ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ БIБЛIЯТЭЦЫ-КЛУБЕ
Зацверджана: першы намеснiк Мiнiстра культуры i друку Рэспублiкi
Беларусь У.А.Гiлеп 25.09.1995
Узгоднена: Прэзiдэнт беларускай бiблiятэчнай асацыяцыi Г.М.Алейнiк
21.09.1995
1. Агульныя палажэннi
1.1. Бiблiятэка-клуб ствараецца на аснове дзяржаўных бiблiятэкi
i клуба па iнiцыятыве аддзела культуры праз рашэнне выканкама
раённага Савета дэпутатаў з зацвярджэннем Палажэння аб канкрэтнай
установе i пасля аб`яднання размяшчаецца ў адным населеным пункце.
1.1.1. Стварэнне бiблiятэкi-клуба вызначаецца на падставе
асаблiвасцей населенага пункта, складу насельнiцтва, аб`ёму работы.
1.2. Бiблiятэка-клуб з`яўляецца дзяржаўнай установай
комплекснага характару, спалучае ў сабе функцыi бiблiятэкi i клуба,
выступае арганiзатарам культурнага жыцця населенага пункта, спрыяе
выхаванню лiтаратурна-мастацкага i эстэтычнага густу насельнiцтва.
1.3. Абслугоўванне жыхароў населенага пункта арганiзуецца з
улiкам iх узроставых, прафесiйных, агульнаадукацыйных, дэмаграфiчных
i iншых асаблiвасцей, мясцовых традыцый, звычаяў i заняткаў.
1.4. Кантроль за дзейнасцю бiблiятэкi-клуба, аказанне ёй
дапамогi ў арганiзацыi работы, стварэннi i ўмацаваннi
матэрыяльна-тэхнiчнай базы, забеспячэннi кадрамi ажыццяўляюць: па
тэрытарыяльнаму прынцыпу - мясцовы Савет дэпутатаў, па ведамаснаму -
органы культуры.
2. Задачы i змест работы
2.1. Задачы бiблiятэкi-клуба вызначаюцца тымi непасрэднымi
абавязкамi, што стаяць перад самастойнымi дзяржаўнымi бiблiятэкамi i
клубамi, якiя ва ўмовах аб`яднання выконваюцца ў спалучэннi.
2.2. Бiблiятэка-клуб выконвае наступную работу:
- вядзе бiблiятэчнае абслугоўванне насельнiцтва, вывучае
чытацкiя iнтарэсы i патрэбнасцi, прымае аператыўныя меры для iх
задавальнення i развiцця, выкарыстоўвае для гэтага разнастайныя
формы i метады iндывiдуальнай, групавой i масавай работы;
- займаецца арганiзацыяй вольнага часу насельнiцтва з улiкам
яго патрэб, забяспечвае неабходныя ўмовы для развiцця мастацкай
творчасцi, стварае аматарскiя аб`яднаннi, заснаваныя на агульнасцi
iнтарэсаў асобных груп жыхароў;
- арганiзоўвае адпачынак насельнiцтва з улiкам яго
асаблiвасцей, патрэб i магчымасцей;
- вывучае, зберагае i выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасцi мясцовыя
традыцыi, звычаi, абрады, народную творчасць зоны абслугоўвання
бiблiятэкi-клуба.
3. Арганiзацыя работы, фiнансава-гаспадарчая
дзейнасць
3.1. Бiблiятэка-клуб уваходзiць у склад раённай цэнтралiзаванай
бiблiятэчнай сiстэмы (ЦБС).
3.2. Бiблiятэка-клуб мае фонд кнiг i iншых матэрыялаў, якi
з`яўляецца састаўной часткай адзiнага фонду ЦБС i разлiчаны на
задавальненне агульнаадукацыйных, культурных i прафесiйных запытаў
чытачоў зоны абслугоўвання. Фонд бiблiятэкi-клуба фармiруе i
папаўняе цэнтральная раённая бiблiятэка на агульных з iншымi
фiлiяламi падставах з улiкам чытацкага профiлю.
3.3. Бiблiятэку-клуб узначальвае загадчык, якi прызначаецца i
вызваляецца ад займаемай пасады дырэктарам ЦБС.
3.4. Арганiзацыйна-метадычнае кiраўнiцтва бiблiятэкай-клубам
ажыццяўляе цэнтральная раённая бiблiятэка.
3.5. Фiнансы бiблiятэкi-клуба складаюцца з бюджэтных
асiгнаванняў, спецыяльных (уласных) i прыцягнутых (спонсарскiх)
сродкаў.
3.6. Заработная плата загадчыка бiблiятэкi-клуба вызначаецца ў
адпаведнасцi з групай па аплаце працы работнiкаў ЦБС.
3.7. У штаце бiблiятэкi-клуба пры наяўнасцi фiнансавых сродкаў
могуць быць акампанiятар, кiраўнiкi клубных аб`яднанняў i гурткоў,
iншыя работнiкi.
3.8. Бiблiятэка-клуб па вынiках работы за год прадстаўляе
справаздачу па форме 6-НК у цэнтральную раённую бiблiятэку i па
форме 7-НК у аддзел культуры райвыканкама.
3.9. Загадчык бiблiятэкi-клуба нясе матэрыяльную адказнасць за
захаванасць бiблiятэчнага фонду i iншых каштоўнасцей, якiя належаць
гэтай установе.
3.10. Рабочы тыдзень кожнага супрацоўнiка павiнен складаць 40
гадзiн.
3.11. Улiк клубнай i бiблiятэчнай работы вядзецца штодзённа па
адпаведных формах (дзённiк работы бiблiятэкi, журнал улiку клубнай
работы, гуртка i г.д.).
3.12. Бiблiятэка-клуб робiць штогод справаздачу аб сваёй
дзейнасцi перад насельнiцтвам.
<<< Главная
страница | < Назад
|