МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
1 чэрвеня 1995 г. N 50
Аб унясеннi змяненняў у Часовае палажэнне
аб парадку i ўмовах аказання фiнансавай
дапамогi прадпрыемствам i арганiзацыям для
захавання i стварэння дадатковых рабочых
месцаў, забеспячэння занятасцi беспрацоўных,
зацверджанае пастановай Дзяржаўнага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай
абароне насельнiцтва ад 25.02.1994 N 29
(рэгiстрацыйны N 247/12 ад 1.03.1994)
===
___________________________________________________________
Страцiла сiлу пастановай Мiнiстэрства працы ад 18 верасня
1996 г. N 66 (рег. N 1598) . ¦
Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Часовае палажэнне аб парадку i ўмовах аказання
фiнансавай дапамогi прадпрыемствам i арганiзацыям для захавання i
стварэння новых рабочых месцаў, забеспячэння занятасцi беспрацоўных,
зацверджанае пастановай Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па
працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва ад 25.02.1994 N 29
(рэгiстрацыйны N 247/12 ад 1.03.1994) наступныя змяненнi:
1. Апошнi сказ пункта 1.7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Памер фiнансавай дапамогi ўстанаўлiваецца з улiкам плануемага
прыросту колькасцi рабочых месцаў, эфектыўнасцi выкарыстання i
тэрмiну акупнасцi фiнансавай дапамогi i не павiнен перавышаць 7,5
тыс. мiнiмальных заработных плат аднаму наймальнiку на працягу
кожнага 12-месячнага перыяду з моманту выдзялення ўказанай
дапамогi".
2. Пункт 2.1.2. выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"2.1.2. Тэхнiка-эканамiчнае абгрунтаванне (бiзнес-план)
арганiзацыi стварэння i (або) захавання рабочых месцаў, у якiм
павiнны быць адлюстраваны:
- мэты атрымання i выкарыстання фiнансавай дапамогi (колькасць
i катэгорыi беспрацоўных або працуючых, занятасць якiх будзе
забяспечана; графiк уводу i назва рабочых месцаў i (або) перыяд
забеспячэння занятасцi на рабочых месцах, якiя ствараюцца
(захоўваюцца); арэнда, купля абсталявання, эксплуатацыйныя выдаткi,
купля сыравiны i г.д.);
- перыяд, на якi патрабуецца фiнансавая дапамога, яе памер,
тэрмiны, графiк i абгрунтаванне вяртання фiнансавай дапамогi."
3. Пункт "2"2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"2.2. Пiсьмовы зварот наймальнiка (разам з дакументамi,
названымi ў пункце 2.1.) разглядаецца ў месячны тэрмiн экспертнымi
саветамi пры абласных (Мiнскiм гарадскiм) цэнтрах занятасцi,
створаных у адпаведнасцi з пунктам 3.4. Часовага палажэння аб
парадку i ўмовах выдачы пазыкi беспрацоўным грамадзянам для заняцця
прадпрымальнiцкай дзейнасцю са сродкаў Дзяржаўнага фонду
садзейнiчання занятасцi, зацверджанага пастановай Дзяржкампрацы ад
31 сакавiка 1994 г. N 41 (Рэгiстрацыйны N 312/12 ад 11.04.1994).
Цэнтр занятасцi на падставе рашэння экспертнага савета пiсьмова
паведамляе наймальнiку аб прынятым рашэннi".
4. Пункт 2.8. выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"2.8. За карыстанне фiнансавай дапамогай наймальнiк плацiць
цэнтру занятасцi штомесячна не менш як 50% улiковай стаўкi
рэфiнансавання, вызначанай Нацыянальным банкам. У выключных выпадках
цэнтр занятасцi можа дазволiць перанесцi плату працэнтаў за
карыстанне фiнансавай дапамогай на тэрмiн не пазней даты поўнага
вяртання фiнансавай дапамогi."
Мiнiстр працы А.В.Сасноў
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 918/12
Дата: 1.06.95 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|