РЭГЛАМЕНТ РАБОТЫ КАЛЕГII МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ
Зацверджана: Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь А.У.Сасноўскi
01.07.1996
1. Пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 мая
1996 г. N 312 у мэтах выпрацоўкi i прыняцця калектыўнага рашэння па
найбольш значных пытаннях галiны культуры зацверджана ў якасцi
пастаяннага органа калегiя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь. У яе састаў уваходзяць 13 чалавек, у тым лiку Мiнiстр -
старшыня калегii, намеснiкi Мiнiстра i iншыя адказныя асобы.
Калегiя Мiнiстэрства культуры працуе ў адпаведнасцi з гадавым
планам работы i планам асноўных мерапрыемстваў Мiнiстэрства, якiя
разглядаюцца i зацвярджаюцца на пасяджэннi калегii, як правiла, у
апошнi месяц года.
Пасяджэннi калегii праводзяцца па меры неабходнасцi, але не
радзей аднаго разу ў месяц. У выпадку змянення тэрмiну або адмены
пасяджэння сакратар калегii паведамляе аб гэтым усiм зацiкаўленым. З
мэтай больш дэтальнай прапрацоўкi пытанняў, паглыбленага вывучэння
сiтуацыi на месцах могуць праводзiцца выязныя пасяджэннi калегii.
Старшынствуе на пасяджэннi калегii Мiнiстр, а ў яго адсутнасць,
па яго даручэнню - адзiн з намеснiкаў Мiнiстра. Пасяджэнне калегii
лiчыцца правамоцным пры ўмове прысутнасцi на iм больш паловы членаў
калегii. Рашэннi прымаюцца большасцю галасоў. У выпадку роўнасцi
галасоў лiчыцца прынятым рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня.
2. У пасяджэннях калегii, акрамя яе членаў, прымаюць удзел i
запрошаныя асобы, што пазначаецца ў парадку дня.
3. Парадак дня ўключае пералiк пытанняў, якiя падлягаюць
разгляду на пасяджэннi калегii, прозвiшчы дакладчыкаў i запрошаных,
тэрмiны здачы матэрыялаў i адказных за iх падрыхтоўку.
Парадак дня пасяджэння калегii складаецца сакратаром калегii па
ўзгадненню з начальнiкамi ўпраўленняў, аддзелаў Мiнiстэрства i
намеснiкамi Мiнiстра на пачатку кожнага месяца, зацвярджаецца
старшынёй i дасылаецца членам калегii, выканаўцам i iншым
зацiкаўленым.
4. Кiраўнiкi структурных падраздзяленняў, адказныя за
падрыхтоўку пытання, павiнны за 7 дзён да пасяджэння калегii
прадставiць сакратару калегii ўзгоднены з намеснiкам Мiнiстра
(куратарам) першы экземпляр наступных матэрыялаў:
- праект рашэння (не больш 5-цi старонак) або пастановы (не
больш 3 старонак);
- даведку-абгрунтаванне (не больш 10-цi старонак);
- iншыя вiды тлумачальных дакументаў у сцiслым выглядзе (пры
неабходнасцi);
- удакладнёны спiс прысутных.
Прадстаўленыя праекты дакументаў сакратар узгадняе са
старшынёй, забяспечвае iх друкаванне i размнажэнне, даводзiць да
ведама членаў калегii не пазней чым за 2 днi да пачатку пасяджэння.
Адказныя за падрыхтоўку пытанняў, пры неабходнасцi, знаёмяць з
матэрыяламi кiраўнiкоў падведамных арганiзацый, апавяшчаюць i
рыхтуюць выступаючых.
5. Пры абмеркаваннi пытанняў на пасяджэннi калегii дакладчыку
даецца час да 20-цi хвiлiн, а выступаючым - да 10-цi хвiлiн.
6. Ход абмеркавання пытанняў фiксуецца ў пратаколах.
Пратакол складаецца сакратаром калегii на аснове рукапiсных,
стэнаграфiчных або магнiтафонных запiсаў, а таксама такiх
дакументаў, як парадак дня, тэзiсы выступленняў, праекты рашэнняў,
пастаноў.
Пратакол пасяджэння калегii павiнен адпавядаць устаноўленай
форме (дадатак 1). На афармленне пратакола вызначаецца тэрмiн да
6-цi дзён пасяджэння калегii.
7. Прынятыя калегiяй рашэннi (пастановы), а таксама выдаваемыя
ў адпаведнасцi з iмi загады друкуюцца на бланку вызначанага ўзору.
Канчаткова адпрацоўваюцца i рэдагуюцца структурнымi
падраздзяленнямi, адказнымi за падрыхтоўку пытання, i павiнны мець
вiзы першага намеснiка Мiнiстра, намеснiка Мiнiстра (куратара),
начальнiка ўпраўлення (аддзела), юрысконсульта з указаннем даты
вiзiравання.
Узгадненне i разгляд матэрыялаў памiж службамi Мiнiстэрства
павiнны ажыццяўляцца, як правiла, у той жа дзень. У тэрмiн не пазней
3 дзён з дня пасяджэння калегii дапрацаваныя матэрыялы праз
сакратара калегii прадстаўляюцца на подпiс Мiнiстру (старшынi
калегii).
У тым выпадку, калi пытанне разглядалася на пасяджэннi калегii,
але па розных прычынах рашэнне (пастанова) не прымалася,
старшынствуючы вызначае адказных асоб i тэрмiн дапрацоўкi праектаў
матэрыялаў, што абавязкова адзначаецца ў пратаколе. У асобных
выпадках старшыня калегii мае права вызначыць iншы тэрмiн.
Рашэнне (пастанова) афармляецца ў адпаведнасцi з iснуючымi
патрабаваннямi на арганiзацыйна-распарадчую дакументацыю (дадатак
2).
Падпiсаныя i аформленыя ў вызначаным парадку дакументы
паступаюць у Кiраўнiцтва спраў. Сакратар калегii арганiзуе
рэгiстрацыю, ксеракапiраванне i адпраўку рашэнняў (пастаноў)
калегii.
Недапрацаваныя або няправiльна аформленыя дакументы вяртаюцца
на дапрацоўку выканаўцам. Кiраўнiкi структурных падраздзяленняў
Мiнiстэрства нясуць персанальную адказнасць за правiльнасць i
паўнату афармлення дакументаў па пытаннях, якiя ўносяцца iмi на
разгляд. Усе матэрыялы фармiруюцца ў асобную справу ў адпаведнасцi з
Наменклатурай спраў Мiнiстэрства i захоўваюцца ў архiве.
Кiраўнiк спраў Л.М.ГАЛЕНЧЫК
Дадатак 1
ПАРАДАК
афармлення пратакола
З пункту гледжання асвятлення ходу пасяджэння пратаколы
падзяляюцца на кароткiя i поўныя. Пратакол кароткай формы складаецца
пры наяўнасцi стэнаграмы, тэзiсаў выступленняў, якiя з`яўляюцца
дадаткамi.
Тэкст пратакола мае дзве часткi: уводную i асноўную.
Уводная частка кароткага пратакола ўтрымлiвае прозвiшчы
старшынi, сакратара, членаў калегii, запрошаных асоб з указаннем
пасад i арганiзацый, якiм яны прадстаўляюць. Прозвiшчы прысутных
размяшчаюцца ў алфавiтным парадку.
У пратаколе поўнай формы пасля раздзела "прысутнiчалi" даецца
пералiк абмяркоўваемых пытанняў, пасады дакладчыкаў, iх прозвiшчы i
iнiцыялы.
Асноўная частка пратакола поўнай формы будуецца па схеме:
"СЛУХАЛI - ВЫСТУПIЛI - ВЫРАШЫЛI (ПАСТАНАВIЛI)" - асобна па кожнаму
пытанню згодна з парадкам дня. Асноўны змест дакладаў i выступленняў
змяшчаецца ў пратаколе або прыкладаецца да яго.
Пратакол падпiсваецца старшынствуючым на пасяджэннi калегii i
сакратаром.
Дата пратакола павiнна адпавядаць даце правядзення пасяджэння.
Пратаколы нумаруюцца парадкавымi нумарамi ў межах каляндарнага года.
Дадатак 2
ПАРАДАК
афармлення рашэння (пастановы)
Рашэнне (пастанова) павiнна ўтрымлiваць наступныя абавязковыя
рэквiзiты:
- назву Мiнiстэрства;
- назву дакумента;
- рэгiстрацыйны нумар;
- загаловак;
- тэкст;
- вiзы;
- подпiс.
У рашэннi (пастанове) калегii выразна фармулююцца даручэннi,
указваюцца выканаўцы i тэрмiны.
Тэкст рашэння (пастановы) складаецца з канстатуючай i
распараджальнай частак.
У канстатуючай частцы прыводзяцца факты, якiя паслужылi
падставай для выдання дакумента, або назва, дата, нумар i загаловак
распараджальнага дакумента вышэйстаячага дзяржаўнага органа.
Калi распараджальная частка рашэння (пастановы) не мае патрэбы
ў абгрунтаваннi, канстатуючая частка адсутнiчае.
Распараджальная частка рашэння (пастановы) пачынаецца словамi
"РАШЫЛI (ПАСТАНАВIЛI)" i разбiваецца на пункты, падпункты.
Заканчваецца ўказаннем асобы, на якую ўскладаецца кантроль за
выкананнем i спiсам рассылкi.
У тым выпадку, калi рашэнне (пастанова) адмяняе, змяняе або
дапаўняе раней выданы дакумент, то апошнi пункт павiнен змяшчаць
спасылку на адменены дакумент з указаннем яго даты, нумара i
загалоўка. Пры гэтым прымяняецца ўстойлiвы абарот: "Лiчыць
страцiўшым сiлу рашэнне (пастанову) ад _________ N _______".
<<< Главная
страница | < Назад
|