ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


 ПАЛАЖЭННЕ АБ ЦЭНТРАЛIЗАВАНАЙ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СIСТЭМЕ

 Зацверджана: першы намеснiк Мiнiстра культуры  i  друку  Рэспублiкi
 Беларусь У.А.Гiлеп 25.09.1995
 Узгоднена: прэзiдэнт     Беларускай     бiблiятэчнай      асацыяцыi
 Г.М.Алейнiк 20.09.1995

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Гэта Палажэнне,  распрацаванае ў адпаведнасцi з Законам аб
бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь (22 сакавiка  1995  г.)  i
Палажэннем аб   арганiзацыi   сукупнай  сеткi  бiблiятэк  Рэспублiкi
Беларусь (29 верасня 1993 г.), з`яўляецца нарматыўным дакументам для
мясцовых органаў улады пры прыняццi рашэнняў.

     1.2. Цэнтралiзаваная  бiблiятэчная  сiстэма  (ЦБС)  аб`ядноўвае
самастойныя публiчныя бiблiятэкi па  адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму
прынцыпу для    найбольш   эфектыўнага   выкарыстання   бiблiятэчных
рэсурсаў. У горадзе,  раёне выдзяляецца  цэнтральная  бiблiятэка,  а
астатнiя  дзяржаўныя  публiчныя бiблiятэкi функцыянуюць на правах яе
фiлiялаў.

     1.3. ЦБС   мае   агульны  бiблiятэчны  фонд  з  цэнтралiзаваным
камплектаваннем   i    апрацоўкай    лiтаратуры,    з    цэнтральным
кнiгасховiшчам, адзiнае кiраўнiцтва i штат супрацоўнiкаў.

     1.4. ЦБС фiнансуецца за кошт бюджэтных  асiгнаванняў  з  улiкам
сеткi бiблiятэк i адпаведных нарматываў фiнансавання для арганiзацыi
бiблiятэчнага абслугоўвання ў межах горада,  раёна.  ЦБС  можа  мець
дадатковыя фiнансавыя  сродкi  за  кошт сваёй гаспадарчай i iншай не
забароненай законам дзейнасцi,  рэалiзацыi  спецыяльных  праграм,  а
таксама дабрачынных паступленняў ад юрыдычных i фiзiчных асоб.

     1.5. Цэнтральная  бiблiятэка  ЦБС  ажыццяўляе  ўзаемадзеянне  з
бiблiятэкамi iншых  сiстэм  i  ведамстваў,  аказвае  iм   метадычную
дапамогу.

     1.6. ЦБС   падпарадкоўваецца   аддзелу   (упраўленню)  культуры
гар(рай)выканкама.

     1.7. ЦБС з`яўляецца юрыдычнай асобай,  мае  ўласную  пячатку  i
асобны рахунак.

             2. Арганiзацыя абслугоўвання насельнiцтва

     2.1. ЦБС забяспечвае кожнаму грамадзянiну аднолькавыя ўмовы для
карыстання бiблiятэчнамi паслугамi.

     2.2. Цэнтральная бiблiятэка  i  бiблiятэкi-фiлiялы  арганiзуюць
абслугоўванне насельнiцтва  мiкрараёнаў  горада i населеных пунктаў,
якiя не  маюць  стацыянарных  бiблiятэк,  з  дапамогай  бiблiятэчных
пунктаў i бiблiёбусаў.

     2.3. ЦБС   дае  магчымасць  усiм  чытачам  карыстацца  агульным
бiблiятэчным фондам праз цэнтральную бiблiятэку або праз зручную для
iх бiблiятэку-фiлiял.

     2.4. ЦБС     стварае     сiстэму     iнфармацыйна-бiблiятэчнага
забеспячэння насельнiцтва горада, раёна.

            3. Фармiраванне i выкарыстанне бiблiятэчных
                               фондаў

     3.1. ЦБС  фармiруе  бiблiятэчны  фонд унiверсальнага профiлю на
розных носьбiтах,  разлiчаны на  задавальненне  разнастайных  патрэб
насельнiцтва горада, раёна.

     3.2. Камплектаванне  i апрацоўку бiблiятэчнага фонду ажыццяўляе
цэнтральная бiблiятэка,   якая   забяспечвае   аператыўнасць   новых
паступленняў выданняў ва ўсе падраздзяленнi сiстэмы.

     3.3. Фонд   цэнтральнай   бiблiятэкi   ўключае  найбольш  поўны
рэпертуар выданняў i iншых матэрыялаў  з  улiкам  спецыфiкi  горада,
раёна. Навуковая, спецыяльная i iншая асаблiва каштоўная лiтаратура,
што паступае ў адным экземпляры,  найбольш  важныя  iнфармацыйныя  i
бiблiяграфiчныя матэрыялы знаходзяцца ў цэнтральнай бiблiятэцы.

     3.4. Фонд    бiблiятэкi-фiлiяла    фармiруецца     з     улiкам
агульнаадукацыйных патрэб   насельнiцтва  зоны  абслугоўвання  i  яе
асаблiвасцей.

     3.5. Цэнтральная  бiблiятэка рэгулярна iнфармуе ўсе структурныя
падраздзяленнi аб новых паступленнях,  стварае даведачны  апарат  на
фонд  сiстэмы.  Бiблiятэкi-фiлiялы  вядуць  каталогi  i картатэкi на
ўласныя фонды.

     3.6. Цэнтральная  бiблiятэка ажыццяўляе сумарны ўлiк выданняў i
iншых матэрыялаў,  якiя паступаюць у ЦБС,  бiблiятэкi-фiлiялы вядуць
iндывiдуальны ўлiк уласнага фонду.

     3.7. Выбыццё   выданняў  з  адзiнага  бiблiятэчнага  фонду  ЦБС
(складанне актаў,  выключэнне з формаў улiку,  даведачнага  апарату)
ажыцяўляе цэнтральная  бiблiятэка,  зняцце  з  балансавага  кошту  -
бухгалтэрыя.

              4. Кiраўнiцтва цэнтралiзаванай сiстэмай

     4.1. Кiраўнiцтва цэнтралiзаванай сiстэмай здзяйсняе цэнтральная
бiблiятэка. Сiстэму ўзначальвае дырэктар,  якi адначасова з`яўляецца
кiраўнiком цэнтральнай   бiблiятэкi.    Дырэктар    назначаецца    i
звальняецца з займаемай пасады  вышэйстаячым органам кiравання.

     4.2. Дырэктар  з`яўляецца распарадчыкам крэдытаў,  дзейнiчае ад
iмя ЦБС  на  правах  асабiстай  адказнасцi,   прадстаўляе   яе   без
дадатковай на  тое  даверанасцi  ў  арганiзацыях i ўстановах,  выдае
загады ў межах сваёй кампетэнцыi.

     4.3. Дырэктар назначае i звальняе з займаемай пасады работнiкаў
цэнтральнай бiблiятэкi i бiблiятэк-фiлiялаў.

     4.4. Пры  дырэктары  ствараюцца дарадчыя органы для падрыхтоўкi
рашэнняў па пытаннях асноўнай дзейнасцi бiблiятэк сiстэмы.

     4.5. Цэнтральная бiблiятэка штогод робiць справаздачу аб рабоце
ЦБС i ва ўстаноўлены тэрмiн прадстаўляе яе  ў  вышэйстаячы  орган  i
орган дзяржаўнай статыстыкi.

     4.6. Цэнтральная бiблiятэка арганiзуе вучобу кадраў,  аналiзуе,
абагульняе i распаўсюджвае перспектыўны бiблiятэчны вопыт.

     4.7. Бiблiятэчны фонд,  маёмасць,  абсталяванне ўсiх бiблiятэк,
якiя ўваходзяць у склад  ЦБС,  знаходзяцца  на  балансе  цэнтральнай
бiблiятэкi.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России