ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 снежня 1999 г. N 2080
АБ ПАДПIСАННI МIЖВЕДАМАСНАГА БЕЛАРУСКА-РАСIЙСКАГА
ПАГАДНЕННЯ АБ НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
ЛАЗЕРНАЙ ФIЗIКI, ОПТАЭЛЕКТРОНIКI, ТЭХНIКI I ТЭХНАЛОГIЙ НА
IХ АСНОВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi,
Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях, Мiнiстэрства аховы
здароўя, Мiнiстэрства прамысловасцi i Дзяржаўнага камiтэта па
стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi
памiж Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, Дзяржаўным камiтэтам па
навуцы i тэхналогiях, Мiнiстэрствам аховы здароўя, Мiнiстэрствам
прамысловасцi, Дзяржаўным камiтэтам па стандартызацыi, метралогii i
сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь i Сiбiрскiм аддзяленнем Расiйскай
акадэмii навук, Мiнiстэрствам навукi i тэхналогiй, Мiнiстэрствам
аховы здароўя, Мiжгалiновай навукова-тэхнiчнай асацыяцыяй "Сiбiрскi
лазерны цэнтр" Расiйскай Федэрацыi Пагаднення аб навукова-тэхнiчным
супрацоўнiцтве ў галiне лазернай фiзiкi, оптаэлектронiкi, тэхнiкi i
тэхналогiй на iх аснове.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|