ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 снежня 1999 г. N 2078
АБ ДАЛУЧЭННI ДА ПАГАДНЕННЯ АБ СТВАРЭННI ТРАНСНАЦЫЯНАЛЬНАЙ
КАРПАРАЦЫI "ДЫВАНЫ СНД"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Беларускага дзяржаўнага канцэрна па
вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў лёгкай прамысловасцi аб далучэннi
Урада Рэспублiкi Беларусь да Пагаднення аб стварэннi
транснацыянальнай карпарацыi "Дываны СНД", прынятага 8 кастрычнiка
1999 г. у г.Ялце.
Мiнiстэрству замежных спраў паведамiць дэпазiтарыю аб далучэннi
Урада Рэспублiкi Беларусь да названага Пагаднення.
2. Вызначыць Беларускi дзяржаўны канцэрн па вытворчасцi i
рэалiзацыi тавараў лёгкай прамысловасцi адказным за выкананне
Пагаднення аб стварэннi транснацыянальнай карпарацыi "Дываны СНД".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ