, аб`яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;
     забеспячэнне iнтэграцыi   адукацыi,  навукi  i  вытворчасцi  ва
ўстаноўленым   парадку,   выкананне   навуковых   даследаванняў   па
актуальных   праблемах   павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi
кадраў;
     удзел у   выкананнi   дзяржаўных   мэтавых   навукова-тэхнiчных
праграм,  а  таксама  галiновых  i  рэгiянальных  навукова-тэхнiчных
праграм i планаў;
     удасканаленне i пашырэнне вiдаў i форм адукацыйных паслуг, якiя
аказваюцца  мiнiстэрствам,  ведамствам,  прадпрыемствам,  установам,
арганiзацыям, асобным грамадзянам;
     забеспячэнне варыятыўнай пабудовы навучальнага працэсу, што дае
магчымасць кожнаму слухачу выбраць  /у  вызначаных  межах/  адзiн  з
варыянтаў;
     укараненне   полiфункцыянальнага   навучання,   якое   дазваляе
спалучаць вучэбную i навукова-даследчую работу,  ствараць неабходныя
iнфармацыйныя службы;
     захаванне зваротнай   сувязi   з   прадпрыемствам,   установай,
арганiзацыяй, якiя накiравалi слухачоў на навучанне, кансультацыйная
дапамога ва ўкараненнi ведаў, атрыманых у ходзе навучання;
     стварэнне банка мадэлей прафесiйных сiтуацый  для  навучання  i
комплекснай   ацэнкi   падрыхтоўкi   спецыялiстаў  розных  службовых
катэгорый з выдачай  рэкамендацый  па  iх  далейшым  выкарыстаннi  ў
вытворчасцi;
     сумесна з  мiнiстэрствамi   i   ведамствамi,   прадпрыемствамi,
установамi       i       арганiзацыямi       стварэнне      сучаснай
навучальна-матэрыяльнай базы,  аснашчэнне яе навейшым абсталяваннем,
палiграфiчнай,  арганiзацыйнай i вылiчальнай тэхнiкай,  забеспячэнне
слухачоў  неабходнымi  жыллева-бытавымi  ўмовамi,   арганiзацыя   iх
самастойнай  работы  i  вольнага часу,  забеспячэнне якаснага складу
прафесарска-выкладчыцкiх   кадраў,   павышэнне   iх    квалiфiкацыi,
педагагiчнага, спецыяльнага i агульнакультурнага ўзроўню;
     наладжванне ўзаемакарыснага    супрацоўнiцтва    з    замежнымi
партнерамi   з  мэтай  абмену  вопытам  па  пытаннях  паслядыпломнай
адукацыi;
     узаемадзеянне з  недзяржаўным  сектарам паслядыпломнай адукацыi
/грамадскiмi,   кааператыўнымi   арганiзацыямi,    якiя    аказваюць
адукацыйныя паслугi/.

        2. Слухачы навучальных устаноў /падраздзяленняў/

     2.1. Прыём   слухачоў   у   дзяржаўныя   навучальныя   ўстановы
/падраздзяленнi/ павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi, якiя ўстанаўлiваюцца самой
навучальнай  установай  на  падставе  дзяржаўных  патрабаванняў   да
паслядыпломнай адукацыi i статута гэтай навучальнай установы.

     2.2. Прыем   у   недзяржаўныя  навучальныя  ўстановы  павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
правiламi,  якiя  ўстанаўлiваюцца  самiмi навучальнымi ўстановамi на
падставе iх статутаў.

     2.3. Слухачы навучальных  устаноў  /падраздзяленняў/  павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў маюць права:
     выбару профiлю  i  форм  навучання,  уключаючы   навучанне   па
iндывiдуальных планах;
     матэрыяльнага i   адпаведнага   жыллева-бытавога   забеспячэння
адпаведна дзеючаму заканадаўству;
     бясплатнага /у  дзяржаўных  навучальных  установах/  карыстання
падручнiкамi  i  дапаможнiкамi  i iншай лiтаратурай,  неабходнай для
навучання;
     бясплатнага /у  дзяржаўных  навучальных установах/ карыстання ў
працэсе навучання вучэбна-вытворчай i навуковай базай;
     на бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання;
     на ўдзел у дзейнасцi органаў самакiравання навучальнай установы
i абскарджанне учынкаў выкладчыкаў i адмiнiстрацыi.

     2.4. Слухачы  навучальных  устаноў  /падраздзяленняў/ абавязаны
выконваць усе вiды вучэбнай работы, прадугледжаныя вучэбнымi планамi
i праграмамi,  iншыя патрабаваннi, якiя прадугледжаны заканадаўствам
Рэспублiкi    Беларусь    i    статутам     навучальнай     установы
/падраздзялення/.

     2.5. Слухачы,  якiя  выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага плана,
атрымлiваюць пасведчанне /пры перападрыхтоўцы - дыплом/,  узор якога
зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Пры невыкананнi
вучэбнага плана,  а таксама ў  выпадку  грубага  парушэння  правiлаў
унутранага  распарадку  слухач  выключаецца  загадам  па навучальнай
установе з выдачай адпаведнай даведкi аб знаходжаннi  ў  навучальнай
установе.
     У час навучання з адрывам ад  працы  за  слухачамi  захоўваецца
сярэдняя  заработная  плата  па  асноўным  месцы  працы.  Пры  гэтым
iншагароднiм  слухачам  на  працягу  адзначанага  перыяду  навучання
выплачваюцца камандзiровачныя выдаткi.
     На перыяд  навучання  слухачы  забяспечваюцца  iнтэрнатам.  Пры
адсутнасцi  iнтэрната  аплата  выдаткаў  на  пражыванне ў гасцiнiцах
робiцца  на  ўмовах,  якiя  ўстаноўлены  дзеючым  заканадаўствам  аб
камандзiроўках.    Матэрыяльнае   забеспячэнне   слухачоў   Акадэмii
кiравання ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь ад 21 жнiўня 1991 г. N 325 /Збор пастаноў Урада
БССР, N 24, 1991 г./
   Аплата праезду слухачоў да месца вучобы i назад, пражывання  ў
iнтэрнаце /гасцiнiцы/, камандзiровачных выдаткаў ажыццяўляецца за
кошт   мiнiстэрстваў,  ведамстваў,  прадпрыемстваў,  аб`яднанняў,
арганiзацый i ўстаноў па месцы асноўнай работы.

                3. Прафесарска-выкладчыцкi склад,
         вучэбна-дапаможны i адмiнiстрацыйна-гаспадарчы
         персанал навучальных устаноў /падраздзяленняў/

     3.1. У  навучальных   установах   /падраздзяленнях/   павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў штатныя пасады ўстанаўлiваюцца
ў адпаведнасцi з  найменнем  пасад,  якiя  прадугледжаны  ў  дзеючых
схемах службовых акладаў.

     3.2. Займанне    пасад   прафесарска-выкладчыцкага   складу   ў
навучальных установах  /падраздзяленнях/  павышэння  квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўкi праводзiцца на конкурснай аснове.

     3.3.     Звальненне     штатных     супрацоўнiкаў     з    лiку
прафесарска-выкладчыцкага  складу  ў  сувязi  са  змяншэннем  аб`ему
работы   праводзiцца   ў   парадку,   якi   прадугледжаны  працоўным
заканадаўствам пры скарачэннi колькасцi або штату работнiкаў.

     3.4. Аплата працы кiруючага  прафесарска-выкладчыцкага  складу,
адмiнiстрацыйна-гаспадарчага,     вучэбна-дапаможнага     персаналу,
навучальных устаноў /падраздзяленняў/ праводзiцца ў  адпаведнасцi  з
дзеючым заканадаўствам. На курсах устанаўлiваецца пагадзiнная аплата
працы выкладчыкаў.
     Спецыялiстам народнай гаспадаркi,  якiя прыняты на выкладчыцкую
работу ў акадэмiю,  iнстытуты,  фiлiялы,  на факультэты,  з  дазволу
кiраўнiка   навучальнай   установы  /падраздзялення/  залiчваецца  ў
навукова-педагагiчны стаж час  iх  працы  на  пасадах  кiраўнiкоў  i
вядучых спецыялiстаў.

     3.5. Вучэбны  працэс  у навучальных установах /падраздзяленнях/
ажыццяўляецца    штатнымi    выкладчыкамi,     вядучымi     вучонымi
спецыялiстамi,    якiя   прыцягваюцца   да   дзейнасцi   на   ўмовах
сумяшчальнiцтва або пагадзiннай аплаты.

     3.6. У    навучальныя    ўстановы    /падраздзяленнi/,     якiя
ажыццяўляюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў,  па iх
заяўках могуць накiроўвацца з дазволу  кiраўнiкоў  прадпрыемстваў  i
арганiзацый   высокаквалiфiкаваныя   спецыялiсты   для   правядзення
заняткаў са слухачамi  на  ўмовах  сумяшчальнiцтва  або  пагадзiннай
аплаты  працы,  у  тым  лiку  ў працоўны час да 4 гадзiн у тыдзень з
захаваннем за iмi заработнай платы па месцы асноўнай работы.

     3.7. Прафесарска-выкладчыцкi    склад    навучальных    устаноў
/падраздзяленняў/ мае права на:
     забеспячэнне ўмоў сваей прафесiйнай дзейнасцi;
     творчую iнiцыятыву,  абарону  гонару  i  прафесiйнай  годнасцi,
удзел у органах кiравання навучальнай установы i грамадскiх  органах
кiравання паслядыпломнай адукацыяй;
     удзел у выбраннi  кiраўнiкоў  i  кiруючых  органаў  навучальнай
установы i на выбранне ў iх склад;
     гарантаваны ўзровень аплаты працы з рэгулярнай  карэкцiроўкай у
адпаведнасцi са  змяненнямi iндэкса цэн i  дыферэнцыраваную аплату ў
залежнасцi ад квалiфiкацыi i вынiкаў педагагiчнай дзейнасцi;
     матэрыяльнае i маральнае заахвочванне за поспехi ў педагагiчнай
дзейнасцi.

     3.8. Прафесарска-выкладчыцкi    склад    навучальных    устаноў
/падраздзяленняў/ абавязаны:
     пастаянна ўдасканальваць свае прафесiйныя веды  i  педагагiчнае
майстэрства;
     праводзiць навучанне     на     высокiм      прафесiйным      i
навукова-метадычным узроўнi;
     паважаць гонар  i  годнасць  слухачоў   i   валодаць   высокiмi
маральнымi   якасцямi,  утрымлiвацца  ад  выкарыстання  навучальнага
працэсу,  свайго становiшча ў адносiнах  да  слухачоў  у  палiтычных
мэтах,  не  схiляцца  да  дзеянняў,  якiя  супярэчаць  Канстытуцыi i
законам Рэспублiкi Беларусь.

     3.9. Iншыя правы i абавязкi  прафесарска-выкладчыцкага  складу,
адмiнiстрацыйна-гаспадарчага    i    вучэбна-дапаможнага   персаналу
вызначаюцца статутам навучальнай установы,  службовымi iнструкцыямi,
якiя распрацаваны i зацверджаны ва ўстаноўленым парадку.

     4. Вучэбная i навукова-метадычная работа ў навучальных
                   установах /падраздзяленнях/

     4.1. Навучанне  ў   навучальных   установах   /падраздзяленнях/
праводзiцца з адрывам, без адрыву i з частковым адрывам ад работы, у
спалучэннi гэтых форм,  а таксама па iндывiдуальных планах па  любой
абранай форме навучання.

     4.2. Навучанне  праводзiцца  па  вучэбных  планах  i праграмах,
узгодненых    з    зацiкаўленымi    мiнiстэрствамi,     ведамствамi,
прадпрыемствамi   i  зацверджаных  кiраўнiком  навучальнай  установы
/падраздзялення/.

     4.3. Парадак арганiзацыi  навучальнага   працэсу    вызначаецца
навучальнай установай самастойна.

     4.4. Для  вызначэння ўзроўню ведаў,  уменняў i навыкаў слухачоў
праводзiцца кантроль ведаў з выкарыстаннем сучасных метадаў,  у  тым
лiку   тэстыравання.  На  падставе  вынiкаў  кантролю  ажыццяўляецца
карэкцiроўка   вучэбна-тэматычных    планаў,    вызначаюцца    формы
iндывiдуальнай працы са слухачамi.

     4.5. Устанаўлiваюцца наступныя асноўныя вiды вучэбных заняткаў:
лекцыi,  практычныя,  семiнарскiя  i  выяздныя  заняткi,   дзелавыя,
арганiзацыйна-дзейнасныя  i iнавацыйныя гульнi,  разыгрыванне роляў,
гульнявое вытворчае праектаванне, iмiтацыйныя практыкаваннi, разгляд
канкрэтных   сiтуацый,   семiнары  па  абмену  вопытам,  стажыроўка,
кантрольная,  курсавая i выпускная работы, кансультацыi, самастойная
работа слухачоў i iнш.
     Вучэбныя заняткi  ў  навучальных  установах   /падраздзяленнях/
праводзяцца ў адпаведнасцi з раскладам.
     Паспяховасць слухачоў    пры    павышэннi    квалiфiкацыi     i
перападрыхтоўцы   вызначаецца   наступнымi   адзнакамi:   "выдатна",
"добра", "здавальняюча", "нездавальняюча", "залiчана".

     4.6. Навучальныя    ўстановы    (падраздзяленнi)     выконваюць
навукова-метадычную   работу   для  паляпшэння  якасцi  навучання  i
выхавання,       удасканалення       педагагiчнага       майстэрства
прафесарска-выкладчыцкага  складу,   выкарыстоўваюць  ў  навучальным
працэсе метады актыўнага навучання,  вылiчальную тэхнiку i  сучасныя
тэхнiчныя сродкi.

        5. Навукова-даследчая работа навучальных устаноў
                        /падраздзяленняў/

     5.1. Асноўнымi задачамi навукова-даследчай  работы  навучальных
устаноў /падраздзяленняў/ з`яўляюцца:
     эфектыўнае выкарыстанне навуковага патэнцыялу сiстэмы павышэння
квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў  для  вырашэння навуковых i
навукова-тэхнiчных праблем развiцця гаспадаркi, пытанняў, звязаных з
работай ва ўмовах рыначнай эканомiкi;
     павышэнне якасцi   навучання    слухачоў    шляхам    актыўнага
выкарыстанння вынiкаў навуковых даследаванняў у навучальным працэсе;
     павышэнне квалiфiкацыi прафесарска-выкладчыцкага складу;
     арганiзацыя ўкаранення  ў народную гаспадарку вынiкаў навуковых
даследаванняў i распрацовак;
     вырашэнне актуальных  псiхолага-педагагiчных  i  iншых  праблем
паслядыпломнай адукацыi ў рэспублiцы.

     5.2. Правядзенне   навукова-даследчай   работы    ажыццяўляецца
бюджэтнымi iнстытутамi павышэння квалiфiкацыi ў парадку i на ўмовах,
прадугледжаных для вышэйшых навучальных устаноў.

     5.3. Навуковыя даследаваннi ў  iнстытутах  выконваюць  кафедры,
навукова-даследчыя    сектары    i    галiновыя   навукова-даследчыя
лабараторыi, якiя ў iх уваходзяць.

      6. Кiраванне навучальнымi ўстановамi /падраздзяленнямi/

     6.1. Кiраванне   навучальнымi   ўстановамi   /падраздзяленнямi/
павышэння    квалiфiкацыi    i   перападрыхтоўкi   ажыццяўляецца   ў
адпаведнасцi з iх статутам.

     6.2. Дзяржаўныя органы могуць умешвацца ў дзейнасць навучальных
устаноў  /падраздзяленняў/ павышэння квалiфiкацыi толькi тады,  калi
гэта дзейнасць супярэчыць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь,  дзеючаму
заканадаўству, статутам гэтых навучальных устаноў /падраздзяленняў/.

     6.3. Кiраўнiцтва ўсей дзейнасцю акадэмii,  iнстытута ажыццяўляе
рэктар,   якi   прызначаецца  на   вакантную   пасаду   ў   парадку,
прадугледжаным для вышэйшых навучальных устаноў.

     6.4. Кiраўнiцтва    дзейнасцю   фiлiяла   акадэмii,   iнстытута
ажыццяўляе дырэктар,  якi  прызначаецца i вызваляецца  ад  займаемай
пасады   мiнiстэрствам   цi   ведамствам,   у   распараджэннi  якога
знаходзяцца акадэмiя, iнстытут, па прадстаўленнi рэктара /дырэктара/
iнстытута.

     6.5. Рэктар  /дырэктар/ акадэмii,  iнстытута,  дзейнiчае ад iмя
акадэмii,   iнстытута,  фiлiяла,  прадстаўляе iх ва ўсiх установах i
арганiзацыях,    у    адпаведнасцi    з    дзеючым   заканадаўствам,
распараджаецца маемасцю i  сродкамi  акадэмii,  iнстытута,  фiлiяла,
заключае  дагаворы,  выдае  даверанасцi,  адкрывае  ў банках рахункi
акадэмii, iнстытута, фiлiяла.
     У межах  сваiх  паўнамоцтваў  рэктар  /дырэктар/ выдае загады i
ўказаннi па акадэмii, iнстытуту, фiлiялу, у адпаведнасцi з працоўным
заканадаўствам прымае i звальняе работнiкаў.

     6.6. Кiраўнiцтва    вучэбнай    работай   акадэмii,   iнстытута
ажыццяўляе  прарэктар  /намеснiк  дырэктара/  па  вучэбнай   рабоце,
навукова-метадычнай   i   навукова-даследчай   работай  -  прарэктар
/намеснiк дырэктара/ па навукова-метадычнай рабоце. Яны прызначаюцца
на  пасаду  i вызваляюцца ад займаемай пасады ў парадку i на ўмовах,
прадугледжаных для вышэйшых навучальных устаноў.

     6.7. Кiраўнiцтва  вучэбнай  i  навукова-метадычнай  работай   у
фiлiялах  акадэмii,  iнстытута ажыццяўляе намеснiк дырэктара фiлiяла
па вучэбнай рабоце,  якi прызначаецца на  пасаду  i  вызваляецца  ад
займаемай   пасады  рэктарам  /дырэктарам/  акадэмii,  iнстытута  па
прадстаўленнi дырэктара фiлiяла.
   6.8.  Кiраўнiцтва  адмiнiстрацыйнай  i  гаспадарчай  дзейнасцю
акадэмii, iнстытута, фiлiяла ўскладаецца на прарэктара /намеснiка
дырэктара/    па    адмiнiстрацыйна-гаспадарчай    рабоце,    якi
прызначаецца  на  пасаду i вызваляецца   ад  займаемай  пасады  ў
парадку, устаноўленым для вышэйшых навучальных устаноў.

     6.9. Кiраўнiцтва работай iнтэрната гасцiнiчнага тыпу,  гасцiнiц
ажыццяўляе дырэктар,  якi прызначаецца на пасаду  i  вызваляецца  ад
займаемай   пасады   рэктарам   /дырэктарам/   навучальнай  установы
/падраздзялення/.
     Кiраўнiцтва дзейнасцю факультэта iнстытута, фiлiяла, факультэта
павышэння квалiфiкацыi i спецыяльнага факультэта па  перападрыхтоўцы
кадраў  пры  ВНУ  ажыццяўляе  дэкан,  якi  прызначаецца  ў  парадку,
устаноўленым для вышэйшых навучальных устаноў.

     6.10. Кiраўнiцтва работай курсаў пры мiнiстэрствах, ведамствах,
прадпрыемствах,   установах,   арганiзацыях,   вышэйшых  i  сярэднiх
спецыяльных   навучальных   установах   ажыццяўляе   дырэктар,   якi
прызначаецца  мiнiстэрствам,  ведамствам  /кiраўнiком прадпрыемства,
установы, арганiзацыi, навучальнай установы/.

     6.11. Галоўны бухгалтар /старшы бухгалтар на правах  галоўнага/
акадэмii,    iнстытута,   курсаў   пры   мiнiстэрствах,   ведамствах
прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад  займаемай  пасады  рэктарам
/дырэктарам/.
     Галоўны бухгалтар фiлiяла  прызначаецца  рэктарам  /дырэктарам/
акадэмii,  iнстытута  па  прадстаўленнi  дырэктара фiлiяла.  Галоўны
бухгалтар  /старшы  бухгалтар  на  правах  галоўнага/   курсаў   пры
прадпрыемствах,    навукова-даследчых   i   праектна-канструктарскiх
арганiзацыях, вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах,
iнстытутах  i  iх  фiлiялах  прызначаецца  кiраўнiком прадпрыемства,
арганiзацыi або ўстановы, пры якой яны створаны.

     6.12. Для  разгляду  асноўных  пытанняў   дзейнасцi   акадэмii,
iнстытута,  iх фiлiялаў арганiзуецца вучоны савет, якi фармiруецца ў
наступным складзе:
     рэктар /дырэктар/ - старшыня,  прарэктары,  дэканы факультэтаў,
загадчыкi кафедраў,  начальнiкi вядучых структурных падраздзяленняў,
прадстаўнiкi  грамадскiх  арганiзацый,  дырэктары  фiлiялаў /50%  ад
агульнага складу вучонага савета/;
     прадстаўнiкi прафесарска-выкладчыцкага складу,  якiя выбiраюцца
адкрытым галасаваннем на  агульных  сходах прафесарска-выкладчыцкага
складу  факультэтаў  /25%  ад  агульнага  складу  вучонага  савета/,
кiруючыя  работнiкi  i  высокаквалiфiкаваныя  спецыялiсты   народнай
гаспадаркi,  вядучыя  вучоныя  /25%  ад  агульнага  складу  вучонага
савета/.
     Функцыянiраванне вучонага     савета    навучальнай    установы
/падраздзялення/  ажыццяўляецца  на  ўмовах,  якiя  ўстаноўлены  для
вышэйшых навучальных устаноў.

     6.13. Асобы,    якiя    ажыццяўляюць   кiраванне   навучальнымi
ўстановамi    /падраздзяленнямi/    павышэння     квалiфiкацыi     i
перападрыхтоўкi,   у   сваей  службовай  дзейнасцi  кiруюцца  толькi
патрабаваннямi заканадаўства i не  звязаны  з  рашэннямi  палiтычных
партый i аб`яднанняў, якiя маюць палiтычныя мэты.

            7. Маёмасць i сродкi навучальных устаноў
                        /падраздзяленняў/

     7.1. Фiнансаванне мерапрыемстваў па навучанню  слухачоў,  iншых
вiдаў  работ  i  паслуг,  якiя  выконваюцца  навучальнымi ўстановамi
/падраздзяленнямi/,  ажыццяўляецца за  кошт  сродкаў  мiнiстэрстваў,
ведамстваў,   прадпрыемстваў,   арганiзацый,   устаноў   i   асобных
грамадзян.

     7.2.  Выдаткi  на  навучанне  слухачоў  у навучальных установах
/падраздзяленнях/  выдзяляюцца  па  каштарысах,  якiя  зацвярджаюцца
кiраўнiком навучальнай установы /падраздзялення/.

     7.3. Мiнiстэрствы,   ведамствы,   аб`яднаннi,    прадпрыемствы,
арганiзацыi  i  ўстановы  ў  адпаведнасцi  з  заключанымi дагаворамi
пералiчваюць  навучальным  установам  /падраздзяленням/  сродкi   за
навучанне ў тэрмiн, ўстаноўлены дагаворам.
     У выпадку няяўкi або выключэння слухачоў з навучальнай установы
/падраздзялення/  пералiчаныя  за iх навучанне сродкi прадпрыемствам
не вяртаюцца.

     7.4. Дзяржаўныя  навучальныя  ўстановы  /падраздзяленнi/,  якiя
знаходзяцца на дзяржаўным бюджэце,  маюць адносна замацаванай за iмi
дзяржаўнай   маемасцi   правамоцтвы    валодання,    карыстання    i
распараджэння    ў   межах,   устаноўленых   уласнiкам   i   дзеючым
заканадаўствам,  у  адпаведнасцi  з   мэтамi   сваей   дзейнасцi   i
прызначэннем маемасцi.

     7.5. Навучальная ўстанова /падраздзяленне/ з`яўляецца юрыдычнай
асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i
са сваiм найменнем, разлiковы валютны i iншыя рахункi ў банках, якiя
адкрываюцца   ва   ўстаноўленым    парадку,    штогод    прадстаўляе
прадугледжаныя статыстычныя справаздачы ў органы статыстыкi, пашпарт
- у Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгистрацыя.
 Нумар: 96/12
 Дата:  16.11.93 г. 



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России