ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 лiстапада 2000 г. № 1688
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ IСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛIКI
ПАКIСТАН АБ ВАЕННА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства абароны, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, iншымi
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб правядзеннi
перагавораў па праекту пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан аб ваенна-тэхнiчным
супрацоўнiцтве.
Упаўнаважыць на вядзенне перагавораў ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь па праекту ўказанага Пагаднення дэлегацыю ў наступным
складзе:
Чумакоў - Мiнiстр абароны (кiраўнiк дэлегацыi)
Аляксандр Пятровiч
Рагажэўскi - намеснiк Мiнiстра абароны па
Пётр Iванавiч ўзбраенню - начальнiк узбраення
Узброеных Сiл (намеснiк кiраўнiка
дэлегацыi)
Зялкоўскi - старшыня секцыi па сувязях з
Валерый Аркадзьевiч прамысловасцю i ваенна-тэхнiчнаму
супрацоўнiцтву навукова-тэхнiчнага
камiтэта Узброеных Сiл
Лапата-Загорскi - начальнiк упраўлення Азii i
Уладзiмiр Мiкалаевiч Афрыкi Мiнiстэрства замежных спраў
Партноў - памочнiк Мiнiстра абароны па
Юрый Валянцiнавiч пытаннях ваеннай палiтыкi
Яцкевiч - начальнiк аддзела двухбаковага
Аляксандр Уладзiмiравiч супрацоўнiцтва ўпраўлення
знешнiх сувязей Мiнiстэрства абароны
2. Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан аб ваенна-тэхнiчным
супрацоўнiцтве ў якасцi асновы для вядзення перагавораў
(прыкладаецца) *).
Дазволiць уносiць у ходзе перагавораў у праект дадзенага
Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|