У К А З
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
15 лiпеня 1995 г. N 277 г.Мiнск
Аб змяненнi структуры Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь
===
У мэтах павышэння эфектыўнасцi работы Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь п а с т а н а ў л я ю:
1. Рэарганiзаваць:
Дзяржаўную мiграцыйную службу пры Дзяржаўным камiтэце
Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва
шляхам далучэння яе да Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь са
стварэннем названым Мiнiстэрствам у сваёй структуры Дзяржаўнай
мiграцыйнай службы з правамi юрыдычнай асобы;
Дзяржаўную экспертызу ўмоў працы пры Дзяржаўным камiтэце
Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва
шляхам далучэння яе да Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь са
стварэннем указаным Мiнiстэрствам у сваёй структуры Дзяржаўнай
экспертызы ўмоў працы;
Рэспублiканскi цэнтр занятасцi насельнiцтва шляхам стварэння ў
структуры Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь Галоўнага
ўпраўлення дзяржаўнай службы занятасцi з правамi юрыдычнай асобы.
2. Даручыць Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прывесцi
рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з дадзеным Указам.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка