ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 лiстапада 2000 г. № 1687
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛАОСКАЙ
НАРОДНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ВАЕННА-ТЭХНIЧНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства абароны, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, iншымi
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкi аб ваенна-тэхнiчным
супрацоўнiцтве.
Адобрыць праект указанага Пагаднення ў якасцi асновы для
вядзення перагавораў (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра абароны па ўзбраенню -
начальнiка ўзбраення Узброеных Сiл Рагажэўскага Пятра Iванавiча на
вядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па дадзенаму
праекту, дазволiўшы ўносiць у яго ў ходзе перагавораў змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|