Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
9 лiстапада 1995 г. N 620
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯЎ РЭГУЛЮЮЧЫХ
НАВУКОВУЮ I НАВУКОВА-ТЭХНIЧНУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ
===
[Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
15 октября 1996 г. N 665 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1996 г., N 29, ст.776) ;
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
4 ноября 1996 г. N 698 ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
6 мая 1998 г. N 712 (Собрание декретов, указов Президента и
постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г.,
N 13, ст.346) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
10 июля 1998 г. N 1084 ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
29 октября 1998 г. N 1652 (Собрание декретов, указов
Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1998 г., N 30, ст.782)
У мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19
студзеня 1993 г. "Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай палiтыкi"
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзеныя:
Палажэнне аб парадку фiнансавання навуковай i
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi за кошт сродкаў рэспублiканскага
бюджэту;
___________________________________________________________
Постановление утратило силу в части утверждения Положения о
порядке финансирования научной и научно-технической
деятельности за счет средств республиканского бюджета
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 10
июля 1998 г. N 1084
___________________________________________________________
Палажэнне аб парадку фармiравання i рэалiзацыi дзяржаўных
навукова-тэхнiчных праграм;
___________________________________________________________
Постановление утратило силу в части утверждения Положения о
порядке формирования и реализации государственных
научно-технических программ постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 29 октября 1998 г. N 1652
___________________________________________________________
Палажэнне аб парадку арганiзацыi i правядзення дзяржаўнай
навукова-тэхнiчнай экспертызы праектаў навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ.
___________________________________________________________
Постановление утратило силу в части утверждения Положения о
порядке организации и проведения государственной
научно-технической экспертизы проектов
научно-исследовательских и опытно-конструкторских работ
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 6
мая 1998 г. N 712
___________________________________________________________
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
__________________________________________________________
Положение утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 10 июля 1998 г. № 1084
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 9 лiстапада 1995 г. N 620
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку фiнансавання навуковай i
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi за кошт
сродкаў рэспублiканскага бюджэту
Агульныя палажэннi
1. Дадзенае Палажэнне вызначае агульны парадак
фiнансавання з рэспублiканскага бюджэту навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i iншых работ, звязаных з навуковай
i навукова-тэхнiчнай дзейнасцю, а таксама выдзялення
грашовых сродкаў выканаўцам.
2. Сродкi, прадугледжаныя ў рэспублiканскiм бюджэце на
фiнансаванне развiцця навукi i тэхнiкi, выкарыстоўваюцца
для:
правядзення фундаментальных i пошукавых даследаванняў у
галiне прыродазнаўчых, тэхнiчных i гуманiтарных навук;
выканання дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм i
асобных навукова-тэхнiчных праектаў;
развiцця навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва на аснове
мiжнародных дагавораў;
падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi навуковых,
навукова-педагагiчных i iнжынерна-тэхнiчных кадраў
навуковых ўстаноў;
аказання разавай дапамогi асобным вучоным, навуковым
калектывам, навукова-даследчым i вышэйшым навучальным
установам у мэтах развiцця iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы,
распрацоўкi прынцыпова новых тэхналогiй i абсталявання;
аплата працэнтаў па банкаўскiх крэдытах i пры
неабходнасцi пагашэння пазыковай запазычнасцi навуковых
устаноў.
Затраты на фiнансаванне навуковай i навукова-тэхнiчнай
дзейнасцi, з улiкам затрат на аказанне разавай дапамогi
навуковым калектывам i аплату працэнтаў па банкаўскiх
крэдытах, а таксама на ўтрыманне навуковых архiваў
прадугледжваюцца ў асобнай зводнай таблiцы Прагнозу
сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на
чарговы год па прадстаўленню Мiнiстэрства эканомiкi. У гэту
таблiцу не ўключаюцца сродкi на капiтальныя ўкладаннi,
звязаныя з навуковай i навукова-тэхнiчнай дзейнасцю.
Навуковыя ўстановы (арганiзацыi) i вышэйшыя навучальныя
ўстановы могуць расходаваць на сацыяльныя патрэбы да 1
працэнта асiгнаванняў, якiя выдзяляюцца iм з
рэспублiканскага бюджэту на выкананне навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ. Парадак планавання i
расходавання названых адлiчэнняў вызначаецца Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi па ўзгадненню з Акадэмiяй навук Беларусi,
Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам эканомiкi.
___________________________________________________________
Пункт 2 дополнен абзацем девятым постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 15 октября 1996 г. N 665
___________________________________________________________
3. Пры фармiраваннi праектаў рэспублiканскага бюджэту i
Прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi
Беларусь на чарговы год мiнiстэрствы i iншыя цэнтральныя
органы кiравання, Акадэмiя навук Беларусi, фонды
спецыяльнага прызначэння, аб`яднаннi, прадпрыемствы,
арганiзацыi i ўстановы, што ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам выступаюць у якасцi дзяржаўных заказчыкаў
навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ,
накiроўваюць у Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства
адукацыi i навукi прапановы па фiнансаванню вызначаных у
пункце 2 дадзенага Палажэння напрамкаў навуковай i
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi. Парадак i форму прадстаўлення
прапаноў устанаўлiвае Мiнiстэрства адукацыi i навукi.
Расходы на ўтрыманне навуковых архiваў вызначаюцца
Мiнiстэрствам фiнансаў на падставе прапаноў Камiтэта па
архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь.
4. Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi
i навукi сумесна з зацiкаўленымi падрыхтоўвае зводную
заяўку на сродкi, патрэбныя для фiнансавання навуковай i
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi, з указаннем агульнага аб`ёму
фiнансавання i пэўных аб`ёмаў па кожнаму напрамку дзейнасцi
i прадстаўляе яе ва ўстаноўленым парадку ў Мiнiстэрства
фiнансаў i Мiнiстэрства эканомiкi для фармiравання праектаў
рэспублiканскага бюджэту i Прагнозу сацыяльна-эканамiчнага
развiцця Рэспублiкi Беларусь на чарговы год.
Зводная заяўка папярэдне разглядаецца Камiсiяй па
пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай палiтыкi пры
Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
5. Пасля зацвярджэння рэспублiканскага бюджэту i
Прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi
Беларусь на чарговы год Мiнiстэрства фiнансаў пералiчвае ва
ўстаноўленым парадку сродкi бюджэту на бягучыя рахункi
дзяржаўных заказчыкаў навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ у адпаведнасцi з Прагнозам
сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь для
накiравання гэтых асiгнаванняў выканаўцам.
Фiнансаванне навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ праз фонды спецыяльнага
прызначэння ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з палажэннямi
(статутамi) аб гэтых фондах.
Сродкi рэспублiканскага бюджэту выдзяляюцца на
фiнансаванне тых навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ, якiя прайшлi абавязковую
экспертызу ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Выдзяленне дадатковых сродкаў на фiнансаванне навуковай
i навукова-тэхнiчнай дзейнасцi ажыццяўляецца на падставе
рашэнняў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
сумеснаму прадстаўленню Мiнiстэрства адукацыi i навукi,
Мiнiстэрства фiнансаў i Акадэмii навук Беларусi.
6. Iндэксацыя сродкаў рэспублiканскага бюджэту,
выдзеленых на выкананне навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i iншых работ, звязаных з
навукова-тэхнiчнай дзейнасцю, праводзiцца на падставе
адпаведнага рашэння Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
у парадку, вызначаным Мiнiстэрствам фiнансаў.
7. Дзяржаўныя заказчыкi, якiм выдзелены сродкi з
рэспублiканскага бюджэту на ажыццяўленне навуковай i
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi, абавязаны расходаваць гэтыя
сродкi строга па мэтаваму прызначэнню i па патрабаванню
Мiнiстэрства фiнансаў i Камiтэта па навуцы i тэхналогiях
Мiнiстэрства адукацыi i навукi прадстаўляць неабходную
iнфармацыю аб iх выкарыстаннi, а таксама справаздачы аб
выкананых работах.
8. Мiнiстэрства фiнансаў, Камiтэт па навуцы i
тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi, адпаведныя
кантрольныя органы ажыццяўляюць кантроль за мэтавым
расходаваннем бюджэтных сродкаў, выдзеленых на навуковыя i
навукова-тэхнiчныя работы, i пры выяўленнi парушэнняў
прымаюць ва ўстаноўленым парадку меры па вяртанню ў бюджэт
незаконна выкарыстаных сродкаў, а ў выпадку неабходнасцi
ўносяць у Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы
аб спыненнi фiнансавання адпаведных работ. Асобы, якiя
дапусцiлi названыя парушэннi, прыцягваюцца да адказнасцi ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
9. Навукова-даследчыя i вопытна-канструктарскiя работы,
якiя фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту,
у тым лiку тыя, што выконваюцца па дагаворах на стварэнне
(перадачу) навукова-тэхнiчнай прадукцыi, лiчацца
бюджэтнымi. У раздзеле "Iншыя ўмовы" гэтых дагавораў
указваецца, што работа ажыццяўляецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту са спасылкай на адпаведнае рашэнне
органа, якi зацвердзiў дзяржаўную навукова-тэхнiчную
праграму або асобны навукова-тэхнiчны праект.
Фiнансаванне фундаментальных и пошукавых даследаванняў
10. Прапановы мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў
кiравання, Акадэмii навук Беларусi, Фонду фундаментальных
даследаванняў аб фiнансаваннi расходаў па правядзенню
фундаментальных i пошукавых даследаванняў на плануемы год
разам з неабходнымi абгрутаваннямi накiроўваюцца ў Камiтэт
па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi ў
адпаведнасцi з вызначанымi прыярытэтнымi напрамкамi гэтых
даследаванняў.
Прапановы павiнны змяшчаць:
праект плана (праграмы) правядзення навукова-даследчых
работ у адпаведнай галiне навукi;
праекты планаў правядзення навуковых i
навукова-арганiзацыйных мерапрыемстваў (семiнараў,
канферэнцый i iншых);
праекты планаў падрыхтоўкi да выдання навуковай i
навукова-метадычнай лiтаратуры;
праект каштарыса расходаў на правядзенне навуковых
даследаванняў.
Акрамя таго, Акадэмiя навук Беларусi, мiнiстэрствы i
iншыя цэнтральныя органы кiравання, якiя маюць галiновыя
акадэмii навук i навуковыя бiблiятэкi, што знаходзяцца на
самастойным балансе, прадстаўляюць праекты каштарысаў
расходаў на ўтрыманне прэзiдыумаў гэтых акадэмiй i названых
бiблiятэк.
11. Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства
адукацыi i навукi:
разглядае ўнесеныя прапановы i ўключае iх у зводную
заяўку на сродкi, патрэбныя для фiнансавання навуковай i
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi;
сумесна з Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам
эканомiкi i Акадэмiяй навук Беларусi падрыхтоўвае прапановы
па ўстанаўленню нарматыву аб`ёму фiнансавання
фундаментальных i пошукавых даследаванняў на чарговы год у
працэнтах ад агульнага аб`ёму бюджэтных асiгнаванняў на
навукова-даследчыя i вопытна-канструктарскiя работы.
12. Асiгнаваннi з рэспублiканскага бюджэту на
правядзенне фундаментальных i пошукавых даследаванняў
прадугледжваюцца ў Прагнозе сацыяльна-эканамiчнага развiцця
Рэспублiкi Беларусь (раздзел "Лiмiты") паасобку для
Акадэмii навук Беларусi, Фонду фундаментальных
даследаванняў, мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў
кiравання.
13. Рашэннi аб фiнансаваннi канкрэтных фундаментальных i
пошукавых даследаванняў прымаюцца Акадэмiяй навук Беларусi,
мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання ў
адпаведнасцi з зацверджанымi iмi планамi (праграмамi)
навукова-даследчых работ у межах выдзеленых iм сродкаў на
правядзенне такiх даследаванняў. Пералiк навукова-даследчых
работ з указаннем аб`ёму сродкаў на iх фiнансаванне
прадстаўляецца ў Акадэмiю навук Беларусi i Камiтэт па
навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi.
Экспертыза канкрэтных фундаментальных i пошукавых
даследаванняў праводзiцца Акадэмiяй навук Беларусi,
мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання,
Фондам фундаментальных даследаванняў самастойна ў
вызначаным iмi парадку.
Фiнансаванне дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм
i асобных навукова-тэхнiчных праектаў
14. Прапановы аб аб`ёмах сродкаў для фiнансавання
зацверджаных дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм i
асобных навукова-тэхнiчных праектаў на чарговы год падаюцца
(з улiкам змянення ўмоў аплаты працы, цэн i тарыфаў на
работы, тавары i паслугi на падставе прагнозных паказчыкаў
Мiнiстэрства эканомiкi) дзяржаўнымi заказчыкамi гэтых
праграм i праектаў у Камiтэт па навуцы i тэхналогiях
Мiнiстэрства адукацыi i навукi.
У аб`ёмах фiнансавання дзяржаўных навукова-тэхнiчных
праграм могуць прадугледжвацца сродкi на правядзенне
пошукавых даследаванняў, звязаных з выкананнем гэтай
праграмы (да 10 працэнтаў вызначанага аб`ёму фiнансавання),
i на навукова-арганiзацыйнае суправаджэнне праграмы (да 2
працэнтаў).
Прапановы павiнны змяшчаць:
пералiк зацверджаных заданняў i этапаў праграм, асобных
навукова-тэхнiчных праектаў на плануемы год з указаннем
аб`ёмаў i крынiц iх фiнансавання;
праекты каштарысаў расходаў на выкананне кожнага задання
(этапу) праграм i асобных навукова-тэхнiчных праектаў на
плануемы год, а таксама на выкананне праграмы, асобнага
праекта ў цэлым;
праекты планаў правядзення навуковых i
навукова-арганiзацыйных мерапрыемстваў (семiнараў,
канферэнцый i iншых) i выдання навукова-метадычнай
лiтаратуры па вынiках рэалiзацыi навукова-тэхнiчных праграм
i праектаў.
15. Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства
адукацыi i навукi разглядае названыя ў пункце 14 дадзенага
Палажэння прапановы i ўключае iх у зводную заяўку на
сродкi, патрэбныя для фiнансавання навуковай i
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi, з улiкам затрат на
правядзенне дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай экспертызы
дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм i асобных
навукова-тэхнiчных праектаў.
16. Асiгнаваннi з рэспублiканскага бюджэту на
фiнансаванне дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм i
асобных навукова-тэхнiчных праектаў прадугледжваюцца ў
Прагнозе сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi
Беларусь (раздзел "Пастаўка прадукцыi (работ, паслуг) для
дзяржаўных патрэб") паасобку для кожнага дзяржаўнага
заказчыка, кожнай навукова-тэхнiчнай праграмы, канкрэтных
яе заданняў i кожнага навукова-тэхнiчнага праекта.
17. Дзяржаўныя заказчыкi дзяржаўных навукова-тэхнiчных
праграм i асобных навукова-тэхнiчных праектаў ажыццяўляюць
фiнансаванне галоўных арганiзацый-выканаўцаў работ па
праграмах i праектах у адпаведнасцi з палажэннем аб парадку
фармiравання i рэалiзацыi дзяржаўных навукова-тэхнiчных
праграм i асобных навукова-тэхнiчных праектаў, што
зацвярджаюцца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
18. Фiнансаванне навукова-тэхнiчных праграм i асобных
навукова-тэхнiчных праектаў, якiя з`яўляюцца састаўной
часткай зацвярджаемых Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь
дзяржаўных праграм па вырашэнню важнейшых праблем, звязаных
з развiццём матэрыяльнай i духоўнай культуры народа
рэспублiкi, ажыццяўляецца ў межах асiгнаванняў,
прадугледжаных на рэалiзацыю гэтых дзяржаўных праграм, а
таксама часткова за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту,
прызначаных на фiнансаванне навуковай i навукова-тэхнiчнай
дзейнасцi ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем.
Раздзелы гэтых праграм па выкананню навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ ва ўстаноўленым парадку
разглядаюцца i зацвярджаюцца як дзяржаўныя
навукова-тэхнiчныя праграмы або асобныя навукова-тэхнiчныя
праекты.
Фiнансаванне навукова-даследчых работ галiновага
прызначэння некаторых мiнiстэрстваў i iншых
цэнтральных органаў кiравання
19. Мiнiстэрствам i iншым цэнтральным органам кiравання
могуць выдзяляцца сродкi на навукова-даследчыя i
вопытна-канструктарскiя работы, накiраваныя на забеспячэнне
дзейнасцi гэтых мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў
кiравання, што выконваюцца падведамнымi iм навуковымi
ўстановамi.
Пералiк мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў
кiравання, якiм могуць быць выдзелены сродкi на названыя
мэты, вызначаецца Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях
Мiнiстэрства адукацыi i навукi па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам эканомiкi.
Прапановы аб фiнансаваннi расходаў на правядзенне
навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ
галiновага прызначэння разам з зацверджанымi планамi гэтых
работ, неабходнымi абгрунтаваннямi i экспертнымi
заключэннямi накiроўваюцца ў Камiтэт па навуцы i
тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi для ўключэння
названых работ у зводную заяўку на сродкi, патрэбныя для
фiнансавання навуковай i навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.
20. Асiгнаваннi з рэспублiканскага бюджэту на
фiнансаванне навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх
работ галiновага прызначэння прадугледжваюцца ў Прагнозе
сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь
(раздзел "Лiмiты") паасобку для кожнага мiнiстэрства i
iншага цэнтральнага органа кiравання.
21. Рашэннi аб фiнансаваннi канкрэтных праектаў
навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ
прымаюцца мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання самастойна ў межах сродкаў, прадугледжаных iм на
гэтыя мэты ў Прагнозе сацыяльна-эканамiчнага развiцця
Рэспублiкi Беларусь на чарговы год.
Парадак правядзення экспертызы навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ галiновага прызначэння i iх
фiнансавання зацвярджаецца мiнiстэрствамi i iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi, Мiнiстэрствам фiнансаў i
Мiнiстэрствам эканомiкi.
Фiнансаванне расходаў, звязаных з мiжнародным
навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтвам
22. Фiнансаванне расходаў, связаных з мiжнародным
навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтвам, ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з абязацельствамi, прынятымi Рэспублiкай
Беларусь па мiжнародных дагаворах i iншых рашэннях аб
навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве, а таксама ў адпаведнасцi
з планамi правядзення мерапрыемстваў па гэтаму
супрацоўнiцтву.
23. Прапановы аб фiнансаваннi расходаў, звязаных з
мiжнародным навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтвам,
накiроўваюцца ў Камiтэт па навуцы i тэхналогiях
Мiнiстэрства адукацыi i навукi мiнiстэрствамi i iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання, Акадэмiяй навук Беларусi,
аб`яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi,
якiя ва ўстаноўленым парадку прызначаны адказнымi за
выкананне абавязацельстваў Рэспублiкi Беларусь па
мiжнародных дагаворах.
Прапановы павiнны змяшчаць:
спасылку на дагавор, па якому Рэспублiкай Беларусь
прыняты абавязацельствы па ўдзелу ў мерапрыемстве або ў
фiнансаваннi дзейнасцi мiжнароднага органа (арганiзацыi) цi
ў рэалiзацыi мiжнародных навукова-тэхнiчных праграм i
праектаў (такiя праграмы i праекты прыкладаюцца);
рашэнне мiжнароднага органа (арганiзацыi) аб правядзеннi
мерапрыемства з указаннем сумы ўзносу Рэспублiкi Беларусь;
абгрунтаванне i каштарыс расходаў на правядзенне
мерапрыемства або рэалiзацыю мiжнародных навукова-тэхнiчных
праграм i праектаў.
Зводны пералiк (план) мерапрыемстваў па забеспячэнню
мiжнароднага навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва фармiруе
Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi ў адпаведнасцi з названымi прапановамi.
24. Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства
адукацыi i навукi разглядае ўказаныя ў пункце 23 дадзенага
Палажэння прапановы i ўключае iх у зводную заяўку на
патрабуемыя сродкi для фiнансавання навуковай i
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.
25. Асiгнаваннi з рэспублiканскага бюджэту на
фiнансаванне расходаў, звязаных з мiжнародным
навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтвам на аснове мiжнародных
дагавораў, прадугледжваюцца ў Прагнозе
сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь
(раздзел "Лiмiты") агульнай сумай для кожнага мiнiстэрства
i iншага цэнтральнага органа кiравання, Акадэмii навук
Беларусi, аб`яднання, прадпрыемства, арганiзацыi i
ўстановы, прызначаных адказнымi за рэалiзацыю мiжнародных
абавязацельстваў Рэспублiкi Беларусь.
Фiнансаванне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы, павышэнню
квалiфiкацыi i атэстацыi навуковых кадраў
26. Прапановы па фiнансаванню мерапрыемстваў, звязаных з
падрыхтоўкай i павышэннем квалiфiкацыi навуковых,
навукова-педагагiчных i iнжэнерна-тэхнiчных кадраў
навуковых устаноў, утрыманнем дактарантуры i аспiрантуры ў
такiх установах, падрыхтоўваюцца мiнiстэрствамi i iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання, Акадэмiяй навук Беларусi i
разам з адпаведнымi абгрунтаваннямi, планамi правядзення
гэтых мерапрыемстваў i каштарысамi расходаў на iх
накiроўваюцца ў Камiтэт па навуцы i тэхналогiях
Мiнiстэрства адукацыi i навукi, якi разглядае iх i ўключае
ў зводную заяўку на сродкi, патрэбныя для фiнансавання
навуковай i навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.
27. Асiгнаваннi з рэспублiканскага бюджэту на гэтыя мэты
прадугледжваюцца ў Прагнозе сацыяльна-эканамiчнага развiцця
Рэспублiкi Беларусь (раздзел "Лiмiты") агульнай сумай для
кожнага мiнiстэрства i iншага цэнтральнага органа кiравання
i Акадэмii навук Беларусi.
Мiнiстэрствы i iншыя цэнтральныя органы кiравання,
Акадэмiя навук Беларусi ажыццяўляюць фiнансаванне
мерапрыемстваў, звязаных з падрыхтоўкай i павышэннем
квалiфiкацыi навуковых, навукова-педагагiчных i
iнжэнерна-тэхнiчных кадраў навуковых устаноў, у межах
прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў i ў адпаведнасцi з
зацверджанымi iмi планамi i каштарысамi расходаў.
28. Прапановы па фiнансаванню мерапрыемстваў, звязаных з
атэстацыяй кадраў вышэйшай навуковай квалiфiкацыi,
падрыхтоўваюцца Вышэйшай атэстацыйнай камiсiяй пры Кабiнеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на падставе прапаноў
арганiзацый i ўстаноў, у якiх дзейнiчаюць саветы па абароне
дысертацый, i з улiкам расходаў на правядзенне экспертызы
дысертацый у названай камiсii.
Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi ўключае ўказаныя прапановы ў зводную заяўку на
сродкi, патрэбныя для фiнансавання навуковай i
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.
29. Асiгнаваннi з рэспублiканскага бюджэту на
фiнансаванне мерапрыемстваў, звязаных з атэстацыяй кадраў
вышэйшай навуковай квалiфiкацыi, прадугледжваюцца ў
Прагнозе сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi
Беларусь (раздзел "Лiмiты") агульнай сумай для Вышэйшай
атэстацыйнай камiсii пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
Бюджэтныя сродкi (з улiкам асваення сродкаў у мiнулым
перыядзе) пераводзяцца Мiнiстэрствам фiнансаў на бягучы
рахунак Вышэйшай атэстацыйнай камiсii пры Кабiнеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, якая пералiчвае неабходныя
асiгнаваннi арганiзацыям i ўстановам, у якiх створаны
саветы па абароне дысертацый.
Фiнансаванне iншых напрамкаў, звязаных з навуковай
i навукова-тэхнiчнай дзейнасцю
30. Рашэннi аб выдзяленнi сродкаў на разавую дапамогу
асобным вучоным i навуковым калектывам, навукова-даследчым
i вышэйшым навучальным установам у мэтах развiцця iх
матэрыяльна-тэхнiчнай базы i распрацоўкi прынцыпова новых
тэхналогiй i абсталявання, а таксама на аплату працэнтаў па
банкаўскiх крэдытах i пры неабходнасцi пагашэння пазыковай
запазычнасцi навуковых устаноў прымае Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстэрства адукацыi
i навукi i Мiнiстэрства фiнансаў.
__________________________________________________________
__________________________________________________________
Положение утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 29 октября 1998 г. N 1652
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 9 лiстапада 1995 г. N 620
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку фармiравання i рэалiзацыi
дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм
Агульныя палажэннi
1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты распрацоўкi
дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм (далей - праграм),
парадак iх фармiравання i ўнясення ў iх дапаўненняў i
змяненняў, а таксама парадак кантролю за ходам выканання
праграм i прыёмкi завершаных работ.
2. Праграмы з`яўляюцца асноўнай формай рэалiзацыi
найбольш важных тэхнiчных, эканамiчных, сацыяльных i iншых
праблем па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнiчнай
дзейнасцi, канцэнтрацыi рэсурсаў навукова-тэхнiчнага i
вытворчага комплексаў на ўказаных напрамках i паскарэння на
гэтай аснове развiцця навукаёмiстых галiн гаспадаркi
рэспублiкi сацыяльнай сферы.
3. Праграма - гэта комплекс узаемазвязаных рэсурсамi,
выканаўцамi i тэрмiнамi выканання навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх, праектных i тэхнiчных работ,
мерапрыемстваў па падрыхтоўцы вытворчасцi, распрацовак
арганiзацыйна-эканамiчнага характару, накiраваных на
вырашэнне адзiнай сацыяльна-эканамiчнай i
навукова-тэхнiчнай праблемы.
Праграма распрацоўваецца на перыяд, неабходны для
поўнага дасягнення пастаўленых у ёй мэт, але не больш чым
на 5 гадоў.
Канчатковымi мэтамi праграмы з`яўляюцца стварэнне i
асваенне ў вытворчасцi новай тэхнiкi, тэхналогiй i
матэрыялаў, што садзейнiчаюць выхаду айчыннай вытворчасцi
на сусветны ўзровень, вырашэнню першарадных задач развiцця
аховы здароўя, нацыянальнай культуры i iншых галiн
сацыяльнай i эканамiчнай сферы.
Ствараемыя ў адпаведнасцi з праграмай тэхнiка i
тэхналогii павiнны грунтавацца на навейшых навуковых
дасягненнях i к пачатку iх асваення ў вытворчасцi быць
канкурэнтаздольнымi, пашыраць экспартныя магчымасцi
вытворцаў прадукцыi, забяспечваць скарачэнне iмпарту
тэхнiкi i тэхналогiй, комплекснае вырашэнне iншых важнейшых
сацыяльна-эканамiчных праблем развiцця рэспублiкi.
Мiнiстэрствы i iншыя цэнтральныя органы кiравання,
аб`яднаннi, прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы павiнны
пацвердзiць сваю зацiкаўленасць у распрацоўцы праграмы i
прыняць абавязацельствы па яе частковаму фiнансаванню.
4. Арганiзацыйнае i навукова-метадычнае кiраўнiцтва
фармiраваннем i рэалiзацыяй праграм ажыццяўляецца Камiтэтам
па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi.
Фармiраванне праграм
5. Асноўнымi этапамi фармiравання праграм з`яўляюцца:
вызначэнне галоўных сацыяльна-эканамiчных i
навукова-тэхнiчных праблем агульнадзяржаўнага i
мiжгалiновага характару па прыярытэтных напрамках
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi, зацверджаных Вярхоўным
Саветам Рэспублiкi Беларусь, па якiх неабходна распрацоўка
праграм;
правядзенне конкурсу канцэпцый праграм, прапаноўваемых
для вырашэння галоўных сацыяльна-эканамiчных i
навукова-тэхнiчных праблем, падрыхтоўка праекта пералiку
праграм i яго зацвярджэнне;
правядзенне конкурснага адбору праектаў
навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ,
прапаноўваемых для ўключэння ў якасцi заданняў праграм, iх
дзяржаўная навукова-тэхнiчная экспертыза;
падрыхтоўка праграм у адпаведнасцi з патрабаваннямi,
вызначаемымi Мiнiстэрствам адукацыi i навукi, зацвярджэнне
праграм.
6. Галоўныя сацыяльна-эканамiчныя i навукова-тэхнiчныя
праблемы агульнадзяржаўнага i мiжгалiновага характару, па
якiх неабходна распрацоўка праграм, вызначаюцца
каардынацыйнымi саветамi па прыярытэтных напрамках
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.
Склад каардынацыйных саветаў i палажэнне аб iх
зацвярджаюцца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Каардынацыйныя саветы ўносяць прапановы аб неабходнасцi
распрацоўкi праграм па асобных праблемах агульнадзяржаўнага
i мiжгалiновага характару ў Камiтэт па навуцы i тэхналогiях
Мiнiстэрства адукацыi i навукi, якi абагульняе iх.
7. У адпаведнасцi з вызначанымi праблемамi
агульнадзяржаўнага i мiжгалiновага характару Камiтэт па
навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi
праводзiць конкурс канцэпцый праграм, прапаноўваемых для
вырашэння гэтых праблем. У якасцi конкурсных камiсiй
выступаюць каардынацыйныя саветы па прыярытэтных напрамках
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.
Канцэпцыя праграмы павiнна ўтрымлiваць:
абгрунтаванне мэт распрацоўкi i структуры праграмы;
аналiз стану i сусветных тэндэнцый развiцця адпаведнага
напрамку (праблемы) навукова-тэхнiчнай дзейнасцi;
ацэнку прынцыповай навiзны прапануемых да распрацоўкi
тэхнiкi, тэхналогiй i матэрыялаў;
абгрунтаванне неабходнасцi пэўнай прадукцыi i аб`ёмаў яе
вытворчасцi (прымянення) з улiкам экспартных магчымасцей, а
таксама ўказанне прадпрыемства, якое будзе выпускаць гэту
прадукцыю;
аналiз наяўнасцi ў рэспублiцы навуковага зачыну,
неабходнай канструктарска-тэхналагiчнай i вытворчай базы;
аналiз эканамiчнай i сацыяльнай эфектыўнасцi рэалiзацыi
прапануемай праграмы;
прагноз вынiкаў, у тым лiку экалагiчных, рэалiзацыi
праграмных мерапрыемстваў;
ацэнку рэсурсаў, патрабуемых для дасягнення мэт
праграмы;
прапановы па арганiзацыйных формах i крынiцах
фiнансавага i рэсурснага забеспячэння праграмы, а таксама
па вызначэнню галоўнай арганiзацыi - выканаўцы работ па
праграме (пастаўшчыка навукова-тэхнiчнай прадукцыi).
Распрацоўка канцэпцыi праграмы ажыццяўляецца за кошт
сродкаў заяўнiкаў.
У конкурсе могуць удзельнiчаць аб`яднаннi,
прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы незалежна ад форм
уласнасцi i падпарадкаванасцi. Для разгляду конкурснай
камiсiяй прымаюцца прапановы, падтрыманыя мiнiстэрствамi i
iншымi цэнтральнымi органамi кiравання, аб`яднаннямi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi, фондамi
спецыяльнага прызначэння, якiя ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам могуць выступаць дзяржаўнымi заказчыкамi
работ адпаведнай праблематыкi. Дзейнасць дзяржаўнага
заказчыка рэгулюецца Палажэннем аб дзяржаўным заказчыку
дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм, зацвярджаемым
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
Канцэпцыi праграм, што прайшлi конкурсны адбор, з
прыкладзенымi да iх заключэннямi конкурсных камiсiй i
дзяржаўных заказчыкаў праграм уносяцца ў Камiтэт па навуцы
i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi, якi па
вынiках конкурсу падрыхтоўвае праект пералiку праграм,
прапануемых для распрацоўкi.
Праект пералiку праграм, узгоднены з Мiнiстэрствам
эканомiкi, прадстаўляецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi ў
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на зацвярджэнне. Пры
гэтым па кожнай прапануемай праграме ўказваюцца:
асноўная мэта распрацоўкi праграмы;
дзяржаўны заказчык праграмы i галаўная арганiзацыя -
выканаўца работ па праграме (пастаўшчык навукова-тэхнiчнай
прадукцыi);
тэрмiны распрацоўкi i рэалiзацыi праграмы;
прыкладная вартасць работ i крынiцы фiнансавання
праграмы.
8. Пасля зацвярджэння Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь пералiку праграм дзяржаўныя заказчыкi iх сумесна з
Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi аб`яўляюць конкурс праектаў навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ, прапануемых для ўключэння ў
праграмы ў якасцi заданняў, i праводзяць дзяржаўную
навукова-тэхнiчную экспертызу гэтых праектаў.
У якасцi конкурсных камiсiй выступаюць
навукова-тэхнiчныя саветы па праграмах, якiя пасля
зацвярджэння пералiку праграм ствараюцца дзяржаўнымi
заказчыкамi iх па ўзгадненню з Камiтэтам па навуцы i
тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi. З лiку членаў
савета назначаецца навуковы кiраўнiк праграмы (старшыня
савета). Работа савета i навуковага кiраўнiка праграмы
арганiзуецца ў адпаведнасцi з палажэннем аб
навукова-тэхнiчным савеце па праграме, якое зацвярджаецца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
Дзяржаўны заказчык праграмы па прадстаўленню
навукова-тэхнiчнага савета па праграме разглядае прайшоўшыя
конкурсны адбор праекты навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ, прапанаваныя для ўключэння ў
праграму ў якасцi заданняў, i разам з неабходнымi
абгрунтаваннямi накiроўвае iх у Камiтэт па навуцы i
тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi для правядзення
ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам дзяржаўнай
навукова-тэхнiчнай экспертызы.
Канчатковыя вынiкi конкурсу i экспертызы праектаў
навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ
падводзяцца Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства
адукацыi i навукi сумесна з дзяржаўным заказчыкам праграмы.
9. Па вынiках конкурсу праектаў навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ i iх экспертызы дзяржаўны
заказчык праграмы сумесна з Камiтэтам па навуцы i
тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi фармiруе
канчатковы праект праграмы ў адпаведнасцi з патрабаваннямi,
што ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
Мiнiстэрства адукацыi i навукi ўносiць яго ў Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на зацвярджэнне.
Да праекта праграмы прыкладаюцца матэрыялы па вынiках
конкурснага адбору i экспертызы праектаў навукова-даследчых
i вопытна-канструктарскiх работ, прапанаваных для ўключэння
ў праграму ў якасцi яе заданняў.
Праект праграмы першапачаткова разглядаецца Камiсiяй па
пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай палiтыкi пры
Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i па яе прапанове
распараджэннем Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
зацвярджаюцца асноўныя заданнi праграмы.
___________________________________________________________
Пункт 9 дополнен абзацем третьим постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 4 ноября 1996 г. N 698
___________________________________________________________
Арганiзацыя выканання праграм
10. Пасля зацвярджэння Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь асноўных заданняў праграмы дзяржаўны заказчык яе ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам заключае з галоўнай
арганiзацыяй-выканаўцам работ па праграме кантракт на iх
выкананне.
___________________________________________________________
Пункт 10 - с изменениями, внесенными постановлением
Кабинета Министров от 4 ноября 1996 г. N 698
10. Пасля зацвярджэння праграмы дзяржаўны заказчык яе ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам заключае з галоўнай
арганiзацыяй-выканаўцам работ па праграме кантракт на iх
выкананне.
___________________________________________________________
11. Галоўная арганiзацыя - выканаўца работ па праграме
пасля заключэння кантракта падпiсвае з арганiзацыямi -
непасрэднымi выканаўцамi работ па праграме дагаворы на
выкананне кожнага яе задання.
Дагаворы памiж галоўнай арганiзацыяй i арганiзацыямi -
непасрэднымi выканаўцамi заключаюцца ў адпаведнасцi з
тыпавым дагаворам на стварэнне (перадачу)
навукова-тэхнiчнай прадукцыi, якi зацвярджаецца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi сумесна з Мiнiстэрствам
эканомiкi i Мiнiстэрствам фiнансаў.
12. Каардынацыя дзейнасцi арганiзацый-выканаўцаў работ
па праграме, разгляд пытанняў, што ўзнiкаюць у ходзе
выканання праграмы, кантроль за навукова-тэхнiчным узроўнем
распрацоўваемай тэхнiкi, тэхналогiй i матэрыялаў
ажыццяўляюцца навукова-тэхнiчным саветам па праграме.
Парадак змянення i дапаўнення праграм
13. Змяненне праграмы - гэта ўдакладненне аб`ёмаў яе
фiнансавання, тэхнiчных параметраў ствараемых аб`ектаў
новай тэхнiкi i тэхналогiй, складу арганiзацый -
выканаўцаў, адказных за iх распрацоўку i асваенне, аб`ёмаў
выпуску распрацоўваемых вырабаў (укаранення тэхналогiй) па
гадах, тэрмiнаў выканання праграмы, выключэнне з
зацверджанай праграмы асобных яе заданняў або ўключэнне
новых, неабходнасць у якiх узнiкла ў ходзе выканання
праграмы.
14. Рашэннi аб змяненнi аб`ёмаў фiнансавання,
канчатковых вынiкаў i тэрмiнаў выканання праграмы, аб`ёмаў
выпуску распрацоўваемай тэхнiкi, а таксама аб уключэннi
новых або выключэннi асобных заданняў праграмы прымаюцца
Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню
Мiнiстэрства адукацыi i навукi i дзяржаўнага заказчыка
праграмы.
Прадстаўленне павiнна ўтрымлiваць дакладнае вызначэнне
характару прапаноўваемых змяненняў з абгрунтаваннем iх
неабходнасцi.
Рашэннi, не звязаныя з гэтымi пытаннямi, прымаюцца
Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi па прадстаўленню дзяржаўнага заказчыка адпаведнай
праграмы.
Парадак кантролю за ходам выканання праграм
15. Кантроль за ходам выканання праграм ажыццяўляецца
дзяржаўнымi заказчыкамi iх i навукова-тэхнiчнымi саветамi
па адпаведных праграмах. Аб стане выканання работ па
праграмах дзяржаўныя заказчыкi праграм паведамляюць
Камiтэту па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi два разы ў год: па вынiках першага паўгоддзя - да 15
лiпеня бягучага года i па вынiках года - да 25 студзеня
наступнага за справаздачным года. Формы прадстаўлення i
паказчыкi ўказаных справаздач ўстанаўлiваюцца для
дзяржаўных заказчыкаў праграм Мiнiстэрствам адукацыi i
навукi.
Мiнiстэрства адукацыi i навукi да 25 лютага бягучага
года накiроўвае ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
справаздачы аб выкананнi праграм па вынiках мiнулага года.
Перыядычна Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства
адукацыi i навукi сумесна з Мiнiстэрствам фiнансаў
арганiзуе праверку ходу выканання праграм. Праверцы
падлягаюць правiльнасць выкарыстання выдзеленых
асiгнаванняў i адпаведнасць зробленых расходаў iх мэтаваму
прызначэнню, абгрунтаванасць выкарыстання фiнансавых
сродкаў па артыкулах расходаў, стан выканання аб`ёмаў
работ, прадугледжаных на адпаведны перыяд. У выпадку
нелiквiдацыi ва ўстаноўленыя тэрмiны недахопаў, выяўленых у
ходзе кантрольных праверак, Мiнiстэрства фiнансаў i
Мiнiстэрства адукацыi i навукi ўносяць у Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь прапановы аб спыненнi далейшага
фiнансавання работ па праграме (заданню) i прымаюць меры па
вяртанню ў бюджэт адпаведных сродкаў.
Парадак прыёмкi работ па праграме
16. Прыёмку вынiкаў работ па заданнях праграмы арганiзуе
дзяржаўны заказчык яе ў адпаведнасцi з умовамi i ў тэрмiны,
што абумоўлены ў дагаворы на выкананне праграмы. Вынiкi
прыёмкi афармляюцца актам, якi прадстаўляецца ў Камiтэт па
навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi.
Для ацэнкi выканання праграмы ў цэлым Камiтэт па навуцы
i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi стварае
прыёмачную камiсiю з уключэннем у яе склад квалiфiкаваных
спецыялiстаў мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў
кiравання, навуковых арганiзацый, прадпрыемстваў-спажыўцоў
створанай прадукцыi. Камiсiя падае ў Камiтэт па навуцы i
тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi абгрунтаванае
заключэнне па вынiках выканання праграмы i рэкамендацыi аб
мэтазгоднасцi прадаўжэння работ па вырашэнню асобных
праблем у дадзенай галiне.
Прапановы па адпаведных пытаннях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi ўносiць у Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
__________________________________________________________
__________________________________________________________
Положение утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 6 мая 1998 г. N 712
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 9 лiстапада 1995 г. N 620
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку арганiзацыi i правядзення
дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай экспертызы
праектаў навукова-даследчых i вопытна-
канструктарскiх работ
Агульныя палажэннi
1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак арганiзацыi i
правядзення дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай экспертызы
праектаў навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх
работ, якiя прапануюцца да рэалiзацыi за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту ў складзе дзяржаўных
навукова-тэхнiчных праграм як заданнi або як асобныя
навукова-тэхнiчныя праекты.
2. Дзяржаўная навукова-тэхнiчная экспертыза ўяўляе сабой
сiстэму дзеянняў па аналiзу i ацэнцы праектаў
навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ i
падрыхтоўцы абгрунтаваных заключэнняў па iх у мэтах
прыняцця рашэння аб мэтазгоднасцi правядзення ўказаных
работ за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
3. Дзяржаўная навукова-тэхнiчная экспертыза праводзiцца
дзяржаўнымi экспертнымi саветамi (далей - саветамi), якiя
ствараюцца Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства
адукацыi i навукi. Для правядзення гэтай экспертызы
прыцягваюцца на дагаворнай (кантрактнай) аснове вядучыя
навуковыя ўстановы, грамадскiя арганiзацыi вучоных, а
таксама ў якасцi дзяржаўных экспертаў асобныя
высокаквалiфiкаваныя спецыялiсты i вучоныя, у тым лiку
замежныя.
Савет у сваёй дзейнасцi кiруецца палажэннем аб дзяржаўным
экспертным савеце, якое зацвярджаецца Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi сумесна з Мiнiстэрствам фiнансаў i
Мiнiстэрствам эканомiкi.
4. Мiнiстэрства фiнансаў i Камiтэт па навуцы i
тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi штогод
прадугледжваюць сродкi на аплату працы дзяржаўных экспертаў
i пакрыццё iншых расходаў, звязаных з правядзеннем
дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай экспертызы. На гэтыя мэты
выкарыстоўваюцца сродкi, прадугледжаныя ў Прагнозе
сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на
выкананне дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм i асобных
навукова-тэхнiчных праектаў.
Парадак выкарыстання названых сродкаў вызначаецца
Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi па ўзгадненню з мiнiстэрствам фiнансаў.
5. Для частковага пакрыцця расходаў, звязаных з
правядзеннем дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай экспертызы,
кожны заяўнiк навукова-тэхнiчнага праекта, што
прапаноўваецца для ўключэння ў склад дзяржаўнай
навукова-тэхнiчнай праграмы або як асобны, пералiчвае
Камiтэту па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi заявачны ўзнос у памеры 0,5 працэнта папярэдняга
кошту праекта. У выпадку адмовы заяўнiка ад пералiку
ўказанага ўзносу праект, што прапаноўваецца, можа не
разглядацца, аб чым названы Камiтэт абавязаны паведамiць
заяўнiку.
Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi ў асобных выпадках можа прыняць рашэнне аб
вызваленнi заяўнiка ад платы ўзносу на правядзенне
экспертызы праекта або панiжэннi яго памеру.
Калi па вынiках экспертызы i конкурсу заяўнiкi праекта
атрымлiваюць грашовыя сродкi на яго рэалiзацыю, то ўнесеная
раней сума заявачнага ўзносу ўключаецца ў адпаведную суму
расходаў. Заявачныя ўзносы па адхiленых праектах не
вяртаюцца.
Парадак правядзення дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай
экспертызы
6. Для правядзення дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай
экспертызы дзяржаўны заказчык адпаведнай дзяржаўнай
навукова-тэхнiчнай праграмы цi асобнага навукова-тэхнiчнага
праекта прадстаўляе ў Камiтэт па навуцы i тэхналогiях
Мiнiстэрства адукацыi i навукi навукова-тэхнiчныя праекты,
што прапаноўваюцца ў склад праграмы, а таксама асобныя
навукова-тэхнiчныя праекты, што прайшлi папярэднi конкурсны
адбор, арганiзаваны гэтым заказчыкам.
7. Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi
i навукi даручае савету па адпаведнаму навукова-тэхнiчнаму
напрамку правядзенне дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай
экспертызы праектаў, што прапаноўваюцца заказчыкам. Пры
гэтым праводзiцца аналiз аб`ёмаў i крынiц фiнансавання
кожнага праекта, удакладняюцца пытаннi ўзгаднення праектаў
з мяркуемымi вытворцамi прадукцыi, выключэння магчымага
дублiравання з асобнымi навукова-тэхнiчнымi праектамi або
заданнямi зацверджаных дзяржаўных навукова-тэхнiчных
праграм, якiя ўжо фiнансуюцца з рэспублiканскага бюджэту.
Для правядзення экспертызы кожнага праекта, што
прапаноўваецца ў склад дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай
праграмы, цi асобнага навукова-тэхнiчнага праекта савет
прыцягвае не менш як двух дзяржаўных экспертаў, якiя
з`яўляюцца спецыялiстамi ў адпаведным навукова-тэхнiчным
напрамку.
8. Дзяржаўныя эксперты падрыхтоўваюць заключэнне, якое
павiнна ўтрымлiваць адназначныя вывады аб мэтазгоднасцi
рэалiзацыi асобнага навукова-тэхнiчнага праекта або
ўключэння яго ў склад дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай
праграмы i адпавядаць патрабаванням, устаноўленым
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
Дзяржаўны эксперт нясе адказнасць за своечасовае i
дабраякаснае правядзенне экспертызы ў адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам.
9. Заключэнне дзяржаўных экспертаў аб мэтазгоднасцi
ўключэння навукова-тэхнiчнага праекта ў склад дзяржаўнай
навукова-тэхнiчнай праграмы або рэалiзацыi асобных
навукова-тэхнiчных праектаў разглядаецца на пасяджэннi
савета.
З мэтай больш дэталёвай прапрацоўкi праектаў перад
разглядам iх на пасяджэннi савета яны могуць папярэдне
абмяркоўвацца на пасяджэннях спецыяльна сфармiраваных
секцый савета (некалькiмi членамi савета i працягнутымi
экспертамi).
Пры наяўнасцi адмоўнага заключэння па праекту двух
дзяржаўных экспертаў ён адхiляецца ад разгляду на
пасяджэннi савета. Праекты, якiя атрымалi супярэчлiвую
(станоўчую i адмоўную) або станоўчую ацэнку экспертаў,
разглядаюцца на пасяджэннi савета ва ўстаноўленым парадку.
10. Пасяджэнне савета лiчыцца правамоцным пры ўмове
прысутнасцi на iм не менш як 2/3 яго членаў.
Рашэнне савета па разглядаемых навукова-тэхнiчных
праектах лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала больш
за палавiну прыняўшых удзел у галасаваннi членаў савета,
пры гэтым члены савета, якiя з`яўляюцца работнiкамi
арганiзацыi-заяўнiка праекта, не галасуюць.
11. Тэрмiн правядзення дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай
экспертызы праектаў не павiнен перавышаць двух месяцаў з
дня паступлення iх у савет.
12. Заключэнне аб вынiках дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай
экспертызы, падпiсанае старшынёй савета, накiроўваецца ў
Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi i дзяржаўным заказчыкам навукова-тэхнiчнага праекта.
У выпадку нязгоды заяўнiка праекта з вынiкамi экспертызы
ён мае права абскардзiць iх у Камiтэт па навуцы i
тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi. Пры гэтым
Камiтэт можа накiраваць праект на паўторную экспертызу цi
стварыць спецыяльную камiсiю для яго разгляду.
Парадак аплаты працы экспертаў
13. Аплата працы дзяржаўных экспертаў праводзiцца
Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi на падставе рашэння адпаведнага савета з улiкам
фактычна затрачанага часу на правядзенне экспертызы
(зыходзячы са складанасцi работ, якiя падлягаюць
экспертызе) у памеры да 40 працэнтаў мiнiмальнай зарабатнай
платы ў гадзiну.
Парадак аплаты працы дзяржаўных экспертаў вызначаецца
Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы i Мiнiстэрствам
фiнансаў.
__________________________________________________________
<<< Главная
страница | < Назад
|