РЭКАМЕНДАЦЫI АБ ПАРАДКУ ЗБIРАННЯ ПЛАТЫ ЗА НАВУЧАННЕ Ў
ДЗIЦЯЧЫХ ШКОЛАХ МАСТАЦТВАЎ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
У адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 15 снежня 1994 г. N 249 (у рэдакцыi пастановы Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 1996 г. N 248) на
Мiнiстэрства культуры ўскладзены кантроль за фармiраваннем i
прымяненнем тарыфаў па аплаце за навучанне ў дзiцячых школах
мастацтваў.
Загадам Мiнiстэрства культуры ад 5 чэрвеня 1996 г. N 149 на
падставе прапаноў аблвыканкамаў вызначаны гранiчны тарыф платы за
навучанне ў дзiцячых школах мастацтваў у памеры 30 працэнтаў
мiнiмальнай заработнай платы ў месяц.
Памер платы за навучанне для школ канкрэтнага раёна, горада або
вобласцi зацвярджаецца адпаведнымi выканаўчымi камiтэтамi на
падставе прапаноў аддзелаў або ўпраўленняў культуры, узгодненых з
фiнансавымi органамi, не вышэй гранiчнага тарыфу.
Памер платы можа быць дыферэнцыраваны ў залежнасцi ад тыпу
школы, вiдаў мастацтва, музычных iнструментаў, па якiх ажыццяўляецца
навучанне ў дадзенай школе, раёне i г.д.
Пры змяненнi эканамiчных умоў памер платы за навучанне можа
змяняцца ў межах гранiчнага тарыфу.
Вызваляюцца ад платы за навучанне выхаванцы дзiцячых дамоў,
навучэнцы школ-iнтэрнатаў з лiку дзяцей-сiрот, дзецi-сiроты, якiя
знаходзяцца пад апекай (папячыцельствам).
Раённыя, гарадскiя i раённыя ў гарадах выканаўчыя камiтэты
маюць права ў асобных выпадках вызваляць бацькоў ад платы за
навучанне поўнасцю або часткова (малазабяспечаныя, многадзетныя
сем`i, асоба таленавiтыя дзецi i iншае). Вызваленне бацькоў ад платы
за навучанне дзяцей у школах мастацтваў павiнна рабiцца кожны год не
болей чым на навучальны год.
Плата за навучанне ў школах мастацтваў уносiцца кожны месяц, як
правiла, не пазней 10-га чысла месяца, за якi ўносiцца плата.
Навучэнцы, бацькi якiх сiстэматычна парушаюць устаноўленыя
тэрмiны ўнясення платы, могуць быць адлiчаны са школы.
У выпадку адлiчэння навучэнца са школы унесеная плата за
навучанне падлягае вяртанню за адпаведную колькасць дзён месяца, у
якiм навучэнец адлiчаны.
У выпадках хваробы навучэнцаў або накiравання iх на
аздараўленне працягласцю звыш двух тыдняў яны могуць вызваляцца ад
платы за навучанне на адпаведны перыяд. Пры выкананнi вучэбнага
плана плата за навучанне ўносiцца ва ўстаноўленым парадку.
На падставе гэтых рэкамендацый аддзелы або ўпраўленнi культуры
распрацоўваюць палажэнне аб парадку збiрання платы за навучанне ў
дзiцячых школах мастацтваў для дадзенага рэгiёна, у якiм могуць быць
вызначаны iншыя, не прадугледжаныя рэкамендацыямi, умовы i тэрмiны
збiрання платы за навучанне, дадатковыя выпадкi поўнага або
частковага вызвалення ад платы.
Першы намеснiк мiнiстра У.П.РЫЛАТКА
Начальнiк эканамiчнага
ўпраўлення К.А.ПАТОЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|