АБ РАТЫФIКАЦЫI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛIТОўСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ПЕРАДАЧЫ
КАРТОГРАФА-ГЕАДЭЗIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ, ЯКIЯ АДНОСЯЦЦА
ДА ЛIТОЎСКАЙ ТЭРЫТОРЫI
ЗАКОН
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ад 7 лютага 1997 г. N 3-З
(Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь,
1997 г., N 12, арт.232-233)
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 9 студзеня 1997 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 студзеня 1997 года
Ратыфiкаваць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб перадачы картографа-геадэзiчных
матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай тэрыторыi, падпiсанае ў
г.Вiльнюсе 12 лiпеня 1996 года.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ПЕРАДАЧЫ КАРТОГРАФА-ГЕАДЭЗIЧНЫХ
МАТЭРЫЯЛАЎ, ЯКIЯ АДНОСЯЦЦА ДА ЛIТОўСКАЙ ТЭРЫТОРЫI
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя
далей называюцца Бакамi,
грунтуючыся на прынцыпах добрасуседскiх адносiн i
супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкай,
замацаваных у Дагаворы ад 6 лютага 1995 года,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Беларускi Бок, улiчваючы iнiцыятыву Лiтоўскага Боку ў набыццi
картографа-геадэзiчных матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай
тэрыторыi i захоўваюцца ў Рэспублiцы Беларусь, перадае Лiтоўскай
Рэспублiцы на кампенсацыйнай аснове адпаведныя
картографа-геадэзiчныя матэрыялы.
Артыкул 2
Перадача картографа-геадэзiчных матэрыялаў праводзiцца
паэтапна. Пералiк вышэйназваных матэрыялаў, тэрмiны i ўмовы iх
перадачы выкладзены ў Дадатку, якi з`яўляецца неад`емнай часткай
дадзенага Пагаднення.
Артыкул 3
Любыя рознагалоссi, якiя ўзнiкаюць у сувязi з тлумачэннем i
прымяненнем дадзенага Пагаднення, рэгулююцца шляхам перагавораў
памiж адпаведнымi камiсiямi, утворанымi пастановай Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 жнiўня 1995 года N 370 i
пастановай Урада Лiтоўскай Рэспублiкi ад 14 кастрычнiка 1994 года N
984.
Артыкул 4
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу ў дзень апошняга
паведамлення аб выкананнi Бакамi неабходных унутрыдзяржаўных
працэдур.
Заключана ў Вiльнюсе 12 лiпеня 1996 года у двух экземплярах на
беларускай i лiтоўскай мовах, пры гэтым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР
ДАДАТАК
да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Лiтоўскай Рэспублiкi аб перадачы картографа-геадэзiчных
матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай тэрыторыi
1. Картографа-геадэзiчныя матэрыялы на тэрыторыю Лiтоўскай
Рэспублiкi, якiя захоўваюцца ў Рэспублiцы Беларусь, перадаюцца
Лiтоўскаму Боку на кампенсацыйнай аснове з улiкам кошту матэрыялаў,
перададзеных Лiтоўскiм Бокам Рэспублiцы Беларусь.
2. Пералiк картографа-геадэзiчных матэрыялаў, якiя перадаюцца
Беларускiм Бокам Лiтоўскай Рэспублiцы:
---T-----------T-------T------T------------T-------T---------------
N ¦ Назва ¦Адзiнка¦Аб`ём ¦Кошт адзiнкi¦Усяго ¦ Заўвагi
п/п¦матэрыялаў ¦вымя- ¦вымя- ¦ў доларах ¦долараў¦
¦ ¦рэння ¦рэння ¦ЗША ¦ЗША ¦
---+-----------+-------+------+------------+-------+---------------
1. Тапаграфiчныя Тапаграфiчныя планы Спiс гарадоў
планы: гарадоў i пасёлкаў, i населеных
а) гарадоў: кв.км 1450 якiя павiнны былi пунктаў у
М 1:2000 лiстоў 2070 захоўвацца па таблiцы N 1
тэрытарыяльнаму да дадзенага
М 1:5000 -"- 1854 прынцыпу перадаюцца дадатку
515 бясплатна
б) сельскiх
населеных -"- 161
пунктаў 329
М 1:2000
2. Плошчавая Спiс лiстоў
тапаграфiчная прыведзены
здымка ў картаграме
М 1:5000 N 1 да
дадзенага
дадатку
(выдавецкiя
арыгiналы)
Аб`екты:
05.02.1002 кв.км 1285 307,1 86000
(Датнуўскi) лiстоў 280
05.02.1003 кв.км 1033 298,7 67200
(Кедайнскi) лiстоў 225
3. Выдавецкiя Спiс
арыгiналы: наменклатур
а) тапагра- перадаваемых
фiчных выдавецкiх
планаў гарадоў арыгiналаў
М 1:10000 лiстоў 160 103,3 16528 i штрыхавых
Аб`екты: копiй
05.08.0871; прыведзены ў
05.08.0873; таблiцах N 2,
05.08.1236; 3, 4 да
05.08.1120; дадзенага
05.08.0984 дадатку
б) пера-
аформленыя
пазiтыўныя
копii тапа-
графiчных
карт
М 1:10000 лiстоў 317 96,6 30622
(с.к.
1942 г.)
в) тапагра-
фiчных карт
М 1:10000 лiстоў 1976 144,8 286125
(с.к.
1963 г.)
Штрыхавыя
копii на
пластыку,
пера-
аформленыя
са с.к.
1963 г. у
с.к.1942 г. лiстоў 140 78,4 10976
4. Выдавецкiя Спiс лiстоў
арыгiналы прыведзены ў
тапаграфiчных картаграмах
карт N 2, 3 да
М 1:25000 дадзенага
(с.к.1963 г.) лiст. 755 40,0 30200 дадатку
(с.к.1963 г.) лiст. 163 60,63 9882
5. Выдавецкiя Спiс лiстоў
арыгiналы: прыведзены ў
а) тапагра- картаграме N 4
фiчных карт да дадзенага
М 1:50000 лiстоў 81 378,5 30659 дадатку
б) таксама
тапаграфiчных
карт
агульных
лiстоў з
iншымi лi-
стоў дзяр-
жавамi лiстоў 23 226,1 5200
6. Выдавецкiя Спiс лiстоў
арыгiналы: прыведзены ў
а) тапагра- картаграме N 5
фiчных карт да дадзенага
М 1:100000 лiстоў 20 179,5 3590 дадатку
б) таксама
тапаграфiчных
карт
агульных
лiстоў з
iншымi
лiстоў
дзяржавамi лiстоў 11 90,9 1000
7. Тыражныя Спiс лiстоў
адбiткi прыведзены Ў
карт картаграме N 5
М 1:10000 да дадзенага
М 1:50000 лiстоў 3850 4,0 5400 дадатку
8. Каталогi ката-
вышынi i логаў 156 10:0 1560
каардынат
9. Аэра- нега-
негатывы тываў 246832 1.0 246832
10. Рэпрадук- рэпра-
цыi накiд- дукцый 1560 2.0 3120
нога
мантажу
11. Аэра- вяртаюцца Спiс
негатывы, бязвыплатна аэраздымачных
перададзеныя матэрыялаў
Лiтоўскiм прыведзены
Бокам у ў таблiцы
1981-1989 N 6 да
гадах па нега- дадзенага
ўказанню тываў 6909 дадатку
ГУГК СССР
на
захоўванне
ў ЗахАГП
12. Матэрыялы
планавай
прывязкi
аэра-
здымкаў з
каталогамi
каардынат
апазнакаў:
а) на рэпра- рэпра-
дукцыях; дукцый 1870 1.0 1870
б) на адбiт-
кантактных каў 37560 1.0 37560
адбiтках
13. Кошт паслуг
i выраб
копiй на
агульныя
лiсты
тапаграфiчных
карт з
iншымi
дзяржавамi 114500
Усяго 998824
Агульны кошт матэрыялаў складае 998824 (дзевяноста восем тысяч
васемсот дваццаць чатыры) долары ЗША.
Пералiк матэрыялаў, перададзеных у 1990-1991 гадах Лiтоўскiм
Бокам Рэспублiцы Беларусь:
---T-----------T-------T------T------------T-------T---------------
N ¦ Назва ¦Адзiнка¦Аб`ём ¦Кошт адзiнкi¦Усяго ¦ Заўвагi
п/п¦матэрыялаў ¦вымя- ¦вымя- ¦ў доларах ¦долараў¦
¦ ¦рэння ¦рэння ¦ЗША ¦ЗША ¦
---+-----------+-------+------+------------+-------+---------------
1. Тапаграфiчныя
карты
М 1:10000 карт 10164 4.0 40656
1:100000
2. Каталогi ката-
геадэзiчных логаў 215 10.0 2150
пунктаў
3. Матэрыялы
аэрафота-
здымкi:
а) аэра- нега-
негатывы; тывы 301461 1.0 301461
б) рэпра- рэпра-
дукцыi дукцый 5638 2.0 11276
4. Матэрыялы
планавай
прывязкi:
а) на рэпра-
рэпрадукцыi дукцый 2769 1.0 2769
б) на адбiткаў
кантактных
адбiтках 43465 1.0 43456
Усяго 401777
Усяго перададзена матэрыялаў на суму 401777 (чатырыста адна
тысяча семсот семдзесят сем) долараў ЗША.
Рознiца кошту перададзеных з 1990 года Бакамi адзiн аднаму
картографа-геадэзiчных матэрыялаў складае 597047 (пяцьсот дзевяноста
сем тысяч сорак сем) долараў ЗША на карысць Рэспублiкi Беларусь.
3. Беларускi Бок гарантуе камплектнасць, якаснасць i
прыгоднасць для далейшага выкарыстання картографа-геадэзiчнага
матэрыялу, якi перадаецца Лiтоўскаму Боку. Разам з
картографа-геадэзiчнымi матэрыяламi Беларускi Бок перадае i ўсю
тэхнiчную дакументацыю да iх.
4. Беларускi Бок у асобе Беларускага картографа-геадэзiчнага
аб`яднання Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi
Беларусь (г.Мiнск, вул.Варвашэнi, 17) на працягу трох месяцаў
праводзiць камплектацыю i зверку картографа-геадэзiчнага матэрыялу,
якi перадаецца Лiтоўскаму Боку ў асобе Дзяржаўнай службы па
землеўпарадкаванню i геадэзii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi
Лiтоўскай Рэспублiкi (г.Вiльнюс, пр.Гедзiмiнаса, 19), i паведамляе
аб гатоўнасцi да перадачы названых матэрыялаў.
5. Лiтоўскi Бок у асобе Дзяржаўнай службы па землеўпарадкаванню
i геадэзii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi Лiтоўскай Рэспублiкi
праводзiць праверку камплектнасцi падрыхтаванага да перадачы
картографа-геадэзiчнага матэрыялу i пры садзейнiчаннi Беларускага
Боку праводзiць вываз яго сваiмi сродкамi.
6. Беларускi Бок у асобе Беларускага картографа-геадэзiчнага
аб`яднання Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi
Беларусь прыступае да выканання абавязкаў па перадачы
картографа-геадэзiчных матэрыялаў пасля атрымання ўрадавага задання.
7. Факт перадачы матэрыялаў афармляецца адпаведнымi актамi
здачы-прыёмкi iх, якiя падпiсваюцца ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi
Беларускага картографа-геадэзiчнага аб`яднання Мiнiстэрства
архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнай службы па
землеўпарадкаванню i геадэзii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi
Лiтоўскай Рэспублiкi.
8. Сродкi, прадугледжаныя ў якасцi кампенсацыi Лiтоўскiм Бокам
Беларускаму Боку за перадачу картографа-геадэзiчных матэрыялаў у
памеры 597047 долараў ЗША, улiчваюцца пры ажыццяўленнi разлiкаў за
пастаўленую Лiтоўскiм Бокам Беларускаму Боку электраэнергiю.
<<< Главная
страница | < Назад
|